• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Да арт. Ампір. Гадзіннік. 19 ст. Гомельскі абласны краязнаўчы музей.
    дэ Голя ў Парыжы, 1806—37, арх. Ж.Ф.Шальгрэн), памятных калон і інш. У аддзелцы парадных інтэр’ераў палацаў і атэляў (Мальмезон, Фантэбло, Багарнэ ў Парыжы, перабудаваных арх. Ш.Персье і П.Фантэнам) матывы егіп. рэльефаў, этрускіх вазаў, грэч. і рым. дэкору сугучныя ампірнай мэблі
    Да арт. Ампір. Трыумфальная арка на плошчы дэ Голя ў Парыжы. Арх. Ж.Ф.Шальгрэн. 1806 — 37.
    Ф.АЖакоба, стылізаванай пад абсталяванне багатага стараж.рым. дома. У розных краінах Еўропы А набыў выразныя нац. рысы. У Расіі стаў выразнікам ідэі дзярж. незалежнасці, якую народ адстаяў у вайне 1812. Выдатнымі творамі рус. А з'яўляюцца будынкі Адміралцейства (1806—23, арх. АЗахараў), Горнага інта (1806, арх. АВараніхін), Біржы (1805—10, арх. Тама дэ Тамон) — усе ў Пецярбургу; помнікі Мініну і Пажарскаму (1804—18, скульпт. І.Мартас), шэраг асабнякоў, пабудаваных арх. АГрыгор’евым у Маскве.
    У бел. дойлідстве стыль А развіваўся пад моцным уплывам рус. архітэктуры. Для будынкаў харакгэрныя масіўныя кубападобныя аб’ёмы з вял. гладкімі плоскасцямі, з якімі кантрастуюць дэкар. элементы ў выглядзе арнаментаваных панэляў, фрызаў, медальёнаў, разетак, выяў людзей і г.д. Аб’ёмнапрасторавая кампазіцыя вылучаецца строгай прасторай формаў, статычнасцю і манументальнасцю, геам. выразнасцю чляненняў. Нярэдка класічныя ордэрныя элементы перапрацоўваліся ў адпаведнасці з новымі маст. поглядамі, напр., у завяршэнні порцікаў выкарыстоўвалі прамавугольныя або ступеньчатыя атыкі, калоны пераважна дарычнага або тасканскага ордэраў пазбаўлялі энтазіса (патаўпгчэння ствала калоны), базы, парушалі іх класічныя прапорцыі (Сноўскі палацавапаркавы ансамбль, Гомельскі Петрапаўлаўскі сабор, «Дом паляўнічага» ў Гомелі, 1809—19, арх. Дж.Кларк; асабняк у Слоніме, капліца каля в. Мілавіды Баранавіцкага рна). У кампазіцыі дамінуе порцік або франтон на гал. фасадзе (жылы дом у Гродне на вул. Замкавай, 16), бельведэр (палац Жамыслаўскай сядзібы). Важнае маст. значэнне набыло афармленне ўваходных дзвярэй глухой разьбой. Фасады будынкаў афармляліся барэльефнымі выявамі вайсковых атрыбутаў (палац у Нясвіжскім замку). У інтэр’еры палацаў выкарыстоўваліся буйныя фрызы і панэлі з барэльефнымі кампазіцыямі (Жыліцкі палацавапаркавы ансамбль), каларыстычнае вырашэнне інтэр’ера грунтавалася на кантрасце інтэнсіўнага па колеры фону сцен і светлай столі, мармуровых дэталяў аддзелкі камінаў, ліштваў. Важную ролю ў маст. вырашэнні інтэр’ера адыгрывалі творы дэкар.прыкладнога мастацтва (мэбля, гадзіннікі, падсвечнікі і інш.). Прадстаўнікі А надавалі вял. значэнне малым арх. формам (фантан сядзібы ў г.п. Нароўля, брамы сядзібы ў в. Барбароў Мазырскага і г. ДавыдГарадок Столінскага, надмагілле АСнядэцкага ў в. Гароднікі Ашмянскага рнаў, лаўка на Трышынскіх могілках у Брэсце і інш.). Для твораў дэкар.прыкладнога мастацтва А. характэрна статычная маналітная форма, з якой кантрастуе пластыкадэкар. аддзелка ў выглядзе арнаментальных уставак. У мэблі апорам канап, крэслаў, сталоў надаваліся формы калон, канеліраваных слупоў, яны дэкарыраваліся выявамі грыфонаў, лебедзяў, ільвоў і інш. Цікавы ўзор дэкар. мастацтва стылю А. — камін з выявамі
    АМПУЛА	323
    карыяіыдаў (пач. 20 ст.) у жылым доме ў Бабруйску на вул. Пушкіна, 211. У сярэдзіне 19 ст. А. пачаў змяняцца рознымі эклектычнымі плынямі.
    Літ:. Некрасов AM. Русскнй амішр. М., 1935; Isermeyer Ch.A Empire. Munchen, 1977.	А.М.Кулагін.
    АМПЛІТРОН [ад лац. amplifico узмацняю + (элек)трон], магутная электравакуумная прылада магнетроннага тыпу для ўзмацнення ЗВЧ ваганняў; плацінатрон, які працуе ў рэжыме ўзмацнення. Выхадная магутнасць да 10 МВт у імпульсе, ккдз да 80%, каэфіцыент узмацнення да 15 дБ. Выкарыстоўваецца ў выхадных каскадах радыёапаратаў (пераважна імпульсных).
    АМПЛІТЎДА (ад лац. amplitudo велічыня), 1) найбольшае (па абс. значэнні) адхіленне ад нуля перыядычна зменнай фіз. велічыні (напр., найб. зрушэнне маятніка ад стану раўнавагі). 2) Рознасць паказанняў на шкале вымяральнай прылады (барометра, тэрмометра і інш.). 3) У м а т э м a т ы ц ы — адна з харакгарыстык перыяд. функцый (сінуса, косінуса і інш.). 4) У пераносным сэнсе — размах, шырыня.
    АМПЛІТЎДНАЯ МАДУЛЯЦЫЯ, павольная змена амплітуды эл.магн. ваганняў у параўнанні з іх перыядам па вызначаным законе; від мадуляцыі. Выкарыстоўваецца для перадачы інфармацыі ў радыё і аптычным дыяпазонах хваляў (напр., перадача гукавога суправаджэння, тэлевізійных адлюстраванняў). Перадавальная радыёстанцыя, якая працуе ў рэжыме А.м., вылучае спекгр частот. У выпадку А.м. сінусаідальным сігналам (гл. рыс.) спекгр мае 3 складальныя: нясучую (<о) і 2 бакавыя частаты ( (<в + О і a  О ). Глыбіня Ам. характарызуе ступень змены •	Амакс —
    амплітуды: m =  —; частата
    Амакс + Амін
    мадуляцыі Q — скорасць змены амплііуды ваганняў. Для атрымання амплітуднамадуляванага вагання нясучая частата і сігнал, якім яна мадулюецца, падаюцца на мадулятар.
    АМПЛІТЎДНЫ АНАЛІЗАТАР, аналізатар імпульсаў, прыстасаванне для вызначэння закону размеркавання амплітуд эл. імпульсаў. У залежнасці ад канструкцыі бываюць адна і многаканальныя, з элекіронным камутатарам, з папярэднім пераўтварэннем амплітуд сігналаў і інш. 3 дапамогай А.а. аналізуецца размеркаванне амплітуд выпадковага імпульснага працэсу па колькасці імпульсаў, што выявіліся ў зададзеным інтэрвале амплітуд. У аснову Аа. пакладзены схемы амплітудных дыскрымінатараў імпульсаў. Выкарыстоўваецца ў эксперым. фізіцы, радыёлакацыі, радыёсувязі і інш.
    АМПЛІТУДНЫ ДЫСКРЫМІНАТАР. прыстасаванне для вылучэння (селекцыі) эл. сігналаў, амплітуда якіх пе
    равышае вызначанае (парогавае) значэнне. Схема А.д. будуецца на электронных прьшадах, якія маюць рэзка нелінейную амплітудную харакгарыстыку (напр., дыёды). Спускавыя схемы А.д. дазваляюць атрымліваць на выхадзе імпульсы, форма і амплітуда якіх не залежаць ад формы першаснага сігналу. Выкарыстоўваецца ў імпульсных сістэмах тэлекіравання і тэлевымярэння пры вылучэнні карыснага сігналу з шумоў; уваходзіць у склад амплітуднага аналізатара.
    АМПЛІФІКАЦЫЯ (ад лац. amplificatio пашырэнне), стылістычная фігура ў паэтыцы, шэраг аднатыпных слоў ці словазлучэнняў (эпітэтаў, параўнанняў і інш.) для ўзмацнення выразнасці мовы. Напр., «Я чула пяшчотнае, шчырасці поўнае, // Маё беларускае, роднае, кроўнае, // Такое раптоўнае, такое чароўнае, // Такое ласкавае, цёплае, чыстае, // Як сонца агністае, // Як Нёман, празрыстае, // Як казка, быліна, як
    Да арт. Ампір. Надмагілле А.Снядэцкага ў вёсцы Гароднікі Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. 19 ст.
    АМПУЛА (лац. ampulla), 1) герметычна запаяная шкляная пасудзіна невял. памераў, у якой захоўваецца ў стэрыльным выглядзе пэўная доза лякарстваў, крыві, хім. рэчыва і інш. 2) У а н a 
    Блоксхема аднаканальнага амплітуднага аналізатара: 1 — уваход; 2 — дыскрымінатар верхняга ўзроўню; 3 — дыскрымінатар ніжняга ўзроўню; 4 — схема антысупадзенняў; 5 — рэгістратар.
    Да арт. Ампір. Салон пораў года атэля Багарнэ ў Парыжы. 1804 — 06.
    песня, жаданае, // Дагэтуль яшчэ ў жыцці неспазнанае, // Гарачае слова ад шчырага сэрца!» (Д.БічэльЗагнетава «Роднае слова»).
    АМПЛУА (франц. ешріоі літар. выкарыстанне), своеасаблівая спецыялізацыя акцёра на выкананні роляў, якія найб. адпавядаюць яго вонкавым сцэн. даным, харакгару, таленту. А. мужчынскія: герой, комік, прастак, палюбоўнік, рэзанёр, фат; жаночыя: гераіня, камічная старая, гранддама, інжэню, субрэтка, травесці і інш. У сучасным тры падзелу на А. фармальна не існуе, сцвярджаецца шырокі творчы дыяпазон акцёра. Найб. устойлівае А. — травесці (актрыса на ролі хлопчыкаў, дзяўчынак, падлеткаў) захоўваецца ў тры для дзяцей.
    324	АМПУТАЦЫЯ
    т о м і і — пухірападобнае расшырэнне розных органаў, якія маюць форму трубкі, напр. слёзнага канала, прамой кішкі і інш.
    АМПУТАЦЫЯ (ад лац. amputatio адсячэнне), хірургічная аперацыя поўнага ці частковага выдалення перыферычнай часткі канечнасці з перасячэннем (перапілоўваннем, перакусваннем) касцей або органа (малочнай залозы, прамой йлкі, маткі і інш.). Вядома са стараж. часу, асн. яе законы распрацавалі Гіпакрат, АПарэ, ФА.Пці, ДжЛ.Эсмарх, М.І.Пірагоў. А класіфікуецца па тэрмінах выканання (першасная, другасная), па форме рассячэння мяккіх тканак (крутавая, авальная, акраўкавая), па спосабе ўкрыцця ампутацьгйнай куксы (фасцыяпластычная, міяпластычная, касцёвапластычная). Перасячэнне канечнасці на ўзроўні сустава наз. экзартыкуляцыяй.
    АМРАВАТЫ, Амр a ат ы , А м a р a в а т ы , горад у Індыі, на ПнУ штата Махараштра. 434 тыс. ж. (1991). Гандл. цэнтр буйнога бавоўнаводчага раёна. Рэнггкі самага вял. івдыйскага мемарыяльнага збудавання — ступа (2 ст. да н.э.).
    АМРАЦКАЯ КУЛЬТУРА, археалагічная культура шіямёнаў эпохі энеаліту (2я пал. 5 — пач. 4га тыс. да н.э.) у Верхнім і Сярэднім Егіпце. Назва ад паселішча каля мяст. ЭльАмра (Егіпет). Насельніцтва займалася земляробствам, жывёлагадоўляй і паляваннем. Для А.к. харакгэрны чырвоны глянцаваны посуд, на якім белай фарбаю нанесены «крыжалінейны» арнаменг.
    Амстэрдам. Плошча Дам.
    Прылады працы вырабляліся з крэменю, косці, сустракаюцца медныя рэчы (шпількі, гарпуны, пацеркі). Пахавальны абрад — трупапалажэнне ў скурчаным становішчы, у магілы клалі посуд, упрыгожанні, грабяні, статуэткі са слановай косці.
    АМРЫ, археал. культура плямёнаў эпохі неаліту і ранняй бронзы (4—3е тыс. да н.э.), што жылі на тэр. Сінда і Паўд. Белуджыстана (Пакістан). Назва ад паселішча Амры (Сінд). Насельніцтва жыло ў дамах з сырцовай цэглы. Практыкаваліся расчлянёныя пахаванні. Кераміка А. крэмавага ці ружовага колеру, глянцаваная, размаляваная пераважна геам. арнаментам, шахматнымі панэлямі і інш. Прылады вырабляліся са сланцу, радзей — з медзі.
    АМРЫКЯН Міхрдат Аванесавіч (13.5.1843, Тбілісі — 17.2.1879), армянскі акцёр, тэатр. дзеяч; адзін з заснавальнікаў сцэн. рэалізму ў арм. тры. Сцэн. дзейнасць пачаў у 1859. Працаваў у Ерэване, Александропалі, Шушы, Канстанцінопалі. 3 яго імем звязаны традыцыі сцэн. ўвасаблення вобразаў у п’есах Г.Сундукяна. Адна з лепшых роляў — Франц Моар («Разбойнікі» Ф.Шылера). Выступаў як тэатр. крытык.
    АМРЫТА (санскр.), у індуісцкай міфалогіі боскі напітак неўміручасці. Паводле аднаго з індуісцкіх міфаў, каб здабыць А, багі і асуры збіваюць сусв. акіян, з якога выходзіць бог лячэння Дханвантары з кубкам А. ў руках.