Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
ГЛЮТАМІН Gin 0=CNH2 сн2 сн2 ТРЭАНІН Thr СН3 нсон hcnh2 соон
соон
ГЛЮТАМІНАВАЯ Н/СЛАТА Glu соон сн2 ТРЫПТАФАН Try hcnh2
HCNH2 соон
ГІСТЫДЗІН His соон h2nch н
^2 нсс Н NH ВАЛ/Н Val СНз^СНз сн
HgNCHCOOH
+ NH4CI — рэакцыя ўзаемадзеяння хлорыстага этылу з аміякам пры высокім ціску.
АМІНАГЛІКАЗІДЫ (Nr л і к a зіды, другасныя або трацічныя г л і каз і л а м і н ы ), гліказіды, у малекулах якіх гліказідныя сувязі ўтвараюцца з удзелам атама азоту. А. —■ вьгтворныя гліказіміну (першасны гліказіламін), утвараюцца ў выніку замяіпчэння аднаго ці двух атамаў вадароду ў амінагрупе (NH2) аліфатычнымі, араматычнымі або гетэрацыклічнымі радыкаламі. Сустракаюцца ў тканках жывёл і раслін, маюць вял.
318 АМІНАГРУПА
біял. актыўнасць і выкарыстоўваюцца ў медыцыне (напр., фтарафур, цытарабін) і біялогіі. Аліфатычныя і араматычныя А. атрымліваюць кандэнсацыяй цукроў з амінамі. Да прыродных А. належаць нуклеатыды і нуклеазіды, некаторыя каэнзімы (напр., адэназінтрыфосфарная кта, урыдзінтрыфасфат і інш.), глікапратэіды, амінагліказідныя антыбіётыкі, мяшаныя біяпалімеры. А некаторых араматычных амінаў могуць быць антыаксідантамі каўчуку.
АМІНАГРУПА, аднавалентная група атамаў — NH2, харакгэрная для першасных амінаў. Mae пірамідальную будову, праяўляе ўласцівасці асноў. Уваходзіць у састаў амінакіслот, амінаспіртоў, амідаў кіслот.
АМІНАКІСЛОТЫ, арганічныя (карбонавыя) кты, якія маюць у малекуле адну або некалькі амінагруп (NH2). Адрозніваюць аА., рА, уА У прыродзе пашыраны пераважна аА. агульнай формулы H2NCHCOOH. A — бяско
А
лерныя крышталічныя рэчывы, большасць з якіх добра раствараецца ў вадзе. Амфатэрныя злучэнні маюць уласцівасці кт і асноў. У жывых арганізмах знойдзена больш за 100 А., каля 20 з іх асн. структурныя элементы малекул бялкоў. Іншыя А ўваходзяць у састаў ферментаў, гармонаў, некаторых антыбіётыкаў, вітамінаў і інш. рэчываў, неабходных для жыццядзейнасці арганізма. Могуць быць у тканках жывых арганізмаў у свабодным стане. Біял. роля і функцыі некаторых А не высветлены. Шэраг А (арніцін, цыстатыянін і інш.) — прамежкавыя прадукгы абмену рэчываў.
У большасці прыродных А амінагрупа звязана з вугляродам, самым блізкім да карбаксільнай групы; у малекуле рА яна звязана з другім пасля карбаксільнай труны вугляродам. аА падзяляецца на ацыклічныя (тлустага шэрагу) і цыклічныя (араматычнага іпэрагу); па колькасці аміна і карбаксільных груп у малекуле аА адрозніваюць монаамінамонакарбонавыя, напр. гліцын, серын, трэанін', монаамінадыкарбонавыя, напр. аспарагінавая кіслата, глугамінавая кіслата; дыамінамонакарбонавыя кты, напр. лізін, аргінін. У прыродзе болыпая частка аА сінтэзуецца раслінамі, некаторыя з іх (заменныя А) могуць сінтэзавацца і жывёльнымі арганізмамі з неарган. злучэнняў азоту, напр. аміяку і кетонакіслот. Незаменныя А (валін, лейцын, ізалейцын, лізін, трыптафан, феніланін, метыянін, трэанін і інш.) у чалавека і жывёл не ўтвараюцца і паступаюць у арганізм з ежай. Ад нястачы іх у арганізме ўзнікаюць розныя хваробы.
Атрымліваюць і сінтэтычна, у т.л. ва ўмовах, якія мадэліруюць атмасферу першабытнай Зямлі. А. выкарыстоўваюць у медыцыне, для павышэння біял. кацпоўнасці некаторых харч. прадуктаў, як зыходныя прадукіы ў прамысл. сінтэзе поліамідаў, фарбавальнікаў.
АМІНАПЕПТЫДАЗЫ, група ферментаў кішачнага соку. Удзельнічаюць у працэсах стрававання. Каталізуюць гідралітычнае расшчапленне поліпептыдаў (прадуктаў расшчаплення бялкоў) з утварэннем свабодных амінакіслот. Расшчапленне ажыццяўляецца толькі з таго канца поліпетпыднага ланцуга; дзе ёсць свабодная амінагрупа (NH2).
АМШАПЛАСТЫ, пластмасы на аснове амінаальдэгідных смол. Вырабляюцца ў выглядзе прэспарашкоў, слаістых пластыкаў ці сггаватых матэрыялаў. Прэспарашкі маюць у якасці напаўняльнікаў драўнінную і кварцавую муку, каалін; слаістыя пластыкі — ніткі, жгугы, тканыя і нятканыя палотны, азбест, паперу. He маюць паху, стойкія да дзеяння слабых кіслот і шчолачаў, ацэтону, спірту, цепла, святло і водаўстойлівыя, дыэлекгрыкі. Выкарыстоўваюцца ў вытвсці электратэхн. вырабаў (карпусы прылад, ізаляцыйныя матэрыялы), пластыкаў для мэблі і інтэр’ераў, драўніннастружкавых пліг, цепла і гукаізаляцыйных матэрыялаў.
АМІНАСПІРТЬІ, арганічныя аліфатычныя злучэнні, малекула якіх мае амінагрупу NH2 і гідраксільную групу ОН; CnH2n(NH2)OH. Масляністыя вадкасці з уласцівасцямі асноў. 3 мінер. і моцнымі карбонавымі кіслотамі ўтвараюць крыпп. солі, з вьппэйшымі тлустымі кіслотамі і іх эфірамі — нейтральныя прадукты (мыла). Атрымліваюць дзеяннем аміяку або амінаў на аксіды алефінаў. Выкарыстоўваюцца (асабліва этаноламіны) у вытвсці мыйных сродкаў, эмульгатараў, касметычных і лек. прэпаратаў. Да вытворных А. належаць эфедрын, гармон Lадрэналін і халін, якія адыгрываюць важную ролю ў абмене рэчываў жывых арганізмаў.
АМІНАТАЛУОЛЫ. гл. Талуідзіны.
АМІНАТРАНСФЕРАЗЫ, т р а н с а м і н а з ы , ферменты, якія зваротна каталізуюць перанос амінагрупы (NH2) ад амінакіслот на кетакіслоты без прамежкавага ўтварэння аміяку. Рэакцыі з удзелам А забяспечваюць сувязь бялковага і вугляводнага абменаў ў жывых арганізмах. Вызначэннем актыўнасці асобных А. карыстаюцца ў дыягностыцы хвароб нырак, сэрца.
АМІНАФЕНОЛЫ, арганічныя араматычныя злучэнні, малекула якіх мае амінагрупу NH2 і гідраксільную групу OH; QH4(NH2)OH. Вядомы крыпггалічныя ізамеры А, ортаА., tM 174 °C; метаА, 1Пл 123 °C і параА., tan 186 °C. Амфатэрныя, угвараюць солі з кіслотамі і шчолачамі. Атрымліваюць аднаўленнем адпаведных нітроза і нітрафенолаў. Ізамеры (мета і параА.) выкарыстоўваюць у вытвсці фарбавальнікаў для футра (карычневы колер), параА. і яго вьгтворныя — праявіцелі ў фатаграфіі. А. могуць выклікаць дэрматыт.
АМІНАЦУКРЫ, вытворныя простых монацукрыдаў (гексоз), у якіх адна або некалькі гідраксільных груп (ОН) заменены амінагрупамі (NH2). Найб. пашыраны ў прыродзе dглюкозамін (гал. кампанент хіціну, які ўтварае вонкавы шкілет насякомых і ракападобных) і dгалактазамін (уваходзіць у састаў глікаліпідаў, гал. поліцукрыду храсткоў — хондраітынсульфату). Выкарыстоўваюцца ў хім., хім.фармацэўтычнай, тэкст. прамсці.
АМІНЫ, азотазмяшчальныя арган. злучэнні; вытворныя аміяку, у якіх атамы вадароду замешчаны арган. радыкаламі. Па колькасці замешчаных атамаў адрозніваюць А. першасныя RNH2, другасныя R2NH, трацічныя R3N, па колькасці амінагруп — мона, ды, тры і поліаміны. Ніжэйшыя А. — газы, вышэйшыя — вадкасці ці цвёрдыя рэчывы. А. — асновы, з кіслотамі ўтвараюць солі, раствараюцца ў вадзе. Атрымліваюць звычайна алкіліраваннем аміяку, аднаўленнем нітразлучэнняў, нітрылаў. Выкарыстоўваюцца ў вытвсці фарбавальнікаў, лекаў, палімерных матэрыялаў, флотарэагентаў, паверхневаактыўных і роставых рэчываў, гербіцыдаў; уваходзяць у састаў біялагічна актыўных рэчываў, амінакіслот, нуклепратэідаў, ферментаў.
АМІР ХАСРОЎ ДЭХЛЕВІ (1253, г. Паціяла, штат Хар'яна, Індыя — 1325), індыйскі паэт, вучоны, музыкант. Пісаў на урду, перс. і хіндзі мовах. Яго лірыка сабрана ў 5 дыванах: «Дар юнацгва» (1272), «Сярэдзіна жыцця» (1284), «Паўната дасканаласці» (1293), «Выбраны астатак» (1316), «Мяжа дасканаласці» (1325). На ўзор «Пяцерьшы» Нізамі, абапіраючыся на інд. фальклор, стварыў цыкл з 5 паэм: «Узыходжанне свяцілаў», «Шырын і Хасроў», «Меджнун і Лейла» (усе 1298), «Іскандэрава зярцала» (1299), «Восем райскіх садоў» (1301). Складаў тэсніфы (нар. рамансы). Яму прыпісваюць зборнікі вершаў, загадак, прыказак, слоўнік сінонімаў.
Тв.: Рус. пер. — Хамса. Маджнун н Лайлн: Поэма. М., 1975; Хамса. Матла’аланвар: Поэма. М., 1975; Нзбр. газелн. М., 1980.
АМІРАБАДСКАЯ КУЛЬТУРА, археалагічная культура плямёнаў эпохі позняй бронзы (9—8 ст. да н.э.), пгто жылі на тэр. Стараж. Харэзма (нізоўе р. Амудар’я). Назва ад стаянак у раёне канала Амірабад (Каракалпакія). Насельніцтва займалася земляробствам і жывёлагадоўляй. Жыло на паселішчах з 15—20 прамавугольных паўзямлянак. Для іх керамікі характэрна плоскае дно і акруглая форма тулава. На паселішчы ЯкеПарсан2 знойдзены бронзавыя наканечнікі стрэл, сярпы і формы для іх адліўкі.
АМІРАНАШВІЛІ Медэя Пятроўна (н. 10.9.1930, Тбілісі), грузінская спявачка (сапрана), педагог. Нар. арт. Грузіі (1965), нар. арт. СССР (1976). Дачка П.В.Аміранашвііі. Скончыла Тбіліскую
АМІЯН
319
кансерваторыю (1953), выкладае ў ёй (з 1982 праф.). 3 1954 салістка Груз. тра оперы і балета. Сярод лепшых партый: Маро («Даісі» З.Паліяшвілі), Мзія («Міндыя» А.Такгакішвілі), Таццяна («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), ЧыоЧыосан («ЧыоЧыосан» Дж.Пучыні). Лаўрэат Усесаюзнага крнкурсу вакалістаў імя Глінкі (1960), Міжнар. крнкурсу «Мадам Батэрфляй» (Осака, 1970). Дзярж. прэмія Груз. ССР 1971.
АМІРАНАШВІЛІ Пётр (Петрэ) Варламавіч (16.11.1907, с. Нігаіты Ланчхуцкага рна, Грузія — 26.12.1976), грузінскі спявак (барьгтон). Нар. арт. СССР (1950). Бацька М.ПЛміранашвілі. Пасля сканчэння Тбіліскай кансерватррыі (1930) саліст Грузінскага тра оперы і балета. Сярод партый: Кіазо («Даісі» З.Паліяшвілі), Аўтандзіл («Сказанне аб Тарыэлі» Ш.Мшвелідзе, Дзярж. прэмія СССР 1947), Князь Ігар («Князь Ігар» А.Барадзіна), Яга («Атэла» Дж.Вердзі).
АМІРАНІ, герой стараж. грузінскага нар. эпасу «Аміраніяні», які вучыць людзей, як здабываць агонь і апрацоўваць метал, вызваляе іх ад міфічных пачвар — дэваў. Бог жорстка карае А., прыкаваўшы да скалы Каўказскіх гор. Міф пра А. блізкі да міфаў пра Абрскіла і Праметэя.
АМІРАНЦКІЯ АСТРАВЬІ (Amirantes Islands), архіпелаг нізінных каралавых авоў (каля 150) у Індыйскім ак., на ПнУ ад вва Мадагаскар, тэр. дзяржавы Сейшэльскія Астравы. Пл. каля 85 км2. Плантацыі какосавых пальмаў. Лоўля рыбы і чарапах. Адкрьпы ў 1502 партугальцамі, названы ў гонар мараплаўца адмірала Васка да Гамы.
АМІРАЎ Фікрэт Мешады Джаміль аглы (22.11.1922, г, Гянджа — 20.2.1984), азербайджанскі кампазітар. Нар. арт. СССР (1965). Чл.кар. АН Азербайджана (1980). Герой Сац. Працы (1982). Аўгар першых нац. лірыкапсіхал. оперы «Севіль» (1953) і сімф. мугамаў «Шур» і «Кюрдаўшары» (1948), якія паўплывалі на развіццё сімфанізму ў Азербайджане і інш. краінах Усходу.
Сярод інш. твораў: опера «Улдуз» (1948); балеты «Насімі» (1973), «Тысяча і адна ноч» (1979); муз. камедыі «Выкрадальнікі сэрцаў» (1944), «Добрая вестка» (1946); Сімфонія Нізамі (1947); сімф. і арк. творы, рамансы, апрацоўкі нар. песень, музыка да драм. спектакляў і кінафільмаў. Аўтар кн. «Музычныя роздумы» (1971), «Музычныя старонкі» (1978) і інш. Дзярж. прэміі СССР 1949 і 1980; Дзярж. прэмія Азербайдаана 1974.