Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
Літ:. Внноградов В. Мнр музыкн Фмкрета. Баку, 1983.
АМІРДАЎЛАТ Амаснацы (1420 або 1425 — 1496), армянскі ўрач. Аўгар працы «Карысць медыцыны» (1469) пра анатамічныя, фізіялагічныя, гігіенічныя веды; таксама даецца апісанне хвароб, якія былі вядомы сярэдневяковай медыцыне. У працы «Непатрэбнае для невукаў» (1482) прыведзена каля 3000 назваў лек. сродкаў на 6 мовах у алфавітным парадку.
АМІРХАН Фатых Зарыфавіч (13.1.1886, Казань — 9.3.1926), татарскі пісьменнік. Заснаваў прагрэсіўную газ. «Эльіслах» («Рэформа», 1907—09). AyTap аповесцяў «Татарская дзяўчына», «Фатхула хазрат» (абедзве 1909), «На раздарожжы» (1912), драмы «Моладзь» (1910) і інш. Змагаўся за рэаліст. мастацтва, выступаў супраць перажыткаў феадалізму, паказваў імкненне тат. моладзі да новага жыцця.
АМІРЭДЖЬІБІ Чабуа (Мзечабук) Іракліевіч (н. 18.11.1921, Тбілісі), грузінскі пісьменнік. Вучыўся ў Тбіліскім пед. інце. Аўтар збкаў апавяданняў «Дарога» (1962), «Кошт перавалу» (1966), «Кропля мёду» (1968), аповесці «Міска дзядзькі Шата» (1965). У рамане «Дата Туташхія» (кн. 1—2, 1973—75; сцэнарый фільма «Берагі», 1980, Дзярж. прэмія СССР 1981) адлюстраваны жыццё Грузіі канца 19 — пач. 20 ст. і актуальныя маральнаэтычныя праблемы.
Амія.
АМІТОЗ (ад а... + мітоз), прамое дзяленне ядра, адзін са спосабаў дзялення клеткі. Упершыню апісаў ням. біёлаг Р.Рэмак (1841); тэрмін прапанаваў ням. гістолаг В.Флемінг (1882). Адбываецца праз падэел ядзерца з наступнай перацяжкай усяго цела ядра без утварэння храмасом і ахрамацінавага верацяна. Пры А, у адрозненне ад мітозу, не забяспечваецца раўнамернае размеркаванне генет. матэрыялу кожнай храмасомы паміж дзвюма даччынымі клеткамі. Часам пры дзяленні ядра ў ходзе А. ўтвараюцца мнагаядзерныя клеткі. A уласцівы пекаторым прасцейшым, а таксама клеткам спец. тканак (напр., храстковай, злучальнай) і паталагічных разрастанняў, у прыватнасці пухлінных.
АМІТОН Аляксандр Навумавіч (20.12.1911, г. Марыупаль — 6.5.1969), бел. скрыпач і педагог. Засл. арт. Беларусі (1940). Праф. (1947). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1935). У 1937—51 выкладаў у Бел. кансерваторыі. Выступаў як саліст і ансамбліст, меў у рэпертуары і творы бел. кампазітараў. Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу скрыпачоў, віяланчэлістаў і піяністаў (1937—38). Пасля 1951 працаваў у Грузіі і Расіі.
АМІЧНАЕ СУПРАЦІЎЛЕННЕ, фізічная велічыня, якая характарызуе супраціўленне ланцуга (яго ўчастка) пастаяннаму току; былая назва гранічнага значэння актыўнага супраціўлення (гл.
Электрычнае супраціўленне). Абумоўлена неабарачальным пераўгварэннем эл. энергіі ў інш. формы (пераважна ў цеплавую); пацвярджае выкананне Ома закону для дадзенага ўчастка ланцуга.
АМІЧЫ (Amici) Джавані Батыста (25.3.1786, г. Мадэна, Італія — 10.4.1863), італьянскі батанік і оптык. Скончыў Балонскі унт (1808). Праф. матэматыкі Мадэнскага (1818—25), астраноміі Пізанскага (1831—35) унтаў, дырэктар абсерваторыі ў Фларэнцыі (з 1835). Упершыню апісаў рух пратаплазмы ў расліннай клетцы і пылковую трубку (1823), адкрыў у зародкавым мяшку «зародкавы пузырок» (яйцаклетку) і назіраў за пераўтварэннем яйцаклеткі ў зародак (1843). Вынайшаў імерсійны аб’екгыў мікраскопа (1827).
АМІЯ, глейная рыба (Ашіа calva), рыба атрада аміяпадобных. Адзіны сучасны рэлікгавы прадстаўнік атрада Amiiformes. Жыве ў неглыбокіх стаячых забалочаных вадаёмах Паўн. Амерыкі на Пд ад Вялікіх азёр.
Даўж. да 90 см. Цела акруглае, рыла кароткае. Восевы шкілет акасцянелы, на галаве скурныя косці (адзнака прымітыўных рыб). Луска цыклоідная; спінны плаўнік доўгі, хваставы — сіметрычны, крутдаваты. Можа дыхаць атм. паветрам. Драпежніх.
АМІЯК, NHs, найпрасцейшае хім. злучэнне азоту з вадародам. Бясколерны газ з рэзкім удушлівым пахам, іюП 36 °C, іпчыльн. у вадкім стане 0,681 103 кг/м3, растваральны ў вадзе (10%ны раствор — нашатырны спірт). Растварае шчолачныя і шчолачназямельныя металы, некаторыя неметалы (Р, S, I), многія арган. і неарган. рэчывы. Атрымліваюць каталітычным узаемадзеяннем N2 і Нг пад ціскам. Выкарыстоўваецца для вытвсці азотнай кіслаты, мачавіны, азотазмяшчальных соляў, соды, угнаенняў, а таксама ў медыцыне. Вадкі А. і яго растворы — холадарэагенты. Ядавіты, выклікае слёзацячэнне, удушша, болі ў страўніку. ГДК 20 мг/м3.
АМІЯКАТЫ, 1) прадукты далучэння аміяку да соляў; комплексныя злучэнні. Аміяк у А. звязаны каардынацыйна з іонам металу і ўваходзіць ва ўнутр. сферу комплексу, напр. [Рі(ЫНз)б]СІ4, [Сй(ЙНз)4]СІ2. Утвараюць большасць металаў. Устойлівасць А. у водных растворах вызначаецца канстантамі нястойкасці. Агрымліваюць дзеяннем аміяку на водныя растворы соляў. Многія А. афарбаваныя і выкарыстоўваюцца ў аналіт. хіміі для раздзялення металаў. 2) Вадкія азотныя ўгнаенні з колькасцю азоту да 45%.
АМІЯН МАРЦЭЛІН (Ammianus Marcellinus; каля 330 — каля 400), рымскі гісторык. Па паходжанні ірэк. У 363 удзельнічаў у ваен. паходзе імпера
320 АМІЯЧНАЯ
тара Юліяна Адступніка ў Персію. Асноўны гіст. твор «Дзеянні» (задуманы як працяг «Аналаў» і «Гісторый» Тацыта), ахоплівае перыяд ад праўлення імператара Нервы [96—98] да 378. 3 31 кнігі захаваліся 18 (14—31я). У к апісаны падзеі 353—378: войны, барацьба за ўладу, перыяд заняпаду Рым. імперыі, сац. рух 4 ст., барацьба еўрапейскіх плямёнаў з Рымам. Акрамя пісьмовых крыніц выкарыстаў асабістыя назіранні і паведамленні сведак.
Тв.: Рус. пер. — йстормя. Вып. 1—3. Кнев, 1906—08.
АМІЯЧНАЯ ВАДА, раствор аміяку (18—25%) у вадзе. Празрыстая, з жаўтаватым адценнем вадкасць з рэзкім пахам. Шчыльн. 18—25%нага раствору (0,930—0,910)10 кг/м3. Атрымліваюць растварэннем сінт. аміяку ў вадзе ці паглынаннем яго вадой з адыходных газаў коксахш. вытвсці. Выкарыстоўваецца ў вытвсці фарбавальнікаў, соды, марганцу, ферасплаваў, як азотнае ўгнаенне і для аманізацыі кармоў у сельскай гаспадарцы.
АМІЯЧНАЯ САЛЕТРА, гл. ў арг. Салетры.
«АМКАДОР», канцэрн, акц. тва на Беларусі па вырабе дарожнабуд. тэхнікі. Створаны ў 1993. Уключае больш за 80 прадпрыемстваў і ўстаноў: спец. КБ «Дармаш», доследнаэксперым. зд, зды «Ударнік», «Дармашмет», «Агрэгат», «Унімод», «Унікаб», «АмкадорМота», «Усяж», «АмкадорПінск» і інш. Mae таксама прадпрыемствы ў Расіі, Полынчы, Балгарыі і інш. Асн. прадукцыя: пагрузчыкі аднакаўшовыя франтальныя, бульдозерыпагрузчыкі, экскаватарыпагрузчыкі, дарожныя каткі, снегаачышчальнікі, аўтобусы, машыны для лесапрамысл. комплексу і камунальнай гаспадаркі, прычэпы для легкавых аўтамабіляў, мэбля, інструмент, электратавары, швейныя вырабы і інш.
В.М.Шлындзікаў.
АМНАКАН, рака паміж Кітаем і КНДР, гл. Ялуцзян.
АМНЕЗІЯ (ад а... 4 грэч. mnesis успамін), адсутнасць успамінаў, аслабленне памяці. Нармальная А ў першыя 2—3 гады жьпшя дзіцяці абумоўліваецца недаразвіццём кары галаўнога мозга, паталагічная А. бывае пры псіх. хваробах, траўмах галавы, атручэннях і парушэннях свядомасці. Пры частковай А з памяці выпадаюць некат. віды і ўяўленні, пры рэтраграднай — падзеі пэўнага часу (гадзіны, дні, месяцы), якія папярэднічалі хваробе. Пры антэраграднай А. забываюцца падзеі, нгто адбыліся пасля хваробы ці вострага парушэння свядомасці, а пры А, якая прагрэсіруе, забываецца найперш тое, што было нядаўна.
АМНІЁН (грэч. amnion), адна з зародкавых абалонак амніётаў. Утварае запоўненую вадкасцю поласць — асяроддзе дая развіцця зародка, ахоўвае яго ад мех. пашкоджанняў. Падобную да А. абалонку маюць некаторыя насякомыя, немертыны і інш. беспазваночныя.
АМНІЁТЫ (Amniota), група першаснаназемных пазваночных жывёл (паўзуны, птушкі і млекакормячыя), у якіх на ранніх стадыях развіцця паяўляюцца асобныя зародкавыя абалонкі, у т.л. амніён (адсюль назва). У адрозненне ад анамній у А. зародак развіваецца ў яйцы (паўзуны, птушкі) або ў матцы самкі (млекакормячыя). Размнажаюцца і развіваюцца на сушы.
АМНІСТЫЯ (ад грэч. amnestia забыццё, дараванне), вызваленне ад крымін, адказнасці, замена назначанага судом пакарання больш мяккім або зняцце судзімасці. Ажыццяўляецца на аснове акга вышэйшага прадстаўнічага органа
Амон у вобразе барана, які ахоўвае фараона Тахарку. Напат. 8 ст. да н.э.
дзярж. улады ці кіраўніка дзяржавы. Можа быць агульнай для ўсіх асоб, засуджаных або прыцягнутых да крымін. адказнасці па шэрагу артыкулаў крымін. закону, або частковай (адносіцца да асоб, якія ўчынілі злачынствы толькі пэўнай катэгорыі). Права А. ў Рэспубліцы Беларусь мае Вярх. Савет. Ад А адрозніваюць памілаванне.
АМНІСТЫЯ МІЖНАРОДНАЯ (Amnesty International), міжнар. праваахоўная няўрадавая арганізацыя. Створана ў 1961 у Лондане. Mae філіялы ў 44 краінах свету, прадстаўлена індывід. членамі ў 155 краінах і тэрыторыях (1994). Асн. мэты: юрыд. дапамога зняволеным за паліт. і рэліг. перакананні («нявольнікам сумлення») і іх сем’ям. Выступае супраць катаванняў і смяротнай кары, рыхтуе незалежныя даклады аб парушэннях правоў чалавека. Кіруючыя органы — сесія (склікаецца штогод), выканаўчы камітэт, сакратарыят. Штабкватэра ў Лондане. Нобелеўская прэмія міру 1977.
АМОГРАФЫ [ад гама... + ...граф(ы)], словы або іх формы, якія аднолькава
пішуцца, але адрозніваюцца гучаннем (націскам) і значэннем. Напр.: «каса— каса», «атлас—атлас», «мука—мука». А. можна адрозніць толькі ў кантэксце.
«АМОКА» (Amoco), нафтавая манаполія ЗША. Засн. ў 1889, да 1985 наз. «Стандарт ойл компані (Індыяна)». Здабыча нафты 40 млн. т за год, з іх 45% у ЗША перапрацоўка 44,1 млн. т (1988).
АМОН, у старажытнаегіпецкай міфалогіі бог сонца. Лічыўся апекуном г. Фівы. А. разам з жонкай, багіняй неба Мут, і сынам, богам месяца Хансу, складалі т.зв. фіванскую трыяду. А. уяўляўся ў выглядзе чалавека (часам з галавой барана) у кароне з двума высокімі пёрамі і сонечным дыскам; шанаваўся як мудры бог, нябесны заступнік, абаронца прыгнечаных,
АМОНАІДЭІ (Ammonoidea), выкапнёвыя малюскі; гл. Аманіты.
АМОНІЙ, амонію катыён, складаны катыён аіульнай формулы [RR1NR2R3]+, дзе R, R1, R. R3 —вадарод, алкіл, арыл. Катыён [NH4] , які існуе ў водных растворах аміяку, у саставе малекул неарган. і арган. злучэнняў адыгрывае ролю аднавалентнага металу, напр. гідраксід амонію (NH4OH), сульфат амонію [(NH+hSCU], ацэтат амонію (CH3COONH4) і інш. А. з алкіл і арылрадыкаламі — катыён амоніевых соляў (гл. Амонію злучэнні).