Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
Тв.: Змагарныя дарогі. Мн., 1994.
Ліпі.: А р л о ў У. Беларус з берагоў Антарыё // Полымя. № 6. 1994. С.Б.Сачанка.
АКЎЛАЎ Валянцін Леанідавіч (н. 31.1.1936, в. Троіцкае Бесарабскага рна, Малдова), філосаф. Др філас. н. (1984), праф. (1985). Скончыў Кішынёўскі унт (1960). Настаўнічаў, працаваў у Кішынёўскім інце мастацтваў, Краснадарскім політэхн. інце і інш. 3 1979 у Мінскім лінгвістычным унце (з 1983 заг. кафедры філасофіі і логікі). Працы па праблемах анталогіі і тэорыі пазнання, эстэтыкі, філасофіі права: «Філасофія, яе прадмет, структура і месца ў сістэме навук» (1976), «Дыялектычны матэрыялізм як сістэма (Спроба тэарэтычнага аналізу)» (1986), «Матэрыялістычны манізм: сугнасць і метадалагічнае значэнне» (1988) 1 інш.
АКЎЛАЎ Герасім (Гераська), разьбяр па дрэве 17 ст. Нарадзіўся ў г. Дуброўна Віцебскай вобл. Майстэрству разьбы вучыўся ў Куцеінскім Богаяўленскім манастыры пад Оршай. 3 1654 працаваў у Іверскім (пад Ноўгарадам), з 1658 у НоваІерусалімскім (пад Масквой) манастырах. У 1666 пераведзены ў Аружэйную палату Маскоўскага Крамля. У 1667—68 удзельнічаў у аздабленні царскага Каломенскага палаца. Адзін са
стваральнікаў разьбяных іканастасаў 3 цэркваў у Ізмайлаўскай сядзібе цара Аляксея Міхайлавіча. У 1686 удзельнічаў у стварэнні іканастаса царквы Пятра і Паўла ў Маскве.
АКУЛАЎ Мікалай Сяргеевіч (25.12.1900, г. Арол — 21.9.1976), бел. фізік. Акад. АН Беларусі (1940), др фізікаматэм. н., праф. (1935). Скончыў Маскоўскі унт (1926). У 1931—54 у Маскоўскім унце. 3 1959 у Фізікатэхн. інце, у 1963—67 заг. Аддзела фізікі неразбуральнага кантролю АН Беларусі. У 1928 сфармуляваў закон анізатрапіі, які ўстанаўлівае сувязь паміж магн. і мех. ўласцівасцямі ферамагнетыкаў. Аўтар прац па тэорыі хім. дынамікі і ланцуговых працэсаў, стат. тэорыі дыслакацыі, тэорыі пластычнасці і трываласці. Прапанаваў метады аналізу ферасплаваў і спосабы выяўлення дэфектаў у метал. вырабах. Дзяржаўная прэмія СССР 1941, Дзяржаўная прэмія Беларусі 1976.
Тв:. Ферромагнетнзм. М.; Л., 1939; Основы хнмнческой дннамнкн. М., 1940; Теорня цепных процессов. М.; Л., 1951; Днслокацнм м пластнчность. Мн., 1961.
Літ:. Н.С.Акулов // Весці АН БССР. Сер. фізікатэхн. вавук. 1976. № 4.
АКУЛЕВІЧ Павел Антонавіч (вер. 1896 — 1.3.1979), бел. казачнік з в. Старыя Прыборкі Бярэзінскага рна Мінскай вобл. Расказваў гумарыстычныя і сатыр. казкі і анекдоты сюжэтных тыпаў «Дзе чорт не зможа, туды бабу пашле», «Салдат гатуе кашу з сякеры», «Скупы non і парабак» і інш. Выкарыстоўваў рыфмаваныя традыц. казачныя формулы, дыялогі, рабіў свае імправізацыі. Расказваў чарадзейныя казкі «Ілья Мурамец», «Бава Каралевіч». Выконваў свае вершаваныя гумарыстычныя апавяданні ў стылі «гутарак» пра розныя падзеі мясцовага жыцця: «Як сенакос дзялілі», «Як у суседа банкетавалі». Казкі А. зберагаюцца ў архіве Інстьггута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі.
АКУЛЕВІЧ Рыгор Раманавіч (19.4.1907, в. Вял. Кракотка Слонімскага рна Гродзенскай вобл. — 28.10.1974), удзельнік рэв. і нац.вызв. руху ў Зах. Беларусі, дзеяч бел. эміграцыі. Адзін з арганізатараў гурткоў Бел. сялянскаработніцкай грамады і Тва бел. школы, бкі імя Я.Купалы на радзіме. Каб пазбегнуць арышту, у 1928 эмігрыраваў у Канаду. Удзельнічаў у выпуску іаз. «Канадскнй гудок», якая мела бел. старонку. Адзін са стваральнікаў Федэрацыі рус. канадцаў і яе друкаванага органа газ. «Вестннк». Аўтар кн. «Рускія ў Канадзе» (Таронта, 1952), брашуры «50 год Беларускай рэспублікі» (Таронта, 1968).
АКУЛЁНАК Пётр Сяргеевіч (н. 22.7.1910, в. Вял. Мяхінічы Талачынскага рна Віцебскай вобл.), бел. балетмайстар. Засл. дз. маст. Беларусі (1960). Скончыў курсы культасветработнікаў у Магілёве (1932). 3 1937 саліст Ансамбля песні і танца Бел. філармоніі, у ансамблях песні і танца Адэскай і Пры
балтыйскай ваен. акруг. У 1953—73 гал. балетмайстар Дзярж. нар. хору БССР. Сярод пастановак: «На прывале», «Лянок», «Калгасная полька», «Лявоніха», «Мяцеліца», «Беларуская маладзёжная» і інш. Работы А. — яркі прыклад узаемаўзбагачэння нар. і прафес. харэагр. мастацгва.
АКУЛІН Эдуард Аляксандравіч (н. 7.1.1963, в. Вял. Нямкі Веткаўскага рна
Гомельскай вобл.), бел. паэт. Скончыў Гомельскі унт (1984). Настаўнічаў. 3 1990 заг. філіяла Літ. музея М.Багдановіча ў Мінску. Аўтар зб. «Пяшчота ліўня» (1990), «Крыло анёла» (1995). Актуальнасць праблематыкі, лірызм, задушэўнасць — асн. рысы яго паэзіі. Паэма «Шлях да радзімы» прысвечана памяці М.Багдановіча. Аўтар і выканаўца песень на свае вершы і музыку.
АКУЛІНІН Аркадзь Андрэевіч (16.5.1909, с. Вял. Лазаўка Токараўскага рна Тамбоўскай вобл., Расія — 1986), бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Др біял. н. (1959), праф. (1960). Скончыў Варонежскі зоавет. інт (1932) і Ленінградскі вет. інт (1935). 3 1947 у Віцебскім вет., з 1969 у Гродзенскім с.г. інтах. Асн. працы па мікра і макраскапічнай будове вегетатыўнай нерв. сістэмы свойскай жывёлы.
АКУЛІРОУКА (ад лац. oculus вока), спосаб прышчэплівання раслін роставай пупышкай (вочкам). Найб. пашыраны спосаб размнажэння многіх пладовых дрэў. Спячым вочкам часцей за ўсё прышчэпліваюць сеянцы дзікіх відаў і культурных сартоў. А. патрабуе найменшага расходу прышчэпачнага матэрыялу і забяспечвае адносна высокую прыжывальнасць прышчэпак. Прышчэпа прыдатная да А. ў час летняга руху сокаў (ліпень—жнівень), калі ў раслін добра адстае кара. У першую чаргу акуліруюць костачкавыя культуры, потым грушу, насенныя прышчэпы яблыні і апошнімі — клонавыя прышчэпы.
АКУЛІЧ Аляксандр Канстанцінавіч (27.1.1888, в. Стары Мазалаў Рагачоўскага рна Гомельскай вобл. — 13.5.1961), ваен. дзеяч. Генераллейтэнант (1940). 3 1915 у арміі, з 1917 у Чырв. гвардыі, з 1918 у Чырв. Арміі.
216 АКУЛІЧ
Удзельнік Кастр. рэвалюцыі і грамадз. вайны: старшыня палкавога ВРК, камандзір палка, нач. штаба, камандзір брыгады. У Вял. Айч. вайну з 1941 камандзір дывізіі на Волхаўскім фронце, удзельнік абароны Ленінграда. Да 1946 у Сав. Арміі.
АКУЛІЧ Уладзімір Лявонцьевіч (2.4.1904, г. Радвілішкіс, Літва — 17.12.1972), бел. кінааператар. Засл. дз. маст. Беларусі (1955). Скончыў тэхнікум кінематаграфіі (Адэса, 1928). 3 1947 на кінастудыі «Беларусьфільм». Зняў маст. фільмы «Палеская летенда» (1957), «Гадзіннік спыніўся апоўначы» (1958), «Рагаты баетыён» (1965) і інш., сюжэты для кіначасопісаў і навук.папулярных фільмаў, кінанарысы, дакумент. фільмы. Алератарпастаноўшчык тэлевіз. маст. фільма «Побач з вамі» (1967).
АКЎЛЫ (Selachomorpha), надатрад пласцінашчэлепных рыб. Аб’ядноўвае 8 атр., каля 250 відаў. Пашыраны ва ўсіх акіянах, большасць у трапічных морах, некаторыя ў рэках (Ганг, Амазонка). Найб. старажытныя з рыб, вядомы з сярэдзіны дэвону.
Цела А верацёнападобнае, ад 20—30 см у некат. кунідавых (Triakidae) і катранавых (Squalidae) да 20 м (масай да 14 т) у гіганцкай (Cetorhinus maximus) і кітовай (Rhincodon typus). Луска плакоідная. Хваставы плаўнік магутны, гетэрацэркальны. Па баках галавы 5 (зрэдку 6—7) шчэлепных адгулін. Рот ніжні, зубы добра развітыя. Шкілет храстковы, плавальнага пузыра няма. Большасць драпежнікі (асобныя нападаюць на чалавека), некаторыя планктонафагі. Жыва, яйцажыва або яйцанараджальныя. Плоднасць ад 2 да 100 эмбрыёнаў. Аб’екты промыслу.
АКУЛЬТУРАЦЫЯ, працэс і вынік узаемаўплыву культур; успрыманне адной з іх элементаў і каштоўнасцяў іншай. Як спецыфічны аб’екг даследавання вылучылася ў 2й пал. 19 ст. ў працах англ. і амер. этнографаў і сацыёлагаў. Ф.Боас, М.Мід, Б.Маліноўскі, Р.Рэдфілд і інш. вучоныя вылучалі ў А. донарскія і рэцыпіентныя групы ў культурным кантэксце (пераважна на прыкладзе ўздзеяння «белай» амер. культуры на індзейцаў, неграў, мексіканцаў, якія жывуць у ЗША). Бьшо выяўлена, што рэцыпіентная культура ажыццяўляе адбор культ. каштоўнасцяў праз прызму сваіх своеасаблівасцяў, пры гэтым адны з іх адалтуе, другія адштурхоўвае. Праблема А. набывае актуальнасць у сувязі з працэсам нац.культ. адраджэння Беларусі і неабходнасцю больш глыбокага вызначэння самабьггнасці і своеасаблівасці культуры бел. народа, на якую моцна паўшіывалі працэсы паланізацыі і русіфікацыі, а таксама ўзаемадзеяння яе з культурамі народаў Расіі, Польшчы, Літвы і інш.
Літ.. Бахта В.М. Проблема аккультурацнн в современной этнографнческой лнтературе США // Современная амерлканская этнографня. М., 1963. Я.М.Бабосаў.
АКУЛЬТУРВАННЕ ГЛЁБЫ, павышэнне ўрадлівасці глебы з дапамогай агратэхн., аграхім. і меліярац. мерапрыемстваў. Акультурваюць паглыбленнем ворнага гарызонту, сістэм. апрацоўкай, угнойваннем, вапнаваннем або гіпсаваннем, рэгуляваннем воднага рэжыму. Праводзяць на глебах з нізкай прыроднай урадлівасцю. Ва ўмовах Беларусі водны рэжым рэгулююць асушэннем і арашэннем, адвядзеннем паверхневых водаў, баразнаваннем, рыхленнем падворнага гарызонту, унясеннем мікраўгнаенняў, увядзеннем севазваротаў з шматгадовымі травамі. Глебы, схільныя да воднай і ветравой эрозй, аруць упоперак схілаў, на іх робяць перарывістае баразнаванне, залужэнне, садзяць лясныя палосы і інш. На землях, парушаных у выніку с.г. работ, праводзіцца рэкультывацыя, ствараецца новы ворны гарызонт.
Літ:. Кулаковская Т.Н. Почвенно
Акуліроўка: a — паўмесяцавы надрэз кары прышчэпы; б — падоўжны разрэз кары; в — пачатак зрэзу шчытка з пупышкай; г — размяшчэнне шчытка пад кару; д — абцісканне кары пасля размяшчэння шчытка; е — пачатак абвязкі; ж — паслядоўнасць абвязкі.
агрохнмнческне основы получення высокнх урожаев. Мн., 1978.
АКУЛЬТЬІЗМ (ад лац. occultus патаем
Акулы: 1 — анёл; 2 — рыбамолат; 3 — сіняя акула.
ны, скрьггы), агульная назва ідэаліст. вучэнняў і поглядаў, што прызнаюць існаванне звышнатуральных, не даступных навук. даследаванню феноменаў і сіл у чалавеку і космасе. Да акультных вучэнняў адносяць магію, астралогію, спірытызм, тэасофію, парапсіхалогію, тэлепатыю, ёга і інш. У філас. плане блізкі да гілазаізму і пантэізму. Вядомы з часоў антычнасці. На розных этапах развіцця культуры быў у складаных узаемаадносінах з навукай, філасофіяй, рэлігіяй, мастацтвам.
АКУЛЯР (ад лац. ocularis вочны), частка аптычнай прылады (мікраскопа, тэлескопа і інш.), накіраваная да вока назіральніка. Прызначаны для разглядання павялічанага відарыса, створанага аб’ектывам або абарачальнай сістэмай. Асн. характарыстыкі: фокусная адлегласць, якая вызначае павелічэнне ўсей агпычнай сістэмы; адлегласць да выхадной зрэнкі (ад апошняй паверхні А. да відарыса, створанага акулярам); вугал поля зроку. Асн. тыпы простых А.: Гюйгенса (17 ст.) і Рамсдэна (18 ст.). У складаных А. за кошт павелічэння колькасці лінзаў і выкарыстання несферычных (напр., парабалічных) паверхняў вугал зроку даводзіцца да 90—100°.