• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Літ. Маркушевнч Ай. Теорня аналнтнческнх функцнй. Т. 1—2. М., 1967—68; Ш a б а т Б.В. Введенне в комплексный аналнз. Ч. 1—2. 3 язд М., 1985; Гахов Ф.Д. Краевые задачм. 3 нзд. М., 1977. Э.І.Звяровіч. АНАЛІТЫЧНАЯ ХІМІЯ, навука аб прынцыпах і метадах вывучэння саставу рэчываў. Уключае тэарэт. асновы хім. аналізу, метады вызначэння кампанентаў у рэчывах ці матэрыялах, сістэм. аналіз канкрэтных аб’ектаў. Тэарэт. асновы Ах. — метралогія хім. аналізу (апрацоўка вынікаў); вучэнне аб адборы і падрыхтоўцы аналітычных проб, складанні схемы і выбары метадаў, прынцыпах і ішіяхах аўтаматызацыі аналізу. Ах. звязана з дасягненнямі фізікі, матэматыкі, біялогіі, розных галін тэхнікі. Асаблівасць А.х. — вывучэнне індывід. спецыфічных уласцівасцяў і харакгарыстык аб’екгаў. У залежнасці ад мэты аналізу адрозніваюць якасны аналіз і колькасны аналіз; у залежнасці ад кампанентаў, якія неабходна выявіць — ізатопны аналіз, элементны аналіз, структурнагрупавы (у тл. функцыянальны аналіз), малекулярны і фазавы аналіз; у залежнасці ад прыроды рэчыва — аналіз арган. і неарган. рэчываў. Вызначэнне рэчыва ці кампанента праводзяць хімічнымі (гравіметрычны аналіз, цітрыметрычны аналіз), фізікахімічнымі (элекграхім., фотаметрычны
    аналіз, кінетычныя метады аналізу), фізічнымі (спектральныя, ядзернафіз. і інш.) і біял. метадамі аналізу. Практычна ўсе метады Ах. заснаваны на залежнасці ўласцівасцяў аб’ектаў, якія можна мераць (маса, аб’ём, святлопаглынанне, эл. ток і інш.), ад іх саставу.
    Заснавальнікам Ах. як навукі лічыцца Р.Бойль, які ўвёў паняцце «хімічны аналіз». Класічная Ах. (17—18 ст.) выкарыстоўвала пераважна гравіметрычны і цітрыметрычны метады аналізу. Да 1й пал. 19 сг. адкрыты многія хім. элементы, выдзелены сасгаўныя часткі некаторых прыродных рэчываў, устаноўлены пастаянства саставу закон, кратных адносін закон, масы захаеання закон. Распрацаваны сістэматычны аналіз (ням. хімікі Г.Розе, К.Фрэзеніус і рус. хімік М.АМяніпуткін), створаны цітрыметрычны аналіз арган. злучэнняў (ням. хімік Ю.ЛІбіх). У канцы 19 ст. складалася тэорыя Ах., заснаваная на вучэнні аб хім. раўнавазе ў растворах з удзелам іонаў (у асн. В.Оствальд). У 20 ст. з’явіліся метады мікрааналізу арган. злучэнняў (аўстр. хімік Ф.Прэгль), паляраграфіі (чэшскі хімік Я.Гейраўскі), рус. біяхімікам М.С.Цветам адкрыты метад храматаграфіі (1903) і створаны яго варыянты. Развіццё сучаснай Ах. звязана са з’яўленнем мноства фізікахім. і фіз. метадаў аналізу (масспектраметрычны, рэнтгенаўскі, ядзернафізічныя). Прапанаваны плазмавыя крыніцы току для атамнаэмісійнага аналізу, распрацаваны метады фотаметрычнага аналізу, атамнаадсарбцыйнай спектраскапіі. У сувязі з неабходнасцю аналізу ядз., паўправадніковых і ініп. матэрыялаў высокай чысціні створаны радыеактывацыйны аналіз, хімікаспектральны, іскравая масспектраметрыя, вольтамперметрыя — метады, што дазваляюць вызначыць дамешкі ў чыстых рэчывах з канцэнтрацыяй да 10~7— 10'*%. Распрацаваны метады неперарыўнага і дыстанцыйнага аналізу. Перавага аддаецца метадам неразбуральнага кантролю, лакальнага аналізу (рэнтгенаспектральны мікрааналіз, масслектраметрыя другасных іонаў і інш.). Лакальным аналізам карыстаюцца пры аналізе паверхневых слаёў цвёрдых матэрыялаў ці ўключэнняў горных парод.
    Сучасная А.х. карыстаецца аўгам. ці аўтаматызаванымі варыянтамі вызначэння рэчываў. Метады А.х. дазваляюць кантраляваць тэхнал. працэсы і якасць прадукцыі ў многіх галінах вытвсці, праводзіць пошук і разведку карысных выкапняў. А.х. садзейнічала развіццю ат. энергетыкі, элекгронікі, акіяналогіі, біялогіі, медыцыны, крыміналістыкі, археалогіі, касм. даследаванняў. На Беларусі сістэм. даследаванні па А.х. пачаліся ў 1935 у БДУ і вядуцца ў інтах фіз., хім. і геал. профілю АН, у ВНУ і ведамасных н.д. установах. Распрацаваны шэраг храматаграфічных метадаў, выдзялення з сумесяў і вызначэння іо наў, комплексаў металаў, алкалоідаў і інш. рэчываў (пад кіраўніцтвам РЛ.Старобінца); хім. метадаў вызначэння металаў (В.Р.Скараход); даследаваны ўплыў экстракцыйных працэсаў розных тыпаў на функцыянаванне вадкасных і плёначных іонаселектыўных электродаў на аснове вышэйшых чацвярцічных амоніевых соляў (Я.М.Рахманько) і сульфакіслот (У.У.Ягораў). Распрацаваны і ўкаранёны: аніён і катыёнселектыўныя элекгроды; нітратамер і іонамер; методыкі вызначэння нітратаў, свінцу, кадмію,
    вісмуту, ртуці, цынку, алкалоідаў, алкілсульфатаў і інш., газахраматаграфічнага вызначэння фенолаў, пестыцыдаў у вадзе, прадукгах харчавання; экстракцыйнаспекгральныя і храматаграфічныя метады аналізу с.г. аб’екгаў; метады аналізу паўправадніковых матэрыялаў, сплаваў, плёнак, ферытаў.
    Літ:. 3 о л о т о в Ю.А Аналмтмческая хнмня: Проблемы н достнження. М., 1992. АНАЛІТЫЧНЫ ЎЛІК, дэталізаваны бухгалтарскі ўлік гасп. аперацый і сродкаў прадпрыемстваў, аргцый, устаноў з дапамогай аналітычных рахункаў. Ажыццяўляецца ў натуральных і вартасных паказчыках, для аператыўнага кіравання і справаздачнасці. Дае магчымасць аператыўна сачыць за наяўнасцю кожнага віду таварнаматэрыяльных каштоўнасцяў, за разлікамі з пастаўшчыкамі, падрадчыкамі, дэбіторамі, крэдыторамі, падсправаздачнымі асобамі і інш. Па звестках А.ў. можна рабіць справаздачныя калькуляцыі сабекошту прадукцыі, а па натуральных паказчыках выяўляць лішкі ці недахоп сродкаў.
    АНАЛІТЫЧНЫЯ МОВЫ, мовы, у якіх граматычныя значэнні выражаюцца не формамі слоў (як у сінтэтычных мовах), а гал. чынам службовымі словамі, парадкам слоў, інтанацыяй і інш. Да А.м. належаць англ., франц., новаперс., балг. і інш. мовы. Аналітычныя спосабы часткова выкарыстоўваюцца і сінтэтычнымі мовамі, у тл. і бел., напр. пры ўтварэнні складаных формаў ступеняў параўнання прыметнікаў і прыслоўяў («самы цікавы», «больш прыгодны», «надзвычай вясёлы», «найбольш поўна»), будучага і прошлага часу дзеясловаў («буду пісаць», «пайшоў быў»), загаднага ладу («давай спяваць», «няхай квітнее»), складаных тыпаў выказніка («працаваць аграномам», «станавіцца мацнейшым»). Гл. таксама Тыпалагічная класіфікацыя моў.
    АНАЛОГІЯ (ад грэч. analogia адпаведнасць, падабенства), 1) прыём (метад) выяўлення падабенства паміж прадметамі, іх уласцівасцямі і якасцямі. Усе прадметы прыроды (ад элементарных часціц і да касм. аб’екгаў) распадаюцца на пэўныя групы і класы, якія маюць агульныя ўласцівасці і прыкметы — А. Прыём А скарачае тэрміны даследаванняў і часам прыводзіць да навук. адкрыццяў, разам з тым ён можа быць крыніцай памылак, калі выкарыстаны некрытычна ці будуецца на выпадковых падабенствах і прыкметах (атаясамленне грамадства і арганізма, арганізма і механічнай сістэмы, сумлення і камл’ютэра, некаторых А у гіст., сацыялагічным, паліталагічным і эканам. даследаваннях). Прыёмы А., маючы значныя пазнавальныя магчымасці, павінны дапаўняцца іншымі метадамі даследавання. А. шырока выкарыстоў
    336 АНАЛОПЯ
    ваецца ў фізіцы, матэматыцы, псіхалогіі і інш. (напр., падабенства ў паводзінах святла і іуку прывяло да вываду, што святло мае хвалепадобную прыроду). 2) Убіялогіі — марфалагічнае падабенства органаў або іх частак розных па паходжанні, але адналькавых па функцыях. А развіваецца ў выніку канвергенцыі. Органы, якія выконваюць аднолькавыя або блізка падобныя функцыі, наз. аналагічнымі (напр., крылы іггушак і насякомых, шчэлепы рыб і ракаў). Развіццё іх сведчьшь толькі аб прыстасаванасці органаў да аднолькавых умоў існавання, а не аб эвалюцыйным падабенстве (гл. Гамалогія). 3)У мовазнаўстве — утварэнне моўнай адзінкі шляхам прыпадабнення да адзінак і адносін, якія ўжо існуюць у мове. Так, форма «яблыняў» замест «яблынь» ужываецца па А з формамі «лічбаў», «вербаў» (канчатак «аў» абумоўлены збегам зычных), пгго таксама ўіварыліся на ўзор стараж. формаў «сыноў», «дамоў». Найб. харакгэрна А ў граматыцы, дзе яна выраўноўвае формы слоў, што вылучаюцца з аіульнага рада, і вядзе да уніфікацыі (напр., «ядзім» як «глядзім» замест больш архаічнага «ямо»). А ўзнікае ў жывым маўленні, з цягам часу можа быць замацавана ў нармаванай моўнай сістэме. 4)Управе — прыём вырашэння дзярж., гаспадарчымі, грамадскімі і інш. органамі, службовымі асобамі і грамадзянамі юрыд. пытанняў, не ўрэгуляваных нормамі права. Адрозніваюць А з а к о н у — дастасаванне ў вырашэнні пэўных пытанняў прававых нормаў, якія рэіулююць падобныя грамадскія адаосіны, і A. п р a в a — прымяненне агульных асноў і прынцыпаў прававога рэіулявання адпаведнай галіны права ці прававога інстытута. На Беларусі А. выкарыстоўвалася на розных этапах развіцця дзяржаўнасці і права. Сучаснае заканадаўства Рэспублікі Беларусь поўнасцю забараняе А. ў крымін. праве, але дазваляе ў цывільных праваадносінах, у адм., прац., гасп. і інш. галінах права.
    А выкарыстоўваецца ў некат. замежных краінах. Напр., у краінах англасаксонскай сістэмы права (ЗША, Вялікабрытанія) дапускаецца А крымін. закону пры дапамозе т.зв. прэцэдэнту.
    А.М.Елсукоў, А.А.Кожынава, В.А.Кадаўбовіч.
    АНАЛОГІЯ БЫЦЦЯ, адно з асноўных паняццяў каталіцкай філасофіі — тамізму, паводле якога Бог і ўсё ім створанае знаходзяцца ў суадносінах з агульным для іх быццём. Фама Аквінскі ўзвёў Аб. ў фундаментальны прынцып гэтай дакгрыны і распрацаваў яго філас. змест. У 20 ст. ўклад у распрацоўку Аб., вызначэнне сфер і магчымасцяў выкарыстання зрабілі Э.Ппіывара, Ф. Ван Стэенберген, БЛакебрынк, К.Ранер. Сутнасць А.б. ў тым, што паміж
    Богам і яго тварэннямі існуюць лершапачатковыя адносіны падабенства ў адрозненнях і адрозненні ў падабенстве. Таму адносіны аналогіі могуць пераважаць толькі там, дзе няма ні поўнага падабенства, ні поўнага адрознення, a спалучаюцца адно з адным. Першасным, вызначальным прызнаецца падабенства, першакрыніца якога — стварэнне Богам сусвету і ўсяго, ппо ў ім існуе. Гэта дае магчымасць філас.тэалагічнымі сродкамі абгрунтоўваць быццё Бога як першакрыніцу створанага сусвету розных падабенстваў, сярод якіх самае набліжанае да творчай магутнасці стваральніка — творчая дзейнасць чалавека. Але яе нельга атаясамліваць з творчым актам стварэння, бо яна толькі набліжаецца да яго паводле падабенства (аналогіі). Я.М.Бабосаў. АНАЛОЙ, н а л о й (грэч. analogeion), адмысловы столік са скошанай накрыўкай, на які кладуць абразы ці богаслу