• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    АМОНІМАЎ СЛОЎНІК, аспекгны даведнік, які апісвае пары і групы амонімаў. У артыкулах Ac. падаюцца семантычныя, граматычныя, спалучальныя, стылістычныя і інш. адрозненні паміж словамі ў аднолькавых парах і групах амонімаў (у адрозненне ад інш. слоўнікаў, дзе загаловачнае словаамонім толькі пазначаецца надрадковай арабскай лічбай). Напр., «Слоўнік амонімаў беларускай мовы» ВДз.Старычонка (1991) змяшчае 1265 аманімічных пар і груп слоў у асн. частцы і больш як 750 у раздзеле «Субстантыўная аманімія». Для практычнага вырашэння праблем міжмоўнай аманіі (і параніміі) створаны спец. слоўнік дыферэнцыяльнага тыпу: «Кароткі дыферэнцыяльны рускабеларускі слоўнік» у кн. «Беларуская мова для небеларусаў» АА.Крывіцкага, А.Я.Міхневіча і А.І.Падлужнага (3е выд., 1990), «Міжмоўныя амонімы і паронімы. Спроба рускабеларускага слоўніка» С.М.Грабчыкава (1980), «Беларускарускі паралексічны слоўнікдаведнік» (1985) і інш. В.К.Шчэрбін.
    АМОНІМЫ (ад гама + грэч. onyma імя), словы, што супадаюць у гучанні і напісанні, але маюць рознае значэнне. Гл. ў арт. Аманімія.
    АМОНІЮ ЗЛУЧЭННІ, хімічныя злучэнні з зараджаным атамам азоту (амонію катыёнам), які кавалентна звязаны з вадародам ці арган. радыкаламі і іон
    АМПЕРА
    321
    най сувяззю з аніёнам. Найпрасцейшыя неарганічныя А.з. — гідраксід амонію (NH4OH) і солі амонію: хлорысты амоній (NH4CI), нгтрат амонію (NH4NO3) і інш. Гідраксід амонію атрымліваюць растварэннем аміяку ў вадзе; пры дысацыяцыі праяўляе ўласцівасці слабай асновы. Большасць соляў амонію раствараюцца ў вадзе, дысацыіруюць, гідралізуюцца, пры награванні раскладаюцца. Гідроліз і тэрмічнае раскладанне іх залежыць ад прыроды аніёна, напр. NH4CI раскладаецца па схеме: NH4CI=NH3+HCI; у солях з аніёнамакісляльнікам адбываецца акісляльнааднаўляльны працэс, напр. NH4NO3=N2O+2H2O. Солі амонію маюць шырокае выкарыстанне: хлорысты амоній — у сухіх батарэях, як флюс для пайкі і зварвання металаў, дымаўтваральнік; сульфат і ніграт — азотныя ўгнаенні, нітрат — кампанент выбуховых рэчываў; гідракарбанат амонію выкарыстоўваецца ў кандытарскай вытвсці. Да арганічных А.з. належаць першасныя [RNHjJa, другасныя [R2NH2]+X‘, трацічныя [RaNHpX’ і чацвярцічныя амоніевыя солі [RaNJa, унутраныя чацвярцічныя амоніевыя солі, напр. бетанін (CH3)3N+CH2C00‘, оніевыя злучэнні з атамам азоту. Найб. распаўсюджаныя чацвярцічныя амоніевыя солі, якія атрымліваюць алкіліраваннем (кватэрнізацыяй) трацічных амінаў. Злучэнні хоць з адным доўгім алкільным радыкалам валодаюць паверхневаактыўнымі і антысептычнымі ўласцівасцямі. Выкарыстоўваюцца як эмульгатары, стабілізатары, змочвальнікі, дэзінфекцыйныя сродкі, лек. прэпараты (метацын, кватэрон), пры амыленні тлушчаў. Сустракаюцца ў прыродзе ў раслінах (алкалоіды); халін, ацэтылхалін — фізіялагічна акгыўныя рэчывы.
    Літ:. Обшая органнческая хнмня. Т. 3. М., 1982.
    АМОРФНЫ СТАН (ад а... + грэч. morphe форма), няўстойлівы стан цвёрдага рэчыва, харакіэрная асаблівасць якога — адсутнасць строгай паўтаральнасці структурных элементаў (неўпарадкаванасць размяшчэння атамаў і малекул) і натуральная ізатрапія яго фіз. уласцівасцяў. Аморфныя цвёрдыя целы павольна крыппалізуюцца, не маюць пастаяннай тры плаўлення (пры павышэнні тры размякчаюцца). Уласцівы многім прыродным (бурштын, смолы) і штучным (плаўлены кварц, шкло, пластмасы і інш.) рэчывам.
    АМОРФНЫЯ МОВЫ, тое, што коранеізаляваныя мовы.
    АМОСАЎ Мікалай Міхайлавіч (н. 6.12.1913, с. Альховае Валагодскай вобл., Расія), украінскі хірург. Акад. АН Украіны (1969), чл.кар, АМН СССР (1961), засл. дз. нав. Украіны (1959), Герой Сац. Працы (1973). Скончыў Архангельскі мед. інт (1939). 3 1952 узначальваў клініку грудной хірургіі, з 1983 дырэктар Інта сардэчнасасудзістай
    хірургіі ў Кіеве. Навук. працы па пытаннях хірургіі сэрца і лёгкіх, біял. і мед. кібернетыцы. Пад яго кіраўніцтвам распрацавана дыягностыка парокаў сэрца з дапамогай ЭВМ, створана дзеючая фізіял. мадэль «унугранага асяроддэя арганіэма» чалавека і інш. Аўтар літ. тв. «Думкі і сэрца» (1965), «Запіскі з будучыні» (1967) і інш. Ленінская прэмія 1961, Дзярж. прэмія Украіны 1978.
    Тв.: Операцнн на сердце с нскусственньгм кровообрашеннем. Кнев, 1962 (разам з І.Л.Лісавым, Л.М.Сідарэнка); Хврургня пороков сердца. Кмев, 1969 (разам з Я.АБендэтам); Фнзнческая актнвность н сердце. 2 нзд Кнев, 1984 (з ім жа).
    АМПЕЛАГРАФІЯ (ад грэч. ampelos вінаград + ...графія), навука, якая вывучае віды і сарты вінаграду. Складаецца з А. агульнай, што вывучае сістэматыку, паходжанне, пашырэнне і зменлівасць відаў і сартоў, методыку даследаванняў, і А. спецыяльную, якая ўключае бат. апісанне сартоў, іх біял. і с.г. хара
    кгарыстыкі, уласцівасці і раянаванне. Ампелаграфічная калекцыя створана ў Крыме (да 1000 сартоў). Ампелаграфічная праца вядзецца амаль ва ўсіх вінаграднавінаробных краінах.
    АМПЕЛАТЭРАПІЯ (ад грэч. ampelos вінаград + тэрапія), вінаградаляч э н н е , выкарыстанне пладоў і сску вінаграду ў лек. мэтах. Вядома са старажытнасці, у Расіі з канцр 19 ст. Пракгыкуецца ў зонах вінаградарства, звычайна ў спалучэнні з клімататэрапіяй. Леішіыя лек. сарты — Шасла, Рыслінг, Семільён, Гауіп, Акшіміш, Тагузюм чэлекі. Асн. станоўчы ўплыў А. звязаны з багаццем і разнастайнасцю ў спелых пладах і соку вінаграду вугляводаў, пекцінавых і мінер. рэчываў, вітамінаў; выяўляецца праз нармалізацыю і акгывацыю абменных працэсаў (асабліва воднасалявога абмену), апетьггу, сакрэцыі страўніка, маторыкі кішэчніка, функцый мочавыдзялення і інш Проціпаказана пры цукр. дыябеце, вострых захворваннях, язве страўніка, гіпертаніі, хранічных паносах і абвастрэннях туберкулёзу. Дозы спажывання пладоў вінаграду пры А. могуць дасягнуць 2 кг, соку — 1,2 л за суткі.
    АМПЕР (Ampfere) Андрэ Мары (22.1.1775, г. Ліён, Францыя — 10.6.1836), французскі фізік і матэматык, адзін з заснавальнікаў класічнай элекградынамікі. Чл. Парыжскай (1814), замежны ганаровы чл. Пецярбургскай (1830) I інш. АН. Атрымаў дамашнюю адукацыю. 3 1805 у Політэхн. школе ў Парыжы (з 1809 праф.), з 1824
    праф. Калеж дэ Франс. Сфармуляваў правіла для вызначэння напрамку адхілення магн. стрэлкі токам (правіла А); адкрыў законы ўзаемадзеяння эл. токаў і эл. току з магн. полем (гл. Ампера закон). Пабудаваў тэорыю магнетызму, у аснове якой ляжыць гіпотэза пра кругавыя эл. токі, эквівалентныя плоскім элементарным магнітам.
    М.МАмосаУ.	А.МАмпер.
    Аўтар прац па тэорыі імавернасцяў, па дастасаванні варыяцыйнага вылічэння да задач механікі, па пытаннях матэм. аналізу. Вынайшаў камутатар і эл.магн. тэлеграф.
    Літ:. Голнн Г.М., Фнлоновнч С.Р. Класснкн фнзнческой наукн (с древнейшлх времён до начала XX в.). М , 1989. С. 313—324.
    АМПЕР (A), 1) адзінка сілы эл. току; адна з сямі асн адзінак Міжнар. сістэмы адзінак (СІ). Названы ў гонар А^М.Ампера. А. — сіла нязменнага току, які пры праходжанні па двух бясконцых прамалінейных паралельных правадаіках з малой плошчай папярочнага крчгавога сячэння, цпо размешчаны на адлегласці 1 м адзін ад аднаго ў вакууме, выклікае сілу ўзаемадзеяння паміж імі, роўную 210"7 Н на 1 м даўжыні (абсалютны А.). У якасці эталона карыстаюцца міжнар. А.: нязменны ток, які выдзяляе з воднага раствору азотнакіслага серабра за 1 с 0,00118 г серабра. Міжнар. А. роўны 0,99985 абсалютнага. 2) Адзінка магнітарухальнай сілы замкнёнага контура і рознасці магн. патэнцыялаў магнітастатычнага поля ў СІ.
    АМПЕРА ЗАКОН, закон механічнага (пандэраматорнага) узаемадзеяння двух токаў, якія цякуць у элементарных адрэзках праваднікоў, што знаходзяцца на некаторай адлегласці адзін ад аднаго. Адкрьпы А.МЛмлерам (1820). Сіла dF* 12, якая дзейнічае на элемент аб’ёму dV2 правадніка з токам І2 з боку элемента аб’ёму dVi правадніка з токам 11, вызначаецца формулай: d?i2= „dvidv2
    =тД J2 х (Л х П2))—5—, Дзе цо— магн.
    4"	ГІ2
    пастаянная, ji ір —шчыльнасць эл.
    322
    АМПЕРА
    токаў Іі і І2, ri2 — радыусвекгар, што вызначае становішча dv2 адносна
    dvi, J2 х (ji x ri2) — падвойны век
    тарны здабытак вектараў ji jj і rn .
    АМПЕРА СІЛА, сіла, што дзейнічае на элемент правадніка з токам у магн. полі. Вызначаецца формулай: dF*=
    =( j х В )dV, дзе j — шчыльнасць эл. току ў правадніку, 1? — магн. індукцыя ў тым пункце прасторы, дзе знаходзіцца элемент аб’ёму правадніка dV, j* х х В — векгарны здабытак вектараў 7* і В*. Названы ў гонар ХМ.Ампера.
    _____ Схемы ўключэння амперметра (А) у электрычны ланцуп a — з шунтам; 6 — праз трансфарматар току; 1 — шунт; 2 і 4 — нагрузка; 3 — трансфарматар току.
    АМПЕРВАЛЬТОММЕТР. т э с т э р , універсальная прылада для вымярэння эл. напружання, сілы пераменнага і пастаяннага току, эл. актыўнага супраціўлення. Складаецца з амперметра, вальтметра, омметра. Бывае аналагавы (са стрэлачным ці светлавым паказальнікам) і лічбавы. Дае магчымасць выяўляць разрыў і кароткае замыканне ў эл. ланцугах, вызначаць рэжым работы асобных вузлоў электра і радыёапаратуры.
    АМПЕРГАДЗІНА (Агадз), пазасістэмная адзінка электрычнага зараду, роўная зараду, які праходзіць праз папярочнае сячэнне правадніка за 1 гадз пры сіле эл. току 1 А. ІАгадз = =3600 Кл. У А.г. звычайна выражаюць зарад акумулятара.
    АМПЕРМЕТР, прылада для вымярэння сілы току. Уключаецца ў эл. ланцуг паслядоўна, для павелічэння межаў вымярэнняў — з шунтом (пры пастаянным току) або праз трансфарматар (пры пераменным току). Харакгарызуецца значэннем намінальнага току, класам дакладнасці, колькасцю фазаў (для пера
    меннага току) і сістэмай прыстасаванняў. Паводле прынцыпу дзеяння бываюць магнітаэл., элекградынамічныя, электрамагн., цеплавыя і інш.
    АМПІР (ад франц. empire імперыя), стыль у архітэкгуры і мастацтве 1й трэці 19 ст., які завяршыў развіццё класіцызму.
    Зарадзіўся ў Францыі на пач. 19 ст. Як і класіцызм, арыентаваўся на ўзоры ант. мастацгва Грэцыі і Рыма, аднак пошукі зграбнай простай формы і дэкору паступова змяняліся імкненнем да іх лапідарнасці і манум. выразнасці. Асн. элементамі арх. кампазіцыі былі масіўныя порцікі (найчасцей дарычнага і тасканскага ордэраў), у арх. дэталях і дэкоры пераважала ваенная эмблематыка (ліктарскія звязкі, воінскія даспехі, лаўровыя вянкі, арлы і інш.). У А адчуваюцца і асобныя стараж,егіпецкія арх. і пластычныя матывы (вял. нерасчлянёныя плоскасці сцен і пілонаў, масіўныя геам. аб’ёмы, егіпецкі арнамент, стылізаваныя сфінксы, ільвы, гермы, грыфоны). У перыяд імнерыі Напалеона I (1804—15) пашырылася будва мемарыяльных манум. збудаванняў: трыумфальных арак (арка на пл.