• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    АДКРЬІТЫЯ СІСТЭМЫ, тэрмадынамічныя сістэмы, якія абменьваюцца рэчьгвам (энергіяй і імпульсам) з нава
    Схема адкрытай распрацоўкі радовішча: 1 — кар'ер; 2  капітальная траншэя; 3 — разразная траншэя; 4 — нахіленая выпрацоўка для транспарціроўкі карыснага выкапня; 5 — адвал пустых парод.
    кольным асяроддзем. Да А.с. адносяцца хім. і біял. сістэмы (у тл. і жывыя арганізмы), у якіх бесперапынна працякаюць хім. рэакцыі за кошт паступлення вонкавых рэчываў, а прадукты рэакцый выдаляюцца. У адрозненне ад замкнутых (ізаляваных) сістэм у А.с. немагчыма раўнавага тэрмадынамічная, аднак яны могуць знаходзіцца ў стацыянарных станах, якія характарызуюцца пастаянствам скарасцей хім. рэакцый, пераносу рэчыва і энергіі, а таксама мінім. прыростам энтрапіі.
    АДЛЕР. курортны пасёлак у Расіі, у Краснадарскім краі. Размешчаны на Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа, у даліне р. Мзымта. Прыморскі кліматычны курорт. Чыг. станцыя. Аэрапорт. Харч. прамсць.
    АДЛЕР (Adler) Альфрэд (7.2.1870, Вена — 28.5.1937), аўстрыйскі ўрачпсіхіятр, заснавальнік сістэмы індывідуальнай псіхалогіі. 3 1930х г. жыў пераважна ў ЗША. У аснове яго вучэння прынцып унутр. адзінства псіхічнага жыцця асобы, адсутнасці трывалай мяжы і антаганізмаў паміж свядомасцю і бессвядомым. У тлумачэнні паводзін асобы апіраўся на разуменне канчатковай мэты, да якой імкнецца чалавек, падпарадкоўваючы ёй свае псіхічныя праявы. Паводле А., асн. рухаючай сілай развіцця асобы з’яўляецца імкненне да паўнаты і асабістай перавагі. якое рэалізуецца праз механізм кампенсацыі першаснага пачуцця непаўнацэннасці. Зрабіў уклад у распрацоўку праблем псіхапаталогіі, тэорыі сноў, вывучэння сац. фактараў уздзеяння на чалавечую псіхіку. Асн. працы: «Аб непаўнацэннасці органаў» (1907), «Аб нервовым харакгары» (1912), «Тэорыя і практыка індывідуальнай псіхалогіі» (1920), «Чалавеказнаўства» (1928), «Сэнс жыцця» (1933) і інш.
    112 АДЛЕР
    АДЛЕР (Adler) Гвіда (1.11.1855, Іванчыцэ, Славакія — 15.2.1941), аўстрыйскі музыказнавец; адзін з заснавальнікаў сучаснага музыказнаўства. Асн. працы па метадалогіі гісторыі музыкі, тэорыі муз. стыляў, эстэтыцы. Удзельнічаў у выданні «Квартальніка музычнай навукі» (з 1884) і серыі «Помнікі музычнага мастацгва ў Аўстрыі» (1894—1938). Адзін з заснавальнікаў Акадэмічнага вагнераўскага тва (1870я г.) і ініцыятараў стварэння Міжнароднага таварыства музыказнаўства, з 1927 яго ганаровы старшыня.
    АДЛЕР (Adler) Фрыдрых (9.7.1879, Вена — 2.1.1960), адзін з лідэраў аўстрыйскіх сацыялдэмакратаў і тэарэтыкаў аўстрамарксізму. Па адукацыі фізік. У 1911—16 сакратар аўстр. с.д. партыі. 21.10.1916 застрэліў аўстр. прэм’ера К.Шцюргка; прыгавораны да пакарання смерцю (заменена на 18 гадоў зняволення). У час рэвалюцыі ў Аўстрыі амнісціраваны (1918), кіраваў рабочымі саветамі (да 1919). Дэпугат аўстр. парламента (1919—23). Ген. сакратар 2 72 Інтэрнацыянала (1921—23) і Сацыялістычнага рабочага інтэрнацыянала (1923—40). У 1940 эмігрыраваў у ЗША, з 1946 жыў у Цюрыху.
    АДЛЕРФЕЛЬТ (Adlerfelt) Густаў (1671—9.7.1709), шведскі прыдворны. Вучыўся ва унтах Упсалы (Швецыя), Гале (Германія), падарожнічаў па краінах Еўропы. 3 1700 гофюнкер, з 1701 пры двары Карла XII, суправаджаў яго ў паходах. Удзельнік Паўн. вайны 1700—21. Загінуў у баі пад Палтавай. Веў дзённік ваен. падзей, у т.л. на Беларусі, дапаўняў яго афіц. дакументамі, інш. крынійамі. Часткова надрукаваны (ананімна) у 1707 у Гамбургу, дапрацаваны сынам, выдадзены на франц., англ. і ням. мовах (1740—42); у арыгінале выдадзены ў 1919.
    В.П.Ірыцкевіч.
    АДЛІГА, павышэнне тры паветра да 0 “С і вышэй зімой ва ўстойлівы марозны перыяд. Узнікае ад прытоку паветра з больш цёплых раёнаў (гл. Адвекцыя, Цыклон) або выклікаецца мясц. награваннем паветра сонечнай радыяцыяй. Найб. характэрна для тэрыторый з кліматам, пераходным ад марскога да кантынентальнага. На Беларусі за снеж.—люты на крайнім ПдЗ бывае больш за 50 дзён з А., на ПнУ — 26— 30. Працяглыя А. часам выклікаюць сярод зімы паводкі на рэках.
    АХПКОВАЕ ПРЫСТАСАВАННЕ в ы мяральнай прылады, частка прылады, прызначаная для адліку яе паказанняў. А.п. аналогавай прылады складаецца са шкалы і паказальніка (стрэлка, прамень святла), пры гэтым рухомымі могуць быць паказальнік або шкала. А.п. лікавай прылады дае паказанні непасрэдна ў лікавай форме з да
    памогай мех., эл. і элекграмех. індыкатараў.
    АДЛГЎКА, выраб, які атрымліваецца пры заліўцы расплаўленага металу, горнай пароды, шлаку, шкла, пластмасы і інш. у ліцейную форму. Можа быць гатовай дэталлю ці загатоўкай, зліткам для апрацоўкі на пракатных станах, паўфабрыкатам для пераплаўкі (чушкавы метал). Металічныя А. вырабляюць з шэрага, коўнага і легіраванага чыгуну (75% па масе), вугляродзістых і легіраваных сталяў (20%) і каляровых сплаваў.
    АДЛОЎ, 1) здабыча жывымі пэўнай колькасці дзікіх жывёл для навук. даследаванняў, заапаркаў і заасадоў, утрымання ці развядзення ў няволі, рассяпення за межамі дадзенага рэгіёна (у мэтах акліматызацыі ці рэакліматызацыі). 2) Здабыча жывёл (пераважна млекакормячых і птушак) у прамысл. мэтах з дапамогай спец. прыстасаванняў і прылад: цянётаў, гонаў і інш. се
    КОЛЬКАСЦЬ ДЗЁН 3 АДЛІГАЙ НА ТЭРЫТОРЫІ ВЕЛАРУСІ
    Светлавое адліковае прыстасаванне: 1 — крыніца святла; 2 — аптьгчнае прыстасаванне з ніткай або кал'ём (3); 4 — люстарка, замацаванае на рухомай частцы вымяральнага механізма; 5 — шкала з спраектаваным на яе відарысам НПХІ.
    насці любой рэчы ў неарган. прыродзе ўзнаўляць такія змены, адбіткі, рэакцыі, якія знаходзяцца ў адпаведнасці (або падабенстве) з рэччу, якая на яе ўздзейнічае. Жывыя арганізмы выкарыстоўваюць уласцівасць А. як сродак самазахавання і самапрыстасавання да навакольнага асяроддзя, пачынаючы ад раздражняльнасці раслін і прасцейшых арганізмаў. У ходзе эвалюцыі раздражняльнасць як агульная ўласцівасць арганізма прасцейпіых ператвараевда ў элементарную адчувальнасць нервовай тканкі, а потым — у непасрэдную псіхічную дзейнасць жывёл у працэсе развіцця органаў пачуццяў і галаўнога мозга. У выніку працяглага працэсу антра
    так, самалоўных пастак, садкоў, лоўчых ям і інш. Для многіх відаў жывёл А. рэгулюецца нормамі міжнар. і нац. заканадаўстваў, магчымы толькі ў межах вьглучаных квот або на падставе выдадзеных прыродаахоўнымі органамі ліцэнзій', адступленне ад іх лічыцца браканьерствам.
    АДЛУЧЭННЕ ад царквы, выключэнне з рэлігійнай абшчыны асоб за тое, што адмаўляюць Бога, не шануюць Маці Божую, святыя абразы. Выкарыстоўваеода як мера царк. пакарання ў праваслаўі, каталіцызме, іудаізме і некаторых інш. рэлігіях. Кананічнае права адрознівала вялікае А., урачыстае, (анафема) і малое (часовае, якое «вылечвае»). У сучасных умовах назіраюцца тэндэнцыі да адмаўлення ад такога пакарання.
    АДЛЮСТРАВАННЕ, уласцівасць матэрыі, якая заключаецца ў перадачы асаблівасцяў аб’екга або працэсу, якія адлюстроўваюцца. Выяўляецца ў здоль
    АДМІНІСТРАЦЫЙНАЕ 113
    пагенезу ўзнікаюць і развіваюцца свядомае псіхічнае А. і дзейнасць людзей. Вышэйшая, спецыфічная чалавечая форма А. — свядомасць.
    Літ.: Тюхтнн В.С. Отраженне. Снстемь]. Кнбернетлка. М., 1972; Петуш к о в a Е.В. Отраженне в жнвой прнроде; Дннамнка теорет. моделей. Мн., 1983; Губанов Н.Н. Чувственное отраженне. М., 1986. Я.В.Петушкова.
    АДЛЮСТРАВАННЕ ў м а т э м a т ы ц ы , закон, паводле якога кожнаму элементу х мноства X адпавядае пэўны элемент у = f(x) мноства Y (пры гэтым X можа супадаць з Y). А. наз. ін’ектыўным, калі з таго, што элементы a і b мноства X розныя, выцякае, што f(a) і f(b) — розныя элемеіпы мноства Y; сюр’екгыўным, калі кожны элемені мноства Y — вобраз якоган. элемента мноства X; біекцыяй або біектыўным — калі А. адначасова ін’ектыўнае і сюр’ектыўнае і г.д. Гл. таксама Функцыя, Аператар, Пераўтварэнне.
    АДЛЮСТРАВАННЕ МАСТАЦКАЕ, спецыфічная форма асваення рэчаіснасці. Метадалагічнай асновай разумення сутнасці А.м. з’яўляецца адлюстравання тэорыя, якая раскрывае агульныя заканамернасці і спосабы адэкватнага спасціжэння свету. Ужо ў антычнасці піфагарэйцы, а потым Платон і Арыстоцель сцвярджалі ідэю аб мімесісе (перайманні) як асн. эстэт. прынцыпе і сутнасці мастацгва. Наследаванне прыродзе было дамінантай у эст. трактоўках эпохі Адраджэння, класічнай эстэтыцы 16—17 ст. Гётэ выступаў супраць змешвання прыроды і мастацтва, недаацэнкі суб’ектыўнай творчасці «сапраўднага мастака». М.Г.Чарнышэўскі замацаваў у тэорыі мастацтва паняцце «ўзнаўленне». Сцвярджэнне ў мастацгве прынцыпу канкрэтнагіст. ўзнаўлення абумоўлівае рэалістычнае адлюстраванне рэчаіснасці (гл. Рэалізм). Канцэпцыя актыўнага ўздзеяння мастацгва на духоўны свет чалавека праяўлялася ў адраджэнні ант. тэорыі мімесісу (М.К.Сарбеўскі), развівалася Ф.Скарынам, М.Гусоўскім, Сімяонам Полацкім і інш. У эпоху Асветніцгва элементы А.м. выявіліся ў арыентацыі на пазнавальныя і выхаваўчыя функцыі мастацгва (А.Доўтірд, Л.Бароўскі). К.Каліноўскі, Я.Купала, Я.Колас, М.Багдановіч, Цётка, А. і I. Луцкевічы, А.Гарун і інш. развівалі ўяўленне пра маст. праўду як адлюстраванне праўды жыцця, гісторыі і самабытнай культуры бел. народа. А.м. прадугледжвае асабістыя адносіны творцы да аб’екгаў, што пазнаюцца. Сэнс маст. абагульнення заключаны ў адборы істотнага і заканамернага, у раскрыцці тыповых характараў і сітуацый.
    Літ.: Дорошевнч Э., Конон В. Очерк нсторнн эстетнческой мыслн Белорусснн. М., 1972; Крюковскнй Н.Н. Логнка красоты. Мн., 1965; Юлдашев Л.Е Нскусство: фнлософскне проблемы нсследовання. М., 1981; К о н а н У. Ля вытокаў самапазнання: Сганаўленне духоўных каштоўнасцей у святле фальклору. Мн., 1989.
    АДЛЮСТРАВАННЯ ТЭОРЫЯ, сукупнасць палажэнняў, катэгорый і прынцыпаў, якія выражаюць агульныя заканамернасці эвалюцыйнага развіцця ўсіх формаў адлюстравання ў неарганічнай і жывой прыродзе, у сац. рэальнасці. Зыходны прынцып А.Т.: вынікі пазнання павінны быць адносна адэкватныя сваёй крыніцы — арыііналу. У якасці гнасеалагічнага прынцыпу адлюстраванне прызнавалася і ў стыхійным матэрыялізме, але разглядалася як пасіўнае, мёртвае «фатаграфаванне» навакольнага свету. Дыялекгыка разглядае яго як складаны і супярэчлівы працэс узаемадзеяння пачуццёвага і рацыянальнага пазнання, мысліцельнай і практычнай дзейнасці. Пры гэтым свядомасць у сваім развіцці не вычэрпваецца паняццем адлюстравання, паколькі ўключае ў сябе творчасць і прадбачанне.