Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
tg х = —===== вынікае, што arcsin х =
чі sin“x
= ^ Л
АДВЕНТЬІСТЫ (ад лац. adventus прышэсЦеХ паслядоўнікі хрысціянскай плыні ў пратэстантызме.
Вучэнне адвентызму ўзнікла ў 1830я г ў ЗША, заснавальнік У.Мілер. Прапаведуюць блізкасць 2га прышэсця Хрыста і ўстанаўлення на Зямлі 1000гадовага царства Божага уваскрэсенне мёртвых, пекла дая грэшнікаў’ Прызнаюць абрады водахрышчэння, прычашчэння, узаемнага абмывання ног. Абавязковай прызнаюць плату 1/10 часткі даходаў на карьісць абшчыны, місіянерскую дзейнасць. Mae некалькі галін: А першага дня семага дня (найб. пашыраны). рэфармісты і
Групы абшчын А. утвараюць злучэнні, з якіх складаювда уніёны (саюзы), дывізіёны. У дывізіён уваходзяць А. некалькіх дзяржаў (напр., у б. СССР А. складалі 1 дывізіён). Цэнтр А. знаходзіцца ў Вашынггоне. Усяго ў свеце каля 3 млн. А., з іх 1 млн. А. сёмага дня. Адвентызм належыць да таталітарных культаў, уплывае на свядомасць, пачуцці і паводзіны веруючых, якія знаходзяцца ў трывожным чаканні «канца свету». На Беларусі А. з’явіліся ў 1920я г. ў зах. рэгіёнах. Першым місіянерам на Палессі быў М.Даўтун (у 1921 вярнууся з заробкаў з ЗША), акгыўную дзейнасць вялі прыезджыя місіянеры. У 1925 у Столінскім рне створана першая абшчына. У 1973 на Беларусі было каля 300 А., у 1988 іх колькасць падвоілася. На 1995 існавала больш за 20 абшчын, з іх 10 на Брэстчыне.
К. С.Пракошына. АДВЕНТЫЎНЫЯ РАСЛІНЫ, заносныя расліны, ненаўмысна занесеныя ў пэўны рэгіён чалавекам або прыродным шляхам (вада, вецер. міграцыі жывёл, птушак і інш.) віды раслін, якія ў ім прыжыліся. Заносу садзейнічаюйь гавдаль с.г. прадукцыяй (зернем, бавоўнай. воўнай), інтэнсіўны транспартны абмен, перасяленне людзей і інш. Ар. могуць выцясняць абарыгенныя тды, парушаць структуру біягеацэнозаў, супраць пашырэння асобных з іх (небяспечнае пустазелле) прымаюць меры каранціну. У флоры Беларусі больш за 100 відаў А.р. 3 Еўропы занесены авёс шчаціністы, палявічка малая, з Амерыкі — купалка аднагадовая, аксамітнік сіняваты, галінзога драбнакветная, аксамітнік адкінуты, з Азіі _ грэчка татарская, торбачнік палявы, аксамітнік хвастаты і інш.; з Афрыкі__ лебяда пахучая.
АДВЕРБІЯЛІЗАЦЫЯ (ад лац. adverbium прыслоўе), пераход у прлслоўі словаформаў інш. часцін мовы, я й абумоўлены іх сінтаксічнымі функцыямі і зменамі лексічнага і грамат. значэнняў Адвербіялізуюцца: назоўнікі ўскосны?: склонаў («прыехаць раніцай»), прыметнікі («прыбіраць зболыпага»), лічэбнікі («працаваць удваіх»), займеннікі («адбылося панашаму»), дзеепрыметнікі («сказаць адкрыта»), дзеепрыслоўі («глядзець седзячы»), часціцы («плесці
100 АДВЕС
ся абыабы»), У выніку А. канчаткі зменных часцін мовы ператварыліся ў прыслоўныя суфіксы, а прыназоўнікі, што ўжываюцца з рознымі склонавымі формамі. сталі прыстаўкамі прыслоўяў: «3 боку вёскі даносіліся галасы» (І.Мележ), «Збоку, ля самай дарогі, ляжаў вялікі камень» (К.Чорны). Адвербіялізаваныя словаформы становяцца нязменнымі, набываюць новыя сінтаксічныя функцыі і сувязі, часам змяняюць месца націску («бегам — бягом», «крўгам — кругбм») і інш. ІЛ.Бурак. АДВЕС, груз, падвешаны на ніці; найпрасцейшае прыстасаванне для вызначэння вертыкалі. Пад дзеяннем сілы цяжару грузу нітка прымае верт. напрамак, адпаведны дадзенаму пункту зямной паверхні. Выкарыстоўваецца ў будве, пры ўстаноўцы вымяральных прылад, вымярэнні глыбіняў і інш.
АД ВОД у судаводстве, адхіленне суддзі (засадацеля) ад удзелу ў разглядзе пэўнай справы ў сувязі з яго асабістай зацікаўленасцю ў выніку справы або па інш. абставінах, якія выклікаюць сумненне ў непрадузятасці. Заканадаўства Рэспублікі Беларусь прадугледжвае таксама А. пракурору, следчаму, асобе, якая вядзе дазнанне, сакратару суд. пасяджэння, эксперту, спецыялісту, перакладчыку, панятому, калі яны асабіста, прама ці ўскосна, зацікаўлены ў выніках справы. Правілы А. садзейнічаюць усебаковаму, поўнаму і аб’екгыўнаму даследаванню акалічнасцяў справы і прыняццю правільнага рашэння. І.І.Пацяружа.
АДВОДАК, частка надземнага сцябла з пупышкамі, якая на час укаранення не аддзяляецца ад мацярынскай расліны. Для атрымання вертыкальных А. матачныя кусты абразаюць, пакідаючы пянькі выш. 2—3 см. Пасля дасягнення верт. парасткамі выш. 12—15 см кусты акучваюць вільготнай глебай 2— 3 разы да ўтварэння пагорачкаў выш. 25—30 см на працягу росту расліны. Выкарыстоўваюць пры размнажэнні клонавых прышчэпаў яблыні і грушы. Размнажэнне гарызантальным і А. робіцца лрышпільваннем парасткаў да зямлі і акучваннем. Выкарыстоўваюць для ягадных культур, айвы, шаўкоўніцы і інш. Дугападоб н ы я (змеепадобныя) А. робяць пры размнажэнні цяжкаўкараняльных раслін з доўгім перыядам коранеўтварэння (напр., акгьшідыі).
АДВОДЫ, возера ў Беларусі, у Полацкім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Крашанка. За 24 км на ПдЗ ад Полацка. Пл. 0,3 км2, даўж. 0,8 км, найб. шыр. 0,4 км. Пл. вадазбору каля 32 юг. Злучана ручаём з воз. Зыкбўскае, на Пд выцякае ручай у р. Крашанка.
АДВОРАНСКАЕ ВОЗЕРА, у Беларусі, ва Ушацкім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Тураўлянка. Пл. 0,25 км , даўж. 0,88 км, найб. шыр. 0,43 км, найб. глыб. 7,1 м, даўж. бераг^вой лініі 2,1 км. Пл. вадазбору 2,3 аг. Схілы выш. ад 3 да 8 м. Берагі сплавінныя. Дно выслана сапрапелем. Злучана ручаём з воз. Янова.
АДГЕЗІЯ (ад лац. adhaesio прыліпанне), 1) счапленне паверхняў разнародных цвёрдых ці вадкіх целаў (фазаў) пры кантактаванні. Абумоўлена тымі ж прычынамі, што і адсорбцыя. Характарызуецца адгезійнай трываласцю — работай, неабходнай для раздзялення целаў у разліку на адзінку паверхні; цесна звязана з кагезіяй. Уплывае на мех. ўласцівасці кампазіцыйных матэрыялаў. Улічваецца пры нанясенні палімерных пакрыццяў, склейванні, спяканні, зварцы, луджэнні і інш., павялічвае трэнне. 2) У б і я л о г і і А. клетак — здольнасць іх зліпацца паміж сабой і з роз
Размнажэнне прышчэпаў алволкамі: 1 — гарызантальныя адводкі (а — прышпільванне галін; б — выгляд куста восенню; в — аддзелены адводак, прыдатны для пасадкі); 2 — вертыкальныя адводкі (а — зрэзаны адводак; б — куст восенню пасля 2 — 3 акучванняў; в — той самы куст, разакучаны для аддзялення адводкаў; г — укаранёныя парасткі).
нымі субстратамі біял. і небіял. паходжаішя. Залежыць ад стану вонкавай паверхні плазматычнай мембраны і складу пазаклетачнага асяроддзя. Для ажыццяўлення А неабходна прысутнасць іонаў кальцыю і магнію. Паводле сучасных меркаванняў за міжклетачную А. адказныя глікапратэіды. Большасці клетак уласціва выбіральная А, 3 яе парушэннем звязана здольнасць пухлінных клетак да метастазавання. На А. заснавана агрэгацыя клетак.
АДГОН, абястлушчанае малако пасля аддзялення вяршкоў ад цэльнага малака. Састаў А. залежыць ад зыходнага саставу цэльнага малака і ступені яго абястлушчвання. Mae ў сярэднім каля 3,2% бялкоў, 4,8% малочнага цукру,
0,05% тлушчу, 0,7% мінер. рэчываў. Выкарыстоўваецца як харч. дыетычны прадукт, на прыгатаванне сухога і згушчанага малака, сыраквашы, кефіру, кумысу, сыру і інш., выраб казеіну, як корм ддя маладняку жывёлы і ігтушак.
АДГОР’Е, адносна кароткае вузкае адгалінаванне горнага хрыбта, якое адыходзіць ад галоўнага хрыбта пад вуглом; хрыбет другога парадку. Утвараецца пры расчляненні гор мясц. вадасцёкамі, а таксама ў вьшіку разгалінавання горных ланцутоў, часам пры мясц. неатэктанічных падняццях.
АДДЗЕЛ у геалогіі, самае буйное падраздзяленне геал. сістэмы, якое мае планетарнае пашырэнне; адзінка агульнай стратыграфічнай шкалы. Аб’ядноўвае адклады, што ўтварыліся на працягу геал. эпохі. Кожны А. адасабляеода па харакіэрных рэштках выкапнёвай фауны і флоры і падзяляецца на ярусы.
АДДЗЕЛ КІРАЎНІЦТВА ПРАВІНЦЫ
ЯМІ ЛІТВЬІ (Wydzial zarzadzajacy prowincjami Litwy), орган кіравання паўстаннем 1863—64 у Літве і на Беларусі. Створаны ў сак. 1863 у Вільні замест скасаванага Часовага правінцыяльнага ўрада Літвы і Беларусі. Узнік у выніку змовы памешчыцкай групоўкі «белых» з камісарам варшаўскага паўстанцкага ўрада ў Літве і на Беларусі Н.Дзюлёранам. У склад аддзела ўвайшлі «белыя»: Я.Гейштар (старшыня), ААскерка, Ф.Далеўскі, 1.Лапацінскі, АЯленскі. 27.2.1863 аддзел абвясціў несапраўднымі ўсе мандаты Часовага ўрада. «Белыя» імкнуліся звузіць сац. базу паўстання, паставіць на камандныя пасады сваіх аднадумцаў. Аддзел выдаваў загады і
АДЖАНТА 101
адозвы (у тл. маніфест да бел. сялян ад 3.5.1863 на бел. мове), газеты. У канцы мая — пач. чэрв. 1863 Аскерка, Далеўскі і Яленскі арыштаваны, замест іх уведзены прадстаўнікі «чырвоных» К.Каліноўскі і У.Малахоўскі, намаганнямі якіх выдадзены дакументы радыкальнага характару, у т.л. «Прыказ... да народу зямлі літоўскай і беларускай» (11.6.1863), № 7 «Мужыцкай праўды» 26.6.1863 А.к.п.Л. перайменаваны ў Выканаўчы аддзел Літвы. Г.В.Кісялёў.
АДДЗЕЛАЧНЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ ў будаўніцтве, матэрыялы для аддзелачных работ. Падзяляюцца на А.м. вонкавай і ўнутранай аддзелкі, на канструкцыйнааддзелачныя і эксплуатацыйнааддзелачныя. Да А.м. належаць лакафарбавыя матэрыялы, абліцовачныя матэрыялы, аддзелачныя растворы і бетоны, прыродныя і пггучныя каменныя матэрыялы, адцзелачная кераміка, матэрыялы і вырабы са шкла (гл. Шклаблокі, Шклопрафіліт, Шкляная плітка), з драўніны (паркет), паперы (шпалеры), пластычных мас (сінт. плёнкі, лінолеум, рэлін), дывановыя пакрыцці для падлогі і інш.
АДЦЗЕЛАЧНЫЯ РАБОТЫ ў б у даўніцтве, работы, звязаныя з выкарыстаннем аддзелачных матэрыялаў у мэтах павышэння даўгавечнасці, паляпшэння эксплуатацыйных, санітарнагігіенічных і архітэктурнамаст. якасцяў збудаванняў. Да А.р. належаць малярныя работы, абліцовачныя работы, шкляныя работы, шпалерныя і штукатурныя работы, устаноўка сталярных вырабаў і дэталяў, насціланне падлогі (у тым ліку паркету). Паслядоўнасць і сумяшчэнне з інш. буд. работамі залежаць ад асаблівасцяў канструкцыі і тэхналогіі ўзвядзення збудаванняў, часткова выконваюцца пры вытвсці буйнапамерных зборных элементаў.
АДДЗЯЛЁННЕ ваеннае, 1) воінскае страявое падраздзяленне ва ўзбр. сілах большасці краін. Сюіадаецца з 6— 12 чал. на чале з камандзірам (сяржантам, старшыной). Уваходзіць у склад узводаў — мотастралк., пяхотных (мотапяхотных) і інш. У танк. войсках і авіяцыі А. адпавядае экіпаж танка, самалёта, у артылерыі — разлік гарматы. На караблі А. аб’ядноўвае асабовы склад адной спецыяльнасці і звычайна ўваходзіць у склад каманды. 2) Арганізацыйная адзінка ў штабах, ваеннанавуч. установах і інш. (А. кадраў, страявое А. і інш.).