• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    АНАДЫРСКІ ЗАЛГЎ, у паўночнаўсходняй частцы Берынгава м., каля берагоў
    Чукоцкага пва. Даўж. 278 км, шыр. каля ўваходу да 400 км, глыб. да 105 м. У заліў упадае р. Анадыр. Большую частку года ўкрыты лёдам. Прылівы пераважна паўсутачныя (да 3 м). На беразе заліва порт Анадыр.
    АНАКАЛУФ (ад грэч. anakoluthos непаслядоўны, няправільны), стылістычная фігура ў паэтыцы, лагічная ці сінтаксічная няўзгодненасць асобных частак выказвання. Напр.: «Празрыстае — можна каменне злічыць, // Блакітнае — неба ў ім палавіна, // Багатае — рыба лускою блішчыць, // Магутнае — слова ад бацькі і сына» (М.Лужанін. «Запрашэнне на возера Нарач»). У маст. творы дапамагае індывідуалізаваць мову персанажа, надаць ёй асаблівы каларыт.
    АНАКАПІЙСКАЯ ПЯЧОРА, гл. Новаафонская пячора.
    АНАКОНДА (Eunectes murinus), змяя роду ўдаваў атр. лускаватых. Трапляец
    ца ў троіііках Паўд. Амерыкі па берагах рэк, азёраў, каля балот.
    Самая вял. змяя — даўж. да 10 м. Скура аліўкавашэрая, уздоўж спіны 2 рады вял. бурых плямаў. Добра плавае. Ноздры з клапанамі, можа доўга знаходзіцца пад вадой. Корміцца ірызунамі, дробнымі капытнымі, чарапахамі, птушкамі, рыбай, маладымі алігатарамі. На чалавека нападае рэдка. У засуху зарываевда ў глей і ўпадае ў спячку. Яйцажывародная (28—42 дзіцяняты). Выкарыстоўваюць скуру, мяса і тлушч.
    АНАКРУЗА, анакруса (грэч. anakrusis літар. адштурхоўванне), слабыя (ненаціскныя) скпады перад першым метрычным націскам. У сілабатанічным вершаскладанні ў залежнасці ад метра А. бывае нулявая (харэй, дактыль), 1складовая (ямб, амфібрахій) і 2складовая (анапест). Унуграная струкгура роднасных памераў (1 і 2складовых) аднолькавая, адрозніваюцца толькі А., што паказвае на яе рытмічнае значэнне. На гэтым заснаваны радковыя лагаэды — 2 і 3складовыя памеры з раўнамерным чаргаваннем А. (напр., у паэмах Я.Купалы «Яна і я», «Безназоўнае»). А. часам наз. звышсхемныя ненаціскныя склады на пачатку вершаваных радкоў.
    АНАКРЭАНТЫЧНАЯ ПАЭЗІЯ. лёгкая жыццярадасная лірыка, пазбаўленая суму і глыбокіх перажыванняў. Назва ад імя стараж.грэч. паэта Анакрэонта,
    асн. матывамі песень якога былі каханне, бестурботная весялосць, віно. Анакрэантычныя вершы ў Францыі пісалі А.Шэнье, Вальтэр, П.Беранжэ; у Германіі — І.Глейм, ГЛесінг; у Расіі — МЛаманосаў, Г.Дзяржавін, К.Бацюшкаў, А.Пуіпкін і інш. У бел. паэзіі матывы А.п. ў лірыцы М.Багдановіча.
    АНАКРЭОНТ, Анакрэон (Anakreon), старажьггнагрэчаскі паэтлірык сярэдзіны 6 ст. да н.э. Паходзіў з г. Тэас (МАзія). Жыў на вве Самасе, потым у Афінах. Ствараў гімны, элегіі, эпіграмы, бяседныя песні. Вершы пісаў на іанійскім дыялекце стараж.грэч. мовы. Паэзія А. вызначаецца жыццярадаснасцю, прыгажосцю формы і дасціпнасцю; асн. матывы — бестурботная весялосць, віно, каханне. Вершы на гэтыя тэмы пазней атрымалі назву анакрэантычных (гл. Анакрэантычная паззія). Да творчасці А. часта звяртаўся М.Багдановіч.
    Тв.: Рус. пер. — Первое полное собр. соч. в переводах русскнх ішсателей /Сост. АТамбовскнй. Спб., [1896]; у кн. Антачная ляряка. М., 1968. С. 71—79.
    АНАКСАГОР (Anaxagoras) з К л а з a м е н (каля 500—428 да н.э.), старажытнагрэчаскі філосаф. Заснаваў у Афінах першую прафес. школу філасофіі. 3 яго твораў захаваліся асобныя фрагменты. У цэнтры натурфілас. вучэння A арыгінальная мадэль фізічнай рэальнасці: усё ў прыродзе складаецца з бясконцай колькасці бясконца падзельных часцінак (гамеамерый). Інертная матэрыя прыводзіцца ў рух розумам (нусам). Пазнанне свету адбываецца з дапамогай чалавечага розуму, які абапіраецца на адчуванні. Шэраг здагадак А. ў астраноміі і матэматыцы развіты навукай пазнейшага часу.
    Г.У.Грушавы.
    АІІАКСІБІЁЗ, тое, што анаэрабіёз.
    АНАКСІМАНДР (Anaximandros) з М і л е т а (каля 610—546 да н.э.), старажытнаірэчаскі філосаф. Прадстаўнік іанійскай натурфіласофіі, паслядоўнік Фалеса. Аўтар тьора «Пра прыроду» (не захаваўся). Лічыў, што асновай усяго існага з’яўляецца апейрон (вечная і бясконцая першаматэрыя), з якога ўзнікаюць усе рэчы і ў які вяртаюцца пасля сваёй гібелі; з яго ж вылучаюцца 2 асн. процілегласці: халоднае і цёплае, вільготнае і сухое, іх узаемадзеянне ўтварае рэчы і светы. А. даў фармулёўку закону захавання матэрыі. Паводле касмалагічнай тэорыі А., у цэнтры сусвету знаходзіцца нерухомая Зямля, існуе незлічоная колькасць светаў, размешчаных паслядоўна па часе і побач адзін з адным. Спрабаваў А. даць дыялект. тлумачэнне свету і жыцця, свабоднае ад міфалогіі, склаў першую геагр. карту, зрабіў першыя ў Грэцыі сонечны гадзіннік і астр. прыстасаванні.
    АНАКСІМЕН (Anaximenes) з М і л е т a (каля 588 — каля 525 да н.э.), старажытнагрэчаскі філосафматэрыяліст. By
    АНАЛІЗ	333
    чань Анаксімандра. Першаасновай усяго лічыў паветра: рэчы ўзнікаюць дзякуючы розным ступеням згушчэння паветра (утварэнне вады, зямлі, камення і інш.) або яго разрэджвання (утварэнне агню). Паводле А., душа — гэта паветра, якое «атрымлівае» цела (працэс дыхання зберагае жыццё). Вызначыў розніцу паміж нерухомымі зоркамі і планетамі. Даў блізкае да навуковага тлумачзнне зацьменняў Сонца і Месяца.
    АНАКСІЯ, гл. ў арг. Гіпаксія.
    АНАЛАГАВАЯ ВЫЛІЧАЛЬНАЯ
    МАШЫНА (АВМ), вылічальная машына, у якой апрацоўка інфармацыі выконваецца з дапамогай спецыяльна падабранага фіз. працэсу, што мадэлюе выліч. заканамернасць. Звычайна складаецца э суматараў, інтэгравальных і дыферэнцыравальных элементаў і інш. У адрозненне ад электроннай вшічальнай машыны рашэнне атрымліваецца практычна імгненна пасля задання параметраў задачы; мае простую канструкцыю і праграмаванне, aj мевысокую дакладнасць вылічэнняў і меншую універсальнасць.
    Папярэднікамі сучаснай АВМ можна лічыць лагарыфмічную лінейку, графікі і чамаграмы (гл. Намаграфія) для вызначэкня функцый некалькіх пераменных, упершыню прыведзеныя ў дапаможніках па навігацыі (1971), аналагавую прыладу (планіметр) антл. вучонага ДжГермана для вызначэння плошчы, якая ўгворана замкнутай крывой на плоскасці (1814). Першая мех. АВМ для рашэння дыферэнцыяльных ураўненняў пры праектаванні караблёў прапанавана рус. вучоным АМ.Крыловым у 1904. Сав. матэматык
    С.АГершгорын (1927) заклаў асновы пабудовы сеткавых мадэляў АВМ.
    Выкарыстоўваюцца АВМ для рашэння задач па апераджальным аналізе, аналізе дынамікі і сінтэзе сістэм юравання і рэгулявання, у эксперыментальных даследаваннях паводзін сістэмы з апаратурай кіравання ці рэгулявання ў лабараторных умовах, пры вызначэнні ўзбурэння ці карысных сігналаў, што ўздзейнічаюць на сістэму і інш. АВМ, у якой лікавыя харакгарыстыкі мадэлявальнага фіз. працэсу выяўлены ў лічбавай форме, наз. гібрыднай вылічальнай машынай.
    «АНАЛАЎ» ШКОЛА, кірунак у гістарыяграфіі, які склаўся ў Францыі вакол заснаванага ў 1929 час. «Annales d’histoire economique et sociale» [«Аналы эканамічнай i сацыяльнай гісторьіі»; цяпер «Annales. Economies, societes, civilisations» («Аналы. Эканоміка, грамадства, цывілізацыі»)]. Стваральнікі і рэдакгары часопіса — франц. гісторыкі М.Блок і Л.Феўр, іх пераемнікі — Ф.Брадэль, Ж.Ле Гоф, Э.Леруа Ладзюры. М.Феро і інш. Прадстаўнікі «А» ш. засяроджваліся на глыбіпных працэсах, якія рухаюць гісторыю, пашырылі паняцце сац. гісторыі, разумеючы гіст. чалавека не толькі ў межах яго паліт. паводзін, але і ў звычайным жыцці і
    сац. псіхалогіі. Разглядаюць пст. падзею, факг, біяграфію гіст. дзеяча як прызму, праз якую можна больш поўна аднавіць карціну жыцця людзей мінулых эпох; вывучаюць ментальныя працэсы ў грамадстве. У цяперанші час «А.» ш. (наз. таксама «новая гіст. навука») — моцны інтэлектуальны рух, які аб’ядноўвае вучоных Францыі, ЗША Англіі, Германіі, Аўстрыі, Італіі, Польшчы і інш. краін.
    АНАЛЕПТЫКІ, аналептычныя с р о д к і (ад грэч. analeptikos які аднаўляе), лекавыя прэпараты, што выкарыстоўваюцца для стымуляцыі дыхальных і сасударухальных нерв. цэнтраў прадаўгаватага мозга, пры парушэннях дыхання і кровазвароту (кардыямін, каразол і інш.).
    АНАЛІЗ (ад грэч. analysis раскладанне), сггосаб (прыём) навук. пазнання праз мысленнае ці рэальнае расчляненне аб’екта пазнання (прадмета, з’явы, працэсу) на часткі і асэнсаванне іх узаемасувязі. Працэс A — састаўная частка, першая ступень навук. даследавання. Канчатковы вынік — разуменне струкгуры аб’екта, які вывучаецца. Калі аб’ект з’яўляецца пуадстаўніком пэўнага класа прадметаў. аднаго з іх дае магчымасць уж.ць струкгуру ўсяго клгга. 8ы?іжі А служаць матэрыялам для на. тупных ступеняў навук. пазнання — абстракцыі, абагульнення, параўнання і інш. А. — рухальная сіла ў выяўленні законаў, якім падпарадкоўваецца аб’екг даследавання. Карэктнасць А. правяраецца процілеглым яму прыёмам — сінтэзам. Калі пры іэтым выяўляецца супярэчнасць, А паўтараецца з вылучэння новых гіпотэз аб струкгуры і ўласцівасцях састаўных частак аб’екга вывучэння. Калі паўторны А паказаў неадольнасць супярэчнасцяў, то для выяўлення структуры аб’екта неабходны новы падыход. У логіцы сістэмны А. выкарыстоўваецца з часоў Арыстоцеля. Са з’яўленнем сімвалічнай логікі, кібернетыкі і семіётыкі выпрацавана найб. развітая форма лагічнага А. — пабудовы фармалізаваных моў.
    Літ:. П у з н к о в П.Д Аналнз м сннтез — от мыслн к веіцн. Мн., 1969; Ан дреев М.Д. Дналектнческая логнка. М., 1985; Н intikka J., Remes U. The method of analysis. Dordrecht; Boston, 1974.
    В.М.Пешкаў.
    АНАЛІЗ ГАСПАДАРЧАЙ ДЗЁЙНАСЦІ, сістэма комплекснага даследавання прычыннавыніковых сувязяў у дзейнасці суб’екгаў гаспадарання з мэтай выяўлення рэзерваў павышэння эфекгыўнасці гэтай дзейнасці і выпрацоўкі аітгымальных кіраўніцкіх рашэнняў; адна з асн. функцый у сістэме кіравання вытвсцю на розных узроўнях — ад цэха прадпрыемства да мінва, карпарацыі. Ажыццяўляецца на аснове звестак уліку (уключаючы і аператыўны ўлік), дае магчымасць выявіць адхіленні паказчыкаў вьггв.гасп. дзейнасці ад запланаваных, вызначыць іх прычыны і прыняць неабходныя меры
    для рэгулявання вытв. працэсу і карэкціравання праграмы (шіана). Аб’ект аналізу — вытв.гасп. дзейнасць, прадмет — прычыннавыніковыя сувязі, што фарміруюць і змяняюць вынікі гэтай дзейнасці, метад — сістэмны і комплексны падыходы да даследавання аб’екта з выкарыстаннем адпаведных методык. У залежнасці ад узроўню і маштабу кіравання А.г.дз. бывае: унугрыгаспадарчы (унутрыфірменны), галіновы, міжгаліновы ці рэгіянальны, народнагаспадарчы. У залежнасці ад віду кіравання вытвсцю вылучаюць: аператыўны аналіз гасп. дзейнасці (для аператыўнага ці кароткатэрміновага кіравання), бягучы ці перыядычны аналіз (для бягучага ці сярэднетэрміновага кіравання), перспектыўны ці доўгатэрміновы аналіз (для пэўнай мэтавай сістэмы). У навук. лры вылучаюць і інш. віды А.г.дз.: у залежнасці ад абагульнення аб’екта даследавання (агульнаэканам. аналіз) ці яго дзялення (фін. аналіз), вылучэння асобных яго мэтаў (прагнозны аналіз) ці пераважных спосабаў даследавання (параўнальны анал із).	В. I. Стражаў.