• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    воз. Байкал, цячэ па паўд. ч. Сярэднесібірскага пласкагор’я. Ад вытоку большая ч. ракі ператворана ў каскад вадасховішчаў. У ніжнім цячэнні ў рэчышчы парогі Мурскі, Стралкоўскі (каля вусця), шматлікія шыверы, шмат астравоў. Асн. прытокі: Іркут, Ака з Іяй, Кова, Тасеева (злева), Ілім, Чадабец (справа). Водны рэжым А. зарэгуаяваны воз. Байкал і вадасховішчамі. Жыўленне (акрамя азёрнага) снегавое і дажджавое. Ледастаў на вадасховішчах з ліст., ніжэй — з канца вер. да мая. Сярэднегадавы расход вады ў вярхоўі 1730 mj/c, у вусці 5100 мус. Суднаходная ад вьггоку (з перарывамі каля плацін ГЭС). Ha А. Іркуцкая, Брацкая, УсцьІлімская ГЭС з вадасховішчамі, будуецца (1989) Багучанская ГЭС. Гал. гарады: Іркуцк, Ангарск, УсольеСібірскае, Свірск, Брацк, УсцьІлімск.
    АНГАРМАНІЧНЫЯ ВАГАННІ, перыядычныя ваганні складанай (несінусаідальнай) формы. Можна вызначыць
    Ангарманічнае ваганне (а) і раскладанне яго на складаемыя (б і в).
    як суму гарманічных ваганняў з кратнымі частотамі. Гл. таксама Абертон.
    АНГАРСК, горад у Расіі, у Іркуцкай вобл., прыстань на р. Ангара. 262,7 тыс. ж. (1994). Чыг. станцыя. Нафтаперапр., хім. і нафтахім. прамсць, машынабудаванне і металаапрацоўка; прадпрыемствы дрэваапр., буд. матэрыялаў прамсці.
    АНГАРСКІ КРАЖ, у Расійскай Федэрацыі, на ПдУ Сярэднесібірскага пласкагор’я, пераважна ў бас. р. Ангара. Даўж. каля 800 км. Выш. да 1022 м. Складаецца з паралельных градаў з выраўнаванымі міжрэччамі. На ПнУ — лістоўнічная тайга, на ПдЗ — хваёвыя лясы з масівамі піхтавакедравай тайгі.
    АНГАРЫДА мацярык, які існаваў на месцы Паўн. Азіі ў 2й палавіне палеазою і пачатку мезазою. Утварыўся ў выніку герцынскага тэктагенезу, што злучыў у адзіны кантынент Сібірскую і КітайскаКарэйскую стараж. гшатформы і некат. зоны байкальскай і каледонскай кансалідацыі. На Пд аддзяляўся морам Тэтыс ад Гандваны, у выніку распаду якой да А далучыліся Аравійская пліта і Індыйская платформа і ўтварыўся суперкантынент Еўразія.
    АНГАРЫЯ (грэч. angareia), 1) у Рымскай імперыі, Візантыі, дзяржавах сярэдневяковай Еўропы (імперыі Каралінгаў, Балгарыі, Польшчы і інш.) дзярж. ямская павіннасць — пастаўка ўючнай жывёлы для дзярж. перавозак. У 13—14 ст. у Візантыі і Балгарыі А. ўключала і шш. павіннасці (работа на будве дарог, мастоў, крэпасцяў). 2) У Візантыі, феад. Італіі і некаторых інш. краінах Еўропы паншчына і інш. павіннасці на карысць землеўладальніка. 3) У міжнар. праве захоп дзяржавай, якая ваюе, у сваіх портах гандд. суднаў нейтральных краін дая выкарыстання ў ваен. мэтах (перавозкі войскаў, узбраення і інш.).
    АНГАРЭЦІС (сапр. А л е к с а Зігмас Іонавіч; 25.6.1882, в. Абялупяй Вілкавішкскага рна, Літва — 22.5.1940), дзеяч Кампартыі Літвы і Беларусі, гісторык. Чл. С.д. партыі Літвы з 1906. Удзельнік рэвалюцыі 1905—07. У 1909 зняволены ў турму, у 1915 сасланы на Апгару (адсюль псеўданім). У 1917 чл. Петраградскага кта РСДРП(б). Са снеж. 1917 нам. камісара па літоўскіх справах пры Наркамнацы. У 1919 нарком унугр. спраў Літ.Бел. ССР, чл. Прэзідыума, у 1920 чл. Палітбюро ЦК КП(б)ЛіБ. 3 вер. 1920 сакратар Замежнага бюро ЦК КПЛ, з 1921 прадстаўнік КПЛ у Выканкоме Камінтэрна, з 1923 чл. Палітбюро ЦК КПЛ. У 1926—35 сакратар Інтэрнац. кантрольнай камісіі Камінтэрна. Аўтар «Гісторыі рэвалюцыйнага руху і барацьбы рабочых Літвы» (т. 1—2, 1921). Рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны пасмяротна.
    АНГЕЛІНА Праскоўя Мікігаўна (12.1.1913, в. Старабешава Данецкай вобл. — 21.1.1959), тракгарыстка, арганізатар (1933) і брыгадзір першай у СССР жаночай тракгарнай брыгады. Скончыла Маскоўскую с.г. акадэмію імя КА.Ціміразева (1940). Двойчы Герой Сац. Працы (1947, 1958). Дэп. Вярх. Савета СССР у 1937—58. Дзярж. прэмія СССР 1946.
    АНГЕЛЫ, дынастыя візант. імператараў у 1185—1204. Прыйпілі да ўлады пасля звяржэння Андраніка I Камніна. Заснавальнік дынастыі Ісак II (правіў у 1185—95 і ў 1203—04); прадстаўнікі: Аляксей III (брат Ісака II, 1195—1203), Аляксей IV (сын Ісака II, правіў разам з ім у 1203—04). Складаныя ўнутр. і знешнія паліт. абставіны, сепаратызм правінцый, нянавісць насельніцтва Канстанцінопаля да апошніх з А., якія падтрымлівалі крыжаносцаў, прывялі да звяржэння дынастыі.
    АНГЕЛЬНСКАЯ ПАРОДА буйной рагатай жывёлы, тое, іігго англерская парода.
    АНГЕМІТОНІКА (ад ан... + гемі... + + грэч. tonos тон), гукавая сістэма, заснаваная на беспаўгонавых гукавых суадносінах. Разнавіднасці А. — 3, 4,
    АНПНА
    343
    5ступенная (пентатоніка) у аб’ёмах кварты, квінты, а таксама актавы, малой сексты, септымы. Тыповая інтанацыя — трыхорд у кварце (напр., рэфасоль). На ангемітоннай, у прыватнасці пентатоннай, сістэме засн. музыка многіх народаў (кітайцаў, манголаў, татараў, башкіраў, буратаў, шатландцаў і інш.). У слав. народаў А. часта спалучаецца з дыятанічнымі сістэмамі, але сустракаецца і ў чыстым выглядзе, асабліва ў песенным фальклоры стараж. пласта.
    Літл Квятка К.В. Ладовые снстемы в музыке славян н соседнмх народов // Нзбр. гр. М., 1971. Т. 1; Елатов В.й. Ладовые основы белорусской народной музыкн. Мн., 1964; Мухарннская Л.С. Белорусская народная песня. Мн., 1977. З.Я.Мажэйка.
    АНГІДРОН, гл. ў арт. Магнію злучэнні.
    АНГІДРЫДЫ, хімічныя злучэнні; вытворныя арган. і неарган. кіслот, якія ўтвараюцца пры іх дэгідратацыі. А. неарган. кіслот — аксіды кіслотаўтваральных элементаў [напр., серны A. (SOj), фосфарны (Р2О5), вутальны (СО2) і інш.] можна атрымліваць таксама акісленнем простых рэчываў; А. арган. кіслот [напр., воцатны А. (СНзСО)2О, малеінавы (СгНгСО^О] — кандэнсацыяй іх вытворных. А. гідралізуюцца да адпаведных кіслот. Выкарыстоўваюцца ў вытвсці палімераў, фарбавальнікаў, таксама як асушальнікі, ацыліруючыя сродкі.
    АНГІДРЫТ (ад ан... + грэч. hydor вада), 1) мінерал класа сульфатаў Ca(SO4). Крышталізуецца ў рамбічнай сінганіі. Крышталі тоўстатаблітчастыя, прызматычныя, ігольчастыя. Зярністыя, валакністыя агрэгаты, канкрэцыі. Бясколерны ці блакітнаваты, шэры. Бляск шкляны. Цв. 3,5—3,8. Шчыльн. 2,9—3 г/см3. Паглынаючы ваду, пераходзіць у гіпс. Асадкавы гідратэрмальны мінерал. Выкарыстоўваецца як звязвальнае рэчыва, угнаенне, сыравіна для атрымання сернай кты, вырабны камень. 2) Асадкавая парода, складаецца пераважна з мінералу ангідрьпу. Выкарыстоўваюць як угнаенне, цэмент і інш. На Беларусі трапляецца ў адкладах сярэдняга і верхняга дэвону.
    АНГІЛЕЙКА Фёдар, бел. гравёр па дрэве канца 17 — пач. 18 ст. Прадстаўнік Магілёўскай школы гравюры. AyTap гравюр у кн. «Нрмолой снречь Осмогласннк» Іаана Дамаскіна (1700), «Часослов смречь Последованмю службы» (1703), выдадзеных у друкарні М.Вашчанкі (Магілёў). Гравюрам А. характэрна прастата тэхн. прыёмаў і нескладанасць кампазіцыі, што збліжае іх з творамі нар. мастацтва.
    АНПЛЬЯ, Ангуіла (Anguilla), уладанне Вялікабрытаніі ў ВестІндыі, на авах Ангілья і Самбрэра ў паўн. частцы М. Антыльскіх авоў. Пл. 91 км . Нас. 8,8 тыс. чал. (1992), пераважна афр. паходжання. Афіцыйная мова — англійская. Пануючая рэлігія пратэ
    стантызм (англіканства і метадызм). Адм. цэнтр — г. Валі. Нац. свята — Дзень Ангільі (20 мая).
    Прырода. А. — нізкі вапняковы востраў, акаймаваны рыфамі. Развіты карст. Клімат трапічны пасатны, гарачы. Сярэднямесячныя тры паветра 18—24 °C. Ападкаў 700—1200 мм за год. Харакгэрны моцныя ўраганы ў канцы лета. Глебы чырваназёмныя, расліннасць — другасная саванна.
    Гісторыя. Востраў адкрыты ў 1493 ХКалумбам. Першыя паселішчы засн. ў 1631 галандцамі. 3 1650 англ. калонія, якую ў 1745 і 1796 спрабавала захапіць Францыя. 3 1882 A адміністрацыйна аб’яднана з авамі СентКітс і Невіс; разам з імі ўваходзіла ў 1958—62 у ВестІндскую федэрацыю; у лют. 1967 астравы набылі статус «асацыіраванай з Вялікабрытаніяй дзяржавы». Пасля заявы пра разрыў з СентКітсам і Невісам (1967) А ў лют. 1969 у аднабаковым парадку абвясціла сябе незалежнай рэспублікай. У сак. 1969 Вялікабрытанія васадзіла на А свае войскі і
    Ангідрыт.
    аднавіла кантроль над востравам. У 1976 A атрымала частковае самакіраванне. Ацдзяленве А ад астатніх астравоў у 1980 замацавана англ. парламентам. Дзейнічаюць Нац. альянс, Дэмакр. партыя.
    Гаспадарка. Аснову эканомікі складаюць турызм, вьгтвсць лодак, здабыча солі і морапрадуктаў. С.г. патэнцыял абмежаваны. Апрацоўваецца 5% тэрыторыі. Доля сельскай гаспадаркі і рыбалоўства не перавышае 10% валавога ўнутр. прадукту (ВУП). Асн. культуры — батат, rapox, copra, кукуруза. На мясц. патрэбы гадуюць авечак, коз, свіней. Вядзецца лоўля рыбы і амараў, здабываецца соль. На турызм прыпадае 29% (1987) ВУП. Асн. транспарт — аўтамабільны. Працягласць дарог 90 км, з іх 46 км з цвёрдым пакрыццём. 2 гавані — РоўдБей і БлоўінгПойнт. Аэрапорт Уолблейк. У пач. 1990 у А. зарэгістравана 45 замежных аддз. банкаў. Знешняя фін. дапамога (у асн. Вялікабрытаніі) складае каля 3 млн. долараў за год. А. экспартуе соль у Трынідат і Табага, амараў на сумежныя астравы (асн. крыніца экспартных паступленняў каля 64% прыбытку ў 1987). Грашовая адзінка — усх.карыбскі долар.
    АНПНА (лац. angina лігар. ўдушша), вострая інфекцыйная хвароба з запаленнем міндалін, пераважна паднябенных. Узбуджальнік А. — звычайна гемалітычны стрэптакок; перадаецца хвароба праз кантакты з хворым, праз ежу і пітво. А. можа быць сімптомам некаторых інфекц. захворванняў (дыфтэрыя, шкарлятына, адзёр), пры хваробах крыві і крывятворных органаў. Захворванню спрыяе агульнае і мясц. ахаладжэнне арганізма. Бывае катаральн а я (пачырваненне, прыпухласць слізістай абалонкі міндалін), л а к у н а р н а я (у лакунах — паглыбленнях міндалін з’яўляецца фібрынозны налёт, які выступае на паверхні міндаліны ў выглядзе белых, шэрых палосаў), фалікулярная (нагнаенне лімфозных фалікул, што выступаюць пад слізістай абалонкай у выглядзе буйных
    ФАнгілейка. «Успенне Багародзіцы». Гравюра на дрэве ў кнізе «йрмолой снречь Осмогласннк» Іаана Дамаскіна. Маплёў. 1700.
    жоўтых кропак), флегманозная (запаленне тканак вакол міндаліны, калямшдалінавы абсцэс). Асн. сімптомы А.: боль у горле, недамаганне, павышаная тэмпература (38—40°). Працягласць хваробы — 4—7 дзён. Ускладненні: рэўматызм, энда, міякардыт, нефрыт. Лячэнне А.: пасцельны рэжым, цёплая, негустая ежа, сагравальныя кампрэсы, павязкі на шыю, паласканне горла (1— 2%ным растворам борнай кты, растворам марганцавакіслага калію, кухон