• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    АМРЫТСАР, горад на ПнЗ Індыі, штат Пенджаб, 709 тыс. ж. (1991). Трансп. вузел. Прамысл. і гандл. цэнтр. Тэкст., маш.буд., хім. прамсць. Вядомы
    рамёствамі: вытвсць тканін, дываноў, вырабы з металу, косці, скуры.
    Засн. ў канцы 16 ст. гуру Рам Дасам. Гал. рэліг. і культ, цэнтр сікхаў з унтам Гуру Нанака. Тут знаходзіцца іх свяцілішча — «Залаты храм», дзе захоўваецца свяшчэнная кніга Адыгрантх. У 1й пал. 19 ст. А уваходзіў у склад даяржавы Ранджыт Сінгха. У 1849 у выніку 2й англасікхскай вайны захоплены англ. ОстІндскай кампаніяй. У 1918—22 A — адзін з цэнтраў нац.вызв. барацьбы. 13.4.1919 англ. войскі расстралялі ў А мітынг пратэсту супраць палітыкі калан. ўрада; у выніку т.зв. Амрытсарскай разні забіта і паранена больш за 1 тыс. чал. У 1947 A значна разбураны ў час індускамусульманскасікхскіх пагромаў.
    АМСТЭРДАМ (Amsterdam), горад, сталіца Нідэрландаў. 713,4 тыс. ж. (разам з прыгарадамі больш за 1 млн.; 1993). Знаходзіцца ў правінцыі Паўн. Галандыя, на нізкім беразе зал. Эйселмер каля вусця р. Амстэл. Тунэлі пад ракой злучаюць часткі горада, з Паўночным м. звязаны праз Нордзеканал, інш. каналамі — з Рэйнам і астатнімі ўнутр. воднымі шляхамі. Адзін з найбуйнейшых у Еўропе порт (грузаабарот больш за 20 млн. т марскіх і больш за 16 млн. т унутраных перавозак йггогод), буйны вузел чыгунак (5 ліній) і аўгадарог, у прыгарадзе міжнар. аэрапорт Схіпхал. Гал. гандл. цэнтр Еўропы, адзін з буйнейшых у свеце аптовых рынкаў па продажы тытуню, кавы, какавы, цытрусавых, рысу, каўчуку, прыпраў, драўніны, нафты, збожжа і вугалю. Буйны цэнтр машынабудавання (судна і авіябудаванне, электратэхн., электроннае, хім. і інш.), нафтаперапр., хім., дрэваапр., швейнай, харч. прамсці. Традыцыйная ювелірная вытвсць (апрацоўка алмазаў), паліграфія. У A праўленні вядучых камерц. банкаў, фондавая біржа. Метрапалітэн, 2 унты (засн. ў 1877 і 1880). Акадэмія навук і мастаіггваў.
    Упершыню ўпамінаецца ў 1275 як рыбацкая вёска на беразе р. Амстэл. 3 1300 горад. Вызваленне Нідэрландаў зпад улады Іспаніі спрыяла эканам. ўздыму А, ён стаў цэнтрам марскога гандлю і крэдыту сусв. значэння. У 16 ст. ў А створана біржа, у 1609 засн. разменны банк, узніклі ОстІндская (1602) і ВестІндская (1621) гандл. кампаніі. У 1795— 1806 сталіца Батаўскай рэспублікі, пасля — Нідэрландскага каралеўсгва. У 1940—45 акупіраваны ням. фашыстамі. Гіст. ядро горада — раён плаціны цераз р. Амстэл (цяпер ллошча Дам з каралеўскім палацам; б. ратуша 1648—65, арх. Я. ван Кампен). Свовасаблівасць планіроўкі старых частак A — сістэма паўкальцавых і радыяльных каналаў, пракапаных у 1610—62 (каля 50 каналаў, 784 масты). Па набярэжных — жылыя дамы з вузкімі фасадамі, будынкі гільдый, кампаній, дабрачынных устаноў 16—18 ст. Захаваліся гар. вароты і вежы 15—17 ст., цэрквы ў стылях готыкі і класіцызму. У 19—20 ст. п'абудаваны Дзярж. музей (1885, арх. П.І.ХКёйперс), біржа (1903, арх. Х.П.Берлаге), вял. новыя раёны (арх. Берлаге, М. дэ Клерк, К. ван Эстэрэн, ПЛ.Крамер і інш.). 3 1930х г. забудоўваецца сучаснымі, у т.л. вышыннымі, Зудынкамі (арх. В.М.Дзюдак і ініп.). Музеі: гарадскі, Музей Каралеўскага інта тропікаў, Дом Рэмбравта. Ф.С.Фешчанка.
    АМУЛЕТ
    325
    АМСТЭРДАМСКІ ІНТЭРНАЦЫЯНАЛ ПРАФСАЮЗАЎ, Міжнародная федэрацыя прафсаюзаў, міжнар. аб’яднанне рэфармісцкіх прафсаюзаў у 1919—45. Створаны на кангрэсе ў Амстэрдаме. Гал. мэты: развіццё міжнар. сац. заканадаўства, барацьба з мілітарызмам і рэакцыяй, падтрымка міжнар. прафс. дзеянняў. Кіраўнікі А. і. п. рэалізоўвалі ў прафс. руху палітыку с.д. партый, якія належалі да Інтэрнацыянала 2га. А. і. п. аб’ядноўваў пераважна прафцэнтры краін Зах. Еўропы (14 краін, 17 738 тыс. чал. у 1919; 26 краін, 19 425 тыс. чал. у 1937). Распуіпчаны пасля стварэння Сусветнай федэрацыі прафсаюзаў.
    АМСТЭРДАМСКІ КАНАЛ, гл. Нордзеканал.
    АМТМАНБРЬІЕДЫТ (AmtmanisBrieditis, сапр. А м т м а н і с ) Альфрэд Фрыцавіч (5.8.1885, сядзіба Званітаю Букас, Латвія — 15.5.1966), латышскі акцёр, рэжысёр, педагог; адзін з буйнейшых майстроў рэаліст. акцёрскага мастацтва Латвіі. Нар. арт. СССР (1953). Праф. (1949). Сцэн. дзейнасць пачаў у 1903. 3 1919 у Латв. тры драмы імя А.Упіта, з 1944 маст. кіраўнік, з 1949 гал. рэжысёр. Сярод роляў: Улдыс («Ветрык, вей!» Я.Райніса), Агвасар («Гліна і фарфор» АГрыгуліса, Дзярж. прэмія СССР 1948). Яго пастаноўкі вызначаліся яркасцю карцін нар. побьггу, эмацыянальна насычанымі харакіарамі: «Сын рыбака» ВЛаціса (1949, Дзярж. прэмія СССР 1950), «Зямля зялёная» Уггіта (1950, Дзярж. прэмія СССР 1951) і інш.
    АМУДАР’ІНСКАЯ ГАЗАНАФТАНОСНАЯ ПРАВІНЦЫЯ, размешчана на Туранскай нізіне, у пустынных раёнах Каракумаў і Кызылкумаў, у цэнтр. і ўсх. ч. Туркменіі, на 3 Узбекістана, Пн Афганістана і Ірана. Займае паўд.ўсх. ч. Туранскай пліты і Перадкапетдагскі краявы прагін. Пл. 417 тыс. кмг. Першае газавае радовішча адкрыта ў 1953. Выяўлена больш як 90 газавых, газакандэнсатных, газанафтавых радовішчаў на пач. 1980х г. Прадукцыйныя адклады юры і мелу на глыб. 0,2—4 км. Газы сухія, метанавыя, нафты маласярністыя, шчыльн. 770— 900 кг/м3. Газаправоды Бухара—Урал, Сярэдняя Азія—Цэнтр Рас. Федэрацыі і інш.
    АМУДАР’ІНСКІ СКАРБ. Знойдзены ў 1877 на гарадзішчы ТахціКувад у вярхоўях р. Амудар’я на Пд Таджыкістана.
    Датуецца 5—4 ст. да н.э. Захавалася 178 залатых і сярэбраных прадметаў: аб’ёмныя фігуркі, посуд, рэльефныя рэчы, пласцінкі з адціснутымі выявамі, пярсцёнкі і пячаткі, бранзалрты, дробныя ўпрыгожанні, манета Ахеменідаў. Большасць рэчаў зроблена майстрамі Ахеменідскай дзяржавы і Бакгрыі. Асобныя рэчы адлюстроўваюць традыцыі мідыйскага мастацтва, звярынага стылю стэ
    павых плямёнаў Еўразіі. Захоўваецца ў Брытанскім музеі і Музеі Вікгорыі і Альберіа ў Лондане.
    АМУДАР’Я, рака ў Сярэдняй Азіі, у Таджыкістане, Туркменіі, Узбекістане. Па А. праходзіць частка граніцы Узбекістана з Афганістанам. Даўж. 1415 км, пл. бас. 309 тыс. км2 (да г. Кергі). Вытокі на схілах Гіндукуша ў Афганістане, дзе А. называецца Вахандар’я, пасля зліцця з р. Памір — Пяндж, ніжэй упадзення р. Вахш — Амудар’я. Упадае ў Аральскае м. Большая ч. басейна А. размешчана ў горных сістэмах Паміра (на сярэдніх вышынях 5—5,5 тыс. м). Пасля выхаду на раўніну цячэ па Туранскай нізіне, па пустынях Кызылкум і Каракумы. Рэчышча няўстойлівае, рака блукае ў межах поймы, размывае берагі. У нізоўях утварае дэльту, у мора ўпадае некалькімі рукавамі. Асн. прытокі: Гунт, Бартанг, Язгулем, Ванч, Кызылсу, Кафірніган, Сурхандар’я (справа), Кундуз (злева). Жыў
    Залатая бляха з Амудар'інскага скарбу.
    Амулетконік. 12 ст.
    Цэнтральная частка Амстэрдама.
    ленне ледавіковаснегавое. Паводка вясной і летам. Ледастаў у нізоўях (у раёне Нукуса) да 4 мес. Сярэднегадавы расход вады паблізу г. Керкі каля 2000 м3/с. У малаводны перыяд А. не дасягае Аральскзга м. Вада вельмі мутная (5— 10 кг/м3 завіслых наносаў). У сярэднім цячэнні Кызылкумскі запаведнік. Выкарыстоўваецца для арашэння (каналы Каракумскі, АмуБухарскі і інш.). Ha А. Цюямуюнскі і Тахіяташскі гідравузлы. У нізоўях рыбалоўства. Суднаходная ад г. Чарджоў. Ha А. — г. Керкі і Чарджоў.
    АМУЛЁТ (лац. amuletum), прадмет, які носіцца на целе і, на думку ўладальніка, мае магічную ўласцівасць адводзіць хваробу, бяду, засцерагаць ад ліхіх чараў. Вера ў сілу А. звязана з першабьггнай магіяй і фетышызмам. У многіх народаў
    326 АМУНДСЕН
    свету вера ў А. захавалася да нашых дзён. Гл. таксама Талісман.
    АМУНДСЕН (Amundsen) Руаль (16.7.1872, г. Борг, Нарвегія — 1928), нарвежскі палярны падарожнік і даследчык. У 1903—06 уперіпыню праплыў Паўн.Зах. праходам з У на 3 ад Грэнландыі да Аляскі. На судне «Фрам»
    адправіўся ў Антарктыку, 14.12.1911 на сабаках дасягнуў Паўд. полюса. Спрабаваў дасягнуць Паўн. полюса дрэйфам на судне «Мод» (1918—21) і самалётам (1925). У 1926 узначаліў 1ы трансаркгычны пералёт праз Паўн. полюс на дырыжаблі «Нарвегія». Загінуў у Баранцавым м., шукаючы экспедыцыю У.Нобіле. Імем А названы заліў і катлавіна ў Арктыцы, гара, ледавік, мора, заліў і навук. станцыя ЗША у Антаркгвдзе.
    Тв.: Рус. пер._— Собр. соч. Т. 1—5. Л., 1936—39; Перелёт через Ледовнтый океан. М.; Л., 1927 (разам з Л.Эльсвартам); На кора
    бле «Мод»; Экспеднцня вдоль северного побережья Азнм. М.; Л., 1929; Южный полюс. М.; Л., 1937.
    Літ.'. Дьяконов М. Амундсен. М., 1937; Я к о в л е в А Руал Амундсен, 1872— 1928. М„ 1957.
    АМУНДСЕНА ЗАЛІЎ. заліў Паўн. Ледавітага ак., паміж берагамі Канады і авамі Банкс і Вікіорыя. Даўж. каля 445 км, найб. шыр. 213 км. Глыб. да 285 м. Выш. прыліваў 0,2—0,3 м. Большую ч. года ўкрыты лёдам. У прыбярэжнай паласе — здабыча нафты і газу. Названы ў гонар Р.Амундсена.
    АМУНДСЕНА КАТЛАВІНА, падводная катлавіна ў Паўн. Ледавітым ак., паміж хрыбтамі Ламаносава і Гакеля. Даўж. каля 2 тыс. км; шыр. 200—400 км. Глыб. да 4485 м. Дно выраўнаванае, укрытае гліністымі глеямі. У межах А.к. — Паўночны полюс. Названа ў гонар Р.Амундсена.
    Рака Амур.
    АМУНДСЕНА МОРА, ускраіннае мора Ціхага ак., каля зах. берагоў Антарктыды, паміж 100° і 123° зах. д. Пл. 98 тыс. км . Найб. глыб. 585 м. Сярэднегадавая тра вады ніжэй 0 °C. Круглы год укрыта лёдам. Водряцца марскія леапарды, кіты, пінгвіны, цюлень Роса, цюлень Уэдэла; з птушак — буравеснікі, альбатросы і інш. Названа ў гонар Р.Амундсена.
    АМУНІЦЫЯ (польск. amunicja ад лац. munitio прымацаванне, рыштунак), устарэлая назва прадметаў (рамяні, сумкі, чахлы і інш.), якія аблягчаюць вайскоўцам нашэнне зброі, боепрыпасаў, асабістых рэчаў і харчавання. Ва ўзбр. Сілах Рэспублікі Беларусь наз. рыштунак ваенны. Конская A — рэчы для запрагання, сядлоўкі і наўючання жывёлы.
    АМУР, К у п і д о н , у старажытнарымскай міфалогіі бог кахання, сын Венеры. У грэч. міфалогіі адпавядае Эроту.
    АМУР, малая планета № 1221. Адлегласць ад Сонца ў перыгеліі 1,06, у афеліі 2,78 а.а. Найменшая адлегласць ад Зямлі 15 млн. км. Адкрыта Э.Дэльпортам (Бельгія, 1932).
    АМУР (манг. Хара  Мурэн, кіт. Хэйлунцзян), рака ва Усх. Азіі, у Расійскай Федэрацыі (болыная ч.), Манголіі, КНР. Па А. праходзіць частка граніцы Расіі з Кітаем. Утвараецца ад зліцця рэк Шылка і Аргунь. Упадае ў Амурскі ліман Ахоцкага м. Даўж. 2824 км, ад вытоку Аріуні — 4440 км; пл. бас. 1855 тыс. км2. У верхнім цячэнні (да вусця Зеі) цячэ ў вузкай даліне. Справа да ракі падыходзяць адгор’і В.Хінгана. У сярэднім цячэнні (ад вусця Зеі да Хабараўска) даліна шырокая, толькі ў месцы перасячэння хр. М.Хінган ператвараецца ў цясніну. У