• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    АМЯЛЯНСКІ Васіль Леанідавіч (10.3.1867, Палтава — 21.4.1928), мікрабіёлаг. Акад. AH СССР (1923). Скончыў Пецярб. унт (1890). Вучань С.М.Вінаградскага. 3 1893 у Інце эксперым. медыцыны ў Пецярбургу. Навук. працы аб ролі мікраарганізмаў у кругавароце рэчываў (азоту і вугляроду), яе комплексным даследаванні марфал. і фізіял. метадамі. У 1904 вылучыў культуру бакгэрый, якія выклікаюць метанавае і вадароднае браджэнне цэлюлозы. Першы адзначыў, што мікраарганізмы можна выкарыстоўваць як хім. індыкатары. Аўтар першага ў Расіі падручніка «Асновы мікрабіялогіі» (1909).
    АМЯРЦВЕННЕ, тое, іігго некроз. АН..., гл. а...
    АНА... (грэч. ana...), прыстаўка, якая абазначае «рух уверх», «узмацненне дзеяння», «адваротнае дзеянне», «зваротнае дзеянне», напр., анабіёз, анафаза. АН (шумер. «неба»), А н у м , А н у (акад.), у шумераакадскай міфалогіі бог неба, адно з цэнтральных божастваў. А. стварае сямёрку злосных дэманаў утуку і пасылае іх супраць бога месяца, каб зацямніць яго. Існуе жаночая паралель A — Антум.
    АНАБА, Б о н , горад на ПнУ Алжыра, адм. ц. вілайі Анаба. 306 тыс. ж. (1987). Трансп. вузел. Порт на Міжземным м. Міжнар. аэрапорт. Металургічны комплекс ЭльХаджар. Металаапр., харчасмакавыя, хім. (вытвсць аміяку, угнаенняў), тэкст. прадпрыемствы. Унт. Тэатр. Мячэць Сідзі бу Меру ан (11 ст.).
    АНАБАЗІН, апіперыдзілрпір ы д з і н (CHN), арганічнае рэчыва класа алкалоідаў. Бясколерны алей, які цямнее на паветры: tidn 276 °C; добра раствараецца ў вадзе і арган. растваральніках; дае шчолачную рэакцыю.
    Выяўлены сав. хімікам А.П.Арэхавым (1929) у сярэднеазіяцкім анабазісе бязлістым (Anabasis aphylla). У невял. колькасці ёсць у тьгтуні. Як і яго ізамер нікацін, А. моцны гангліянарны яд. Выкарыстоўваецца супраць шкоднікаў раслін; сродак ад стрьпучага лішая, вашывасці с.г. жывёл.
    АНАБАЛІЗМ (ад грэч. anabole уздым), асіміляцыя, сукупнасць хім. працэсаў у жывым арганізме, якія забяспечваюць біял. сінтэз патрэбных для жыцця складаных рэчываў (бялкоў, поліцукрыдаў, тлушчаў, нуклеінавых кіслот і інш.) з больш простых. Накіраваны на ўтварэнне і абнаўленне структурных частак клетак і тканак. Непарыўна звязаны з катабалізмам (процілеглы працэс) і ўтварае з ім хім. аснову прамежкавага абмену рэчываў і абмену энергіі (забяспечвае яе назапашванне) у арганізме. Аўгатрофныя арганізмы (зялёныя расліны і некаторыя грыбы) здольныя ажыццяўляць першасны сінтэз арган. злучэнняў з СО2 з выкарыстаннем вонкавых крыніц энергіі (сонечнага святла, акіслення неарган. рэчываў), гетэратрофныя — толькі за кошт энергіі, якая вызваляецца ў працэсах катабалізму. Колькасць зыходных кампанентаў для біясінтэзу абмежаваная (глюкоза, рыбоза, амінакіслоты, піравінаградная кіслата, гліцэрына, ацэтылкаэнзім А і інш.). Як правіла, А. забяспечваецца спецыфічным наборам ферментаў і ўключае шэраг аднаўленчых этапаў. У працэсе А. кожная клетка сінтэзуе характэрныя для яе бялкі, вугляводы, тлушчы і інш. злучэнні (напр., мышачныя клеткі сінтэзуюць уласны глікаген і не скарыстоўваюць глікаген печані). У высокаарганізаваных арганізмаў у рэгуляцыі А. на ўзроўні клетачнага абмену рэчываў акрамя ферментаў удзельнічаюць гармоны і інш. біял. акгыўныя рэчывы, нерв. сістэма (гл. Нейрагумаральная рэгуляцыя). Многія прыродныя і сінтэтычныя рэчывы (анаболікі) здольныя павышаць узровень А., іх выкарыстоўваюць для штучнага нарошчвання мышачнай масы цела ў спорце (праблема допінгкантролю), таксама як лек. сродкі ў тэрапіі хвароб абмену рэчываў.
    АНАБАЛІЯ, спосаб змянення антагенезу ў працэсе эвалюцыі арганізмаў, калі закончаны формаўтваральны працэс дапаўняецца дыферэнцыроўкамі. Тэрмін увёў рус. біёлаг А.М.Северцаў (1912). А. звязана з тым, пгто формаўтваральныя працэсы вельмі складаныя і не дапускаюць істотных змен пачатковых ці сярэдніх стадый развіцця. У выпадку, калі асновы структуры жыццёва важнага органа закладзены, магчымы некаторыя яе змены, варыянты, якія не парушаюць жыццяздольнасці арганізма. Прыклад А. — зрастанне храсткоў і касцей у шкілеце дарослых пазваночных, якія ў продкаў заставаліся асобнымі.
    АНАБАІІТЫСТЫ (ад грэч. anabaptizo АНАДЗІРАВАННЕ	331
    перахрышчваю), перахрышчэн ц ы , удзельнікі радыкальнага народнасектанцкага руху эпохі Рэфармацыі пераважна ў Германіі, Швейцарыі, Нідэрландах. Патрабавалі паўторнага хрышчэння (у свядомым узросце), адмаўлялі царк. іерархію, асуджалі багацце, заклікалі да ўвядзення агульнай маёмасці. Удзельнічалі ў Сялянскай вайне 1524—26 у Германіі, утварылі Мюнстэрскую камуну (1534—35); разгромлены. А. праніклі і ў некаторыя бел. гарады, дзе знайшлі паслядоўнікаў сярод мясц. рамеснікаў. Асобныя элементы вучэння А. перайшлі ў дагматыку некаторых пратэстанцкіх сектаў (баптыстаў і квакераў).
    АНАБАР, рака ў Рэспубліцы Саха (Якуціяф Даўж. 939 км. Пл. басейна 100 тыс. км . Вьгтокі на Анабарскім плато, цячэ на Паўн.Сібірскай нізіне, упадае ў мора Лапцевых. Гал. прытокі:
    М.Куанамка, Уджа (справа), Суалама, Харабыл (злева). Ледастаў з канца вер. да мая. Зімой на перакатах прамярзае да дна. У вусці шмат рыбы (нельма, муксун, рапушка, омуль і інш.).
    АНАБАРСКАЕ ПЛАТО, на ПнУ Сярэднесібірскага пласкагор’я, у Краснаярскім краі і Рэспубліцы Саха (Якуція) Рас. Федэрацыі. Выш. да 905 м. Складзена пераважна са сланцаў, гнейсаў і гранітаў. Да выш. 450 м рэдкастойныя лістоўнічныя лясы, вышэй — горная тундра.
    АНАБАРСКІЗАЛІЎ, у заходняй частцы мора Лапцевых, паміж берагам мацерыка Еўразіі і пвам Нордвік. Даўж. 67 км, шыр. каля ўваходу 76 км, ва ўнутр. частцы 7—9 км, глыб. 3—12 м. На Пд пераходзіць у Анабарскую губу, у якую ўпадае р. Анабар. Болыпую ч. года ўкрыты лёдам.
    АНАБАС, п а ў з у н (Anabas testudineus), рыба атрада акунепадобных. Водзіцца ў стаячых і слаба праточных вадаёмах Паўд. і Паўд.Усх. Азіі.
    Даўж. да 25 см. Цела бураватазялёнае, бруха жаўгаватае. Можа жыць без вады каля 8 гадзін. 3 дапамогай хваста, грудных плаўнікоў і шыпоў шчэлепных накрывак поўзае па сушы. Дыхае атм. паветрам з дапамогай спец. надшчэлепнага органа. У сухі сезон упадае ў спячку, закопваючыся ў глей. Драпежнік. Аб’екг мясц. промыслу, разводзяць у сажалках.
    АНАБЕРГІТ (ад назвы радовішча Анаберг у ФРГ), мінерал класа арсенатаў Ni3[AsO4]2'8H2O. Поўны ізамарфізм з эрытрынам. Часта мае ў сабе кобальт, прымесі кальцыю, магнію, жалеза, цынку. Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Утварае скарынкі, налёты, зямлістыя агрэгаты. Колер светлазялёны. Бляск шкляны, да зямлістага. Цв. 2,5—3. Шчыльн. 3,1 г/см3. Утвараецца ў зонах акіслення арсенідаў кобальту і нікелю. А. («нікелевыя кветкі») — попіукавая прыкмета на нікелевыя руды. АНАБІЁЗ (ад ана... + ...біёз), стан арганізма, пры якім жыццёвыя працэсы (абмены рэчываў і інш.) часова спыняюцца або настолькі запавольваюцца, што адсутнічаюць усе бачныя прыкметы жыцця. З’яўляецца эвалюцыйна выпрацаваным фізіял. прыстасаваннем арганізмаў да ўздзеяння адмоўных фактараў асяроддзя (нізкія або высокія тры, адсутнасць вільгаці, корму і інш.). Пры спрыяльных умовах нармальныя функцыі жыццёвых працэсаў аднаўляюцца. Назіраецца ў мікраарганізмаў (спораўтваральныя бакгэрыі, мікраскапічныя грыбы), раслін і жывёл. Уваходзіць у нармальны цыкл развіцця многіх арганізмаў (насенне, споры, цысты). Беспазваночныя (гідры, чэрві, некаторыя ракападобныя, насякомыя, малюскі) і пазваночныя (земнаводныя і паўзуны) пры А. здольны страчваць да 3/4 вады з тканак. З’яву А. выкарыстоўваюць пры прыгатаванні сухіх жывых вакцын, кансерваванні донарскай крыві і тканак для трансплангацыі, спермы жывёл і інш.
    АНАГЕНЁЗ, гл. Арамарфоз.
    АНАГРАМА (ад ана... + грэч. gramma літара), 1) слова ці словазлучэнне, утворанае перастаноўкай літар, напр.: псеўданімы МАлданаў (М.Ландаў), Акшарум (Р.Мурашка), Ак.Чыж (Х.Жычка). А. выкарыстоўваюць у шарадах. 2) Спосаб вершаскладання на санскрыце, лац. і інш. стараж. індаеўрап. мовах, калі асобныя фанемы самага важнага слова ў вершы паўтараюцца ў складзе інш. слоў.
    АНАДЗІРАВАННЕ, утварэнне плёнкі вокісу электрахімічным спосабам (электролізам) на паверхні метал. вырабаў. Пры А. вырабы, апушчаныя ў электраліт, злучаюць з анодам крыніцы току. Вокісныя плёнкі (таўшчынёй 1— 200 мкм) маюць павышаную цвёрдасць, гарача і зносаўстойлівасць, электраізаляцыйныя ўласцівасці, моцна злучаюцца з металам, з'яўляюцца добрай асновай для лакафарбавых пакрыццяў. Анадзіруюць пераважна алюміній і яго сплавы. А. выкарыстоўваюць у машынабудаванні (для аховы вырабаў ад карозіі), прыладабудаванні (для аховы прылад ад мех. і хім. уздзеянняў і дэкар.
    332	АНАДОНТЫ
    ўпрыгажэння), самалётабудаванні і радыёэлектроніцы.
    АНАДОНТЫ, гл. Бяззубкі.
    АНАДЫР, рака на крайнім ПнУ Сібіры, у Чукоцкай аўг. акрузе Расійскай Федэрацыі Даўж. 1150 км, пл. бас. 191 тыс. км . Пачынаецца на Анадырскім пласкагор’і, упадае ў
    Анадырскі заліў Берынгава м. У вярхоўях мае горны характар, вузкую даліну. На Анадырскай нізіне рэчышча расчляняецца на сетку рукавоў і пратокаў. Асн. прытокі: Майн (справа), Белая, Танюрэр (злева). Сярэдці расход вады ў ніжнім цячэнні 1680 мус. Ледастаў з
    кастр. да канца мая — пач. чэрвеня. У бас. А. больш за 23,5 тыс. азёраў агульнай пл. 3231 км2. У ніжнім цячэнні — рыбалоўства. Суднаходная ад с. Маркава (570 км).
    АНАДЫР, горад у Расіі, цэнтр Чукоцкай аўт. акругі. 14,1 тыс. ж. (1994). Порт на беразе Анадырскага заліва Берынгава м. Харч. прамсць. У раёне — здабыча золата, вугалю; аленегадоўля, рыбалоўства.
    АНАДЫРСКАЕ ПЛАСКАГОР’Е, на ПнУ Азіяцкай часткі Расійскай Федэрацыі, у бас. верхняга цячэння р. Анадыр. Даўж. каля 400 км. Пераважныя выш. 800—1100 м, найб. — да 1221 м. Складзена ў асноўным з базальтаў, андэзітаў, дацытаў. Пераважае хмызняковая і горная тундра. Аленевыя пашы.
    АНАДЫРСКАЯ НІЗІНА, на ПнУ Азія цкай часткі Расійскай Федэрацыі, у Чукоцкай аўт. акрузе, у даліне р. Анадыр. На У прылягае да Анадырскага заліва, на 3 абмежавана хрыбтамі Пэкульней і Рарыткін. Даўж. 270 км. Складзена з алювіяльнаазёрных адкладаў. Рэльеф пераважна раўнінны (выш. да 100 м), бліжэй да гор хвалісты, на У з астанцавымі і нізкагорнымі масівамі (Залаты хрыбет, Ушканоў краж). Усюды шматгадовая мерзлата. Шмат тэрмакарставых азёраў, азёраўстарыц. Ландшафт травяністакупінаватай і хмызняковай тундры.