• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    АМФІЗБЕНЫ (Amphisbaenia), падатрад паўзуноў атр. лускаватых. Некалькі сямействаў. Каля 140 відаў. Пашыраны пераважна ў Паўд. і Цэнтр. Амерыцы, Афрыцы, Зах. Азіі, 1 від у Паўд. Еўропе, 1 — на ПдУ ЗША. Найб. вядомыя белая A. (Amphisbaena alba), плямістая двухходка (A fuligmosa), хірот (Bipes canalicubatus).
    Даўж. да 70 см. Цела цыліндрычнае, чэрвепадобнае, з кароткім хвастом, укрыгае суцэльнай рагавой плеўкай з вузкімі папярочнымі кольцамі. У болыпасці канечвасці адсутнічаюць. Вядуць падземны спосаб жыцця, часта пасяляюцца ў мурашніках 1 тэрмітніках. Па хадах у зямлі могуць рухацца хвастом уперад (адсюль назва). Кормяцца мурашкамі, тэрмітамі, іх лічынкамі.
    АМФІКАРШЯ (ад амфі... + грэч. karpos плод), утварэнне на расліне пладоў двух тыпаў: надземных і падземных. Падземныя ўтвараюцца з завязі, якая закопваецца пасля апладнення ў глебу (геакарпія). А. назіраецца ў кісліцы і некаторых інш. раслін.
    АМФІКТЫЯНІЯ (грэч. Amphiktionia), рэлігійнапаліт. саюз плямёнаў і гарадоў у Стараж. Грэцыі, які меў агульныя свяцілішчы, казну, правйы вядзення вайны і інш. Ёсць звесткі пра А. пры свяцілішчах Апалона: у Дэльфах, на вве Дэлас; пры свяцілішчах Пасейдона: на вве Калаўрыя, у Беотыі і інш. Найб. звестак захавалася пра дэльфійскапілейскую А., куды ўваходзіла 12 абшчын. А. страцілі значэнне пасля заваявання Грэцыі рымлянамі (146 да н.э.).
    АМФІЛІНА (Amphilina), род плоскіх чарвей з кл. цэстодаў. Невял. архаічная група паразггаў поласці цела асятровых рыб і чарапах. Пашыраны A. foliacea і A neritina у рыб у рэках Каспійскага бас. і Сібіры.
    Цела нерасчлянёнае, даўж. 25—65, шыр. 17—30 мм. Гермафрадыты. He маюць кііпэчніка і не прымацоўваюцца. Яйцажьшародныя. Цыкл развіцця адбываецца са зменай гаспадароў. Лі^ка (лікафора) развіваецца ў яйцы, мае 10 зародкавых кручкоў на заднім канцы цела. Пранікае ў прамежкавых гаспадароў — ракаладобных, дзе зменьваецца і стамовіцца падобнай на палаваспелую асо
    АМХАРСКАЯ 329
    біну. 3 страўніка канчатковага гаспадара лічьпіка мігрыруе ў поласць цела канчатковага гаспадара і дасягае палавой спеласці.
    АМФІМАКР (грэч. amphimakros літар. з двух бакоў доўгі), у антычным вершаскладанні стапа з 3 складоў (2 доўгіх і 1 кароткага).
    АМФІМІКСІС (ад амфі... + грэч. mixis змяшэнне), звычайны тып палавога працэсу ў жывёл і раслін, пры якім адбываецца зліццё ядраў мужчынскай і жаночай палавых клетак (гамет). Процілегласць апаміксісу. У вузкім сэнсе — зліццё дзвюх няродных гамет ад розных асобін (у адрозненне ад аўтаміксісу). У кветкавых раслін А. адбываецца ў форме двайнога апладнення. Тэрмін «А.» увёў ням. біёлаг АВейсман (1892) для абазначэння аб’яднання спадчынных субстанцый дзвюх асобін пры апладненні.
    АМФІПРАСТЫЛЬ (грэч. amphiprostylos), тып стараж.грэч. прамавугольнага ў плане храма, які мае калонныя порцікі на тарцовых фасадах, пазбаўленыя дэкору падоўжныя сцены. А. звычайна будавалі з гладкіх каменных блокаў. Шырока вядомы А., пабудаваны паводле праекта Калікрата на Афінскім Акропалі, храм Ніке Аптарас (Бяскрылай Перамогі).
    АМФІТЭАТР (грэч. amphitheatron), 1) у Стараж. Рыме манументальнае збудаванне для публічных відовішчаў: баёў гладыятараў, цкавання дзікіх звяроў, масавых тэатралізаваных паказаў. Меў эліпсападобную ў плане форму, з арэнай пасярэдзіне, вакол якой ступенькамі ўзвышаліся месцы для гледачоў. Яго канструкцыйную аснову складала сістэма арак і слупоў, паміж якімі знаходзіліся галерэі і лесвіцы, напр., Рымскі Калізей. 2) Сучасныя А. выкарыстоўваюцца ў кінатэатрах, тэатр., цыркавых, спарт. будынках, маюць эліпсападобны, паўцыркульны сегментавы план. На аснове А. пабудаваны глядзельныя залы Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі, кінатэатра «Кастрычнік» у Мінску, месцы для гледачоў у цырках Гомеля, Мінска, на мінскім стадыёне «Дынама» і інш.
    АМФІТЭАТРАЎ Аляксандр Валянцінавіч (26.12.1862, Калуга — 26.2.1938), рускі пісьменнік. Скончыў Маскоўскі унт (1885). Аўтар збкаў апавяданняў «Псіхапаты. Праўда і выдумка» (1893), «Мроі і цені» (1896), раманаў «Атручанае сумленне» (1890; аналіз псіхал. матываў злачынства), «Жаркветка» (1895; тэма спірытызму і акультызму), «Вікгорыя Паўлаўна» (1903; пытанне жаночай эмансіпацыі), «Мар’я Лусьева» (1903; праблема прастытуцыі), гіст. твора «Звер з прорвы» (1911—14), фельетонаў, літ.крыт. артыкулаў. Раманыхронікі са шматтомнай серыі «Канцы і пачаткі. Хроніка 1880—1910» — спроба асэнсаваць жыццё рас. грамадства на рубяжы стагодцзяў. 3 1921 у эміграцыі. Выдаў раман «Зачараваны стэп» (1921),
    кн. нарысаў «Тужлівыя нататкі» (1922), зб. «Неўтаймаваная Русь: Дэманічныя аповесці XVII ст.» (1929) і інш. На бел. мову творы А. перакладаў В.Ластоўскі.
    Тв.: Собр. соч. Т. 1—30, 33—35, 37. Спб., 1911—16; Закат старого века. М., 1989; Мертвые богн. М., 1991; Бел. пер. —Хілібертава пакута; Вярба; Палятуха. Вільня, 1912.
    АМФІУМЫ (Amphiumidae), сямейства хвастатых земнаводных. 3 віды. Найб. вядомая А. меанс. Пашыраны на ПдУ ЗША. Жывуць у забалочаных вадаёмах, азёрах, непраточных глеістых вадаёмах, на рысавых чэках (абвалаваных участках палёў).
    Даўж. 0,8—1 м. Цела чорнае, вугрападобнае. Маюць 2 пары малых рудыментарных канечнасцяў з 2—3 недаразвітымі пальцамі, унугр. шчэлепы і схаваныя па, курай вочы. Лічьшкі дыхаюць шчэлепамі, дарослыя — лёгкімі. Зімуюць у глеі. Кормяцца беспазваночнымі. радзей дробнымі рыбамі, земнаводнымі. Аікладваюць на еушы ў вільготных месцах да 150 яец. Палавая спеласць на 4м годзе. Выкарыстоўваюцца мяса, тлушч і скура.
    Да арт. Амфіпрастыль. Храм Ніке Аптэрас на Акропалі ў Афінах. Арх. Калікрат. 449 — 420 да н.э.
    АМФІФІТЫ [ад амфі... + ... фіт(ы)] водныя, прымацаваныя да грунту вадаёма расліны, большасць лістоў і кветак якіх размешчана пад вадой. Напр., рагоз, трыснёг, стрэлкаліст і інш. Многія А. — тыповыя прыбярэжнаводныя і земнаводныя расліны«амфібіі», прыстасаваныя да росту і ў вадзе, і на сушы (гл. Амфібіёнты).
    АМХАРА (саманазва а м a р a ), народ у Эфіопіі. 18,16 млн. чал. (1987). Гавораць на амхарскай мове. Паводле рэлігіі пераважна хрысціянемонафісіты.
    АМХАРСКАЯ МОВА, адна з се.йітахаміцкіх моў (семіцкая група). Пашырана ў Эфіопіі (дзярж. мова) і некат. сумежных краінах (Самалі, усх. раёны Судана). Генетычна блізкая да эфіопскай мовы — геэз (мёртвая мова эпіграфікі і
    Да арт. Амфітэатр. Старажытнарымскі тэатр у Турцыі.
    хрысц. лры Эфіопіі). У А.М. вылучаюць 3 дыялекты: шаанскі (аснова літ. мовы), гаджамскі і гандгпскі. У фанетыцы 1 галосных і 28 зы> гых фанем. Для імяннога словаўтварэння характэрна словаскладанне, для сінтаксісу — фіксаваны парадак слоў з выказнікам у канцы сказа. Першыя пісьмовыя помнікі датуюцца 14 ст. Лгг. А.м. развіваецца з 19 ст. і карыстаецца складовым эфіопскім пісьмом.
    330 АМШАРА
    Літ:. Т м т о в Е.Г. Современный амхарсклй язык. М., 1971.
    АМШАРА, мохавае (сфагнавае) балота, гл. Імшара.
    АМЫЛЕННЕ, хімічная рэакцыя пераўтварэння вытворных арган. кіслот (эфіраў, нітрылаў, амідаў, хлорангідрыдаў і інш.) у кіслоты ці іх солі гідролізам. Адбываецца ў прысутнасці шчолачы ці неарган. кіслаты, пры ўдзеле ферментаў. Напр., гідроліз складанага эфіру з утварэннем кіслаты і спірту: RCOOR1 + + Н2О ► RCOOH + R^H. Тэхн. харакгарыстыка тлушчаў — лік А. (колькасць мг КОН, неабходная для A. 1 г складанага эфіру). Для жывёльных тлушчаў роўны 170—260, алеяў — 170—200, пчалінага воску 88—103. 3 алеяў і жывёльных тлупічаў A атрымліваюць гліцэрыну, вышэйшыя
    авальнае, супраціўнае, скурыстае, жоўтазялёнае, размешчана папарна на канцах галінак. Кветкі дробныя жоўгазялёныя, сабраны ў пучкі. Плод — белая аднанасенная ягада з клейкай мякаццю. Размнажаецца насеннем, якое ітгушкі заносяць на галіны дрэў, дзе яно і прарастае. Выкарыстоўваецца на лячэнне плертаніі і неўралгіі, як танізоўны сродак (прэпарагы амялен, віскулен, акафіт), у нар. медыцыне пры хваробах сэрца і лёгкіх.
    АМЯЛЎШКА (ВотЬусШа garrulus), птушка атрада вераб’інападобных. Пашырана ў хвойных лясах Паўн. Еўразіі і Амерыкі. На Беларусі трапляецца на веснавым (крас.) і асеннім (ліст.) пралётах, асобныя зрэдку зімуюць. Трымаецца чародкамі да 200 асобін.
    Даўж. да 21 см, маса да 73 г. Алярэнне густое, мяккае, ружовашэрае. На крылах і хвасце невял. жоўтыя, белыя і чырвоныя плямкі. Высокі чуб на галаве. Гняздуецца на дрэвах. Нясе 5 яец. Корміцца ягадамі рабіны, шыпіііыны, крушыны, ядлоўцу і пупьшікамі раслін.
    АМЯЛЬНАЯ, вёска ў Беларусі, у Івацэ
    АМЯЛЬЯНЧЫК Міхаіл Сцяпанавіч (н. 10.2.1940, в. Заточча Драгічынскага рна Брэсцкай вобл.), бел. вучоны ў галіне агульнай гігіены. Др мед. н. (1993), праф. (1995). Скончыў Гродзенскі мед. інт (1969). У 1969—77 і з 1980 у гэтым інце (з 1994 заг. кафедры). У 1977—80 у Аддзеле рэгуляцыі абмену рэчываў АН БССР. Навук. працы па гігіене працы ў розных галінах вытвсці, па пыганнях забруджвання навакольнага асяроддзя, аховы здароўя і захоўвання генафонду бел. нацыі.
    Тв.: Экспернментальное нзученме лнгаляцлонного воздействня этанола на крыс прм беременностн на некоторые показателн у потомства // Алкоголнзм в наследсівенносгь: (Матермалы Междунар. снмпознума). М., 1987; Peril of ethanol consumption by offsprings of rat intoxicated by low doses of alcohol (разам з АВ.Ліопам, В.У.Чумаковай) // Alcoholism: Clinical and Experimental Research. Seventh Congress of the International Society for Biomedical Research on Alcoholism. Gold Coast, Queensland, Australia, 1994. Vol. 18. № 2.
    Амяла белая.
    Амялушка.
    тлустыя кіслоты і іх солі — мыла (адсюль назва рэакцыі).
    АМЯЛА (Viscum), род паўпаразітных кветкавых раслін сям. амяловых. Каля 100 відаў. Пашыраны ў трапічнай і субтрапічнай Афрыцы і Азіі, на Пн Аўстраліі; А белая (V. album) трапляецца ў Еўропе і на Каўказе, А. афарбаваная (V. coloratum) — на Д. Усходзе. На Беларусі А белая расце ў зах. і паўд. раёнах пераважна на старых лісцевых дрэвах, асобны падвід (ssp. austriacum) на хвоі.
    Двухдомны іпматгадовазялёны шарападобны куст дыям. да 1,2 м. Лісце прадаўгавата
    віцкім рне Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 43 км на ПдУ ад Івацэвічаў, 178 км ад Брэста, 45 км ад чыг. ст. Івацэвічы. 523 ж., 171 двор (1994). Сярэдняя школа, Дом культуры, амбулаторыя, аддз. сувязі.
    АМЯЛЬНЯНСКІ, біялагічны заказнік на вярховым балоце Парэцкі Мох у Пухавіцкім рне Мінскай вобл. Засн. ў 1979 для захавання ў прыродным стане месцаў росту журавін. Пл. 1784 га (1994). У раслінным покрыве пераважаюць хваёвасфагнавыя і хваёвакусцікавасфагнавыя фітацэнозы. На ўскраінах і «астраўках» балота — хваёвыя, хваёвабярозавыя і асінаваяловыя лясы. Шматлікая касандра (балотны верас); на прылеглых да балота сырых лугавінах вялікая папуляцыя касача сібірскага, занесенага ў Чырвоную кнігу Беларусі.