• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    АМГОВІЧЫ, вёска ў Беларусі, у Слуцкім рне Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета. За 23 км на ПнУ ад Слуцка, 125 км ад Мінска, 25 км ад чыг. ст. Слуцк. 520 ж., 202 двары (1995). Сярэдняя школа, клуб, бальніца, аддз. сувязі. За 0,3 км на ПдЗ ад А гарадзішча жал. веку. Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан.
    АМДУРМАН, горад у Судане, пры зліцці рэк Белы Ніл і Блакітны Ніл. 527 тыс. ж. (1988). Разам з горадам Харгум і Паўн. Хартум угварае адзіны «трайны горад», у якім больш за 1,3 млн. ж. (1988). Гандл.трансп. цэнтр (гандаль жывёлай, скурамі, тканінамі, гуміарабікам). Тэкст., гарбарная, харч. прамсць. Ісламскі унт. Нац. тэатр. Маўзалей Махдзі Мухамеда Ахмеда.
    АМЕБЁЙНАЯ КАМПАЗІЦЫЯ (ад грэч. amoibaios папераменны), у в е р шаскладанні будова паэт. твора, заснаваная на кампазіцыйным паралелізме (паўтарэнні вершаванага радка або страфы). Шырока ўжываецца ў фальклоры (нар. песні). Выкарыстана Ф.Багушэвічам у вершы «Песня», заснаваным на чаргаванні пытальных і сцвярджальных інланацый: «Чым бяздомны, мужычок? // — Бо чужога гляджу. // Чаму хіцёр, мужычок? // — Бо дурны, як варона. // Чаго ўмёр, мужычок? // — Уцякаў ад закона!» Найчасцей у аснове А.к. ляжыць прыём анафары.
    АМВРОСІЕЎКА. стаянка і косцішча верхняга палеаліту (каля 25—20 тыс. г. таму назад) каля в. Амвросіеўка (Данецкая вобл., Украіна). На стаянцы, дзе жылі першабытныя паляўнічыя, выяўлены рэшткі агнішчаў, вял. колькасць апрацаванага крэменю, на косцішчы — касцявыя рэшткі 983 зубраў. У археал. лры косцішча А. разглядаецца як месца адначасовага палявання на вял. статак зуброў, рэіпткі свяцілішча ці вынік шматгадовага палявання жыхароў стаянкі.
    АМВРОСІЙ (1426 або каля 1430 — каля 1494), рускі разьбяр і ювелір. Пра
    АМЕНЕМХЕТ 311
    АМЁГА, назва апошняй літары грэч. алфавіта co, што ўзнікла ў выніку графічнага відазмянення О («амікрон»). У класічным грэч. і візант. пісьме абазначала доўгі гук «о», мела лічбавае значэнне 800. З’явілася крыніцай для кірыліцкай <» («амега»). У старабел. пісьменстве ўжывалася для перадачы гука «р» пераважна ў пач. слоў («солво», «соратн») і як лічба 800. У бел. мове, многіх еўрап. мовах слова «А». азначае канец чагонебудзь («альфа і амега» — пачатак і канец, усё галоўнае).
    А.М.Булыка.
    АМЁЖНІК (Oenanthe), род кветкавых раслін сям. сельдэрэевых. Каля 40 відаў. Пашыраны ва ўмераных абласцях Еўропы, Азіі, гарах трапічнай Афрыкі, у Паўн. Амерыцы. Культывуюцца ў Галандыі. На Беларусі па берагах рэк і азёраў, на балотах расце А. вадзяны (О. aquatica); у наваколлях Магілёва і Гродна адзначаны А дудкаваты (О. fistulosa). Ядавітыя (у каранях атрутнае смолападобнае рэчыва энантатаксін).
    Адна або шматгадовыя травяністыя расліны з вельмі галінастым пустацелым сцяблом выш. да 1,2 м. Лісце двойчытройчы перыстарассечанае. Кветкі дробныя белыя або ружаватыя ў складаных парасоніках. Плод — падоўжанаяйцападобны віслаплоднік (мае эфірны алей). Выкарыстоўваюдца ў медыцыне.
    АМЁЛЬЧАНКА Пётр Адамавіч (н. 18.6.1935, в. Пятраш Хойніцкага рна Гомельскай вобл.), бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Др тэхн. н. (1988), праф. (1990). Скончыў БШ (1958). 3 1958 на Мінскім трактарным здзе, з 1978 яго ген. канструктар. Навук. працы па выбары і абгрунтаванні параметраў універсальнапрапаіпных тракгароў і праблемах надзейнасці іх работы. Дзярж. прэмія Беларусі 1994.
    Тел Тракторы для работа на склонах. М., 1974 (у сааўг); Трактор «Беларусь» МТЗ80 н его модафнкацнн. М., 1991 (разам з І.П.Ксяневічам, П.Н.Сцепанюком); Агрегатнрованме тракторов «Беларусь». Мн., 1993 (разам з Б.Я.Шнейсерам, М.Р.Шабунем).
    АМЕЛЬЯНОВІЧ Уладзімір Аляксандравіч (н. 1.7.1924, в. Падкасоўе Навагрудскага рна Гродзенскай вобл.), поўны кавалер ордэна Славы. Засл. работнік сельскай гаспадаркі Беларусі (1975). 3 1944 на 3м Бел. і 1м Далёкаўсх. франтах. Разведчык сапёрнага батальёна, яфрэйтар, вызначыўся ў баях ва Усх. Прусіі пры размініраванні мінных палёў, пры разгроме Квантунскай арміі Японіі на Д.Усходзе.
    АМЕЛЬЯНЮК Уладзімір Сцяпанавіч (1917, г. Дно Пскоўскай вобл. — 26.5.1942), адзін з арганізатараў і кіраўпікоў Мінскага патрыятычнага падпомя ў Вял. Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1965). Напярэдадні вайны студэнт Камуніст. інта журналістыкі ў Мінску. 3 жн. 1941 у складзе Камароўскай падп. парт. групы г. Мінска. 3 пач. мая 1942 чл. Мінскага падп. гаркома КП(б)Б, заг. аддзела агітацыі і прапаганды, рэдактар падп. выданняў,
    1га нумара падп. газ. «Звязда». Загінуў пры выкананні баявога задання.
    АМЕЛЯНЁЦ, Амельянец, вёска ў Беларусі, у Каленкавіцкім с/с Камянецкага рна Брэсцкай вобл. Цэнтр калгаса. За 32 км на ПнЗ ад Камянца, 71 км ад Брэста, 29 км ад чыг. ст. ВысокаЛітоўск. 390 ж., 137 двароў (1995). Сярэдняя школа, бка, Дом культуры, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Крыжаўзвіжанская царква — помнік драўлянай архітэктуры канца 19 ст.
    АМ’ЕН (Amiens), горад на Пн Францыі, адм. ц. дэпаргамента Сома і гал. горад гіст. вобласці Пікардыя. Прыстань на р. Сома. 154 тыс. ж. з прыгарадамі (1990). Маш.буд., металургічная, хім., лёгкая і харч. прамсць.
    У старажытнасці A — цэнтр гальскага племені амбіянаў, у сярэднія вякі — аднайм. графства. У 1435—77 у складзе Пікардыі ўваходзіў у Бургундскую дзяржаву. Туг заключаны Ам’енскі мірны дагавор 1802. Каля A
    Амежнік вадзяны.
    адбыліся буйныя ваен. аперацыі ў час франкапрускай 1870—71 і 1й сусв. войнаў (гл. Ам’енская аперацыя 1918). Моцна разбурамы ў часы 1й і 2й сусв. войнаў. Пры аднаўленні (1944—54, па планах арх. П.Дзюфо) захавана сярэдневяковае аблічча гіст. цэнтра. Вядомы арх. помнікамі: руіны лознаант. сцен, амфітэатра і тэрмаў, гатычны Ам’енскі сабор, цэрквы СенЖэрмен (15 ст.), СенЛо (16 ст.), СенРэмі (17 ст., рэканструявана ў канцы 19 ст.), СенЖак (1838), гадзіннікавая вежа (15—18 ст.), цытадэль (1589), рэнесансавыя атэлі, ратуша (17 ст., перабудавана ў 19 ст.), прэфектура (б. будынак. інтэнданцгва, 1761), тэатр (1779—83). Музей Пікардыі (засн. ў 1854).
    АМЕНАРЭЯ (ад а... + грэч. men месяц + rheo цяку), адсутнасць менструаный на працягу 6 і больш месяцаў у палаваспелых жанчын (ад 15—16 да 45 гадоў). Абумоўлена недастатковасцю гармонаў, якія дзейнічаюць на палавыя органы жанчыны, або неўспрымальнасцю палавых органаў да гармонаў. Фізіялагічная А. назіраецца да
    У.САмельянюк.
    палавой спеласці, у перыяд цяжарнасці, лактацыі і ў клімактэрычны перыяд. Пры несапраўднай А. менструальны цыкл нармальны, але кроў не выходзіць вонкі з прычыны заган развіцця палавых органаў (адсутнасць похвы або шыйкі маткі, адтуліны ў дзявоцкай пляве і інш.). Пры сапраўднай паталагічнай А адсутнічаюць цыклічныя змены ў палавых органах, фізіял. працэсы выспявання фалікулаў і яйцаклеткі, іпто выклікае бясплоднасць; парушана функц. сістэма рэгудяцыі менструальнай і ў цэлым генератыўнай функцыі жанчыны (гіпаталамус—гіпофіз—перыферычныя залозы—палавыя органы). Адрозніваюць А паталагічную nepmac н у ю (менструацыі не было ні разу ў жыцці), абумоўленую паталогіяй выспявання яечнікаў, наднырачнікаў, шчытападобнай залозы, маткі, а таксама гшаталамагіпафізарнай вобласці і вышэйшых аддзелаў ц.н.с. Развіваецца пры ўздзеянні неспрыяльных факгараў на арганізм жанчыны ў перыяд унутрывантробнага развіцця і адразу пасля родаў. А. паталагічная д р у г а с н а я (менструацыя была хоць адзін раз) звязана таксама з захворваннямі органаў — звёнаў рэгуляцыі менструальнай функцыі ў выніку запаленчых, функцыян., арган. (пухліны) пашкоджанняў, нервовапсіхічных стрэсаў і інш. у перыяд палавой сталасці. Папярэднічае хваробе гіпаменструальны сіндром: менструацыі (пасля нармальных) рэдкія, кароткія, з мізэрным крывацёкам. Для лячэння неабходна спец. абследаванне.	І.ІДуда.
    АМЕНЕМХЕТ I, егіпецкі фараон [каля 1991—1962 да н.э.]. Заснавальнік XII дынастыі (Сярэдняе царства). Вёў барацьбу за аслабленне ўлады мясц. правіцеляўманархаў, здзейсніў паход у Палесціну, у вайне з лівійцамі заваяваў вобласць Вават. Загінуў у час палаца
    312 АМЕНЕМХЕТ
    вага перавароту. Захавалася «Павучанне» A. I яго сыну Сенусерту I.
    АМЕНЕМХЕТ П, егіпецкі фараон [каля 1929 — каля 1892 да н.э.] эпохі Сярэдняга царства (XII дынастыя). Пры ім умацаваліся эканам. сувязі Егіггта з суседнімі краінамі. Прадаўжаў палітыку ваен. і эканам. пранікнення ў краіны Куш (тэр. сучаснага Судана і ч. Егіпта) і ў Пунт (Усх. Афрыка). Паводле Манефона, загінуў у выніку палацавага перавароту.
    АМЕНЕМХЕТ III, егіпецкі фараон [каля 1844—1797 да н.э.] эпохі Сярэдняга царства (XII дынастыя). Пры ім інтэнсіўна будаваліся храмы, былі расшыраны медныя руднікі на Сінайскім пве, у выніку ірыгацыйных работ у Фаюмскім аазісе створана штучнае Мерыдава воз., узведзены вял. будынак у Фаюме, названы грэкамі Лабірынтам (прыраўноўваўся да_ сямі дзівосаў свету), 2 піраміды. Праўленне A. III — перыяд т.зв. другога росквігу Егіпта.
    АМЕНСАЛІЗМ (ад а... + лац. mem стол, трапеза), форма ўзаемадзеяння паміж папуляцыямі (арганізмамі), калі адна з іх адмоўка ўздзейнічае на друіую без карысці для сябе і без адмоўнага ўплыву з боку той, на якую ўздзейнічае. Назіраецца, напр., паміж плесневымі грыбамі, што прадуцыруюць антыбіётыкі, і бактэрыямі, жыццядаейнасць якіх пры гэтым прыгнечваецца або істотна абмяжоўваецца; паміж драпежнікамі і птуіпкамі, якія іх суправаджаюць і здольныя наклікаць на іх ворага або ўскладніць паляванне. Гл. таксама Каменсалізм, Паразітызм.
    АМ’ЁНСКАЯ АПЕРАЦЫЯ 1918, наступальная аперацыя англафранцузскіх войскаў 8—13 жніўня супраць германскіх армій у 1ю сусв. вайну. Праведзена з мэтай ліквідацыі Ам’енскага выступу і аховы ад арт. абстрэлу чыг. Парыж—Кале. На ўчастку прарыву (76 км) былі сканцэнтраваны гал. сілы і сродкі 4й англ., 1й і 3й франц. армій, больш за 500 танкаў і самалётаў супраць 2й і ч. войекаў 18й герм. армій. Ням. войскі з вял. стратамі былі адкінуты. А.а. стала пачаткам агульнага паражэння Германіі, якая ў ліст. 1918 вымушана была капітуляваць.
    АМ’ЁНСКІ МІРНЫ ДАГАВОР 1802. Падпісаны паміж Францыяй і яе саюзнікамі (Іспаніяй і Батаўскай рэспублікай) з аднаго боку і Англіяй — з другога 27.3.1802 у г. Ам’ен (Францыя). Завяршыў распад 2й антыфранц. кааліцыі. Паводле яго Англія абавязвалася вярнуць Францыі і яе саюзнікам захопленыя ў іх калоніі (акрамя авоў Цэйлон і Трынідад) і ачысціць ад сваіх войскаў ваў Мальта, Францыя — вывесці войскі з Рыма, Неапаля і вва Эльба. Егіпет быў вернуты Турцыі. 13.5.1802 да