АКТЫЎНАСЦЬ (ад лац. activus дзейсны, дзейны) у псіхалогіі, уласцівасць псіхікі быць не толькі актам, але і крыніцай паводзін. Праяўляецца ў сувязі з дзейнасцю як дынамічная ўмова яе ўзнікнення, рэалізацыі і відазмянення. Паняццем «А.» падкрэсліваецца не рэакгыўная, а актыўная сутнасць псіхічнага, якая найлепш праяўляецца праз свабоду волі і жадання. А. можа быць вонкавая (праяўляецца праз рухі цела і маторыку) або ўнутраная (існуе ў плыні псіхічнага). У ёй вьшучаюць паводзіны і дзейнасць. Дзейнасць адрозніваецца ад паводзін тым, што выклікаецца свядома пастаўленымі мэтамі, якія дасягаюцца пры дапамозе прылад працы. Тэрмін «А.» выкарыстоўваецца псіхолагамі і ў вузкім сэнсе; А. асобы — магчымасць чалавека быць суб’ектам міжасабовых зносін, дзейнасці і самарэалізацыі; А. надсітуацыйная звязана з перавышэннем зададзеных мэт дзейнасці, а звышнарматыўная А. — з перавышэннем звычайных нормаў дзейнасці; А. пошукавая — перабор розных варыянтаў сітуацыі дзеяння. Тэрмінам «А.» называюць таксама аспекг тэмпераменту, які характарызуецца хуткасцю, тэмпам, энергіяй, магчымасцю пераадольваць цяжкасці. Літ.: Хекхаузен X. Мотнвацня н деятельность: Пер. с нем. М., 1986. [Т.]1. С. 12—14, 54—55, 70—93, 152—160, 215, 216; Обшая пснхологня. 2 нзд. М., 1986. С. 205— 215, 415. Т.У.Васілец. АКТЬІЎНАСЦЬ, 1) у х і м і і, А. каталізатара — здольнасць паскараць хім. рэакцыю. Вызначаецца як скорасць рэакцыі ў дадзеных умовах без уліку скорасці той жа рэакцыі пры адсутнасці каталізатара. Паверхневая А. — здольнасць рэчыва пры адсорбцыі зніжаць паверхневае нацяжэнне на мяжы падзелу дзвюх фазаў. Вызначаецца велічынёй — д a — , дзе a — каэфіцыент паверхневага о с нацяжэння, с — аб’ёмная канцэнтрацыя рэчыва. Уласцівая паверхневаактыўным рэчывам. 2) У хімічнай тэрмадынаміцы — велічыня, якая адпавядае тэрмадынамічным уласцівасцям рэчыва ў рэальным растворы. Вызначаецца праз змену пэўных фіз. велічыняў (пругкасці пары, тры замярзання, кіпення і інш.) пры змене кан 214 АКТЫЎНАЯ цэнтрацыі рэчываў у растворах. Адхіленне ўласцівасцяў рэальнага раствору ад уласцівасцяў ідэальнага характарызуецца каэфіцыентам А. (адносінай А. да канцэнтрацыі). 3) У ядзернай ф і з і ц ы — велічыня, роўная колькасці радыеактыўных распадаў за адзінку часу; адна з асн. характарыстык радыеактыўнасці. Адзінка А. ў СІ — бекерэль, пазасістэмная адзінка — кюры. АКТЫЎНАЯ ЗОНА ядзернага рэактара, прастора ядзернага рэактара, дзе ў выніку ланцуговай ядзернай рэакцыі выдзяляецца энергія (пераважна ў выглядзе цяпла). А.з. мае: рэчыва, якое дзеліцца (часцей за ўсё ў выглядзе блокаў ці стрыжняў); запавольнік, калі рэакцыя ідзе на павольных нейтронах; цепланосьбіт для адводу цяпла; прылады і прыстасаванні сістэм кіравання, кантролю і аховы рэакгара. Як запавольнік выкарыстоўваюцца вада, цяжкая вада, графіт, берылій і інш., як цепланосьбіт — вада, вадзяная пара, цяжкая вада, арган. вадкасці, гелій, вуглякіслы газ, вадкія металы (пераважна натрый). Для памяншэння ўцечкі нейтронаў А.з. акружаецца адбівальнікам нейтронаў (з тых жа рэчываў, пгто і запавольнік). Форма А.з. цыліндрычная. Літ:. Петросьянц AM. Ядерная энергетнка. 2 нзд. М., 1981; К р а с н н А.К., К р а с н н а Р.Ф. Мнрное нспользованне адерной энергетнкн (фнз. основы). Мн., 1982. Р.М.Шахлевіч. АКТЫЎНАЯ ЛЕКСІКА, частка слоўнікавага складу сучаснай мовы, якая свабодна ўжываецца ў штодзённых зносінах ва ўсіх сферах грамадскага жыцця. Проціпастаўляецца пасіўнай лексіцы. Ал. ўключае агульнаўжывальныя словы і тэрміны, прафесіяналізмы, эмацыянальнаэкспрэсіўную лексіку і інш. Паза межамі яе знаходзяцца архаізмы і неалагізмы. У працэсе развіцця грамадства і мовы словы могуць пераходзіць з А.л. ў пасіўную і наадварот. Ад А.Д. мовы неабходна адрозніваць А.л. асобнага носьбіта мовы, якая залежыць ад яго прафесіі, адукацыі і інш. П.П.Шуба. АКТЬІЎНАЯ МАГУТНАСЦЬ. сярэдняе за перыяд значэнне імгненнай магутнасці пераменнага току. Вызначаецца 1 ГТ <Р> = pdt , Дзе Т — перыяд, р — імгненная магутнасць. Харакгарызуе скорасць пераўгварэння элекграмагн. энергіі ў інш. віды энергіі (цеплавую, светлавую, мех. і г.д.). Для эл. ланцуга аднафазнага (сінусаідальнага) току=UIcos ф, для трохфазнага пры сіметрычнай нагрузцы <Р>=л5 URosq,, дзе U, I — дзейныя значэнні напружання і току адпаведна, <р — вугал зруху фаз паміж U і I, cos <р — каэфіцыент магутнасці. 3 поўнай магуінасцю S А.м. звязана суадносінамі <Р>= =Scos <р. Адзінка вымярэння А.м. — ват (вт). АКТЫЎНАЯ ТУРБІНА, турбіна, у якой унутраная (патэнцыяльная) энергія рабочага цела (газу, пары, вадкасці) ііераўтвараецца ў знешнюю (кінетычную) у нерухомых соплавых прыстасаваннях. Далейшае пераўтварэнне кінетычнай энергіі ў энергію вярчэння ротара адбываецца толькі ў выніку змены напрамку руху рабочага цела на лапатках турбіны. У А.т. ціск патоку газу (пары, вадкасці) на ўваходзе і выхадзе з рабочага кола аднолькавы. Гл. таксама Рэактыўная турбіна. АКТЬІЎНАЯ ТЭМПЕРАТЎРА павет р a , тэмпература паветра. якая перавышае біялаіічны мінімум на працягу ўсяго перыяду вегетацыі якойн. расліны або на працягу пэўнай фазы яе развіцця. Вызначае межы пашырэння кожнай расліннай культуры. Сумы А.т. вышэй за 5, 10 і 15 °C звычайна вы Актыўная зона ядзернага рэактара: 1 — стрыжань з паглынальнымі элементамі рэіулявання; 2 — стрыжань з паглынальнымі элемеіітамі аварыйнай аховы; 3 — цеплавыдзяляльны элемент; 4 — запавольнік нейтронаў; 5 — цепланосьбіт; 6 — адбівальнік. нейтронаў; 7 — цыркуляцыйны контур цепланосьбіта. карыстоўваюцца як агракліматычныя паказчыкі для вызначэння патрэб у цяпле большасці раслін і для ацэнкі тэрмічных рэсурсаў тэрыторыі. Перыяд з трамі вышэй за 10 °C забяспечвае актыўную вегетацыю большасці с.г. культур умеранага пояса. На тэр. Беларусі сума тр паветра вышэй за 10 °C паступова памяншаецца (у °C) з Пд і ПдЗ на ПнУ прыкладна ад 2600 да 2100, вышэй за 5 °C — ад 2900 на ПдЗ да 2400 на крайнім ПнУ, за 15 °C тпрыкладна ад 1900 на ПдЗ да 1350 на ПнУ. АКТЫЎНЫ ВУГАЛЬ, а к т ы в a ваны вугаль, вугляродны адсарбент, з развітой сітаватай струкгурай. Добра адсарбіруе арган. рэчывы, дрэнна аміяк, ваду, спірт. Адсорбцыя ў мікрасітавінах (памер 3 нм, аб’ём да 0,6 смуг) адбываецца па механізме аб’ёмнага запаўнення, у мезасітавінах (3— 200 нм, аб’ём да 0,5 см3/г) — капілярнай кандэнсацыі; макрасітавіііы (200 нм, аб’ём да 1,2 см3/г) выконваюць трансп. функцыю. Атрымліваюць з выкапнёвага ці драўнянага вугалю парафазавай ці хім. карбанізацыяй і актыва цыяй, а таксама тэрмічным раскладаннем сіяг. палімераў. Выкарыстоўваецца для рэкуперацыі арган. растваральнікаў, пры рафінаванні цукру, ачыстцы пітной вады, спіртных напіткаў, сцёкавых водаў, як адсарбент і носьбіт каталітычных дабавак, у медыцыне для ачысткі крыві і паглынання шкодных рэчываў у страўнікавакішачным тракце. АКТЬІЎНЫ КАПІТАЛ, капітал, свабодны ад абавязацельстваў і даўгоў. АКТЬІЎНЫ КОМПЛЕКС у х і м і і, гл. Пераходны стан. АКТЬІЎНЫ ЎЧАСТАК у касман а ў т ы ц ы , адрэзак траекгорыі палёту касм. лятальнага апарата. калі працуюць ракетныя рухавікі. Заканчваецца звычайна ў месцы, дзе касм. аб’екг аддзяляецца ад ракетыносьбіта і выходзіць на зададзеную траекгорыю руху. У залежнасці ад месца старту палёт касм. апарата можа складацца з чаргавання А.у. з пасіўнымі (без работы ракетных рухавікоў). АКТЬІЎНЫ ЦЭНТР у біяхіміі, участак у малекулах ферментаў, які непасрэдна ўзаемадзейнічае з субстратам. У А.ц. уваходзяць функцыянальныя групы бакавых ланцугоў некаторых амінакіслот (гістыдзіну, цыстэіну, серыну і інш.), а таксама атамы металаў і каферменты. Утвараецца ў бялковай малекуле ў выніку збліжэння пэўных участкаў поліпегпыднага ланцуга. А.ц. з’яўляюцца таксама ўчасткі малекул антыцелаў, якія звязваюцца з бактэрыямі, вірусамі і інш. антыгенамі. АКТЭТ (італьян. ottetto ад лац. octo восем) умузыцы, 1) ансамбль з 8 выканаўцаў — інструменталістаў ці вакалістаў. Складаецца спецыяльна для выканання пэўных твораў, часам устойлівы калекггыў. 2) Муз. твор для 8 салістаўінструменгалістаў (найчасцей камерныя творы ў санатнай цыклічнай форме) ці для 8 пеўчых галасоў. АКУАРЫІДОЗЫ. інвазійныя хваробы (гельмінтозы) свойскіх і дзікіх іпушак, якія выклікаюцца нематодамі сям. Acuariidae, што паразітуюць у страваводзе і страўніку курэй, індыкоў, цацарак, фазанаў. Прамежкавыя гаспадары нематод — членістаногія. Пашыраны эхінурыёз, дыскарынксоз, стрэптакароз, хейласпіруроз. АКУДЖАВА Булат Шалвавіч (н. 9.5.1924, Масква), расійскі пісьменнік, аўтар і выканаўца песень. Скончыў Тбіліскі унт (1950). Аўгар збкаў вершаў «Лірыка» (1956), «Астравы» (1959), «Вясёлы барабаншчык» (1964), «Арбат, мой Арбат» (1976), «Песні і вершы» (1989), «Дары лёсу» (1993) і інш. Для іх характэрна зліццё размоўнай і песеннай інтанацый, празаізмаў і патэтыкі. Стваральнік своеасаблівага выканаўчага стылю — аўтарскай песні («Возьмемся за рукі, сябры», «Лёнька Каралёў», «Паўночны тралейбус», «Ах, Арбат, мой Арбат...» і інш.). Напісаў раманы «Па АКУЛІЧ 215 дарожжа дылетантаў» (кн. 1—2, 1976— 78k «Спатканне з Банапартам» (1983), «Скасаваны тэатр» (1994); аповесці «Будзь здаровы, шкаляр» (1961), «Бедны Аўросімаў» (1969), «Паходжанні Шьшава, ці Старадаўні вадэвіль» (1971). Тв.: Нзбр. пронзв. Т. 1—2. М., 1989; Ммлостн судьбы: [Новые стнхн]. М., 1993. АКУЛА Кастусь (сапр. К а ч а н Аляксандр Ігнатавіч; н. 16.11.1925, в. Верацеі Докшыцкага рна Віцебскай вобл.), празаік, паэт, драматург. Піша на бел. і англ. мовах. Вучыўся ў Віленскай бел. гімназіі. У чэрв. 1944 паступіў у Мінскую школу камандзіраў Бел. краёвай абароны і з ёю пакінуў Мінск. Са жн. 1944 у франц. Супраціўленні, са снежня — у Брытанскай 8й арміі ў Італіі (2і польскі корпус). За ўдзел у баях супраць немцаў узнаг. залатой «Зоркай Італіі». 3 1947 у Канадзе. У Таронта арганізаваў Згуртаванне беларусаў Канады (1948, першы яго старшыня), рэдагаваў газ. «Беларускі эмігрант» (1948—54). Рэдагуе час. бел. ветэранаў «Зважай». У трылогіі «Гараватка» («Дзярлівая птушка», 1965; «Закрываўленае сонца», 1974; «Беларусы, вас чакае зямля», 1981) праз гісторыю бел. вёскі з сімвалічнай назваю Гараватка імкнуўся паказаць гіст. лёс Беларусі — гераічнай і мужнай краіны, якая здолела вытрымаць выпрабаванні розных акупацый яе чужынцамі. Раманы «Змагарныя дарогі» (1962), «За волю» (1991) пераважна аўтабіяграфічныя, прысвечаныя лёсу бел. моладзі ў складаных даваен., ваен. і паслявасн. умовах на Беларусі і за мяжою, яе шляху да нац. самасвядомасці. У зб. «Усякая ўсячына» (Таронта, 1984) увайшла проза, паэзія, драматургія А., яго аўтабіягр. абразкі.