• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    У.М.Конан.
    АМБІЛЕЎЦЫ, вёска ў Беларусі, у Лядскім с/с Шчучынскага рна Гродзенскай вобл. Цэнтр калгаса. За 10 км на Пн ад Шчучына, 59 км ад Гродна, 19 км ад чыг. ст. Ражанка. 296 ж., 101 двор (1995). Бка, Дом культуры, аддз. сувязі.
    АМБІСТОМЫ (Ambystoma), род аднайменнага сямейства, атр. хвастатых земнаводных. 21 від, у Цэнтр. і Паўн. Амерыцы. Нагадваюць саламандраў.
    Даўж. да 28 см. Жывуць у вільготных мясцінах, удзень хаваюцца ў норах грызуноў. Ікру адкладааюць у ваду, мармуровая A (A opacum) — на сушы. Плоднасць да 500 яец. Лічынкі з галінасгымі вонкавымі шчэлепамі развіваюцца ў вадзе. Жывяцца беспазваночнымі. Лічынка тыгравай A — аксалотль.
    АМБІЦЫЯ (лац. ambitio), абвостранае самалюбства, празмернае пачуццё асабістай годнасці; славалюбства, ганарыстасць, фанабэрыя.
    АМБЛІГАНІТ (ад грэч. amblys тупы + gonia вугал), мінерал класа фасфатаў LiAl[PO4](FOH). Mae пераменную колькасць F і ОН, іншы раз НзО; прымесі натрыю, ванадыю. Крынггалізуецца ў трыкліннай сінганіі. Крышталі рэдкія, буйныя, дрэнна ўтвораныя; бясформенныя масы, жаўлакі, зерні. Колер белы, зеленаваты, блакітны, карычневы. Паўпразрысты. Цв. 6—6,5. Шчыльн. 3—3,1 г/см< Пашыраны ў гранітных пегматытавых жылах, альбітызаваных гранітах; каштоўная літыевая руда.
    АМБРОЗІЯ	309
    АМБОН (ад грэч. ambon узвышэнне), казальніца, пульпіт, паўкруглае і высунутае на сярэдзіну храма ўзвышэнне перад царскімі варотамі, з якога чытаюць Евангелле, гавораць казанні. Сімвалізуе камень каля Труны Гасподняй, які адваліў ангел і з яго абвясціў міраносцам пра ўваскрэсенне Хрыста. А. рабілі з каменю, дрэва, металу, багата дэкарыравалі мармурам. У ранні перыяд хрысціянства ўстанаўлівалі перад алтаром каля балюстрады, што аддзяляла хоры ад нефа, і мелі форму трыбуны з парапетам; з сярэднявечча — каля левага міжнефавага ці цэнтр. слупа, у аднанефавых храмах — на сцяне. Ў эпоху Адраджэння А. меў пераважна акруглую ці чатырохгранную форму.
    АМБОН (Ambon), А м б а і н a , горад у Інданезіі, на вве Амбон, адм. ц. правінцыі Малуку. 209 тыс. ж. (1980). Гал. порт Малукскіх авоў (вываз копры, спецый). Рыбалоўства. Унт. Даследчы цэнтр Нац. інта акіяналогіі.
    АМБРА (франц. ambre ад араб. анбар), воскападобнае духмянае рэчыва, якое выдзяляецца кішэчнікам кашалота. Бывае ад шэрага, чорнага, карычневага да залацістага і белага колераў. Зрэдку А. знаходзяць у вадзе або па берагах Індыйскага і Ціхага акіянаў.
    Кавалкі А маюць круглаватую форму, масу ад некалькіх кілаграмаў да 400 кг. Добра раствараецца ў спірце, эфіры, алеях. Выкарыстоўваюць у парфумерыі як замацавальнік пахаў духоў. Замяняюцца штучнымі замацавальнікамі.
    АМБРАЖЎНАС Пётр (Пятрас) Іосіфавіч (24.1.1892, в. Грумшлі Біржайскага рна, Літва — 20.12.1937), дзярж. дзеяч БССР. 3 1913 у арміі. У 1919 старшыня Мірскага валаснога ВРК, у органах ла харч. забеспячэнні Смаленскай губ. і Зах. фронту. У 1921—22 мінскі павятовы харчкамісар. 3 1923 старшыня Мінскага, Аршанскага павятовых, з 1928 Гомельскага акруговага выканкомаў. 3 1930 нам. старшыні Вышэйшага савета нар. гаспадаркі БССР, з 1934 нарком, нам. наркома камунальнай гаспадаркі БССР. Старшыня праўлення Саюза архітэктараў БССР (1934—37). Чл. ЦВК БССР (1924—37). Кавд. у чл. ЦК (1927—30), чл. ЦК КП(б)Б (1930— 37). Рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1957.
    АМБРАЗАЙЦІТЭ (Ambrazaityte) Ніёле Вінцаўна (н. 21.2.1939, в. Буракай Лаздзійскага рна, Літва), літоўская спявачка (меццасапрана). Нар. арт. СССР (1977). Пасля сканчэння Вільнюскай кансерваторыі (1966) салістка Ліг. тра оперы і балета. Спявачка высокай вак. і сцэнічнай культуры. Сярод партый: Марына Мнішак («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Кармэн («Кармэн» Ж.Бізэ), Амнерыс («Аіда» Дж.Вердзі), Мірта («Піленай» В.Кловы). Лаўрэат Міжнар. конкурсу вакалістаў імя Дж.Энеску (Бухарэст, 1970).
    АМБРАЗІЯНСКАЯ РЭСПЎБЛІКА (Republica Ambrosiana), рэспубліканскае праўленне ў г. Мілан з 14.8.1447 да 27.2.1450 (назва ад св. Амвросія, апекуна Мілана). Створана гар. вярхамі пасля смерці апошняга міланскага герцага з дынастыі Вісконці, ва ўмовах цяжкай вайны з Венецыяй. Палітыка ўрада нобіляў выклікала незадаволенасць нар. мас. У ліп. 1449 у вынгку нар. паўстання створаны новы ўрад. Прэтэндэнт на герцагскі прастол Ф.Сфорца заключыў перамір’е з Венецыяй і арганізаваў асаду Мілана. Ва ўмовах галоднай блакады горад здаўся. Сфорца абвясціў сябе герцагам Мілана, і А.р. перастала існаваць.
    АМБРАЗУРА (франц. embrasure), прамавугольная, арачная або круглая адтуліна ў сценах абарончага збудавання, бранявежах для вядзення агню з гармат, кулямётаў, мінамётаў, а таксама для назірання за праціўнікам. Формы і памеры А. залежаць. ад віду зброі, секгара
    Амбліганіт.
    абстрэлу (назірання), умоў стральбы. Іншы раз для закрыцця А., калі лраз яе не вядуць агонь (назіраюць), ставяць
    Амбон у касцёле францысканцаў у Пінску. 18 ст.
    бранявую засланку. У бел. абарончым дойлідстве вядома з 16 ст. (у Гродзенскім Старым, Мірскім замках, Брэсцкай і Бабруйскай крэпасцях і інш.). Гл. таксама Байніца.
    АМБРОЗІЯ (грэч. ambrosia), у грэчаскай міфалогіі — нектар, ежа багоў, якая забяспечвала вечную маладосць і прыгажосць.
    АМБРОЗІЯ (Ambrosia), род кветкавых раслін сям. астравых. Каля 40 відаў. Пашыраны ў Паўн. і Цэнтр. Амерыцы (у іншых краінах — занесеныя). На Беларусі рэдка трапляюцца А. палыналістая (A. artemisiifolia) і трохраздзельная (A. trifida), магчымы знаходкі і інш. відаў, якія актыўна пашыраюцца ў Еўропе і з’яўляюцца каранцінным пустазеллем.
    Адна або шматгадовыя травяністыя ра
    сліны, радзей паўкусты з галінастым сцяблом выш. да 2 м. Лісце супраціўнае або чаргаванае: перыстарассечанае. Кветкі малапрыкметныя, у маленькіх аднаполых кошыках, сабраных у коласападобныя суквецці (песцікавыя 2кветныя). Плод — калючкаватая сямянка
    310 АМБРОСАВІЧЫ
    паліклінікі абслугоўвае хворых толькі па асн. трох спецыяльнасцях: тэрапіі, педыятрыі і стаматалогіі. У А вял. населеных пункгаў працуюць таксама акушэркагінеколаг, хірург, неўрапатолаг. Пры А можа дзейнічаць пункг неадкладнай дапамогі, дзённы стацыянар на 4—6 ложкаў. Мед. дапамога насельніцтву ажыццяўляецца па ўчастковатэр. прынцьше. Існуюць А. пераважна ў невял. гарадах і сельскай мясцовасці; бываюць самастойныя, пры бальніцах і на прамысл. прадпрыемствах, перасоўныя з клінікадыягнастычнай, флюараграфічнай, стаматалагічнай і інш. лабараторыямі. У 1994 на Беларусі дзейнічалі 364 А., дзе працавала 497 урачоў.
    АМБЎНДУ, м б у н д у (саманазва кімбунду), народ у Анголе. 2 млн. чал. (1987). Гавораць на мове групы банту. Прытрымліваюцца ў асноўным традыц. культаў. Ёсць католікі і прыхільнікі сінкрэтычных кулыаў.
    (адна раеліна можа даваць да 90 000 сямянак). Пылок з кветак выклікае алергічныя захворванні: сянную ліхаманку, бранхіяльную астму і інш.
    АМБРОСАВІЧЫ, вёска ў Беларусі, у Светласельскім с/с Шумілінскага рна Віцебскай вобл. Цэнтр калгаса. За 15 км на Пд ад Шуміліна, 40 км ад Віцеб ска, 13 км ад чыг. ст. Шуміліна. 351 ж., 114 двароў (1995). Сярэдняя школа, бка, Дом культуры, аддз. сувязі.
    АМБРОСАЎ Антон Лаўрэнавіч (16 61912, в. Дрыколле Віцебскага р.на' — 6.2.1984), бел. фітапатолаг. Чл кар. АН Беларусі (1970). Др біял. н. (1967), праф. (1977). Скончыу Ленінградскі с.г. інт (1936). У 1944— 51 дырэктар Ганусаўскай с.г. доследнай станцыі. 3 1956 у Бел. НДІ бульбаводства і плодаагародншдва (у 1971 78 дырэкгар), з 1978 у Бел. НДІ аховы раслін. Навук. працы па пьгтаннях павышэння ўстойлівасці бульбы да вірусных хвароб, укараненні яе высокапрадукцыйных сартоў. Даследаваў вірусныя хваробы збожжавых, люцэрны, канюшыны, яблыні. Дзярж. прэмія СССР 1974.
    Тв ■ Внрусные болезнм картофеля н меры борьбы с нммн. Мн., 1975; Как зашртйть сад от вредателей н болезней. Мн., 1976 (разам з В.В.Балотаікавай, В.С.Мярцалавай); Фнзнологня картофеля. М., 1979 (у сааўт.).
    АМБУЛАТОРНАПАЛІКЛІНІЧНАЯ
    ДАПАМОГА, пазабальнічная медыцынская дапамога, якая аказваецца ў амбулаторыях, паліклініках, кансультацыях, дыспансерах, медыкасанітарных ча~ стках, фельчарскаакушэрскіх пунктах, дыягнастычных цэнтрах і інш. мед. установах (самастойных ці ў складзе бальніц). Найб. масавы, даступны і набліжаны да месца жыхарства або працы від мед. абслугоўвання і аказання першаснай медыкасан. дапамоп насельнінтву. Асн. формы А.П. д.: экстраная, лячэбнадыягнастычная, лячэбнакансультацыйная, прафілакт., рэабілітацыйная.
    На Беларусі з пач. 1990х г. пачалося фарміраванне тэр. мед. аб'яднанняў, у склад якіх уваходзяць паліклінікі (для дарослых, дзядей, стаматалагічная), жаночыя кансультацыі, дыспансеры, мед.сан. часткі, станцыі і аддзяленні хуткай мед. дапамогі і інш. Уводзяцца новыя арганізац. структуры — аддзяленні прафілакгыкі, мед. рэабілітацыі, адзіныя акушэрскатэрапеўтычныя і педыятрычныя комплексы, дыягнастычныя цэнтры, гасп.разліковыя паліклінікі, касметалагічныя лячэбніцы, фізіятэрапеўт. паліклінікі, перасоўныя амбулаторыі, флюараграфічныя, стаматалагічныя і зубалратэзныя кабінеты і ішп. Пашыраюцца формы прыватнага аказання А.п.д. Болып як 1,5 тыс. ўстаноў Ап.д. (1994) абслутоўваюць каля 80% хворых.
    ЭА.Вальчук.
    АМБУЛАТОРЫЯ (ад лац. ambulatorius рухомы), лячэбнапрафілакгычная ўстанова, што аказвае мед. дапамогу ў самой установе і дома. У адрозненне ад
    Амброзія палыналістая.
    цаваў у ТроіцкаСергіевай лаўры. Створаны ім разьбяны абразокскладзень з выявай Тройцы (1456) — выдатны помнік стараж.рус. мініяцюры. У гэтым творы, а таксама ў работах інш. майстроў, што працавалі з А., прыкметны ўплыў \.Рублёва. А.К.Лявонаеа.
    АМВРОСЬЕЎ Аляксей Пятровіч (н. 23.3.1925, в. КіўСерт Мураты Вурнарскага рна, Чувашыя), вучоны ў галіне марфалогіі, радыебіялогіі і цытагенетыкі. Др мед. н. (1969), праф. (1970). Скончыў Мінскі мед. інт (1954). 3 1954 у Інце фізіялогіі, з 1987 — радыебіялогіі АН Беларусі. Навук. працы па ўзроставай анатоміі нерв. сістэмы чалавека і жывёл, радыяцыйнай марфалогіі і эмбрыялогіі.
    Тн.: Нейрогуморальная регуляцня н двнгательная актавность прн стареннн. Мн., 1984 (у сааўт.).
    АМГА, рака ва Усх. Сібіры, левы прыток Алдана, у Рэспубліцы Саха (Якуція). Даўж. 1462 км, пл. бас. 69,3 тыс. км\ Пачынаецца на Алданскім нагор’і, цячэ ў вузкай і глыбокай даліне з камяністым рэчышчам, у нізоўях — на Цэнтральнаякуцкай нізіне, даліна шырокая, рэчышча звілістае. Жыўленне снегавое і дажджавое. Высокае веснавое разводдзе і частыя летнія паводкі. Ледастаў з кастр. да мая. Зімой наледзі. Сярэднегадавы расход вады каля 190 mj/c. У бас. А. больш за 5,5 тыс. азёраў. Суднаходная на 472 км ад вусця.