Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
нізоўях А выходзіць на Ніжнеамурскую нізіну, мае шырокую даліну, рэчышча разгаліноўваецца на рукавы. Асн. прытокі: Зея, Бурэя, Амгунь (злева), Сунгары, Усуры (справа). Жыўленне пераважна (2/з сцёку) ад летневосеньскіх мусонных дажджоў. Разводцзе з ліп. да верасня, угвараецца дажджавымі паводкамі. У суткі па А. праходзіць 41 тыс. т наносаў. Замярзае ў ліст., крыгалом у крас.—маі. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 10 900 мус (макс. 40 000 мус). На ніжняе цячэнне ўплываюць прылівы і адлівы. У бас. А. болып за 60 тыс. азёраў агульнай пл. каля 9,7 тыс. км2. Рыбалоўства. Асн. прамысл. рыбы: кета, гарбуша, таўсталобік, калуга, амурскі сом і інш. Значныя гідраэнергетычныя рэсурсы. У сярэднім цячэнні Хінганскі, ніжэй — Камсамольскі запаведнікі. A — гал. водная магістраль Д. Усходу, суднаходны на ўсім працягу. Гал. гарады на А.. Благавешчанск, Хабараўск, Амурск, КамсамольскнаАмуры, НікалаеўскнаАмуры (Расія), Айхой (Кітай).
АМФІБАЛІТ 327
АМУРАЯКУЦКАЯ МАГІСТРАЛЬ, аўтадарога В. Невер—Тамот—Якуцк у Расійскай Федэрацыі. Працягласць 1162 км. ’Пабудавана ў 1930—37. Звязвае Рэспубліку Саха (Якуція) з Транссібірскай чыг. магістраллю.
АМУРСАНА (1722—57), адзін з уладарных князёў Айрацкага ханства, дзеяч антыманьчжурскага вызв. руху ў Манголіі ў 1750я г. Пасля няўдалай спробы захапіць ханскі прастол у 1754 уцёк у Пекін. Маньчжурскія войскі пад выглядам дапамогі А. ў 1755 акупіравалі і ліквідавалі ханства. Падмануты А. ў 1755 далучыўся да стыхійнага антыманьчжурскага руху і стаў яго правадыром. Пацярпеўшы паражэнне, у 1757 уцёк у Расію.
АМУРСКАЯ ВОБЛАСЦЬ, на Пд Д. Усходу Расійскай Федэрацыі. Утворана 20.10.1932. Пл. 363J тыс. юг. Нас. 1049,1 тыс. чал. (1994), гарадскога 65%. Цэнтр — г. Благавешчанск. Буйныя гарады: Белагорск, Райчыхінск, Зея, Шыманоўск, Свабодны, Тында.
Прырода. Большая ч. тэр. гарыстая. На Пн Станавы хр. (выш. да 2312 м), на Пд ад яго горны ланцуг хрыбтоў Янкан, Тукурынгра, Сакгахан, Джагды; каля 2А тэр. займаюць ЗейскаБурэінская і АмурскаЗейская раўніны. Карысныя выкапні: буры і каменны вугаль, золата, жал. руды, кварцавыя пяскі, кааліны, буд. матэрыялы. Ёсць мінер. крыніцы. Клімат мусонны ўмеранага пояса. Зіма халодная, сухая, маласнежная. Лета гарачае і дажджлівае. Сярэдняя тра студз. ад 24 °C да 33 °C, ліп. 18—21°С. Ападкаў каля 850 мм за год. Гал. рака — Амур і яго прытокі Зея з Селемджой, Бурэя і інш. Глебы пераважна бурыя лясныя, на Пд — чарназёмападобныя. 65% тэр. пад лесам. Пашыраны хвойныя і мяшаныя лясы маньчжурскага тыпу (мангольскі дуб, карэйскі кедр, амурскі аксамгг, ліяны — вінаград, лімоннік, актынідыя), у тайзе лістоўніца, у гарах зараснікі кедравага сланіку і горная тундра. Водзяцца вавёрка, мядзведзь, собаль, кабарга, лось, дзік, ізюбр, казуля, з птушак — глушэц, дзікуша, блакітная сарока і інш.
Гаспадарка. Асн. галіны прамсці: горназдабыўная (золата, буры і каменны вугаль), машынабудаванне (вытвсць кавальскапрэсавага, элеватарнага, святлотэхн. абсталявання, элекграпрылад, рачных і марскіх суднаў, с.г. машын і інш.); вытвсць буд. матэрыялаў; харч. прамсць. Зейская ГЭС. Райчыхінская ДРЭС. А.в. — асноўны с.г. раён Д. Усходу. Сельская гаспадарка збожжаважывёлагадоўчага кірунку. Пасевы збожжавых (пшаніца, авёс, ячмень), соі. Вырошчваюць бульбу, агародніну. Мясамалочная жывёлагадоўля. Пчалярства. На Пн — аленегадоўля, зверагадоўля. Пушны промысел. Па тэр. А.в. праходзяць Транссібірская і БайкалаАмурская чыг. магістралі. Суднаходства па Амуры, Зеі і Бурэі. РА.Жмойдзяк.
АМЎРСКІ ЗАЛІЎ, унутраны заліў каля паўн.зах. берага заліва Пятра Вялікага Японскага м. Даўж. каля 65 км, шыр. 9—20 км, глыб. да 20 м. Зімой замярзае. На беразе А. з. порт Уладзівасток.
АМЎРСКІ ЛІМАН, паўн. частка Татарскага праліва, паміж мацерыковай Азіяй і ввам Сахалін. Злучае Сахалінскі заліў Ахоцкага м. на Пн з уласна Татарскім пралівам на Пд цераз Невяльскога праліў. Даўж. каля 185 км, шыр. да 40 км, глыб. 3—4,5 м. 3 ліст. да мая ўкрыты лёдам. Прылівы няправільныя, сутачныя, больш за 2 м. У зах. частцы ў ліман упадае р. Амур.
АМЎРЫ, рыбы атрада карпападобных. 2 віды: А. белы (Ctenopharyngodon idella) і А. чорны (кітайская плотка; Mylopharyngodon piceus). Радзіма — Усх. Азія ад р. Амур да Паўд. Кітая. На Беларусь А. белы завезены ў 1963, чорны — у 1977. Ва ўмовах Беларусі не нерастуюць; вытворнікі і лічынкі завозяц
Амуры: белы (уверсе); чорны.
ца. А. белы штучна разводзіцца ў Белаазерскай садковай рыбнай гаспадарцы і гадуецца ў сажалках і некаторых азёрах.
Даўж. цела да 120 см, маса да 32 кг. Луска буйная. Палавая спеласць у 7—9 гадоў пры даўж. каля 70 см. Нераст у чэрв. — ліпені. Кормяцца пераважна воднай расліннасцю, малюскамі, хугка растуць. Перспектыўныя для зарыблення каналаў меліярац. сістэм, водапрыёмнікаў, вадаёмаў, якія хугка зарастаюць.
АМФАДАНТОЗ. тое, іігго парадантоз.
АМФАРА (лац. amphora ад грэч. amphoreus), у антычных грэкаў і рымлян гліняная або металічная пасудзіна з высокім горлам і 2 вертыкальнымі ручкамі. У А. трымалі і перавозілі віно, алей, мёд, збожжа. На многіх А. ёсць малюнкі, арнаменты, надпісы. Зной
дзены на многіх археал. помніках на тэр. Беларусі. На Русі 10—12 ст. выра
бляліся амфарападобныя пасудзіны карчагі.
АМФАТЭРНАСЦЬ (ад грэч. amphoteros і той і гэты), здольнасць некаторых хім. злучэнняў праяўляць у залежнасці ад умоў кіслотныя або асн. ўласцівасці. Уласцівая вадзе, аксідам і гідраксідам алюмінію, цынку, хрому і інш., некаторым амінам, амінакіслотам, іанітам.
Пры дысацыядыі ў водных растворах амфатэрныя злучэнні (амфаліты) утвараюць Н і ОН' іоны (напр., Ср++ ЗОН' «* Сг(ОН)з # <* Н++ СгО'2 + НгО). Перавага тыпу ўласцівасцяў амфатэрных гідраксідаў залежыць ад месца элемента ў перыяд. сістэме. А злучэнняў карыстаюцца ў хім. аналізе для раздзялення элементаў. ►
Старажьггнагрэчаская чорнафігурная амфара. 6 ст. да на.
АМФІ... (ад грэч. amphi каля, вакол, з двух бакоў), прыстаўка, якая абазначае: «з двух бакоў», «вакол», «дваякі», напр., амфіміксіс, амфікарпія.
АМФІБАЛІТ, масіўная або сланцаватая метамарфічная горная парода. Складаецца пераважна з амфіболу (рагавой падманкі), плагіяклазу і мінералаўпрымесяў. Колер ад цёмназялёнага да чорнага. Шчыльн. 2700—3200 кг/м3. Можа ўтварацца за кошт асн. вывергнутых парод (габра, дыябазаў, базальтаў, туфаў і інш.), ультраасноўных парод, асадкаў мергелістага саставу. Трапляецца ў раёнах развіцця метамарфічных парод, найчасцей дакембрыйскага ўзросту. Выкарыстоўваецца як буд. камень (сыравіна на друз); чорныя разнавід
328 АМФІБАЛІЯ
насці — вырабныя і абліцовачныя камяні.
АМФІБАЛІЯ (ад грэч. amphibolia двухсэнсавасць) у літаратуры, двухсэнсавасць выразу, якая ўзнікае ў выніку сінтаксічнай няўзгодненасці асобных частак выказвання. Напр., у радку верша В.Макарэвіча «Гораду», «Былы я лесаруб, каваль» 2 словы «былы я» ўспрымаюцца як адно «былыя».
АМФІБІЁНТЫ [ад амфі... + біё'нт(ы)], арганізмы, якія жывуць або развіваюцца ў двух асяроддзях. Да А. адносяцца віды жывёл і раслін, здольныя жыць і ў вадзе, і на сушы (многія земнаводныя, марскія чарапахі і інш.; гл. Амфіфіты, Гіграфіты); віды, якія жывуць у адных узроставых фазах развіцця (звычайна — лічынкавай) у вадзе або ў глебе, у друтіх — на сушы. Напр., большасць
Да арг. «Амфібія». Паплаўковы гідрасамалёт.
жаб, стракоз, камароў, многія мошкі, майскі і чэрвеньскі хрушчы, жукішчаўкуны (драцянікі) і інш. Найб. пашыраны ў паласе прыліваў і адліваў.
АМФІБП, гл. Земнаводныя.
«АМФІБІЯ», 1) аўтамабіль (звычайна павышанай праходнасці) з воданепранікальным кузавам, аснашчаны рухачом (грабным вінтом, вадамётным прыстасаваннем) для руху па вадзе, вадзяным рулём і помпай для адпампоўвання вады з кузава. Ддя пераадолення стромкіх пад’ёмаў пры выхадзе на бераг «А.» абсталёўваюць лябёдкай. Прызначаны для перапраўкі людзей і грузаў цераз рэкі, азёры і інш. 2) Самалёт *А.» ^ідрасамалёт^ прыстасаваны таксама для ўзлёту з сушы і пасадкі на
суіпу з дапамогай колавых шасі. Абслугоўваюць пасаж. авіялініі ў раёнах узбярэжжа, рыбныя і зверабойныя промыслы і інш. 3) Аэрасані«А.» — аэрасані, у якіх кузаў на лыжах заменены для лепшай праходнасці адной лодкайлыжай, шго дазваляе рухацца па рыхлым снезе і па вадзе, мелкаводных рэках, забалочаных вадаёмах, лёдзе з праталінамі. Выкарыстоўваюцца для сувязі, у палярных экспедыцыях і г.д. 4) Баявая або транспартная машына (танк, БТР і інш.), здольная перамяшчацца па сушы і вадзе. Плывучасць «А.» забяспечваецца неабходным водазмяшчэннем яе герметызаванага корпуса, на вадзе — вадаходным рухачом (грабныя і паветр. вінты, гусенічныя ланцугі і вадамёты). Распрацоўка «А.» пачалася ў час 1й сусв. вайны, першыя ўзоры танкаў«А.» зроблены ў Францыі і ЗША у пач. 1920х г. На ўзбраенне Чырв. Арміі танкі«А» паступілі ў пач. 1930х г. У 2ю сусв. вайну «А» шырока выка
рыстоўваліся ўзбр. сіламі ЗША, СССР і інш. краін.
АМФІБОЛЫ (ад грэч. amphibolos двухсэнсавы, падманлівы), група пародаўтваральных мінералаў падкласа ланцужковых (стужачных) сілікатаў з агульнай формулай (A В)78 [Z4O1J2 (ОН, Нідзе A — К, Na, Са; В — Al, Fe+3, Fe , Mg і інш.; Z — Si, Al. Асн. структуры — т.зв. «амфіболавая стужка» [Si4On], Адрозніваюць манаклінныя і больш рэдкія рамбічныя А Утвараюць прызматычныя крыіпталі, ігольчастыя ці тонкавалакністыя агрэгаты. Колер чорны, зялёны, радзей белы ці сіні, да цёмнафіялетавага. Цв. 5—6,5. Шчыльн. 2,8—3,6 г/см3. Пашыраны ў складзе магматычных і метамарфічных парод (гранадыярытаў, дыярытаў, сіенітаў, андэзітаў, базальтаў і інш.). У зямной кары да 10% (па масе). У прамсці выкарыстоўваюць хімічна і тэрмаўстойлівыя тонкавалакністыя амфіболазбесты. Некаторыя А. — ювелірнавырабныя камяні (нефрыт, кракідаліт і інш.); жалезістыя А., якія маюць у сабе волава — патэнцыяльная алавяная руда.
АМФІБРАХІЙ (грэч. amphibrachys літар. кароткі з абодвух бакоў), 1) у антычным вершаскладанні стапа з 3 склаД°Ў — 1 доўгага і 2 кароткіх (^ ij ). Наз. таксама брахіхарэй — стапа, якая складаецца з кароткага складу і харэя. 2) У сілабатанічным вершаскладанні A — 3складовая стапа з рытмічным націскам на сярэднім складзе ( ): «3 легендаў і казак былых пакалённяў, // 3 калбсся цяжкбга жытбў і пшаніц...» (М.Танк. «Родная мова»). У бел. паэзіі А з’явіўся ў канцы 19 ст. У зб. Ф.Багушэвіча «Смык беларускі» (1894) з 9 вершаў (акрамя цыкла «Песні») 32 радкі вытрыманы ў памерах 3складовага A Шырока выкарыстоўваецца ў сучаснай паэзіі.