• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    314 АМЕРЫКАНОІДНАЯ
    базы. Японія абавязвалася нарошчваць свой ваен. патэнцыял і выкарыстоўваць яго ў выпадку агульнай небяспекі. Дагавор адмоўна ўспрыняты народам і выклікаў хваляванні ў Японіі.
    АМЕРЫКАНОІДНАЯ РАСА, адгалінаванне вял. мангалоіднай расы, уключае карэннае насельніцтва Амерыкі — індзейцаў. Асн. прыкметы чалавека Ар. — прамыя чорныя валасы, цёмныя вочы, скура з бурым адценнем, вял. твар, вусы і барада растуць слаба. Сярод прадстаўнікоў А.р. адсугнічаюць рэзусадмоўныя індывідуумы, амаль усе яны маюць 0 (I) гругту крыві, uno разам са слаба развітой мангольскай складкай павека і адносна буйным носам адрознівае амерыканоідаў ад мангалоідаў. Індзейцы складаюць значную частку сучаснага насельніцтва ў краінах
    Да арт. Амерыканская адміністрацыя дапамогі. Пастанова сав. ўрада ад 10.7.1923 з падзякай амерыканскай адміністрацыі за дасланыя пасля 1й сусветнай вайны прадукты харчавання.
    Паўд. Амерыкі, у Паўн. Амерыцы іх засталося няшмат. А.І.Мікуліч.
    АМЕРЫКАНСКАЯ АДМІНІСТРАЦЫЯ
    ДАПАМОГІ (American Relief Administration; АРА), урадавая аргцыя ЗША у 1919—23 па аказанні харчовай і інш. дапамогі еўрап. краінам, што пацярпелі ў 1ю сусв. вайну. Узначальваў Т.Гувер. Факгычна выкарыстоўвалася для ўмацавання эканам. і паліг. пазіцый ЗША, стрымлівання рэв. руху ў Венгрыі, Румыніі, Балгарыі і інш. У 1921—22 аказала дапамогу ў час голаду ў Паво
    лжы, на Украіне. У выніку канкурэнцыі з боку Англіі, Францыі і Італіі яе дзейнасць у Еўропе спынена.
    АМЕРЫКАНСКАЯ АКАДЭМІЯ КІНЕМАТАГРАФІЧНЫХ МАСТАЦТВАЎ I
    НАВУК (Academy of Motion Picture Arts and Sciences; АМПАС), Амерыканская кінаакадэмія, грамадская аргцыя ў ЗША Засн. ў 1927 у Галівудзе. Займаецца праблемамі павышэння адукацыйнага, прафес. і тэхн. ўзроўню амер. кінематаграфіі. Аб’ядноўвае больш за 4 тыс. членаў. Mae 12 секцый (рэжысёрская, акцёрскага мастацтва, сцэнарная, кампазітарская, прадзюсерская і інш.). Вядзе інфармацыйную (3 разы на год выдае каталогі бягучай амер. кінапрадукцыі, даведнікі) і лекцыйную работу, дапамагае маладым кінематаграфістам. 3 1929 штогод прысуджае прэміі «Оскар» амер. (іншы раз англ.) фільмам за дасягненні ў 26 асобных галінах кінематографа (па
    Жарабец амерыканскай стандартбрэднай пароды.
    26 намінацыях), а таксама за лепшы замежны фільм года. Прысуджаюцца спец. прэміі «Оскар» за ўклад у кінамастацтва ў цэлым. 3 1973 арганізуе конкурсы студэнцкіх фільмаў.
    АМЕРЫКАНСКАЯ СТАНДАРТБРЭД
    НАЯ ІІАРОДА коней, а м е р ы канская рысістая парода, хуткаалюрная запражная парода. Выведзена ў ЗША у 19 ст. скрыжаваннямі з чыстакроўнай верхавой нарфолкскай, галандскай рысістай, канадскімі інаходцамі і інш. пародамі гал. чынам для
    спарт. спаборніцгваў на іпадромах. Гадуюць у ЗША, Канадзе, краінах Еўропы. У Расіі з яе ўдзелам выведзена руская рысістая парода. На Беларусі выкарыстоўваецца як паляпшальнік рысістых парод.
    Масць гнядая, вараная, рыжая. У выніку аднабаковага адбору на рэзваснь коні не выраўнаваны па экстэр’еры; вьпп. ў карку 145— 166 см. Абсалютны рэкорд на 1 мілю рыссю 1 мін 54,4 с, інахаддзю 1 мін 49 с.
    АМЕРЫКАНСКАЯ ФЕДЭРАЦЫЯ
    ПРАЦЫ (American Federation of Labor; АФП), прафсаюзнае аб’яднанне ў ЗША у 1886—1955. Узнікла на аснове створанай у 1881 Федэрацыі арганізаваных прафсаюзаў ЗІІІА і Канады; аб’ядноўвала 90 аргцый кваліфікаваных рабочых пад кіраўніцтвам С.Гомперса (старшыня АФП да 1924). Будавалася паводле цэхавага прынцыпу. Прадстаўляла выключна эканам. інтарэсы рабочых. Ускладняла прыём у прафсаюзы для некваліфікаваных рабочых, неграў і імігрантаў. У 1930я г. частка прафс. аргцый левай арыентацыі выйшла з АФП і стварыла Кангрэс вытворчых прафсаюзаў, з якім у 1955 АФП (каля 10 млн. чл.) аб’ядналася ў адзіную Амерыканскую федэрацыю працы — Кангрэс вытворчых прафсаюзаў.
    АМЕРЫКАНСКАЯ ФЕДЭРАЦЫЯ ПРАЦЫ — КАНГРЭС ВЫТВОРЧЫХ ПРАФСАЮЗАЎ (American Federation of LaborCongress of Industrial Organizations АФП—КВП), найбольшае прафс. аб’яднанне ў ЗША Створана ў 1955 у выніку зліцця Амерыканскай федэрацыі працы і Кангрэса вытворчых прафсаюзаў. Да 1969 уваходзіла ў Міжнародную канфедэрацыю свабодных прафсаюзаў. Штабкватэра ў г. Вашынггон. З’яўляецца асн. сацыялрэфармісцкай сілай у краіне, на прэзідэнцкіх выбарах у асноўным падгрымлівае Дэмакр. партыю. У сваёй дзейнасці зыходзіць з ідэі, што рабочыя павінны мець права на забастоўку, выкарыстоўвае метады калекг. торгу (для дасягнення калект. дагавору з работадаўцам) і паправак да закону (паляшпэнне існуючых законаў); кіраўніцгва АФП—КВП выступае супраць левага радыкалізму і свабоднай рыначнай стыхіі. Аб’ядноўвае (1994) 98 найбуйнейшых прафсаюзаў краіны: рабочых буд. прамсці, транспартнікаў, партовых грузчыкаў усх. ўзбярэжжа і інш.; больш за 14,5 млн. чл. Старшыні АФП—КВП: Дж.Міні (1955—79), Л.Керкленд (з 1979). Друкаваныя органы: штотыднёвік «AFL—CIO News» («Навіны АФП—КВП») і штомесячны час. «American Federationist» («Амерыканскі федэрацыяніст»).
    АМЕРЫКАНСКАЯ ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ, «Амерыкана» (The Encyclopedia Americana), універсальная энцыклапедыя ў ЗПІА. 1е выд. выйшла ў Філадэльфіі ў 1829—33 (т. 1—13; скл. ФЛібер). 3 1903 выдаецца ў НьюЙорку (т. і—16, 1903—04; з 1918 перавыда
    АМЕЯДАЎ
    315
    ецца ў 30 т.). Змяшчае каля 70 тыс. артыкулаў па гуманітарных, прыродазнаўчых і дакладных навуках, тэхніцы, эканоміцы, палітыцы. Асабліва падрабязны матэрыял прыводзіцца пра ЗША і інш. краіны Амерыкі. Большасць артыкулаў — сціслыя даведкідэфініцыі; грунтоўныя агляды даюцца пра асобныя краіны, усе стагоддзі новай эры (ад 1га да 20га), выдатныя творы сусв. лры, музыкі, філасофіі і эканомікі, амер. паліт. дзеячаў і інш. Найб. складаныя артыкулы маюць невял. слоўнікі тэрмінаў. Т. 30 змяшчае ілюстраваную храналогію сусв. падзей за апошнія 5 гадоў і алфавітны індэкс — больш за 350 тыс. тэрмінаў і слоў, што выкарыстаны ў артыкулах А.э. 3 1923 у дадатак да А.э. выдаецца 1томны штогоднік. В.К.Шчэрбін.
    АМЕРЫКАНСКІ БЁЛЫ МАТЬІЛЬ (Hyphantria cunea), матыль сямейства мядзведзіц. Радзіма — Паўн. Амерыка. У Еўропе ўпершыню выяўлены ў Венгрыі (1940). Пашырыўся па інш. краінах Еўропы. Шкодзіць раслінаводству.
    Размах крылаў 2,0—3,5 см. У некаторых асобін на брушку і крылах дробныя чорныя плямкі. Вусені даўж. 2,5—3,5 см, усёедныя, кормяцца больш як на 200 відах раслін. За год 2 пакаленні. Матылі періпага пакалення вылятаюць у маі, другога — у ліпені—жніўні. Адкладаюць 300—2500 яец на ніжнюю паверхню ліста. Вусені шкодзяць раслінам. Меры барацьбы: каранцін, апрацоўка раслін спец. прэпаратамі.
    АМЕРЫКАНСЮ ГНІЛЕЦ ПЧОЛ, злаякасны гнілец, пячатны гнілец, інфекцыйная хвароба пчаліных сем’яў, узбуджальнік якой спораўтваральны мікроб (Bacillus larvae). Пашыраны ўсюды. Перадаецца праз хворых пчол, якія загінулі, праз мёд, соты, інвентар, паразітаў пчол і інш.
    У пашкоджанай пчалінай сям’і расплод стракаты, рознаўзроставы. Вечкі ячэек пацямнелыя, лейкападобна ўціснутыя. Лічынкі ва ўзросце акуклівання трацяць сегментацыю, іх скурка танчэе, тканкі распадаюцца і ператвараюцца ў клейкую, цягучую масу колеру кавы, з пахам сталярнага клею. Лячэнне: цукровы сіроп з дабаўленнем сульфаніламідаў, антыбіётыкаў і ішп. Прафілактыка: дэзінфіцыраванне вулляў, інвентару і ініп.
    АМЕРЫКАНСКІ ЛЕПЁН (American Legion), у ЗША аргцыя былых удзельнікаў розных войнаў. Засн. ў 1919 у Парыжы вайскоўцамі амер, экспедыцыйнага корпуса ў Еўропе, узаконена як афіц. аргцыя актам Кангрэса ЗША. Штабкватэра ў г. Індыянапаліс. Узначальваецца выканкомам і нац. камандорам, якіх штогод выбірае з’езд легіянераў. Выступае за сац. абарону ветэранаў войнаў, займаецца ваеннапатрыят. выхавапнем моладзі. Паліт. пазіцыі Ал. характарызуюцца антыпрафсаюзным курсам, негатыўным стаўленнем да іншаземцаў.
    АМЕРЫКАНСЫ СОМІК, гл. Сомік амерыканскі.
    АМЕРЫКАНСКІ ФУТБОЛ, спартыўная гульня. Узнік у канцы 19 ст. ў ЗША
    на аснове рэгбі і футбола. Іуляюць 2 каманды па 11 чал. (замены па ходу сустрэчы) на працягу 4 квартаў (па 15 хвілін чыстага часу). Гал. мэта — занесці рукамі мяч грушападобнай формы ў заліковую зону і апусціць на зямлю (тачдаўн) або нагой накіраваць мяч у вароты (філдгол). Дазволены сілавыя прыёмы, для гульцоў прадугледжана спец. ахоўная амуніцыя. Найб. развіты ў ЗША, дзе штогод праводзяцца чэмпіянаты сярод прафес. клубаў; культывуецца ў 20 еўрап. краінах. Чэмпіянаты свету з 1967. На Беларусі развіваецца з 1990; клуб «Мінскія зубры» тройчы перамагаў на чэмпіянатах СНД.
    МА.Дубіцкі.
    АМЕРЫКАНЦЫ, нацыя, асн. насельніцтва ЗША Болып за 187,2 млн. чал. (1987), у тл. 30 млн. неграў і мулатаў. Гавораць на амерыканскім варыянце англійскай мовы. Паводле рэлігіі пераважна пратэстанты і католікі.
    Амерыканскі футбол. Фрагмент гульні з удзелам каманды «Мінскія зубры».
    АМЕРЬІЦЫЙ (лац. Americium), Am, штучны радыеактыўны хім. элемент, ат. н. 95, адносіцца да актыноідаў. Ста
    Аметыст.
    більных ізатопаў не мае, штучна атрыманы 13, найб. устойлівы 243Am (перыяд распаду 7370 г.).
    Адкрьггыў 1944 амер. вучонымі пры апрамяненні ru нейтронамі. Серабрысгы метал, шчыльн. 13,67103 кг/м3, tn, = 1173 °C. Выкарыстоўваецца ў нейтронных крыніцах, дэфектаскапіі, для атрымання больш цяжкіх элементаў (напр., плугонію, кюрыю). Высокатаксічны. Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС (1986) ёсць на забруджаных тэр. Беларусі.
    АМЕТЫСТ (ад грэч. amethystos цвярозы, не п’яны), мінерал, празрыстая фіялетавая разнавіднасць кварцу. Бляск шкляны. Трапляецца ў гранітных пегматытах, кварцавых жылах, пустотах вулканічных горных парод і інш. Буйныя, прыгожа афарбаваныя крышталі A — каштоўныя камяні (ювелірныя і маст. вырабы). Радовішчы ў Замбіі,
    Амеядаў мячэць. Унутраны двор.
    Зімбабве, Бразіліі (найб. каштоўныя), у Расіі (Урал), Узбекістане і інш. Наладжана вьгтвсць сінтэтычных А. Выкарыстоўваўся як амулет супраць п’янства.
    АМЕЯДАЎ МЯЧЭЦЬ, В я л і к а я мячэць Амеядаў у Дамас к у , помнік сярэдневяковай арабскай архітэкгуры. Перабудавана ў 705—715 з царквы св. Іаана Хрысціцеля, пераробленай з ант. свяцілішча Юпітэра Дамаскага.
    Прамавугольнае ў плане збудаванне (157 м х 100 м) з малельнай залай, да якой прымыкае двор, абнесены з трох бакоў галерэяй з 2яруснымі аркадамі на калонах і слупах. Малельная зала — 3нефавая з 2яруснымі аркадамі на мармуровых калонах, перакрыжавана трансептам над сяродкрыжжам. Фасады ўпрыгожаны мазаікай 8 ст. (захаваліся часткова).