• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    АДЗІ, Ады (Ady) Эндрэ (22.11.1877, с. Эрміндсент, Венгрыя — 27.1.1919), венгерскі паэт, публіцыст. Вучыўся ў Дэбрэцэнскім унце. Першы зб. «Вершы» (1899). У збках «Новыя вершы» (1906), «Кроў і золата» (1907), «Хацеў бы, каб мяне любілі» (1909), «На чале мерцвякоў» (1918), прасякнутых рэв.рамант. сімволікай, вытокі якой у фалькл. і біблейскіх вобразах, — непрыняцце тагачаснай рэчаіснасці, душэўная драма і пакуты чалавека 20 ст., трагізм венгерскай гісторыі, пратэст супраць сусв. вайны і адначасова вера ў ачышчальную сілу дэмакр. рэвалюцыі. У вершах традыцыі класічнай венг. паэзіі цесна перапляталіся з мадэрнісцкімі павевамі. Пасмяротны зб. «Апошнія караблі» (1923). На бел. мову асобныя яго вершы перакладалі МАўрамчык, М.Калачынскі, Ю.Свірка, Я.Семяжон, М.Хведаровіч.
    Тв.: Рус. пер. — Сгнхн. М., 1975; [Стмхм] // Венгерская поэзня, XX век. М., 1982.
    АДЗІНАБОРСТВЫ ЎСХОДНІЯ, усходнія баявыя ўмельствы, сучасныя азда
    Да арт. Адзенне. Партрэт Лізаветы Соф'і Радзівіл. Невядомы мастак. 1я пал. 17 ст.
    раўленчыя, спартыўныя і прьпоіадныя дысцыпліны. Сфарміраваліся ў канцы 19 — пач. 20 ст. на аснове стараж. сістэм ваен. падрыхтоўкі ў краінах Д.Усходу і Паўд.Усх. Азіі. Тэхніка А.у. засн. на выкананні ўдараў рукамі ці нагамі, кідкоў, абарончых прыёмаў, уздзеянні на слабыя месцы цела і г.д. Некаторыя А.ў. (дзюдо, каратэдо, таэквандо) прызнаны як алімпійскія віды спо
    рту. На Беларусі з А.у. пашыраны дзюдо, каратэдо, таэквандо, ушу. Ёсць асобныя групы айкідо, в’етводао, тайскага бокса і інш. Прадстаўнікі Беларусі ў А.у. перамагалі на чэмпіянатах свету, Еўропы і інш. міжнар. спаборніцтвах.
    А.Я.Вількін.
    АДЗІНАНАЧАЛЛЕ, 1) прынцып кіравання, які азначае наданне кіраўніку якоган. органа, установы, прадпрыемства шырокіх паўнамоіггваў, неабхо
    дных для выканання яго функцый, a таксама ўстанаўленне яго персанальнай адказнасці за вынікі працы. 2) А. в a ўзброеных сілах — прынцып кіравання войскамі, пры якім камандзіры (начальнікі) надзелены ўсёй паўнатой распарадчай улады ў адносінах да падначаленых, нясуць асабістую адказнасць за іх жыццё і дзейнасць. Заключаецца ў праве камандзіра асабіста прымаць рашэнні, аддаваць загады, забяспечваць іх выкананне. Ажыццяўляецца ў адпаведнасці з правамі, якія вызначаны законамі і рэгламентуюода статутамі воінскімі.
    АДЗІНАЦЦАТАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ КП(б)Б, гл. Шосты з'езд КП(б)Б.
    АДЗІНАЦЦАТЫ З’ЕЗД КП(б)Б Адбыўся 22—29.11.1927 у Мінску; 344 дэлегаты з рашаючым і 220 з дарадчым голасам, якія прадстаўлялі 23 735 чл. і 11 392 канд. у чл. партыі. Парадак дня: даклады аб рабоце ЦК і ЦКК ВКП(б), справаздачы ЦК, ЦКК і рэвіз. камісіі КП(б)Б; даклады аб асновах 5гадовага плана развіцця нар. гаспадаркі БССР і СССР, аб рабоце ў вёсцы, аб выніках нац.культ. будаўнііява і паліт.асв. работы; выбары кіруючых органаў КП(б)Б.
    З’езд арыентаваў планавыя органы БССР на фарсіраванне тэмпаў індустрыялізацыі, у сельскай гаспадарцы — на выкарыстанне розных формаў кааперавання, развіодё калект. формаў пры далейшай інтэнсіфікацыі і павышэнні прадукцыйвасці працы. Рэлігія разглядалася ж ідэалогія антысав. элементаў. У ажыццяўленні нац. палітыкі акцэнты зроблены на развіццё над. культур і нар. адукацыі, беларусізацыі. Дагматызавана формула класавага (пралетарскага) інтэрнац. выхавання, што стварала глебу для сектанцкіх скажэнняў у адносінах да культ. спадчыны і нац. культуры. А.М.Маяашка.
    108	АДЗІНАЦЦАТЫ
    АДЗІНАЦЦАТЫ УСЕБЕЛАРЎСКІ З’ЕЗД САВЕТАЎ р а б о ч ы х , с я лянскіх і чы р в онаар м е й скіх дэпутатаў. Адбыўся 14— 22.1.1935 у Мінску; 787 дэлегатаў з рашаючым і 180 з дарадчым голасам. Парадак дня: справаздача ўрада БССР; даклады аб стане і развіцці жывёлагадоўлі, стане і задачах аховы здароўя ў БССР.
    Праходзіў ва ўмовах узмацнення культу асобы Сталіна і актыўнага складвання каманднаадм. сістэмы, што вяло да пэўнага адрыву рашэнняў з’езда ад жыодя, перабольшвання дасягнугых поспехаў, недаацэнкі цяжкасцяў і недахопаў. Паставіў нерэальную задачу перавыканаць план 2й пяцігсдкі. Сярод дасягненняў адзначаны адмена картачнай сістэмы на прадукты харчавання, канчатковая перамога калгаснага ладу ў рэспубліцы. З’езд звярнуў увагу на дрэнную работу большасці жывёлагадоўчых саўгасаў і калгасных фермаў, ухваліў дзярж. план развіцця жывёлагадоўлі. Зроблены змены і дапаўненні да Канстытуцыі БССР, абвешчана абавязковая сіла пастаноў і заканадаўчых актаў СССР на тэр. Беларусі.
    Выбраў ЦВК БССР (215 чл.), 72 дэлегаты на 7ы з’езд Саветаў СССР і 5 прадстаўнікоў ад БССР у Савет нацыянальнасцяў ЦВК СССР. Старшынёй
    ЦВК БССР абраны АР.Чарвякоў, старшынёй СНК БССР — М.М.Галадзед. М.П.Касцюк. АДЗІНАЦЦАЦІГАдбВАЯ ШКОЛА. гл. ў арт. Сярэдняя школа.
    АДЗІНАЦЦАЦІСКЛАДОВІК, вершаваная форма з 11 складоў. У метрычным вершаскладанні вядомы А. алкееў (пёршыя 2 радкі алкеевай страфы), сапфічны (першыя 3 радкі сапфічнай страфы) і інш. У сілабічным вершаскладанні самы пашыраны памер, якім карысталіся ў санетах і паэмах, напісаных тэрцынамі і акгавамі. Меў сталы націск на 10м складзе і звычайна жаночую клаўзулу.
    АДЗІНАЯ СІСТЭМА ЭЛЕКТРОННЫХ ВЫЛІЧАЛЬНЫХ МАШЬІН (AC ЭВМ), сям’я ЭВМ агульнага прызначэння малой, сярэдняй і вялікай прадукцыйнасці, якая харакгарызуецца праграмнай сумяшчальнасцю; адносіцца да 3га пакалення электронных вылічальных машын. Пабудавана па модульным прынцыпе на аснове стацдартнай сістэмы сувязяў паміж прыстасаваннямі. Распрацавана супольна краінамі — членамі СЭУ.
    У склад перыферыйнага абсталявання ўваходзяць запамінальныя прыстасаванні на магн. барабанах (ёмістасць да 16 Мбайт), пастаянных магн. дысках (да 100 Мбайт), зменных магн. дысках (да 29 Мбайт), магн. стужках (да 40 Мбайт) і інш.; прыстасаванні ўводувываду інфармацыі на перфастужках, перфакартах, алфавітналічбавыя друкавальныя прыстасаванні, планшэтныя і рулонныя графапабудавальнікі; прыстасаванні непасрэднай сувязі чалавек—ЭВМ: алфавітналічбавыя і графічныя дысплеі, эл. друкавальныя
    маіпынкі і інш. Асобную групу складаюць прыстасаванні і прылады для падрыхгоўкі даных. Для стварэння выліч. сістам калект. карыстання ў склад AC ЭВМ уключаны сродкі тэлеапрацоўкі і перадачы даных (мадэмы, прыстасаванні для аховы ад памылак, выклікальныя), лрыстасаванні спалучэння каналаў з апаратурай перадачы даных, абаненцкія пункты (тэрміналы), забяспечаныя прыстасаваннямі ўводувываду інфармацыі і яе адлюстравання. На Мінскім вытв. аб’яднанні выліч. тэхнікі асвоены выпуск ЭВМ ЕС1020 (1971), ЕС1022 (1975), ЕС1035 (1977), ЕС1060 (1978). За распрацоўку, асваенне і ўкараненне аперацыйньіх сістэм AC ЭВМ супрацоўнікам Мінскага зда выліч. машын і НДІ ЭВМ прысуджана Дзярж. прэмія СССР 1978.
    АДЗІНАЯ ТЭОРЫЯ ПОЛЯ, універсальная фіз. тэорыя мікрабудовы матэрыі, якая прызначана даць апісанне ўсіх фундаментальных узаемадзеянняў, вызначыць уласцівасці элементарных часціц і законы іх руху.
    У аснове Ат.п. ляжаць аіульныя палажэнні: 1) універсальнасць палявой канцэпцыі — кожнаму тыпу элементарных часціц і фундаментальных узаемадзеянняў адпавядаюць свае квантаварэлятывісцкія палі; 2) калібровачны (суперкалібровачны) прынцып як універсальны дынамічны прынцыл для ўсіх тьшаў фундаментальных узаемадзеянняў — кожны з іх звязваецца з дынамічнай (калібровачнай) сіметрыяй і адказнымі за гэтае ўзаемадзеянне сілавымі зарадамі элементарных часціц, а таксама з адпаведнымі калібровачнымі палямі (базонамі) — іх пераносчыкамі; 3) гіпотэза аб існаванні адзінага універсальнага фундаментальнага ўзаемадзеяння (адзінага поля), канкрэтнымі праявамі якога пры адпаведных умовах з’яўляюцца гравітац.. эл.магн., слабае і моцнае ўзаемадзеянні. Пачатак Ат.п. пакладзены стварэннем адзінай калібровачнай палявой тэорыі электраслабых узаемадзеянняў (1967—68), періпага аб’яднанага апісання даух тыпаў узаемадзеяння ў межах адной тэорыі. Пасля пабудовы квантавай хромадынамікі прапанаваны розныя схемы «Вялікага аб’яднання», адзінай калібровачнай палявой тэорыі эл,магн., слабага і моцнага ўзаемадзеянняў. Уключэнне гравітацыйнага ўзаемадзеяння ў агульную схему дасягнуга за ксшт увадзення суперсіметрыі (іпто звязвае ферміёны і базоны) і адпаведных суперкалібровачных палёў (гл. Супергравітацыя).
    На Беларусі даказана магчымасць пабудовы тэорыі ўсіх фундаментальных узаемадзеянняў з дапамогай універсальных нелінейных ураўненняў Фёдарава для аб’яднаных палёў (1968; Ф.І.Фёдараў).
    Літ : Фнзнка ммкромнра. М., 1980; Ф ё д о р о в Ф.Я. Уравнення первого порадка для гравнтацнонного поля // Докл. АН СССР. 1968. Т. 179, № 4; Б о г у ш АА Введенне в калнбровочную полевую теорню электрослабых взанмодействлй. Мн., 1987.
    А.А.Богуш. АДЗІНАЯ ЭНЕРГЕТЬІЧНАЯ СІСТЭМА, энергетычныя аб’екгы (элекграстанцыі, падстанцыі, лініі электраперадач, цеплавыя сеткі, кацельныя), звязаныя агульным рэжымам у бесперапынным працэсе вытвсці, ператварэння і размеркавання эл. і цеплавой энергіі. На тэр. б. СССР фарміраванне пачалося ў 1956—59. Да пач. 1990х г. завершана падключэнне большай ч. аб'ядна
    най электраэнергетычнай сістэмы да агульнай сеткі ліній электраперадач напружаннем 220, 330, 500 і 750 кВ. У 1991 А.э.с. аб’ядноўвала 92 энергет. сістэмы (выраблена каля 1490 млрд. кВт гадз элекграэнергіі). На пач. 1992 магугнасць 790 электрастанцый А.э.с. складала больш за 288 тыс. МВт. Беларуская энергетычная сістэма тэхналагічна ўваходзіць у паўн.зах. рэгіён А.э.с. б. СССР і звязана лініямі з Літоўскай, Смаленскай, Пскоўскай, Бранскай і Украінскай энергасістэмамі.
    А. У. Вержбаловіч.
    АДЗІНКА, 1) найменшы з натуральных лікаў n = 1. Пры множанні адвольнага ліку на 1 атрымліваецца той жа самы лік. 2) Элемент е мноства М наз. А у адносінах да бінарнай алг. аперацыі *, калі для адвольнага элемента а мноства М выконваецца роўнасць a * е = а, або е * a = а (абедзве роўнасці незалежныя, г. зн., іпто ў агульным выпадку a * в * в * а). Адрозніваюць левыя і правыя А.: a * еп = а і ел * a = а. Калі на мностве М вызначана некалькі бінарных аперацый (напр., множанне і складанне лікаў), то е наз. А. толькі ў адносінах да множання, у адносінах да складання — нулём.
    АДЗІНКАВАЕ, асобнае, індывідуальнае, філасофская катэгорыя, якая адлюстроўвае існаванне адносна асобных у прасторы і часе рэчаў, з’яў, працэсаў з індывід. якаснай і колькаснай акрэсленасцю. Выяўляе тое, што ўласціва толькі гэтаму аб'екту і адрознівае яго ад іншых. У якасці A можа разглядацца не толькі асобны прадмет, яго ўласцівасці ці прыкмета, але і цэлы іх клас, калі яны бяруцца як нешта адзінае. А. непарыўна звязана з агульным. Любая рэч індывідуальная ў параўнанні з іншымі, разам з тым у пэўных адносінах валодае агульнымі з імі ўласцівасцямі. Улік катэгорыі А. ў метадалогіі пазнання праяўляецца ў пераходзе ад адзінкавага праз асаблівае да агульнага, заканамернага. АА.Лазарэвіч.