• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    дагавора далучылася Турцыя. А.м.д. стаў кароткай перадышкай у англафранц. барацьбе за сусв. панаванне. Разарваны з прычыны адмовы Англіі вызваліць ваў Мальта. 22.5.1803 ваенныя дзеянні аднавіліся.
    АМ’ЁНСКІ САБОР, с а б о р Н о т р Д а м , помнік гатычнай архітэктуры; адзін з буйнейшых гатычных сабораў у Еўропе. Пабудаваны ў г. Ам’ен (Францыя) у 1220—88 паводле плана Рабера з Люзарша пры ўдзеле Тома і Рэно з Кармона. 3нефавая базіліка з 3нефавым трансептам, з 3 галерэямі і 2 вежамі. Даўж. гал. нефа 143 м, выш. 42,5 м. Бакавьм капэлы дабудоўваліся ў 1292—1376, драўляны шпіль над сяродкрыжжам — пасля 1528. Гатычная скулыггура парталаў — 13—14 ст., у тл. знакамггыя статуі «Міласцівы Бог» і «Залатая Багародзіца». У інтэр'еры скульптура 13—17 ст., вітражы 13— 14 ст.
    Аменскі сабор. Заходні фасад.
    АМЕНХАТЭП III, егіпецю фараон [1417—1379 да н.э.] эпохі Новага царства (XVIII дынастыя). На пачатку яго праўлення Егіпет дасягнуў найб. ваен. магутнасці сярод дзяржаў Усх. Міжземнамор’я, пашырыў тэр. ад вярхоўя Еўфрата на Пн да 4га парога Ніла на Пд. Пры ім пабудаваны храм АмонаРа ў Луксоры і надаатільны храм A. III з вялізнымі статуямі цара — «калосамі Мемнана». У апоіпнія гады праўлення A. III унутр. супярэчнасці і націск хетаў аслабілі краіну.
    АМЕНХАТЭП IV, Эхнатон, егіпецкі фараон [1379—1362 да н.э.] эпохі Новага царства (XVIII дынастыя). Сын Аменхатэпа III. Каб зламаць магутнасць фіванскіх жрацоў і старой знаці, звяза
    ных з культам бога Амона, абвясціў новы дзярж. культ бога Атона. Зрабіў сталіцай г. Ахетатон, сам прыняў імя Эхнатон («карысны Атону»). Пры A IV Егілет пачаў страчваць уладу над Сірыяй і Палесцінай, сітуацыю пагаршалі набегі качавых плямёнаў хабіру ў азіяцкія ўладанні Егіпта.
    АМЕНХАТЭП МАЛОДШЫ, Аменхатэп, сын Хапу (каля 1460, Атрыбіс. Ніжні Егіпет — каля 1380 да н.э.), старажытнаегіпецкі архітэктар, быў на ваен. і дзярж. службе. Дарадца Аменхатэпа Ш, настаўнік малалетняга Аменхатэпа IV. Пабудаваў храм бога АмонаРа ў Луксоры (разам з арх. братамі Горы і Суці), храмы ў Салебе і Седэінгу, грандыёзныя помнікі ў Карнаку — храм бога Хансу, храм багіні Мут, алею сфінксаў паміж Луксорам і Карнакам (захаваліся калосы Мемнана). Недалёка ад храма Тутмоса II узведзены храм у гонар A. М.
    Літ:. Ж а к К. Епшет велнкнх фараонов: Нсторня в легенда: Пер. с фр. М., 1992. С. 182—183.
    Аменхатэп IV.
    АМЕНЦЫЯ (ад лац. amentia вар’яцтва), від зацямнення свядомасці (фрагментарнасць успрымання, бязладнае мысленне, узбуджэнне, потым амнезія).
    АМЕР, А м і р Махамед Абд альХакім (11.12.1919, Істал, прав. Мінья — 14.9.1967), егіпецкі ваен. і паліт. дзеяч, маршал (1957). 3 1952 галоўнакамандуючы егіп. ўзбр. сіламі, з 1958 — 2і віцэпрэзідэнт і ваен. міністр Аб'яднанай Арабскай Рэспублікі. Абвінавачаны ў паражэнні краіны ў ваен. канфлікце з Ізраілем у чэрв. 1967, пазбаўлены пасад і арынггаваны. Скончыў жыццё самаіубствам.
    АМЕРЫГА ВЕСПЎЧЫ, гл. Веспучы.
    АМЕРЫКАНА 313
    АМЕРЫКА, частка свету, утвораная 2 мацерыкамі — Паўн. Амерыкай і Паўд. Амерыкай. У сюіад А. ўваходзіць самы вял. ў свеце ваў Грэнландыя і шэраг інш. сумежных авоў. Размешчана ў Зах. паўшар’і паміж Атлантычным і Ціхім акіянамі. На Пн абмываецца водамі Паўн. Ледавітага ак. Мяжу паміж мацерыкамі праводзяць па Дар’енскім (часцей па Панамскім) перашыйку. На Пд Паўн. А часта вылучаюць Цэнтральную Амерыку (паміж Тэўантэпекскім і Панамскім перашыйкамі), ВестІндыю (авы Аглантычнага ак. і яго Карыбскага м. паміж мацерыкамі Паўн. і Паўд. Амерыкі), Лацінскую Амерыку. Агульная пл. 42,5 млн. км2. Нас. 740,3 млн. чал. (1992).
    Грэнландыю і паўн.ўсх. ўзбярэжжа Паўн. Амерыкі адкрылі нарманы ў 10—11 ст. Афіцыйна адкрыцдё А датуецца 12.10.1492, калі экспедыцыя мараплаўца Х.Калумба дасягнула Багамскіх авоў. Названа латарынгскім картографам М.Вальдземюлерам у ято «Уводзінах у касмаграфію» (1507) у гонар фларэнційца Веспучы Амерыга, жі ўпершыню выказаў думку, што адкрытая ў Зах. паўшар’і зямля з’яўляецца новай часткай свету. Існуе таксама меркаванне, што назва А паходзіць ад мясц. племя туземцаў, якое жыло каля воз. Нікарагуа і звалася «амерыкас». Аб прыродзе, гісторыі, эканоміцы і дзяржавах гл. ў арт. Паўночная Амерыка і Паўднёвая Амерыка.
    Г.Я.Рылюк.
    «АМЕРЫКАН ТЭЛЕФОН ЭНД ТЭЛЕГРАФ КОМПАНІ» (American Telephone and Telegraph Company; ATT), найбуйнейшая электронная i электратэхнічная манаполія ЗША па вытвсці слабаточнага абсталявання. Засн. ў 1885. Выпускае абсталяванне сувязі, ЭВМ і інш. элекгронную тэхніку. Абслугоўвае амер. і міжнар. лініі далёкай тэлеф. і тэлетайпнай сувязі.
    «АМЕРЫКАНА», гл. Амерыканская энцыклапедыя.
    АМЕРЫКАНААНГЛІЙСКАЯ ВАЙНА 1812—14, гл. Англаамерыканская вайна 1812—14.
    АМЕРЫКАНАІСПАНСКАЯ ВАЙНА 1898. гл. Іспанаамерыканская вайна 1898.
    АМЕРЫКАНАКІТАЙСКІ ДАГАВОР 1946 аб дружбе, гандлі і навігацыі. Падпісаны 4.11.1946 у Нанкіне паміж ЗША і ўрадам Чан Кайшы. Фактычна нераўнапраўны дагавор меў на мэце замацаваць і пашырыць ролю амер. капіталу ў эканоміцы паўкалан. Кітая, забяспечыць манаполіям і грамадзянам ЗША усе правы, якімі карысталіся кіт. карпарацыі і грамадзяне; дэклараваў роўныя правы кітайцам у іх эканам. дзейнасці ў ЗША, што было не па сіле эканамічна слабаму Кітаю. Скасаваны ў 1949 пасля ўтварэння КНР.
    АМЕРЫКАНАМЕКСІКАНСКАЯ
    ВАЙНА 1846—48, вайна ЗША супраць Мексікі. З’явілася вынікам экспансіі ЗША, якія, анексіраваўшы Тэхас
    (29.12.1845), прэтэндавалі на Каліфорнію і Новую Мексіку. 13.5.1846 ЗША абвясцілі Мексіцы вайну. У ходзе баявых дзеянняў (1846 — пач. 1847) амер. войскі занялі Каліфорнію і значную ч. Паўн. Мексікі. У сак. 1847 амер. дэсант высадзіўся ў порце Веракрус. 14.9.1847 была захоплена сталіца Мексікі. Паводле падпісанага ў лют. 1848 у ГуадалулеІдальга мірнага дагавора, мекс.амер. граніца прайшла па р. РыоГрандэ, Мексіка страціла больш за палавіну сваёй тэрыторыі (Тэхас, Новую Мексіку, ч. Арызоны, Верхюою Каліфорнію).
    АМЕРЫКАНАПАНАМСКІЯ ДАГАВОРЫ 1903, 1936, 1955, 1977 а б к a нале. Дагавор Хея — БюноВарыльі 1903 (падпісаны 18 ліст. ў Вашынгтоне) гарантаваў незалежнасць Панамскай Рэспублікі (абвешчана 3.11.1903), а Панама здавала ў арэнду ЗША «на неабмежаваны час» частку сваёй тэр. шырынёй 16,1 км для будаўніцтва і эксплуатацыі міжакіянскага канала і саступала ім усе суверэнныя правы над зонай Панамскага KaHana. ЗША атрымала таксама гграва манапольна эксплуатаваць усе ішіяхі зносін праз тэр, Панамы паміж Ціхім ак. і Карыбскім м., выкарыстоўваць свае ваен. і паліцэйскія сілы для падтрымання парадку і абароны канала. За гата ЗША павінны былі выплаціць Панаме 10 млн. дол. адначасова і выплачваць па 250 тыс. дол. штогод праз 9 гадоў пасля абмену ратыфікацыйнымі граматамі.
    Дагавор 1936 (падпісаны 2 сак. ў Вашынггоне) адмяняў артыкулы дагавора 1903 пра гарантыі ЗША падтрымліваць незалежнасць Панамы і парадак у яе гарадах Панама і Калон. ЗША адмовіліся (фармальна) ад права карыстацца тэр. за межамі канала. Штогадовыя выплаты Панаме павялічваліся да 430 тыс. дол.
    Дагавор Рэмона—Эйзенхаўэра 1955 (падпісаны 25 студэ. разам з «Мемарандумам аб узгодненых рашэннях», які рэгуляваў заробак мясц. служачых кампаніі Панамскага канала), адмяняў манапольнае права ЗША будаваць чыгункі і шашэйныя дарогі на Панамскім перашыйку, ураўнаваў у зарплаце панамцаў з амерыканцамі, павялічваў штогадовыя выплаты да 1930 тыс. дол. Панаме вярталася частка зямлі, раней набытая ў яе кампаніяй канала.
    Дагавор аб Панамскім канале і Дагавор аб пастаянным нейтралітэце і функцыянаванні Панамскага канала 1977 (падпісаны 7 вер. ў Вашынгтоне прэзідэнтам ЗША Дж.Картэрам і кіраўніком урада Панамы АТарыхасам) прадугледжвалі канчатковую перадачу канала пад кантроль Панамы 1.1.2000, ліквідацыю зоны канала і вывад амер. войскаў з размешчаных у ёй ваен. базаў, павелічэнне штогадовых выплат да 10
    млн. дол. і інш. Панама абвяшчае канал пастаянна нейтральным і разам з ЗША адказвае за «захаванне рэжыму нейтралітэту». Ваен. і дапаможныя судны абедзвюх дзяржаў маюць права на «хугкі транзіт праз канал». Абодва дагаворы ўхвалены на плебісцыце ў Панаме, які адбыўся 23.10.1977. 3 1982 Панама пачала ажыццяўляць цывільнае кіраванне і паліцэйскую ўладу ў зоне канала.
    АМЕРЫКАНАФІЛІПІНСКАЯ ВАЙНА 1899—1901, каланіяльная вайна ЗША супраць Філіпін. He прызнаўшы незалежнасці маладой Філілінскай Рэспублікі, ЗША абвясцілі сябе яе суверэнам. Размешчаная на Філіпінах 25тысячная армія ЗША 4.2.1899 разгарнула баявыя дзеянні супраць рэсп. войскаў (каля 16 тыс. чал.). Але за паўгода яна прасунулася толькі на 100—120 км на Пн ад Манілы. Выклікаўшы сярод філіпінцаў раскол, які прывёў да прымусовай адстаўкі кіраўніка ўрада АМабіні і забойства галоўнакамандуючага рэсп. арміяй АЛуны, амер. войскі ў кастр. пачалі новае наступленне. Пераход на бок ЗША часткі мясц. памешчыкаў і буржуазіі аслабіў супраціўленне філіпінскай арміі, і яна распалася на партыз. атрады. Паланенне прэзідэнта Э .Агіна.'іьда (23.3.1901) і яго прысяга на вернасць ЗША фактычна спынілі вайну. Баі партыз. груп працягваліся да 1913.
    АМЕРЫКАНАФРАНЦЎЗСКІ ДА
    ГАВОР 1778. Падпісаны 6 лют. ў Парыжы Б.Франклінам і франц. міністрам замежных спраў Ш.Вержэнам. Прадугледжваў устулленне ў вайну з Англіяй Францыі, якая абавязалася абараняць «свабоду, суверэнітэт і незалежнасць» 13 паўн.амер. калоній і не складаць зброі да таго часу, пакуль Англія не прызнае іх незалежнасць. Дагавор перастаў дзейнічаць у 1794, калі ЗША абвясцілі пра свой нейтралітэт у вайне Францыі супраць кааліцыі еўрап. дзяржаў на чале з Англіяй.
    АМЕРЫКАНАЯПОНСКІЯ ДАГАВОРЫ 1951, 1960. Дагавор бясп е к і 19 5 1. Падпісаны 8 вер. ў СанФранцыска на нявызначаны тэрмін. Навязаны Японіі ЗША як умова заключэння мірнага дагавора. Паводле яго ЗША атрымалі права мець на тэр. Японіі свае ўзбр. сілы і выкарыстоўваць іх для аперацый на Д.Усходзе і задушэння хваляванняў унутры краіны; без згоды ЗША на яп. тэр. не маглі размяшчацца базы і войскі трэцяй дзяржавы. Страціў сілу ў сувязі з заключэннем дагавора 1960. Д a г а в о р аб узаемным супрацоўніцтве і гарантыі бяспекі падпісаны 19.1.1960 у Вашынгтоне тэрмінам на 10 гадоў (прадоўжаны на няпэўны тэрмін у ліст. 1969); ратыфікаваны 22.6.1960. Паводле яго ЗША замацавалі сваё права мець на тэр. Японіі ўзбр. сілы і ваен.