• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    АДДЗЯЛЁННЕ ЦАРКВЬІ АД ДЗЯР
    ЖАВЫ, дзяржаўная палітыка адхілення царквы ад вядзення актаў цывільнага стану і ўдзелу ў дзярж. кіраўніцтве. Канстытуцыйна ажыццёўлена ў нешматлікіх краінах (ЗША, Францыя, б. СССР і інш.). У канстытуцыях больш як 40 дзяржаў прадугледжаны статус дзярж. або пануючай рэлігіі і царквы (у Іспаніі, Італіі, Балівіі — каталіцызм, Іране, Саудаўскай Аравіі, Кувейце —
    іслам, у Ізраілі — іудаізм, у Тайландзе — будызм). Mae месца і канстытуцыйнае прызнанне роўнасці рэлігіі і царквы без А.ц. ад дз. (Японія, ФРГ і інш.). У Рэспубліцы Беларусь А.ц. ад дз. ажыццяўляецца на аснове неўмяшання дзяржавы ва ўнутрыцаркоўныя справы, самастойнага і канстытуцыйнага права кожнага грамадзяніна вызначаць адносіны да рэлігіі, вызнаваць любую рэлігію або не вызнаваць ніякай.
    АД’ЕКТЫВАЦЫЯ (ад лац. adjectivum прыметнік), пераход у прыметнікі словаформаў інш. часцін мовы. Часцей за ўсё пераходзяць дзеепрыметнікі, калі яны страчваюць працэсуальныя адзнакі і набываюць атрыбутыўныя прык.меты, што ўказваюць на ўласцівасць прадмета ці з’явы («квітнеючы край», «любімая кніга»), і зрэдку — парадкавыя лічэбнікі («першы снег»), абагульненаякасныя займеннікі («У машыніста хлеб траякі — чорны, белы і ніякі», М.Лынькоў). Ад’екгывавацца могуць не ўсе дзеепрыметнікі, лічэбнікі і займеннікі, што звязана з асаблівасцямі іх семантыкі, марфемнага саставу, замацаванасцю ці незамацаванасцю спалучэння з назоўнікамі і інш. І.Л.Бурак. АДЖАНТА (Ajanta), комплекс будыйскіх манастыроў 2 ст. да н.э. — 7 ст. н. э., высечаных у скалах каля пас. Аджанта ў штаце Махараштра ў Індыі. Складаецца з 29 пячорных залаў: 4 «чайцья» (малельныя залы) і 25 «віхар» (квадратныя залы, акружаныя з трох бакоў келлямі). Сусветна вядомая насценная
    размалёўка пячор вызначаецца багаццем фантазіі, прыгажосцю колеру і рытму. Жывапіс, што захаваўся ў фрагментах, — ілюстрацыі да будыйскай міфалогіі, але ў ім шырока паказана карціна інд. побыту таго часу.
    Да арт. Аджанта. Прынцэса, якая памірае. Фрагмент размалёўкі.
    «Чайцья» ў Аджанце.
    102	АДЖАРЫЯ
    АДЖАРЫЯ, Аджарская Аўтаномная Р э с пуб л іка , у складзе Грузіі. Пл. 3 тыс. км2. Нас. 385 тыс. чал. (1987), гарадскога 16%; грузіны (аджарцы), рускія, армяне і інш. Сталіца — г. Батумі. Найб. гарады: Кабулеты, Хула, Шуахеві, Ачхамуры.
    Прырода. А размешчана ў паўд.зах. ч. Закаўказзя, на 3 абмываецца Чорным м. Большая ч. тэр. занята горнымі хрыбтамі і адгор’ямі М.Каўказа. 3 ПдЗ на ПнУ А. перасякае Месхецкі (АджараІмерэцінскі) хрыбет, яго адгор’і — Чаквінскі хрыбет і Кабулецкія горы; на У Арсіянскі хрыбет; на Пд па граніцы з Турцыяй Шаўшэцкі хрыбет. Карысныя выкапні: медзь, поліметалічныя руды, вогнетрывалыя гліны. Гідрарэсурсы. Крыніцы лячэбных мінер. водаў. Клімат прыморскай нізіны вільготны субтрапічны, у гарах — ад умерана цёллага да халоднага. Сярэдняя тра студз. ў прыморскай паласе ад 4 °C да 6 °C, у гарах ад 2 °C да 2 °C; ліп. адпаведна 20—23 °C і 22—16 °C. Гадавая колькасць ападкаў на ўзбярэжжы і схілах 2500—2800 мм, ва ўнутраных раёнах 1000—1400 мм. Сярэдняя працягласць безмарознага перыяду ў прыморскай паласе 300 дзён; самы цёплы раён Закаўказзя. Рака Чарох (ніжняе цячэнне) з прьпокам Аджарысцкалі — гал. водныя артэрыі, апошняя са значнымі гідраэнергарэсурсамі. На нізінах пашыраны алювіяльныя, часткова забалочаныя глебы, на перадгор’ях — чырваназёмы, па схілах гор — бурыя лясныя і горналугавыя. Больш як налавіна тэр. пад лясамі. Да выш. 600 м нераважаюць шыракалістыя лясы (каштан, дуб, граб, бук) з вечназялёным падлескам з ліян, лаўравішні, пантыйскага рададэндрана (па цяснінах самшыт), да 1500 м — мяіпаныя лясы (пераважае бук), якія змяняюцца на хвойныя (хвоя, елка), вышэй за 1800 м — зараснікі хмызняку, япічэ вышэй — субалыіійскія і альпійскія лугі. Прыморскія нізіны і перадгор’і асвоены пад субтрапічныя і тэхн. культуры. У горных лясах разнастайны жывёльны свет: казуля, дзік, шакал, барсук, куніца. Кштрыіпскі запаведнік і Батумскі бат. сад.
    Гісторыя Першыя звесткі пра А адносяцца да 6—4 ст. да н.э., калі яна ўваходзіла ў Калхідскае царства, потым Іберыю; у 4 ст. ў складзе груз. дзярж. аб’яднання — Лазіка. У 6 ст. A — арэна барацьбы паміж Візантыяй і Іранам. 3 канца 10 ст. — частка груз. феад. дзяржавы, кіравалася эрыставамі (царскімі правіцелямі правінцый). У 11—13 ст. перажыла нашэсці сельджукаў і манголаў. У 2й пал. 16 ст. захоплена Турцыяй, супраць прыгнёту якой насельніцтва паўставала ў 1680, 1685, 1697, 1744, 1819, 1856. У выніку рус,тур. вайны 1877—78 А далучана да Рас. імперыі, увайшла ў склад Кугаіскай губ. 3 канда 1880х г. тут развіваецца прамсць, лраз тэр. А ў 1897—1907 пракладзены нафтаправод Баку—Батум. У 1ю сусв. вайну на тэр. A ішлі ваен. дзеянні. Пасля Лют. рэв. 1917 знаходзілася пад уладай Асобага закаўказскага
    камітэта, з ліст. 1917 — Закаўказскага камісарыята. У крас. 1918 Батум, частку Гурыі і інш. раёны А захапілі туркі, у снеж. 1918 — ліп. 1920 акупіравана англ. войскамі. У ліп. 1920 да ўлады ў А прыйіплі меншавікі. 11.3.1921 Батум зноў акупіравалі тур. войскі. 18 сак. з дапамогай Чырв. Арміі ўстаноўлена сав. ўлада. 16 ліп. створана Адж АССР у складзе Груз. ССР. 12.3.1922 А. як састаўная ч. Грузіі ўвайшла ў Закаўказскую федэрацыю. 25.10.1937 на 12м Усеаджарскім з’ездзе Саветаў была прынята Канстытуцыя Адж. АССР. Пасля абвяшчэння Грузіяй у 1991 дзярж. незалежнасці А захавала статус аўт. рэспублікі ў яе складзе.
    Гаспадарка. Гал. галіны гірамсці: нафтаперапр. (Батумі), машынабуд. (эл,тэхн. вырабы, абсталяванне для харч. прамсці, суднабудаванне), харчасмакавая (чайная, вінаробная, кансервавая і інш.). Ёсць хім.фармацэўтычная, лёгкая. дрэваапр. прамсць, працуе Аджарысцкальская ГЭС. А. — самая развітая ч. Грузіі ў галіне субтрапічнай гаспадаркі. Асноўныя с.г. культуры — чай і цытрусавыя, культывуюцца тунг,
    хурма, мушмула, лаўр, эўкаліпт, бамбук. Пасевы збожжавых (кукуруза. ячмень, авёс, рыс), бульбы, тытуню, агародніны. Па схілах гор — вінаграднікі. Гадуюць буйн. par. жывёлу. У гарах — авечка і козагадоўля. Шаўкаводства, пчалярства. Вял. роля належыць марскому транспарту. Гал. порт — Батумі. Чыг. Баку—Батумі, шаша Батумі—Новарасійск, нафтаправод Баку—Батумі. Прыморскія курорты: Батумі, Кабулеты, Цыхісдзіры, Зялёны Мыс, Махінджауры.
    Культура. У 1990 у А. 154 дашкольныя дзіцячыя ўстановы (12,2 тыс. дзяцей), 408 агульнаадук. школ (67 тыс. вучняў), 5 ПТВ (2,7 тыс. навучэнцаў), 9 сярэдніх спец. навуч. устаноў (больш за 3 тыс. навучэнцаў). ВНУ: Батумскі унт і філіял Груз. тэхн. унта (усяго каля 3 тыс. студэнтаў). 353 бкі, Дзярж. музей А, Дзярж. музей рэвалюцыі. Навук. даследаванні вядуцца ў філіялах НДІ фітапаталогіі (Кабулеты), Інта чаю і субтрапічных культур (Чакві), Груз. НДІ харч. прамсці, Дзярж. НДІ лака
    фарбавай прамсці (усе ў Батумі), Батумскім бат. садзе і інш.
    Рэсп. радыё вядзе лерадачы на груз. і рус. мовах. Рэтрансліруюцца радыё і тэлепраграмы з Тбілісі, Сочы, Масквы.
    На тэр. А. захаваліся помнікі дагіст. перыяду: менгіры, «квакацэбі» (каменныя чалавечыя фігуры), рэшткі калхідскіх паселішчаў (3—2га тыс. да н.э.), гарадзішча ў Кабулеты (4—3 ст. да н.э.). Арх. помнікі сярэднявечча: крэпасці Ганіясцыхе, Тамарысцыхе, Барцхана, масты Сапуткрэты, Дандальскі, храм Схалта. Сучаснае нар. мастацтва: разьба па дрэве, маст. апрацоўка металу, вышыўка. У 1939 заснаваны Адж. аддз. Саюза мастакоў Грузіі, у 1962 — Адж. адцз. Саюза архітэкгараў Грузіі.
    У нар. песнятворчасці А. пераважаюць натуральныя лады, харакгэрны фігурацыйны тып мелодыкі, часам віртуознага плана, з шырокім выкарыстаннем сінкоп. Пашыраны мужчынскія харавыя спевы а капэла і жаночыя сольныя спевы з інстр. суправаджэннем. Сярод інструментаў: духавыя — чыбоні, саламуры; струннашчыпковыя — чангуры, саз, пандуры; струннасмычковыя — чыянуры, кеманча; ударныя — даўлі (долі), а таксама гармонік т.зв. ўсх. строю. Муз. адукацыя ў А. з 1890х г. (муз. гурткі і прыватныя муз. класы ў Батумі). Нар. песні збіралі і запісвалі К.ІІацхверашвілі, Ш.Мшвелідзе, Дз.Аракішвілі і інш. Працуюць (1988): сімф. аркестр А, камерны хор, філармонія, Ансамбль песні і танца А, муз. вучылішча (Батумі), муз. школы і інш.
    У А. з 1880х г. існавалі груз. драм. гурткі. У 1912 акцёр і драматург Ш Дадыяні стварыў у Батумі прафес. тр «Вандроўная трупа». які з 1921 наз. Дзярж. тр Аджарыі імя І.Чаўчавадзе. Пастаноўкі: «Выгнаннік» Важа Пшавелы, «Цар Эдып» Сафокла, «Гамлет» і «Атэла» У.Шэкспіра і інш.
    В.К.Міхеева (прырода, гаспадарка).
    АДЖЬІВІКА (санскр.), адно з неартадаксальных стараж.індыйскіх вучэнняў, якое адмаўляла існаванне душы. Заснавальнікам А. па традыцыі лічаць мудраца Маркалідэка (6—5 ст. да н.э.). Паводле вучэння А., існуюць 4 разнавіднасці атамаў, з якіх пабудаваны 4 стыхіі прыроды: зямля, вада, агонь і паветра; «жыццё» ёсць тое, што ўспрымае і пазнае спалучэнні атамаў. Разнавіднасці атамаў і жыццё ўтвараюць 5 існасцяў, якімі вычэрпваецца ўсё існуючае. Свядомасць уяўляецца як асобны агрэгат звыштонкіх атамаў, што ўваходзяць у «канфігурацыю жыцця»; атамы вечныя, непадзельныя, нікім не створаныя і незнішчальныя. А. выступала пераважна як матэрыяліст. вучэнне, якое процістаяла стараж.інд. рэлігіі і філасофіі брахманізму. У Паўн. Індыі А. злілася з дагматызмам і вішнуізмам, у паўд. Індыі існавала да 14—15 ст.
    АДЖЭМІ ібн Абу Бекр (1120я г., Нахічэвань — пач. 13 ст.), азербай
    АДЗЕННЕ 103
    джанскі дойлід. Прадстаўнік нахічэванскай арх. школы. У будве мінарэтаў і маўзалеяў Юсуфа ібн Кусеіра і Мамінэхатун спалучаў манументальнасць аб’ёмаў з вытанчанасцю іх чляненняў і ажурнасцю дэкору, выкарыстоўваў рацыянальныя канструкцыі (нервюры, цагляныя блокі).
    АДЗАВА Сэйдзі (н. 1.9.1935, г. Хатан, Кітай), японскі дырыжор. Вучыўся ў Токіо, у Парыжы і Зах. Берліне. 3 1961 у НьюЙоркскім філарманічным аркестры, з 1965 у Таронта, з 1970 гал. дырыжор сімф. аркестраў у СанФранцыска і Бостане. Адзін з кіраўнікоў фестываляў Беркшырскага муз. цэнтра ў Танглвудзе (ЗША, з 1970). Першыя прэміі на Міжнар. конкурсах дырыжораў (Безансон, Францыя, 1959; Танглвуд, 1960).
    АДЗАЛА (Odzala), нацыянальны парк у Конга. Засн. ў 1935 (да 1940 запаведнік) у вярхоўях р. Мамбілі (прыток р. Ліквала). Пл. 110 тыс. га. Біясферны рэзерват. Захоўваюцца вільготны трапічны лес і саванна. У фауне звычайныя афрыканскі слон, буйвал, карлікавы буйвал, бонга, кустовая свіння, леапард, залаты кот і інш.