• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    АГОНЬ (ваен.), стральба з розных відаў агнястрэльнай зброі, адзін з асн. сродкаў знішчэння і паражэння праціўніка.
    Адрозніваюць А адзіночнымі выстраламі, залпавы, бесперапынны; па напрамках — перакрыжаваны, франтальны, флангавы; можа быць беглы, кінжальны, масіраваны, метадычны і інш., з артыл. сістэм — сканцэнтраваны, рухомы і нерухомы заіараджальны, паслядоўііы. агнявы вал і ініп. А. уключае таксама пуск ракет у звычайным начынні.
    АГОЎСКАЯ РАЗМАЛЁЎКА, від бел. нар. творчасці; традыц. аздабленне
    Да арт. АгоУскія куфры. Куфар. Размалёўка Т. Доўгер. 1950я г. Вёска Агова Іванаўскага раёна.
    алейнымі фарбамі мэблі, дываноў, шкляных пано — «карцінак», рамак для фотаздымкаў, тканін для ўпрыгожання інтэр’ера хаты і інш. Была пашырана ў вёсках Агова, Опаль Іванаўскага, Здзітава, Жорнаўка, Спорава Бярозаўскага, Крамно Драгічынскага рнаў Брэсцкай вобл. ў канцы 19 ст. — 1960х г. Выконвалася на дрэве, шкле, палатне, цыраце, паперы.
    Агра. Агульны выгляд.
    Асаблівай жывапіснасцю і хараством паліхромнай размалёўкі, гармоніяй дэкору і формы вылучаюцца агоўскія куфры. Матывы Ар. — раслінныя (букеты, вазоны), зааморфныя (ластаўкі, галубы, зязюлі), антрапаморфныя («паненка», «кавалер»), геаметрычныя; часам уключаюць надпісы (добрае пажаданне, прозвішча майстра, год стварэння вырабу). Ар. мае шмат агульнага з паліхромнай аб’ёмнай вышыўкай гладдзю на адзенні, ручніках і інш. Сувеніры, рэчы хатняга ўжытку, мэбля, аздобленыя па матьгеах Ар., вырабляюцца на Брэсцкай фабрыцы сувеніраў, Пінскай фабрыцы мастацкіх вырабаў, майстрамінадомнікамі. М.Ф.Раманюк.
    АГОЎСКІЯ КУФРЫ, вырабы бел. нар. майстроў з вёсак Агова, Опаль, Іванаўскага, Крамно, Заверша, Хомск Драгічынскага рнаў Брэсцкай вобл. Промысел узнік у пач. 20 ст., найб. росквіту дасягнуў у 1950я г. Паводле канструкцыі А.к. традыцыйныя: прамавугольная скрыня памерам 60 х 110 х 80 см з пукатым векам, на 4 метал. ці драўляных колцах, з 2 ручкамі на баках.
    У пач. 20 ст. іх фарбавалі ў адзін колер, акоўвалі палосамі бляхі. У 1920—30я г. размалёўвалі ў розныя колеры. Палосамі фляндроўкі, што замяніла старадаўнюю акоўку, плоскасць куфра падзялялася на некалькі прамавугольнікаў, якія запаўняліся расліннымі, геам. і зааморфнымі кампазіцыямі. Харакгар дэкору аналагічны інш. відам мясц. размалёўкі (гл. Агоўская размалёўка) ці аздабленню адзення, ручнікоў, дываноў. Традыцыйна існавала раздзяленне вьпв. працэсаў: мужчыны выконвалі сталярныя і кавальскія работы, жанчыны — размалёўку. Промысел занялаў у пач. 1960х г., у 1970я г. адроджаны (у 1978 у в. Агова створаны філіял Брэсцкай фкі сувеніраў). Я.М.Сахута. АГРА... (ад грэч. agios поле), першая састаўная частка складаных слоў, якая па значэшіі адпавядае слову «агранамічны», напр., аграбіяцэноз, аграномія.
    АГРА, горад у Паўн. Індыі, у ііггаце УтарПрадэш, порт на р. Джамна. 899 тыс. ж. (з прыгарадамі; 1991). Вузел чыгунак і аўтадарог. Цэшр с.г. раёна.
    80 АГРАБІЯЦЭНОЗ
    Гарбарнаабутковая, тэкст. (баваўняная), харч., папяровая, шкларобная, эл.тэхн. прамсць. Саматужныя промыслы (ручное ткацтва, разьба па камені).
    У А створапы выдатныя ўзоры магольскай архітэктуры Індыі: крэпасць Аграфорт (1564—70; чырв. пясчанік) з палацам ДжахангірыМахал (1570), «Жамчужнай мячэццю» (1646—53; белы мармур), заламі ДываніАм (пачагы ў 1627) і ДываніКхас (1637); маўзалей ТаджМахал', Саборная мячэць (1648); грабніца ІтымадудДаула (1622—28; белы мармур з інкрустацыяй). За 9 км ад А ў Сікандры маўзалей Акбара (1612—13); за 37 км унікальны помнік інд. горадабудаўніцтва ФатыхпурСікры (рэзідэнцыя Акбара, 1569— 84). А. — цэнтр нар. разьбы і інкрустацыі па мармуры. Сучасная частка А. забудавана ў канцы 19 — пач. 20 ст. У А. унт (1927), Таджмузеум з археал. калекцыямі, спец. бка прац Гандзі.
    Літ:. Math К. Agra and its monumental glory. Bombay, 1977.
    АГРАБІЯЦЭНбЗ, аграцэноз (ад агра... + біяцэноз), біялагічнае згуртаванне пасяўных культур, пустазелля, жывёл і мікраарганізмаў, створанае ў выніку с.г. дзейнасці чалавека. У адрозненне ад натуральнага біяцэнозу мае абмежаваны склад раслінных і жывёльных кампанентаў (у аснове культываваныя чалавекам расліны), слаба выяўленае самарэгуляванне, але большую біял. прадукцыйнасць. Комплексы інш. арганізмаў фарміруюцца ў выніку натуральнага адбору і рэгулявальнай дзейнасці чалавека. А. займаюць каля 10% усёй паверхні сушы.
    «АГРАБУД», вытворчапраектнатэхналагічны інсты тут «Аграбуд» М і н і с т э р ства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1992 у Мінску на базе Бел. філіяла Усесаюзнага дзярж. праекгнатэхнал. інта «Аграбуд», арэнднае прадпрыемства.
    Асн. кірункі дзейнасці: канструктарскія, тэхн., пусканаладачныя і н.д. работы; укараненне і аказанне дапамогі ва ўкараненні навук.тэхн. дасягненняў; вытвсць абсталявання, аснасткі, буд. вырабаў і матэрыялаў; утылізацыя і перапрацоўка прамысл. адходаў і другаснай сыравіны і інш.
    «АГРАБУДМЕХАНІЗАЦЫЯ», Дзяржаўны канструктарскатэхналагічны інстытут « A г р a будмеханізацыя» М і н і с т э р ства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Б е л ар у с ь . Засн. ў 1986 у Мінску на базе праекгнаканструктарскага бюро (з 1965), да 1992 — Усесаюзны канструктарскатэхнал. інт буд. механізацыі.
    Асн. кірункі дзейнасці: стварэнне сродкаў механізацыі буд.мантажных работ, у т.л. па ліквідацыі вынікаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС; распрацоўка бетонамяшальных установак і комплексаў, вагавых дазатараў вады, цэменту і напаўняльнікаў, тэхналогій і абсталявання для выгвсці сценавых блокаў павышанай дакладнасці.
    АГРАГЛЁБАВЫ РАЁН, таксанамічная адзінка глебавагеаграфічнага раянавання; састаўная частка глебавакліматычнай акругі з пэўным комплексам прыродных і эканам. умоў. Вылучаецца паводле генетычна аднолькавага тыпу рэльефу, глебавага покрыва, мезаклімату, ступені забалочанасці, умоў для гасп. дзейнасці і інш. На тэр. Беларусі 20 А.р. Гл. карту пры арт. Глебавагеаграфічнае раянаванне.
    АГРАКЛІМАТАЛОГІЯ, гл. ў арт. Аграметэаралогія.
    АГРАКЛІМАТЬІЧНАЕ РАЯНАВАННЕ, падзел тэрьпорыі па стунені спрыяльнасці кліматычных умоў для земляробства. Асн. задача А.р. — вылучэнне тэрыторый (паясоў, зон, абласцей, раё
    ПадвобласцІ: А,Б,В,—Заходнія; Г,Д,Е,— Усходнія
    Раёны: 1 Ашмянска—МІнска—Свянцянокі, 2 НарачаяаВІлейскі, 3 Ушацна—Лепельскі, ДПолацні, 5 Асвейска—Браслаўскі, в Гарадоцка—ВіцебскІ, 7 Суражсча—Лучоскі, 8 Аршанскі. 9 Гродзенска—Івацэвіцкі, 10 ЛІдска—Івянецкі, 11 Навагрудскі, 12 БаранавіцкаГанцавіцкі. 13 Барысаўска— РудэенскІ, 14 Бя
    рэзінсні, 15 Горацна—Насцюковіцні, 16 Пружана Брэсцні, 17 Пікскі, 18 Жыткавіцна—Мазырскі, 19 Гомельскі
    наў і г.д.), што адрозніваюцца паміж сабой асаблівасцямі клімату і ўмовамі с.г. вытвсці. Падзяляецца на агульнае, якое дае магчымасць вызначыць у цэлым агракліматычныя рэсурсы для сельскай гаснадаркі, і спецыяльнае, што служыць для вырашэння канкрэтных вьгтв. задач. Ацэнка агракліматычных рэсурсаў праводзіцца пераважна праз паказчыкі колькасці цяпла і вільгаці, умоў перазімоўкі культур. У аснову А.р. ва ўмераных шыротах пакладзена сума тр вышэй за 10 °C і працягласць залягання ўстойлівага снегавога покрыва. У найб. пашыранай схеме А.р. Беларусі (паводле А.Х.Шкляра) тэр. рэспублікі падзяляецца на 3 агракліматычныя вобласці з 6 падвобласцямі і
    19 агракліматычнымі раёнамі (гл. схему). Раянаванне грунтуецца на аснове фіз.геаір. правінцый, улічваюцца сумы тр паветра за цёплы перыяд года (з трамі паветра вышэй за 10 °C), каэфіцыент увільгатнення, кантынентальнасць клімату, колькасць дзён з трамі паветра ад 5 да 15 °C і інш. паказчыкі.
    Літ:. Грннгоф Н.Г., Попова В.В., Страшный В.Н. Агрометеорологня. Л., 1987; III к л я р А.Х. Клнматаческне ресурсы Белорусснн н нспользованне нх в сельском хозяйстве. Мн., 1973. Т.С.Папова.
    АІРАКЛІМАТЬІЧНЫЯ КАРГЫ Адлюстроўваюць клімат як фактар с.г. вытвсці. Характарызуюць комплекс агракліматычных рэсурсаў пэўных тэрыторый, кліматычныя ўмовы развіцця асобных культур, асобныя віды кліма
    тычных рэсурсаў сельскай гаспадаркі ў зручных паказчыках (напр., сумы акгыўных тр, працягласць вегетац. перыяду), кліматычныя з’явы, небяспечныя для сельскай гаспадаркі, тэрміны вегетацыі культур. Выкарыстоўваюцца для абгрунтавання агракліматычнага раянавання, рацыянальнага выкарыстання кліматычных рэсурсаў, планавання тэрмінаў с.г. работ і вызначэння спецыялізацыі сельскай гаспадаркі.
    АГРАЛЕСАМЕЛІЯРАЦЫЯ (ад агра... + лес + меліярацыя), тэорыя і практыка правядзення лесаводчых (у спалучэнні з агранамічнымі і інж.) мерапрыемстваў па прадухіленні неспрыяльнага для с.г.
    АГРАНОМІЯ	81
    вытвсці дзеяння прыродных факгараў. Асн. мэта A — стварэнне ахоўных лесанасаджэнняў, якія прадухіляюць або памяншаюць эрозію глебы, замацоўваюць яры, схілы, пяскі, выконваюць ветраахоўную і снегазатрымальную функцыі, паляпшаюць мікраклімат, павышаюць вільготнасць глебы. У значных маштабах ахоўным лесаразвядзеннем займаюцца ў многіх краінах б. СССР і свету (ЗША, Данія, Вялікабрытанія, Германія, Францыя, Канада, Балгарыя, Венгрыя і інш.). На Беларусі яно ажыццяўляецца ў складзе мерапрыемстваў па меліярацыі зямель.
    Навук. асновы А ў Расіі закладзены працамі В.В.Дакучаева, АІ.Ваейкава, Г.М.Высоцкага ў канцы 19 ст. У распрацоўку агралесамеліярац. мерапрыемстваў вял. ўклад зрабілі рус. і бел. вучоныялесаводы Г.Ф.Марозаў, М.С.Несцераў, М.І.Сус, АС.Казменка, АР.Мядзведзеў, І.К.Якушэнка, АІ.Саўчанка, В.К.Паджараў і інш.
    Даследаванні на Беларусі пачаліся ў 1950я г., вядуцца ў Інце лесу АН Беларусі, Бел. тэхнал. унце, н.д. інтах глебазнаўства і аірахіміі, меліярацыі і лугаводства. Распрацаваны спосабы аблясення пяскоў, стварэння полеахоўных лясных палос на асушаных тарфяніках, лясных палос на схілах, разараных пясках і супесках, аблясення яроў, агратэхн. прыёмаў барацьбы з эрозіяй.
    Літ:. Агролесомелнорацня. 3 нзд. М., 1966; Орловскнй В.Б., Поджаров В.К., Воробьёв В.Н. Заіцмтное лесоразведенне в Белорусснн: (Справ. пособне). Мн., 1980.
    АГРАМАДЖВАННЕ ВЫТВОРЧАСЦІ, зліццё раздробненых вытв. працэсаў у розных галінах эканомікі ва ўсё больш паглыблены вытв. грамадскі працэс. Абумоўлена грамадскім падзелам працы, выкарыстаннем сродкаў вытвсці, якія патрабуюць калекгыўнай дзейнасці, вядзе да канцэнтрацыі і цэнтралізацыі капіталу, паглыблення спецыялізацыі вытворчасці, кааперавання вытворчасці, міжнар. інтэграцыі эканамічнай.