Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
АДЗІНКАВЫ ВЕКТАР, о р т , вектар, даўжыня якога прынята за адзінку выбранага маштабу. Адвольны вектар а^ можна атрымаць з якоган. калінеарнага яму А.в. е* множаннем на лік
(скаляр) Л : I» = Ае*. Гл. таксама Вектарнае злічэнне.
АДЗІНКАВЫХ ПАХАВАННЯЎ КУЛЬТУРЬІ, агульная назва археал. культур, плямёны якіх з’явіліся ў Паўн. Германіі і Скавдынавіі ў познім неаліце (2,5—2 тыс. г. да н.э.), а ў пач. бронзавага веку праніклі ў Прыбалтыку і на ПнЗ Беларусі (гл. ІТрыбалтыйская культура). Назва ад характэрных пахаванняў з адным нябожчыкам. Асн. заняткі насельніцтва — жывёлагадоўля і земляробства. Пахавальны абрад — курганныя трупапалажэнні (на гарызонце, у насыпе, яме). Пашыраны каменныя баявыя сякеры і гліняны посуд, арнаментаваны
АДЗНАКА 109
адбіткамі шнура; гэта звязвае А.п.к. з комплексам шнуравой керамікі культур. АДЗІНКІ ФІЗІЧНЫХ ВЕЛІЧЬІНЯЎ, фізічныя велічьші, якім паводле вызначэння прысвоена лікавае значэнне, роўнае адзінцы. Перадаюцца мерамі і захоўваюцца ў выглядзе эталонаў.
Гістарычна першымі з’явіліся Аф.в. для вымярэння даўжыні, масы (вагі), часу, плошчы, аб'ёму. Выбраныя адвольна, яны садзейнічалі ўзнікненню ў розных краінах аднолькавых па назве і розных па памеры адзінак (напр., аршын, валока, гарнец, пуд, фут, цаля і інш.). Развіццё навукі і тэхнікі, эканам. сувязяў паміж краінамі патрабавала уніфікацыі адзінак. У 18 ст. ў Францыі прынята метрычная сістэма мер, на яе аснове пабудаваны метрычныя сістэмы адзінак. Упарадкаванне Аф.в. праведзена на аснове Міжнароднай сістэмы адзінак (СІ). Даўнія меры і Аф.в. вывучае метралогія гістарычная.
А.ф.в. падзяляюцца на сістэмныя, што ўваходзяць у пэўную сістэму адзінак, і пазасістэмныя адзінкі. Сярод сістэмных адрозніваюць асноўныя, якія выбіраюцца адвольна (напр., ампер, секунда і інш.), вытворныя. uno ўтвараюцца пры дапамозе ўраўненняў сувязі паміж фізічнымі велічынямі (напр., метр у секунду, кілаграм на кубічны метр і інш). і дадатковыя (напр., радыян). У СІ 17 вьпворных адзінак маюць спец. найменні: бекерэль, ват, вебер, вольт, генры, герц, грэй, джоўль, кулон, люкс, люмен, ньютан, ом, паскаль, сіменс, тэсла, фарад. Вельмі вял. ці малыя лікавыя значэнні фіз. велічыняў для зручнасці перадаюць кратнымі адзінкамі і дольнымі адзінкамі.
Літ.: Деньгуб В.М., Смлрнов В.Г. Едлнлцы веллчнн: Слов.справ. М., 1990; Сена Л.А Едлнлцы флзмческлх ве
лмчлн л лх размерностл. 3 лзд. М., 1988; Болсун Ай., Вольштейн С.Л. Едлннцы флзлческлх велнчнн в школе, Мн., 1983. А.І.Болсун. АДЗІНОТА, адзіноцтва, адзін з псіхагенных фактараў, сац.псіхал. стан ізаляцыі чалавека ад інш. людзей. Выклікаецца геагр. (тэрыгарыяльнай), сац., турэмнай, псіхал. ізаляцыяй. А. спадарожнічаюць вострыя, часцей негатыўныя эмацыянальныя перажыванні, стрэсавая сітуацыя, псіхал. шок. Фізічна адзінокі індывід, звязаны з нейкімі ідэямі, маральнымі каштоўнасцямі і інш., адчувае прыналежнасць да пэўнай сац. ірупы, грамадства і г.д. Разам з тым індывід можа жыць сярод людзей, але адчуваць поўную ізаляванасць; такі стан — аснова для ўзнікнення шызафрэнічнага стрэсу. Адсутнасць сувязяў з духоўнымі каштоўнасцямі, нормамі, сімваламі выступае як маральная А., з сац. наваколлем — сацыяльная. Фізічная А. ўзмацняецца, калі ёй спадарожнічае маральная ці псіхалагічная. Маральная А. становіцца адметнай рысай грамадства, у якім разбураецца таталігарны калектывізм і людзі атрымліваюць свабоду самавызначэння, не маючы для гэтага ні імкнення, ні звычак. Аднак побач з А„ якая носіць негатыўны характар, існуе і А., якая лечыць, дапамагае асобе больш поўна ра
скрыць свае здольнасці, талент, своеасаблівасць.
771m..Ш в а л б Ю.М., Данчева О.В. Однночество. Кнев. 1991; Ф р о м м Э. Бегство от свободы: Пер. с англ. М., 1990.
Я.М.Бабосаў.
АДЗІНСТВА I БАРАЦЬБА ПРОЦІЛЕГЛАСЦЯЎ, адзін з асн. законаў дыялекгыкі, што раскрывае ўнутраную крыніцу і рухаючыя сілы развіцця. Выяўляе пэўныя дачыненні паміж бакамі, момантамі, тэндэнцыямі ўнутры любой з’явы, якія знаходзяцца ў адносінах узаемасувязі, узаемадапаўнення, узаемадапускання, узаемаразумення, узаемаадмаўлення. Такія адносіны паміж процілегласцямі, uno адначасова характарызуюцца ўзаемадапаўненнем і ўзаемаадмаўленнем, наз. супярэчнасцю. Калі б процілегласці толькі ўзаемавыключалі адна адну, але не знаходзіліся ў арганічным адзінстве, такія адносіны маглі б служыць толькі кароткачасовым імпульсам, штуршком да змены. Калі паміж імі існавала б толькі адзінства, гармонія і не было ўзаемавыключэння, не было б і стымулу, імкнення да развіцця. Але паколькі процілегласці адначасова ўзаемавыключаюць і ўзаемадапускаюць адна адну, ствараецца ўнугранае напружанне, стан неспакою, пры якім узаемавыключальныя бакі не могуць разысціся і вымушаны ўзаемадзейнічаць, што стварае пастаянны імпульс развіцця. Адносіны процілегласцяў у супярэчанні не статычныя, а дынамічныя і імкнуцца рэалізавацца, выйсці за свае межы, перайсці ў новую якасць, што і з’яўляецца пастаянна дзеючай крыніцай развіцця. Узаемадапусканне і ўзаемавыключэнне процілегласцяў з’яўляюцца неабходнай умовай супярэчнасці, але формы ўзаемадапускання і ўзаемавыключэння могуць быць розныя на розных этапах развідця супярэчнасці.
Літ.: Матерлаллстлческая длалектнка как обшая теорля развлтня. М., 1987; Г о р б а ч В.й. Проблемы даалектлческлх протнворечлй. М., 1972; Закон едлнства протнвоположностей. Клев. 1991. А.І.Осіпаў. АДЗІНСТВА I РАЗНАСТАЙНАСЦЬ СВЕТУ, адна з асноватворных светапоглядных праблем, якая вырашаецца з пазіцый манізму, дуалізму і плюралізму. Манізм прымае за аснову ўсяго існага адзін пачатак. Матэрыялістычны манізм бачыць пачатак свету ў яго матэрыяльнасці (усе прадметы і з’явы — розныя віды ці ўласцівасці матэрыі, якая рухаецца). Наяўнасць структурных узроўняў матэрыі, на кожным з якіх яна валодае рознай будовай і падпарадкоўваецца спецыфічным законам руху, лічыцца крыніцай разнастайнасці свету. I д э a лістычны м а н і з м звязвае адзінства свету з агульнасцю яго духоўнага пачатку. У Гегеля пачатак, які складае аснову ўсіх з’яў прыроды і гісторыі, прадстаўлены абсалютнай ідэяй. Д у а л і з м у поглядах на свет заключаецца ў прызнанні яго першапачаткам дзвюх раўнапраўных субстанцый: ма
тэрыяльнай і духоўнай. Дэкартаўская (картэзіянская) карціна свету выцякае з паралельнага існавання цялеснай (працяглай) і мыслячай субстанцый (дуалізм цела і душы). Адзінкавыя прадметы — гэта модусы (часовы стан) працягласці і мыслення. Плюралізм грунтуецца на тым, што свет складаецца з мноства незалежных, раўнапраўных утварэнняў, якія не зводзяцца да адзінага пачатку. Паводле Лейбніца, субстанцыяльнымі адзінкамі прыроды з’яўляюцца манаДы — непадзельныя, замкнутыя духоўныя істоты; вышэйшай манадай ён лічыў Бога.
Літ.: Г е г е л ь Г.В.Ф. Энцлклопедня фнлософскнх наук. Т. 1. Наука логнкн. М., 1974; Д е к а р т Р. Первоначала фнлософлн // Соч. М., 1989. Т. 1;Лейбнлц Г.В. Монадолопія // Соч. М., 1982. Т. 1; Кучевс к л й В.Б. Фллософскле проблемы естествознанля. М., 1985. А.В.Рубанаў. АДЗІНЦОЎ (А д з і н е ц ) Лявонцій Яфімавіч (14.7.1891, г.п. Акцябрскі Гомельскай вобл. — 3.2.1943), адзін з арганізатараў Мінскага патрыятычнага падполля ў Вял. Айч. вайну. У 1917 арганізатар чырвонагв. атрадаў у Рудобелцы Бабруйскага пав., камандзір партыз. атрада (1919—20). 3 1921 у павятовых установах Бабруйска, на кіруючых пасадах у ЦВК БССР. У Вял. Айч. вайну на яго кватэры праводзіліся пасяджэнні Мінскага падп. гаркома КП(б)Б, хавалася зброя, нелегальная лра, медыкаменты. 24.10.1942 арыштаваны, спалены ў лагеры смерці Трасцянец.
АДЗІНЦЭВІЧЫ, Адынцэвічы, старажытны княжацкі род герба «Адынец» у ВКЛ. Верагодна, з нашчадкаў Рурыкавічаў, хоць іх уласны радавод у Супрасльскім рукапісе прыпісвае родапачынальніку Івану Адынцу паходжанне «ад немцаў». У 15—16 ст. А. валодалі часткай Друцкага княства з маёнткамі Багрынава, Гольцава, Рэпухава, Шыйкі, а таксама Нястанавічамі ў Менскім пав. Вызнавалі праваслаўе. Значнай ролі ў паліт. жыцці не адыгрывалі.
У 1432 упамінаецца Фёдар Андрэевіч як прыхільнік Свідрыгайлы. Ад трох яго сьшоў пайшлі асобныя лініі А: гольцаўская (згасла ў пач. 16 ст.), багрынаўская (верагодна, згасла ў пач. 17 ст.) і дзярэчынская (найб. значлая). Прадсгаўнік апошняй Сямён Багданавіч (? — 1542), староста любашанскі (1536), праз шлюб з княжной Н.М.Сангушкаўнай набыў частку Дзярэчына ў Слонімскім пав. Яго сын Андрэй (? — 1566), ротмістр каралеўскі (1555), маршалак і староста аршанскі (1559), памёр без нашчадкаў.
На працягу 17—19 ст. вядомы шляхецкія роды з прозвішчамі А. і Адьшец. Яны, найб. верагодна, не маюць дачынення да княжацкага роду А.
В.Л.Насевіч.
АДЗНАКА. 1) метка, знак, пастаўленыя, каб абазначыць штон., паказаць на штон. 2) Знак, прыкмёта, акалічнасць,
HO АДЗЫЎНАЯ
паводле якіх можна пазнаць, вызначыць ппон. 3) Асаблівасць, рыса, якімі асоба, прадмет адрозніваюцца ад іншых асоб, прадметаў і інш. 4) Агульнапрынятая ацэнка ступені ведаў і паводзін навучэнцаў. 5) Ганаровы знак, ордэн, медаль і інш.
АДЗЫЎНАЯ ГРАМАТА, дакуменг аб адкліканні ўрадам свайго дыпламат. прадстаўніка ў замежнай дзяржаве. Падпісваецца кіраўніком дзяржавы, што прызначыла дыпламат. прадстаўніка, і накіроўваецца кіраўніку дзяржавы, пры якой ён акрэдытаваны.
АДЗЮЛЬТЭР (франц. adultere), нявернасць (здрада) мужа, жонкі.
АДЗЯРЬІХА Уладзімір Сцяпанавіч (н. 15.11.1937, в. Горкі Слуцкага рна Мінскай вобл.), бел. вучоныгеабатанік. Канд. біял. н. (1971). Скончыў Бел. лесатэхнічны інт (1960). 3 1964 у Інце эксперым. батанікі АН Беларусі. Навук. працы па біягеацэналогіі, лесазнаўстве (аднаўленне, ахова і рацыянальнае выкарыстанне лясоў), адзін са стваральнікаў серыі спец. геабат.
расліннасці Беларусі. Дзярж. прэмія Беларусі 1972.
Тв.: Растнтельность Белорусснн, ее картографнрованне, охрана н нспользованне. Мн., 1979 (разам з І.Д.Юркевічам, Д.С.Голадам); Лнпнякн Белорусснн. Мн., 1988 (разам з І.Д.Юркевічам, В.Л.Дольскім).
АДКАЗНАСЦЬ, катэгорыя, якая выражае свядомыя адносіны сац. груп або асобы да патрабаванняў грамадства, яго нормаў і каштоўнасцяў. У адпаведнасці са сферамі праяўлення адрозніваюць паліт., маральную, юрыдычную і інш. А; у залежнасці ад яе носьбіта — індывідуальную (асабістую) і калектыўную. У індывіда А. фарміруецца як вьшік яго здольнасці вызначаць свой спосаб існавання і паводзін. Перадумовай асабістай А ў філасофіі лічьшца адзінства чалавечай жыццядзейнасці і неабходнасці апасродкавання ўздзеяння свядомасцю і выбарам самога індывіда. Таму чалавек здольны самавызначацца ў адносінах да свайго сучаснага і мінулага жыцця, быць «аўтарам» сваіх дзеянняў ўчынкаў, г. зн. браць А. за іх на сябе; ён усталёўвае ў рэальнасці пэўны парадак маральнасці, свабоды і належнага існавання, якія не залежаць ад наяўных умоў. Т.М.Тузава.