Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
Анальцым.
жэбныя кнігі ў час іх чытання ў правасл. храмах.
АНАЛЫ (ад лац. annales гадавыя), запіс найб. значных падзей па гадах; форма гіст. твора ў старажытнасці і сярэднявеччы. Тэрмін А ўзнік у Стараж. Рыме, дзе ўсе важныя падзеі штогод запісваліся пантыфікамі (жрацамі) на спец. дошках і выстаўляліся на ўсеаіульны агляд. А наз. таксама творы аналістаў. Пасля назва перайшла і на сярэдневяковыя запісы, якія вяліся звычайна ў манастырах. Форма пагадовых запісаў выкарыстана ў хроніках і летапісах.
АНАЛЬНЫЯ ЗАЛОЗЫ, скурныя апакрынныя залозы млекакормячых, якія адкрываюцца каля анальнай адтуліны або ў поласць задняй кііпкі; вытворныя потавых і тлушчавых залозаў. Асн. функцыя — выдзяленне пахучых рэчываў, з дапамогай якіх жывёлы пазначаюць сваю тэрыторыю. Выдзяленні некаторых драпежнікаў (скунса, норкі) маюць сакрэт з рэзкім, непрыемным, устойлівым пахам, які адпужвае ворага або прываблівае асобін процілеглага полу.
АНАЛЬЦЫМ (ад грэч. analkis слабы), пародаўтваральны мінерал падкласа каркасных сілікатаў (група цэалітаў), Na2[ASi2O6]2 2H2O. Крышталізуецца ў кубічнай сінганіі. Крышталі, зярністыя масы, друзы, жэоды і інш. Бясколерны ці белы, шэры, зеленаваты, ружовы. Празрысты да амаль непразрыстага. Бляск шкляны. Цв. 5,5—6; крохкі. Шчыльн. 2,2—2,3 г/см3. Па паходжанні гідратэрмальны, радзей магматычны, таксама аўтыгенны мінерал у азёрных адкладах, гліністых сланцах, пясчаніках. На Беларусі выяўлены ў значнай колькасці (да 20—30%) у пародах верхняга пратэразою, як акцэсорны мінерал — у адкладах дэвону, карбону і інш.
АНАМАЛІСТЬІЧНЫ ГОД, гл. ў арт. Год.
АНАмАліЯ (грэч. anomalia), 1) адхіленне ад нормы, ад агульнай заканамернасці, ненармальнасць. 2) У біялогіі і медыцыне — адхіленне ў будове ці функцыях асобнага органа або ўсяго арганізма, абумоўленае парушэннямі яго эмбрыянальнага развіцця. Могуць быць звязаны з ускладненай спадчыннасцю, пашкоджаннем зародка пад ушіывам мех., інфекц., таксікагенных, радыяцыйных і інш. фактараў. Напр., шасціпальцасць, парок сэрца, заечая губа, апьбінізм, гемафілія. Крайняя форма A — пачварнасць. 3) У м е т э a р а л о г і і — адхіленне велічыні пэўнага метэаралагічнага элемента ў пэўным месцы ад нормы. Адрозніваюць адхіленне ад шматгадовай сярэдняй велічыні (напр., сярэдняй тры месяца за асобны год) і шматгадовай сярэдняй велічыні таго ж элемента для ўсяго шыротнага круга, дзе знаходзіцца гэтае месца (напр., для 55° паўн. ш.). Размеркаванне А вывучаецца з дапамогай картаў ізанамал (лініі, іпто злучаюць пункты з аднолькавымі велічынямі). А бываюць адмоўныя, калі велічыня меншая за сярэднюю пшатгадовую, і дадатныя, калі велічыня большая. На Беларусі (Мінск) адмоўная А сярэднямесячнай тры паветра 6,3 °C, дадатная 5,5 °C. Асабліва вял. тэмпературныя А. ўласцівы мацерыкам Паўн. паўшар’я (напр., зімой у Верхаянску адмоўная А. складае 26 °C, у Паўн. Амерыцы — 16 °C).
АНАМАРФАВАННЕ (ад грэч. anamorphoo пераўтвараю) в і д а р ы с а ў , пераўтварэнне канфігурацыі відарыса аб’екта спец. аітгычнымі сістэмамі або ўзаемным нахілам плоскасці прадмета і экрана. А аптычнымі сістэмамі (напр., анамарфотнай насадкай) пашырана ў шырокаэкранным кінематографе для сціскання (пры здымцы) і расцягнення (пры праекгаванні на экран) відарыса ў гарыз. напрамку, А. нахілам выкарыстоўваюць у фатаграфіі (для змяншэння перспектыўных скажэнняў), у паліграфіі і інш.
АНАМАСІЯЛОГІЯ (ад грэч. onomasia называнне + ...логія), навука аб наймен
АНАНІМНЫ 337
нях, адзін з раздзелаў семантыкі. Займаевда пытаннямі намінацыі, аналізам спосабаў і сродкаў стварэння намінатыўных адзінак на розных узроўнях мовы, высвядленнем унутранай формы назваў у розных мовах для абазначэння аднаго і таго ж паняцця, зменай назваў у працэсе гіст. развіцця мовы і інш.
А пачала фарміравацца ў самаст. навуку ў 20 ст. (працы ням. і аўстр. вучоных — заснавальнікаў лінгвістычнага кірунку «Словы і рэчы» Р.Мерынгера, Г.Шухарта, прадстаўнікоў тэорыі семантычных палёў Л.Вайсгербера, К.Бальдзінгера, працы вучоных Пражскага лінгвістычнага гуртка, рус. мовазнаўцаў). У анамасіялагічным аспекце лексіку разглядаюць у этымалагічных слоўніках (у т.л. «Эгымалагічным слоўніку беларускай мовы», т. 1—8, 1978—93). Анамасіялагічны аналіз выкарыстоўваюць пры аналізе тапанімікі. Л.М.Ляшчова.
АНАМАСТЫКА (ад грэч. onomastikos які адносіцца да наймення), 1) сукупнасць уласных імёнаў (анімія). 2) Раздзел мовазнаўства, які вывучае паходжанне, развіццё, структуру, функцыянаванне і пашырэнне ўласных імёнаў. А. падзяляецца на раздзелы ў адпаведнасці з катэгорыямі аб’екгаў, што носяць уласныя імёны: антрапаніміка (вывучае ўласныя асабовыя імёны, імёны па бацьку і прозвішчы людзей, імёнымянушкі, псеўданімы), тапаніміка, тэаніміка (імёны багоў, міфал. істот), зааніміка (клічкі жывёл), касманіміка (назвы зон касм. прасторы, галактык і сузор’яў), астраніміка (назвы асобных нябесных целаў) і інш. У залежнасці ад моўных асаблівасцяў уласных імёнаў вылучаюць А. літаратурную і дыялекгную, рэальную і паэтычную (або маст. тэкстаў), сучасную і гіст., тэарэт. і прыкладную. Анамастычны матэрыял — своеасаблівы хавальнік шматлікіх, часта не зафіксаваных інш. крыніцамі факгаў гісторыі, культуры і мовы народа. Уласнымі імёнамі вучоныя цікавіліся з даўніх часоў, але як навука А. сфарміравалася ў 1930я г: У 1949 у Бельгіі створаны Міжнар. анамастычны камітэт пры ЮНЕСКА (з 1950 выдае час. «Опота»). У развіццё А. зрабілі ўклад бел. мовазнаўцы Я.МАдамовіч, Л.А.Акаловіч, М.В.Бірыла, В.П.Лемцюгова, М.Р.Суднік, Г.К.Усціновіч, І.Я.Яшкін.
Літ.: Бірыл a М.В., Лемцюгова В.П. Анамасмчныя словаўгваральныя элементы ва ўсходне і заходнеславянскіх мовах. Мн., 1973; Перспектнвы развнтня славянской ономастккн. М., 1980.
АНАМІЯ (ад франц. anomie адсутнасць закону), стан грамадства, калі значная частка людзей ведае пра існаванне юрыд., маральных і інш. нормаў супольнага жыцця, але не лічыцца з імі і не падпарадкоўваецца ім. Тэорыю A распрацаваў франц. сацыёлаг Э.Дзюркгайм. У працах «Аб падзеле грамадскай працы» (1893), «Самазабойства» (1897) ён адзначыў, што А. — дэзарганізацыя грамадскага жыцця, найчасцей узнікае ў грамадстве, якое знаходзіцца ў глыбокім эканам. і сац. крызісе, калі
імкненні, жаданні, запатрабаванні людзей не маюць шанцаў на рэалізацыю. Гэта прыводзіць да канфлікгных сугыкненняў інтарэсаў розных індывідаў і суполак, а пры значных маштабах можа выклікаць грамадскую дэзінтэграцыю. Гарманізацыя імкненняў і дзеянняў розных індывідаў і суполак — асн. перадумова фарміравання цэласнай неанамічнай асобы. Далейшае развіццё тэорыя А атрымала ў працах амер. сацыёлагаў І.Ламбда (лічыў А крыніцай сац. беспарадкаў, смуты і няпэўнасці), Р.Мертана (вызначыў А як «канфлікт нормаў у сферы культуры»). Паводле ням. сацыёлага Р.Дарэндорфа, A — такое становішча, калі існуючыя нормы права, маралі, грамадскі парадак беспакарана парушаюцца на ўсіх ступенях грамадскай іерархіі. Я.М.Бабосаў.
АНАМНЕЗ (ад грэч. anamnesis успамін), сукупнасць звестак аб жыцці хворага і развіцці хваробы, атрыманых апытаннем хворага або з іншых крыніц.
Выкарыстоўваецца для ўстанаўлення дыягназу, прагнозу хваробы, выпрацоўкі аптымальных метадаў лячэння і прафілактыкі; адзін з асн. метадаў комплекснага абследаванпя, вывучэння хворага як асобы, івдывідуальнасці; прасцейшы спосаб устанаўлення кантакту паміж хворым і ўрачом. Паводле А. дыягназ хваробы ўстанаўліваецца больш як у 50% выпадкаў., А х в a р о б ы ўключае звесткі аб узнікненні хваробы і цячэнні яе да моманту даследавання, скаргі і адчуванні хворага. А. жыцця ўключае агульныя біягр. звесткі па перыядах жыцця, перанесеныя хваробы, спадчыннасць, сямейпае жыццё, умовы працы і быту, шкодныя звычкі. Асобна вылучаюць фармакалагічны, алергалаіічны, экспертнапрацоўны А. Пры неабходнасці збіраюць эпідэміялагічны А Паняцце А ўжыва
юць таксама ў ветэрынарыі пры дыягностыцы хвароб свойскіх жывёл.
М. Ф. Сарока.
АНАМНІІ (ад ан... + амніён), першаснаводныя ніжэйшыя пазваночныя (кругларотыя, рыбы, земнаводныя), у якіх у працэсе эмбрыягенезу не ўтвараецца зародкавая абалонка — амніён і асаблівы зародкавы орган — алантоіс. А. жывуць у водным асяроддзі на працягу ўсяго жыццёвага цыкла або на асобных яго стадыях.
АНАНАС (Ananas), род шматгадовых травяністых раслін сям. брамеліевых. Каля 10 відаў. Пашыраны ў трапічнай Амерыцы. Культывуюць А. буйначубковы (A. comosus). Найбольшыя плантацыі на Гавайскіх і Філіпінскіх авах, у Малайзіі, Мексіцы, Бразіліі, на Кубе. На Беларусі вырошчваюць у аранжарэях і як пакаёвую расліну.
Лісце скурыстае, амаль лінейнае (даўж. да 90 см), па краях калючазубчастае, утварае прыкаранёвую разетку. Кветкі сабраны ў густое суквецце. Цвіце на 2—3і год. ІІІышкападобнае залацістажоўтае суплодцзе складаецца з многіх ягад (пладоў), важыць 3—5, радзей каля 16 кг. Плады сакаўныя і духмяныя, багатыя цукрам, арган. солямі і вітамінамі, ядомыя. 3 лісця некаторых A атрымліваюць валакно. Размнажаюць вегетатыўна — атожылкамі або верхавінкавымі чаранкамі.
АНАНД Мулк Радж (н. 12.12.1905, г. Пешавар, Індыя), індыйскі пісьменнік. Скончыў Лонданскі унт (1929). Др філасофіі, праф. Пенджабскага унта (1962). Прэзідэнт Індыйскай акадэміі мастацтваў. Піша на англ. мове. Аўтар раманаў сац.паліт. кірунку: «Недатыкальны» (1935), «Кулі» (1936), «Два лісткі і бутон» (1937), гіст. трылогіі «Вёска» (1939), «За чорнымі водамі» (1940), «Меч і серп» (1942. У раманах «Асабістае жыццё індыйскага раджы» (1953), «Споведзь закаханага» (1976), «Пузыр» (1984) рысы экзістэнцыялізму і фрэйдызму. Аўтар мастацтвазнаўчых прац, філас. тракгатаў.
Тв.. Рус. пер. —Нзбранное. М., 1987.
Літ.\ Калннннкова Е.Я. Мулк Радж Ананд. М., 1986. С.Н.Чубакоў.
АНАНІЗМ, тое, што мастурбацыя.
АНАНІМ (ад грэч. anonymos безыменны), 1) аўтар пісьма, запіскі або літ. твора, які ўтойвае сваё імя. 2) Літаратурны твор без подпісу, невядома кім напісаны, гл. Ананімны твор.
АНАНІМНЫ ТВОР у літарат у р ы , друкаваны або рукапісны твор без пазначэння імя аўтара або падпісаны псеўданімам. Найчасцей прычынай ананімнасці было жаданне пазбегнуць ганенняў з боку ўлад. Ананімна з’явіліся многія літ. і філас. творы: «Думкі» Б.Паскаля, «Максімы» ФЛарошфуко, творы Вальтэра, «Падарожжа з Пецярбурга ў Маскву» А.Радзішчава, «Гаўрыліяда» А.Пушкіна і