Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
АМЕЯДАЎ ХАЛІФАТ, Д а м а с к і х а л і ф а т , дзяржава арабаў у перыяд праўлення халіфаў дынастыі Амеядаў. Сталіца — Дамаск. На пачатку займаў тэр. Аравійскага пва, Месапатаміі, Палесціны, Сірыі, Ірана, Егіггга. У ходзе араб. заваяванняў да халіфата далучаны Паўн. Афрыка, б.ч. Пірэнейскага пва, ч. Сярэдняй Азіі, некат. княствы ПаўнЗах. Індыі, Арменія, Азербайджан, ч. Грузіі. Амеяды распаўсюджвалі сярод
316 АМЕЯДЫ
Малдове. Інтрадукаваны ў Цэнтр. бат. сад АН Беларусі.
Адна або двухгадовыя травяністыя расліны з галінастым голым баразнаватым сцяблом выш, 50—80 см. Лісце складанаперыстарассечанае. Кветкі дробныя белыя ў складаных парасоніках. Плод — двухсямянка; мае эфірны алей, келін, віснагін, ізапімпінелін, бергаптэн і інш. біял. актыўныя рэчывы, якія выкарыстоўваюцца пры каракарнай недастатковасці, бранхіяльнай астме, коклюшы, як спазмалітычныя сродкі; прэпарат аміфурын — для лячэння віціліга і кругападобнай лысасці. Харчовыя (ужываюцца карані), меданосныя, вострапрыпраўныя і эфіраалейныя расліны.
АМІДА, Амідабуцу, Амідан ё р а й , адно з гал. божастваў японскай будыйскай міфалогіі; буда, уладыка запеватнай «чыстай зямлі», куды трапляюць праведнікі. Вакол А. склалася яп. разнавіднасць будызму — амідаізм.
АМІДАЗЫ, ферменты класа гідралаз, якія каталізуюць расшчапленне рэчываў
заваяванага насельнштва іслам, увялі ў справаводства араб. мову, рэарганізавалі войска (салдаты атрымлівалі плату з казны ці надзяляліся зямлёй), будавалі дарогі, каналы, каравансараі і інш. Нестабільныя падаткі і нормы землекарыстання выклікалі нар. паўстанні (часам у форме сектанцкіх рухаў), апошняе з якіх у 747—750 пад кіраўніцгвам Абу Мусліма прывяло да звяржэння дынастыі Амеядаў і разбурэння халіфата.
АМЕЯДЫ, дынастыя арабскіх халіфаў, якая правіла ў 661—750. Паходзілі з роду Амея араб. меканскага племені курэйшаў. Заснавальнік Муавія I, які ўзначаліў Арабскі халіфат пасля забойства апошняга з першых чатырох праведных халіфаў Алі ібн Абі Таліба.
Найб. значныя прадстаўнікі А: Абд альМалік [685—705] і яго сыны Валід I [705— 715], Сулейман [715—717], Ясід II [720 724], Хішам ібн Абд альМалік [724—743], Пры А створана буйная дзяржава — Амеядаў халіфат, працягваліся араб. заваяванні. У 750 скінуты Абасідамі. Адзіны ўцалелы з А Абдарахман I уцёк у Іспанію і заснаваў там дынастыю Кардоўскіх А (гл. Кардоўскі эмірат). АМЁБІЯЗ, амёбная дызентэр ы я, хвароба чалавека, якая выклікаецца паразітаваннем у яго арганізме дызентэрыйнай амёбы (Entamoeba histolytica) і характарызуецца язвавым пашкоджаннем тоўстага кііпэчніка. Цысты ўзбуджальніка выдзяляюцца ў навакольнае асяроддзе з калам, у вадзе моіуць захоўваць жыццяздольнасць да 8 месяцаў; трапляюць у арганізм праз брудныя рукі, прадметы ўжьггку, забруджануто агародніну, ваду. Інкубацыйны перыяд да 1,5 месяца. Хвароба пачынаецца слабасцю, зніжэннем апетыту, болямі ў жываце. Надворак пачашчаецца да 5—15 разоў за суткі, вадкі, са сліззю і крывёй. Развіваюцца з’явы інтаксікацыі. Без лячэння магчымы пераход у хранічную форму з ускладненнямі (разрывы кішак і абсцэсы ў печані і мозгу). Лячэнне толькі ў стацыянары з наступным наглядам урача.
АМЁБЫ (Lobosea), клас прасцейшых. Трапляюцца ў прэсных, саленаватых, марскіх водах, часта ў прыбярэжным пяску, глебе; асобныя паразігуюць у кішэчніку жывёл і чалавека (напр., А. дызентэрыйная Entamoeba histolytica), выклікаюць амёбіяз.
Цела 15 мкм — 3 мм, пастаяннай формы не маюць. Перамяшчаюцца з дапамогай часовых вырастаў (псеўдаподыяў). Хуткасць руху 0,5—3 мкм/мін. Маюць ядро, пульсуючую і стрававальную вакуолі. Жывяцца бактэрыямі, водарасцямі, прасцейшымі. Размнажаюцца бясполым спосабам (дзяленнем). У неспрыяльных умовах акругляюцца, укрываюцца 2слаёвай шчыльнай абалонкай (інцыстуюцца).
AMI (Ammi), род кветкавых раслін сям. сельдэрэевых. Каля 6 відаў. Пашыраны пераважна ў Міжземнамор’і. А. зубная (A. visnaga) і вялікая (A. majus) культывуюцца на Каўказе, паўд. Украіне і ў
Амі зубная.
тыпу кіслотных амідаў з утварэннем аміяку. Пашыраны ў жывых арганізмах. У ліку А. аспарагіназа (прэпарат выкарыстоўваецца ў медыцыне), глутаміназа, урэаза і ініп.
АМІДАСТАМОЗ, інвазійная нематадозная хвароба гусей (пераважна маладняку да 4 мес), качак і інш. іггушак, якая выклікаецца нематодамі амідастомамі. Пашыраны ўсюды. Пік інвазіі ў сярэдзіне лета. Птушкі заражаюцца праз корм, абнасенены яйцамі гельмінтаў. Паказанні: запаленне слізістай абалонкі страўніка, парушэнні стрававання, кволасць, страта апетыту, хісткая хада.
АМІДАСТОМЫ (Amidostomum), род нематодаў. Больш за 10 відаў. Паразітуюць у падслізістай абалонцы страўніка гусей, радзей качак, куранят і і'алубоў. Выклікаюць амідастамоз. Найб. пашырана Amidostoma anseris.
Даўж. самцоў да 14,5 мм, шыр. да 0,26 мм, самак адпаведна 20,3 і 0,39 мм. Яйцы выдзяляюцца ў вонкавае асяроддзе. Развіццё без прамежкавага гаспадара. Інвазійная лічынка пасля двухразовай лінькі пры тры паветра 16—26 °C праз 3—5 сугак выходзіць з яйца. У страўнік гаспадара трапляе з травой ці вадой, праз 17—22 суг дасягае палавой спеласці.
АМІДЫ КІСЛОТ, вьгтворныя кіслародазмяшчальных кіслот, у малекуле якіх гідраксільная ірупа ОН замешчана амінагрупай NH2 Нейтральныя рэчывы. Ак. неарганічныя: сульфамінавая кта H2NSO2OH, трыамідафосфарная кта OP(NH2)3. Да А.к. арган. належаць: фармамід, ацэтамід CH3CONH2, мачавіна, акрыламід і інш. Вядомы аміды сульфакіслот (напр., бензолсульфамід C6H5SO2NH2). А.к. атрымліваюць дэгідратацыяй амоніевых соляў ці ўзаемадзеяннем аміяку або амінаў з вытворнымі адпаведных кіслот. Выкарыстоўваюцца ў вытвсці сульфмідных прэпаратаў і поліамідаў.
АМІДЫ МЕТАЛАЎ, неарганічныя злучэнні агульнай формы M(NH2)n (М — метал, п — ступень акіслення металу). Аміды шчолачных металаў стабільныя крышт. рэчывы, цяжкіх металаў — выбухованебяспечныя. Атрымліваюць узаемадзеяннем металаў з аміякам. Аміды натрьпо выкарыстоўваюцца ў вьггвсці сінт. індыга, лек. прэпаратаў (амідапірыдзінаў), вітаміну А і інш.
АМІЛАВЫЯ СШРТЬІ, аліфатычныя насычаныя спірты, C5H11OH. Вядома 8 ізамерных Ac., у тл. ізаамілавы спірт (СНз)2СНСН2СН2ОН — асн. кампанент сівушнага масла, з якога яго і атрымліваюць. Бясколерная вадкасць з непрыемным пахам, ікіп132°С, шчыльн. 0,81 • 103 кг/м3, мала растваральная ў вадзе, ядавітая. Ac. — сыравіна для вытвсці амілацэтатаў, растваральнікі для лакафарбавых матэрыялаў, пенаўтваральнікі ў флатацыі, кампаненты ў вьгтвсці пораху, лекаў і інш. Аказваюць наркатычнае дзеянне на чалавека.
АМШАГЛІКАЗІДЫ 317
АМІЛАЗЫ, ферменты, якія каталізуюць гідралітычнае раскладанне крухмалу, глікагену і інш. поліцукрыдаў на больш простыя вугляводы. Знойдзены ў слінных і падстраўнікавай залозах жывёл, прарослым насенні вышэйшых раслін, мікраарганізмах. Удзельнічаюць у працэсах стрававання, выкарыстоўваюцца пры апрацоўцы крухмалістай сыравіны для хлебапякарнай, спіртавой, піваварнай прамсці, пры вытвсці глюкозы і інш.
АМІЛАПЕКЦІН, поліцукрыд, разгалінаваныя малекулы якога пабудаваны з астаткаў a—dглюкозы. Уваходзіць у састаў крухмалу (звычайна 70—90%). У т.зв. воскападобных сартах кукурузы, ячменю, рысу крухмал складаецца толькі з А. Раствор А. афарбоўваецца ёдам у чырвонафіялетавы колер.
АМІЛАПЛАСТЫ (ад грэч. amylon крухмал + plastos вылеплены), бясколерныя элеменгы расліннай клеткі з групы лейкапластаў. Сінтэзуюць і назапашваюць т.зв. другасны крухмал у назапашвальных тканках каранёў, карэнішчаў, караняплодаў (напр., бульба, батат, пастарнак і інш.).
АМІЛАЦЭТАТЫ, арганічныя рэчывы, складаныя эфіры воцатнай кіслаты і амілавых спіртоў, CH3COOC5H11. Вадкасді, 1^149,2 °C, шчыльн. 0,875 • 103 кг/м3 (намілацэтат), Ікіп 142 °C, іпчыльн. 0,871 • 103 кг/м3 (ізаамілацэтат), мала растваральныя ў вадзе, добра — у арган. растваральніках. Ізаамілацэтат (грушавая эсенцыя) выкарыстоўваецца ў вытвсці фрукговай вады, карамеляў, амілацэтат — як растваральнік лакаў і фарбаў, нітрацэлюлозы, экстрагент пры атрыманні пеніцыліну, кампаненты харч. эсенцый, рэчывы для араматызацыі мыла.
АМІЛОЗА, лінейны поліцукрыд, малекулы якога пабудаваны з астаткаў глюкозы. Уваходзіць у састаў крухмалу; у адрозненне ад другога кампанента крухмалу — амілапекціну ў водным асяроддзі афарбоўваецца ёдам у сіні колер.
АМІМІЯ (ад а... + грэч. mimia перайманне), адсугнасць мімікі пры псіх. захворваннях, паркінсанізме, пашкоджанні нерваў твару.
АМІН Хафізула (1926, г. Пагман, прав. Кабул, Афганістан — 27.12.1979), афганскі дзярж. і паліт. дзеяч. Чл. Народнадэмакр. партыі Афганістана (фракцыя «Хальк»). Пасля перавароту (рэвалюцыі) 27.4.1978 1ы нам. прэм’ерміністра і міністр замежных спраў, прэм’ерміністр. 14.9.1979 адхіліў ад улады Н.М.Таракі, з 16 вер. ген. сакратар ЦК партыі, старшыня Рэв. савета краіны. Імкнуўся да ўсталявання аўтарытарнага рэжыму. Загінуў у час уводу сав. войскаў у Афганістан.
АМІНААЛЬДЭГІДНЫЯ СМОЛЫ, амінасмолы, тэрмарэактыўныя алігамерныя прадукгы полікандэнсацыі
амінаў ці амідаў з алвдэгідамі. Ператвараюцца ў сеткавыя палімеры. Найб. шырока выкарыстоўваюцца меламінафармалвдэгідныя і мачавінафармальдэгідныя смолы.
Агрымліваюць у выглядзе водных раствораў ці парашкоў. Ацвярджаюцда пры награванні пі пры пакаёвай тры з кіслотнымі каталізатарамі. Зашытыя і мадыфікаваныя смолы — высокатрывалыя, цепла, вода, зносаўстойлівыя матэрыялы. Выкарыстоўваюць у вытвсці драўніннастружкавых пліт, амінапластаў, клеяў, певапласгаў, сінт. шпону, мадыфікаваныя — у вьггвсці спец. алкідных лакаў і эмаляў, формаў і стрыжняў для алюмініевага і чыгуннага ліцця, пластыфікатараў бетону.
АМШАВАННЕ, увядзенне амінагрупы ў малекулу арган. злучэння. Напр. С2Н5СІ + 2NH3 4 C2H5NH2 +
Струкгурныя формулы асноўных амінакіслот.
АЛАНІН АІа н нсн H2NCC00H н /ЗАЛЕЙЦЫН lie ™3 сн2 НССНз hcnh2
АРГІНІН Arg h2nc=nh nh сн2 сн2 снг нсмн2 соон
ЛЕЙЦЫН Leu ■СНз нссн3 сн2 НСНН2 соон
соон . ЛІЗІН h2cnh2
АСПАРАГІН Asn o=cnh2 сн2 hcnh2 соон Lys сн2 сн2 сн2 hcnh2 соон
АСПАРАПНАВАЯ КІСЛАТА Asp соон СН2 hcnh2 соон МЕТЫЯНІН Met H2CSCHS сн2 hcnh2 соон
ЦЫСТЭІН Cys H2CSH hcnh2 соон ’ ПРАЛ/Н Pro сн2~сн2 сн2 сн ^N \оон н
ФЕНІЛАЛАНІН Phe СЕРЫН Ser СН20Н hcnh2 соон
hcnh2 соон ТЫРАЗІН Туг он ©
глтын Gly н H2NCC00H н сн2 нснн2 соон