• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    На Беларусі 1е анатаміраванне цела праведзена ў 1586 у Гродне для ўдакладнення прычыны смерці караля Стафана Баторыя. Станаўленне сучаснай анат. навукі звязана з арганізацыяй у 1921 кафедры анатоміі на мед. фце БДУ. Заснавальнік — С.І.Лябёдкін, які стварыў нац. школу марфолагаў. Н.д. работа вядзецца на кафедрах анатоміі Віцебскага, Гомельскага, Гродзенскага, Мінскага мед. інтаў, Бел. акадэміі фізічнай культуры і спор
    АНАЭРОБНЫЯ	341
    ту, у Віцебскай акадэміі вет. медыцыны, БДУ і інш. Значную ролю ў развіцці А. адыгралі працы Д.М.Голуба па праблемах эмбрыягенезу чалавека і жывёл, вывучэнні структурнай арганізацыі вегетатыўнай нерв. сістэмы, нерв. шляхоў і дапаўняльных цэнтраў інервацыі. Высветлена анатомія сімпатычнага ствала, нерваў наднырачнікаў, крывяносных сасудаў і інш. органаў (А.С.Леанцюк, А.П.Амвросьеў, П.І.Лабко і інш.). Даследуюцца будова лімфатычных сасудаў касцей і суставаў (У.І.Ашкадзёраў), касцявы і перапончаты лабірынты чалавека і жывёл (З.І.Ібрагімава), узроставыя асаблівасці галаўнога мозга чалавека і яго артэрыяльных сасудаў (А.М.Габузаў). Існуе навук. тва анатамаў, гістолагаў і эмбрыёлагаў.
    Літ.: Анатомня человека. Т. 1—2. 2 нзд. М., 1993; Акаевскмй АН. Анатомня домашннх жнвотных. 3 мзд. М., 1975.
    П.ГЛабко.
    АНАТОМІЯ РАСЛІН, раздзел батанікі, які вывучае ўнутр. будову органаў і тканак раслін.
    Узнікненне і развіццё Ар. звязана з вынаходствам мікраскопа і працамі італьян. біёлага М.Мальпігі і англ. батаніка Н.Гру (мікраскапічнае вывучэнне раслінных аб’ектаў; 2я пал. 17 ст.), стварэннем оетачнай тэорыі (ням. біёлаг Т.Шван, 1839), даследаваннем раслінных тканак, клетак і іх арганоідаў (2я пал. 19 — пач. 20 ст.) паралельна з вывучэннем іх росту, развіцця і дыферэнцыроўкі ў працэсе антагенезу (гл. Фізіялогія распін). Значную ролю ў развіцці Ар. адыгралі працы рус. батанікаў І.В.Баранецкага, С.П.Костычава, В.Р.Заленскага, В.Ф.Раздорскага, В.Р.Аляксандрава, В.М.Радкевіч, ААЯцэнкаХмялеўскага, В.К.Васілеўскай, М.Ф.Данілавай і інш.
    На Беларусі А.р. развіваецца з 1930х г. (К.Г.Рэнард, АЛ.Новікаў, С.У.Калішэвіч). Навук.даследчая работа вядзецца ў БДУ, інтах біял. аддзялення АН Беларусі, Бел. с.г. акадэміі, Гомельскім і Бел. тэхнал. унтах і інш. У 1954—66 выкананы работы па экалагічнай, параўнальнай і тэхн. А.р. (В.Я.Віхроў, Р.Ц.Пратасевіч, А.С.Самцоў). Вывучаецца зменлівасць анат. будовы дзікарослых і культурных раслін пад уплывам генет. і фізіял. факгараў, а таксама дрэвавых раслін пад уплывам экалагічных умоў, вырашаюцца пытанні палягання с.г. культур (Н.С.Суднік, А.В.Пятрэнка, Пратасевіч, Т.Ф.Дзяругіна, Г.А.Новікава, А.Р.Тэн, А.ІАляксеева, Н.С.Кісялёва і інш.). Даныя А.р. выкарыстоўваюць у аграноміі, тэхніцы, гісторыі культуры, археалогіі, прамсці (харч., мэблевай, фармацэўтычнай, цэлюлознапапяровай і інш.). Істотнае развіццё атрымліваюць эвалюцыйны і экалагічны кірункі вывучэння А.р.
    Літ.: Кнселева Н.С. Анатоммя я морфологая растеннй. 2 нзд. Мн., 1976; Эзау К. Аватомня семенных растеннй: Пер. с англ. Кл. 1—2. М., 1980.
    АНАЎСКАЯ КУЛЬТЎРА, археалагічная культура плямёнаў энеаліту (пач. 5га — пач. 3га тыс. да н.э.) на тэр. паўд. Туркменістана. Назва ад па
    селішчаў каля аула Анаў (каля Ашгабада). Насельніцтва займалася земляробствам і жывёлагадоўляй, жыло ў дамах з гліняных блокаў ці сырцовай цэглы. Нябожчыкаў хавалі ў ямах у скурчаным стане; у магілы клалі посуд, прылады працы, зброю з каменю і медзі, упрыгожанні. Посуд А. пласкадонны, размаляваны фарбаю (геаметрычны арнамент), характэрны тэракотавыя жаночыя статуэткі. ,Найб. вядомы помнік А.к. — НамазгаТэпэ.
    АНАФАЗА (ад ана... + фаза), фаза меятычнага і мітатычнага дзяленняў клеткі. Характарызуецца разыходжаннем храмасом да процілеглых полюсаў клеткі. Гл. Меёз, Мітоз.
    АНАФАРА (грэч. anaphora літар. вынясенне ўверх), адзінапачат а к , стшістычная фігура ў вершаскладанні — паўтарэнне аднолькавых гукаспалучэнняў, слоў ці выразаў у пачатку вершаваных радкоў або суседніх строфаў (адпаведна выдзяляюць гукавую, лексічную і сінтаксічную А.). Павышае эмацыянальнасць паэт. выказвання, узвышае яго тон, кампазіцыйна арганізуе, яднае асобныя радкі і часткі тэксту. Прыклад лексічнай А.:
    Зноў навіслі цёмны хмары, Зноў туманы неба крыюць, Зноў па свеце ходзяць мары, Зноў крапчэй нам віхры выюць... (Цётка. «Бура ідзе»)
    АНАФЕМА (ад грэч. anathema пракляцце), царкоўнае пракляцце; найвышэйшая кара ў хрысціянстве, звязвалася з адлучэннем ад царквы асоб, якія адвяргаюць ці скажаюць асновы веравучэння і не выказваюць жадання пакаяцца ў гэтым. Устаноўлена з часу Халкідонскага ўсяленскага сабора (451). Абвяшчаецца на царк. саборах, а таксама ў храмах падчас богаслужэння (напр., у канцы 1га тыдня Вялікага посту ў правасл. царкве).
    АНАФІЛАКСІЯ (ад ана... + грэч. phylaxis ахова), від алергічнай рэакцыі неадкладнага тыпу, якая развіваецца адразу пры паўторным парэнтэральным (не праз страўнікавакішачны тракт) пападанні ў арганізм некаторых алергенаў. Найб. выразнае агульнае праяўленне — анафілактычны шок, мясцовыя — запаленне, ацёк, часам некроз тканкі. А. можа быць і пры ўжыванні некаторых лек. прэпаратаў, укусах пчол, восаў, чмялёў, ад расліннага пылку. Гл. таксама Алергічныя хваробы, Алергія.
    АНАХАЙМ (Anaheim), горад на ПдЗ ЗША, штат Каліфорнія. Засн. ў 1858 ням. перасяленцамі. 266,4 тыс. ж. (1994); з г. СантаАна і прыгарадамі больш за 2 млн. Трансп. вузел. Радыёэлекгронная, хім., харч. прамсць. Кліматычны курорт на беразе Ціхага акіяна. Вядомы цэнтр «Дыснейленд».
    АНАХРАНІЗМ (ад ана... + грэч. chronos час), 1) парушэнне храна
    лагічнай дакладнасці, якое прыводзіць да неапраўданага ўнясення ў апісанне якойн. эпохі рыс, характэрных для інш. часу. 2) З’явы, погляды, думкі, устарэлыя для пэўнай эпохі. 3) Перажьггак мінулага.
    АНАЦЭВІЧ Ігнат Сымонавіч (псеўд. Жэгота з Малой Берастав і ц ы ; 1780, в. Малая Бераставіца Бераставіцкага рна Гродзенскай вобл. — 18.2.1845), гісторык, археограф, архівіст. Вучыўся ў Кёнігсбергскім унце (1803 — 05), скончыў Віленскі унт (1811). У 1813—17 выкладчык у Беластоцкай гімназіі, з 1818 у Віленскім унце, з 1827 прафесар. У 1828 абвінавачаны ва ўдзеле ў студэнцкай аргцыі «Плямёны сарматаў» і высланы на радзіму. 3 1834 у Пецярбургу, супрацоўнік Археаграфічнай камісіі, Румянцаўскага музея. Даследаваў архівы і бкі Пецярбурга, Дэрпта, Рыгі, Кёнігсберга, Варшавы, рукапісныя зборы прыватных асоб у Гродзенскай губ. Аўтар артыкулаў па гісторыі ВКЛ, гал. праца «Гісторыя Літвы» не надрукавана. Дз.У.Караў.
    АНАША, наркатычны прэпарат, які атрымліваюць з зялёных частак індыйскіх канапель (Cannabis indica). Гл. таксама Гашыш, Наркотыкі.
    АНАЭРАБІЁЗ (ад ан... + аэра... + ...біёз), анаксібіёз, жыццё пры адсутнасці свабоднага малекулярнага кіслароду. Звычайная ўмова існавання анаэробных арганізмаў. Тэрмін А. увёў франц. вучоны Л.Пастэр (1861); ён паказаў, што мікраарганізмы, якія выклікаюць маслянакіслае браджэнне, гінуць у прысутнасці кіслароду. У шматклетачных жывёл А. — часцей часовы стан, які забяспечвае выжыванне ў перыяды недахопу кіслароду і суправаджаецца рэзкім падзеннем абмену рэчываў і пераходам у неакгыўнае становішча (гл. Анабіёз'). Працэсы анаэробнага ператварэння (браджэнне, гніенне) маюць вял. значэнне ў кругавароце рэчываў у прыродзе.
    АНАЭРОБНЫЯ АРГАНІЗМЫ, анаэробы (ад ан... + аэра... + грэч. bios жыццё), жывёльныя і раслінныя арганізмы, здольныя існаваць і развівацца пры адсутнасці свабоднага кіслароду ў асяроддзі. Пашыраны ўсюды, дзе адбываецца распад арган. рэчываў без доступу паветра (у глебе, вадзе, донных адкладах, кампоставых кучах, у ранах, у кішэчніку чалавека і жывёл і інш.). Тэрмін увёў франц. вучоны Л.Пастэр (1861), які адкрыў бактэрыі маслянакіслага браджэння. Неабходную для жыццядзейнасці энергію А.а. ў адрозненне ад аэробаў атрымліваюць за кошт акіслення арган., радзей мінер. злучэнняў у бескіслародным асяроддзі. Падзяляюцца на аблігатныя, або строгія (жывуць пры поўнай адсутнасці кіслароду, напр., маслянакіслыя, хвароба
    342	АНАЭРОБНЫЯ
    творныя бактэрыі: палачкі слупняку, газавай гангрэны, некат. стрэптакокі), і факультатыўныя, або ўмоўныя, А.а. (здольныя жыць і развівацца ў прысутнасці кіслароду і без яго, напр., дражджавыя грыбкі, малочнакіслыя бактэрыі, палачкі брушнога тыфу, інфузорыі, плоскія і круглыя чэрві). Некат. А.а. выкарыстоўваюцца ў прамсці, сельскай гаспадарцы, побыце (напр., бактэрыі спіртавога, малочнакіслага браджэння, дражджавыя грыбкі).
    АНАЭРОБНЫЯ ІНФЕКЦЬП, цяжкія інфекцыі, якія выклікаюцца хваробатворнымі анаэробнымі арганізмамі. Найб. небяспечныя з іх газавая гангрэна (у дачыненні да яе тэрмін А.і. ўжываецца найчасцей), слупняк, батулізм.
    АНАЭРОБЫ, гл. Анаэробныя арганізмы.
    АНВЕР (Anvers), гл. Антверпен.
    АНГАЖЬІРАВАНАЕ МАСТАЦТВА (ад франц. engager, абавязваць), мастацгва, якое адкрыта выяўляе грамадскую пазіцыю творцы, акгыўна ўдзельнічае ў палгг. барацьбе, асабліва ў час крызісных сітуацый і карэнных перамен у жыцці грамадства. Свой пачатак вядзе ад сац.рэв. рухаў 18 ст. ў Францыі, Рэчы Паспалггай і інш. Развівалася ў 19—20 ст. у рэв., паліт., нац.вызв., антыфаш. барацьбе. Абвостраны ідэйнадэкларатыўны харакгар набьшо ў СССР пасля 1917. Акгыўна развівалася ў 1920—30я г. ў тэатралізаваных паказах, прыкладной графіцы, манументальным афармленні і інш. відах і формах. 3 канца 1980х г. на Беларусі перажывае новы ўздым у сувязі з палгг. і рэфарматарскімі працэсамі, нац. адраДЖЭННем. Я.Ф.Шунейка.
    АНГАЖЭМЕНТ (ад франц. engagement абавязацельства, наём), кантракг, заключаны з акцёрам на пэўны тэрмін і на пэўных умовах для ўдзелу ў спекгаклях або канцэртах.
    АНГАР (франц. hangar), закрьггае збудаванне для трымання, тэхн. абслугоўвання і рамонту лятальных апаратаў. Бываюць наземныя (найчасцей), падземныя і на вадзе; стацыянарныя (на аэрадромах, будуюцца з метал. або жалезабетонных нясучых канструкцый), часовыя (звычайна драўляныя) і зборнаразборныя для палявых аэрадромаў (канструкцыі са сталі, лёгкіх сплаваў і пластмас). Аснашчаюцца пад’ёмнатрансп. абсталяваннем, сродкамі сувязі, аўтам. пажаратушэння і інш. Пралёты А. да 150 м, выш. да 40 м. Вял. А складаюцца з некалькіх секцый.
    АНГАРА, рака на ПдЗ Усх. .Сібіры, правы, самы мнагаводны прыток Енісея, у Іркуцкай вобл. і Краснаярскім краі Расійскай Федэрацыі, Даўж. 1779 км, пл. бас. 1040 тыс. км . Выцякае з