Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
М.В.Анцыповіч.
АГНАТЫ, грула ніжэйшых пазваночных жывёл; гл. Бяссківічныя.
АГНЁЎ Сяргей Іванавіч (17.11.1886, Масква — 20.12.1951), рус. заолаг. Др біял. н. (1935), праф. (1930). Засл. дз. нав. Расіі (1947). Скончыў Маскоўскі унт (1910). Заснавальнік маскоўскай школы тэрыёлагаў (даследчыкаў млекакормячых). Вывучаў птушак Белавежскай пушчы. Аўгар падручнікаў і навук.папулярных гаіг. Дзярж. прэміі СССР 1942, 1951.
Тв.: Зверя СССР н прнлежашнх стран: (Зверн Восточной Европы н Северной Азші). Г. 1—7. М.; Л., 1928—50; Зоологня позвоночных. 4 нзд. М., 1945; Очеркн экологпн млекошггаюіцнх. М., 1951.
•^ГНЁЎКА, род грыбоў, гл. Лускаўніца. АІ’НЕУКІ (Pyralididae), сямейства дзённых матылёў. У сусв. фауне каля 20 тыс. відаў. Пашыраны на ўсіх мацерыках, акрамя Антарктыды. Жывуць у пустынях, стэпах, лясах, на лугах, некаторыя — на водных раслінах, у прадукговых складах, збожжасховішчах, млынах. На Беларусі 150 відаў; найб. вядомыя: лугавы і сцябловы (кукурузны) матылькі (пашкоджваюць буракі’ каноплі, бабовыя, сланечнік, кукурузу, проса), паўднёвая свірнавая А. (шкодзіць зернебабовым); шышкавая А. (псуе хвою і лісце хваёвых і мяшаных лясоў), млынавая і мучная А. (пашкоджваюць зерне і харч. прадукгы); вял. васковая А. (псуе воск і вашчыну ў вуллях).
Дробныя і сярэдніх памераў: крылы (раз
’ 5 см> склаДаюцца трохвугольнікам ці абгортваюць цела трубачкай. Развіццё з поўным ператварэннем. Вусені жывуць звычайна ўнугры раслін (кормяцца каранямі, парасткамі. пладамі 1 г.д.) або ў скручаным лісці. ^^^ У ведыйскай і індуісцкай міфалогіі бог агню, хатняіа ачага, ахвярнага вогнішча; пасрэднік паміж людзьмі і багамі. У А. мноства іпастасяў: агонь на небе (сонца, маланка), агонь у водах,
78 АГНІШЧА
агонь ахвярнага вогнішча; ён адначасова і стары і малады.
АГНІШЧА, прыстасаванне, дзе ў старажытнасці распальвалі і зберагалі агонь, які служыў чалавеку для абагравання, прыгатавання ежы і абароны ад дзікіх звяроў. Рэшткі першых А знойдзены на стаянках пітэкантрапа ва Усх. Афрыцы (больш за 1 млн. г. таму назад)
Ш.ІАгнон.
ЭАгняцвет.
і сінантрапа ў Кітаі (каля 300 тыс. г. назад). На Беларусі найб. старажьгтныя А. вядомы з эпохі верхняга палеаліту (Бердыж, Юравічы).
АГНІШЧАНІН, першапачаткова малодшы дружыннік стараж.рус. князя, які кіраваў княжацкай гаспадаркай, дваром, слугамі. У 11—13 ст. старшы дружыннік, «княжой муж», баярын. Аб прывілеяваным становішчы А. сведчыць Руская праўда, якая за яго забойства вызначала даайны штраф у 80 грыўняў.
АПібзіЯ (ад а... + грэч. gnosis пазнанне, распазнаванне), парушэнне працэсаў распазнавання навакольных прадметаў і з’яў пры захаванні свядомасці і адчувальнасці. Узнікае пры шырокім пашкоджанні пэўных аддзелаў кары вял. паўшар’яў галаўнога мозга. Адрозніваюць А. зрокавую («душэўная слепата»), калі хворы не пазнае знаёмыя прадметы, людзей (А. на людзей), але вастрыня зроку захавана, А. слыхавую — хворы не здольны распазнаваць гукі, А. адчувальную — немагчымасць распазнаваць знаёмыя прадметы на дотык (астэраагноз), А. нюхальную і смакавую — парушэнне распазнавання знаёмых прадметаў і рэчаў па іх паху і смаку. У некаторых выпадках хворы не арыентуецца ў частках свайго цела.
АГНОН (Agnon; сапр. Ч а ч к е с ) Шмуэль Іосеф (17.7.1888, г. Бучач Цярнопальскай вобл., Украіна — 17.2.1970), ізраільскі пісьменнік. Самы значны твор — авантурны раман «Дачка на выданні» (1931). Аўтар псіхал. раманаў «Простая гісторыя» (1935), «Госць на адну ноч» (1938—39), «Зусім нядаўна» (1945), аповесцяў «Госць зайшоў пераначаваць» (1939), «У глыбінях мораў» (1952), збкаў апаввданняў «Снапы» (1963), «Апавяданні дм ўсёда
равання» (1967) і інш. У творах спалучэнне фалькл. сюжэтаў і вобразаў з фантазіяй, іроніі са спачуваннем, рэлігійныя матывы. Нобелеўская прэмія 1966.
АГНЯВАЯ ПАДРЫХТОЎКА, 1) састаўная частка палявой вывучкі войскаў; асн. прадмет баявой падрыхтоўкі мотастралк. і танк. падраздзяленняў. Mae на мэце навучыць ваеннаслужачага дасканала валодаць зброяй (узбраеннем), весці разведку цэляў, вызначаць адлегласць да іх, хутка і трапна паражаць іх першымі выстраламі (чэргамі), выкарыстоўваць усе спосабы вядзення агню з улікам метэаралагічных і балістычных умоў і інш. Праводзіцца на занятках па вывучэнні зброі, боепрыпасаў і правілаў стральбы, на трэніроўках, вучэбных і кантрольных стрэльбах і інш. 2) Перыяд агнявога паражэння праціўніка перад атакай. Праводзіцца сіламі артылерыі, ракетных войск і авіяцыі для прарыву рубяжа абароны, пры ўводзе ў
Агні.
Драўляная скульптура. 1819 ст.
Да арт. Агоўская размалёўка. Пано. Размалёўка па шкле. 1960я г. Вёска Крамно Драгічынскага раёна.
бой другіх эшалонаў (рэзерваў), а таксама ў абароне пры нанясенні контрудараў. Спыняецца з пераходам наступаючых у атаку або змяняецца агнявой падтрымкай атакі.
АГНЯМЁТ, зброя, прызначаная для паражэння жывой сілы праціўніка струменем агню запаленай сумесі, падпалу тэхн. сродкаў і матэрыяльных запасаў, стварэння ачагоў пажару. Складаецца з рэзервуара, брандспойта і запальніцы. Адрозніваюць А. ранцавыя (пераносныя), цяжкія пяхотныя (на двухколавым лафеце), механізаваныя (на самаходным шасі), танкавыя (асн. або дадатковае ўзбраенне), фугасныя (стацыянарныя з выкідам агнясумесі парахавым зарадам) і рэактыўныя (пераносныя — ружжо з рэакгыўным снарадам з агнясумессю). Адлегласць вогнемятання ранцавых да 70 м. рэактыўных — да 800 м, астатніх — да 200 м. Упершыню А. выкарыстаны герм. войскамі ў 1915.
АГНЯНАЎ (Огнянов) Сава Петраў (24.5.1876, г. Канстанца, Румынія — 22.3.1933), балгарскі акцёр. На сцэне з 1902. 3 1904 у Нар. тры (Сафія). У 1911—12 вывучаў мастацтва Маскоўскага маст. тра. Сярод роляў: Дынка («Вампір» А.Страшымірава), Рад Лупу, цар Іван Асен («Над безданню», «Барыслаў» І.Вазава), Рагожын («Ідыёт» паводле Ф.Дастаеўскага), Гамлет («Гамлет» У.Шэкспіра), доктар Ранк («Нора» Г.Ібсена), Цэзар («Цэзар і Клеапатра» Б.Шоу) і інш. Здымаўся ў кіно.
АГНЯСТРЭЛЬНАЯ ЗБРОЯ, агульная назва сродкаў, у якіх для выкідвання з канала ствала снарада (кулі, міны) выкарыстоўваецца сіла ціску ад згарання парахавых зарадаў ці спец. гаручых сумесяў. Бывае гладкаствольная і наразная, аднаразовая і аўтаматычная, баявая, спартыўная і паляўнічая; паводле абслугоўвання і выкарыстання — індывідуальная і калектыўная. Баявая А.з. падзяляецца на артылерыйскую (гарматы, мінамёты, гаўбіцы і інш.), стралковую (рэвальверы, пісталеты, аўтаматы, вінтоўкі, карабіны, кулямёты і
інш.); да Аз. адносяцца таксама гранатамёты.
Аз. з’явіліся пасля вынаходсгва пораху і ўпершыню выкарыстана ў Кітаі ў 11 ст. У Еўропе, у т.л. на Беларусі, вадо.ма з 14 ст. Выраблялася на Беларусі з канца 14 ст. У 16—18 ст. людвісарні (ліцейныя майстэрні), дзе адлівалі гарматы, існавалі ў Нясвіжы, Слуцку, Урэччы, Быхаве, Магілёве і інш. гарадах. Буйнейшыя вытворцы сучаснай Аз. і інш. ўзбраення — ЗПІА, Расія, Францыя і інш. прамысловаразвітыя краіны.
АГНЯЦВЕТ Эдзі (сапр. Каган Эдзі Сямёнаўна; н. 11.10.1913, Мінск), бел. паэтэса. Скончыла Мінскі пед. інт (1936). Друкуецца з 1929. Выдала збкі лірыкі «Вершы» (1938), «Вясновай раніцай» (1941), «Беларуская рабіна» (1959), «Жаданне» (1971), «Закаханым» (1986) і інш. Шмат піша для дзяцей: «Васількі» (1947), «Твае таварышы» (1959), «Докгар Смех» (1977), «На двары алімпіяда» (1984, Міжнар. гана
АГРА 79
ровы дыплом 1986), «Рэчкарэчанька мая» (1991) і інш. На бел. мову пераклала творы франц. паэзіі («Краіна Паэмія», для дзяцей, 1962; «Выбраныя песні» П.Ж.Беранжэ, 1960; «Зямны акіян» Г.Апалінэра, 1973; «3 табой» П.Элюара, 1980); у 1993 выдадзены зб. перакладаў «3 французскай і бельгійскай паэзіі»). Па яе лібрэта пастаўлены оперы для дзяцей «Джанат» (1942, муз. Л.Шварца) і «Марынка» (1955, муз. Р.Пукста).
Тв.: Выбр. творы. Т. 1—2. Мн., 1976.
Літ.'. Б а р с т о к М.М. Эдзі Агняцвет // Беларуская дзіцячая літаратура. 2 выд. Мн.. 1980.
АГОГІКА (ад грэч. agoge адвод, аднясенне), у музычным выкананні невялікія, часам не пазначаныя ў нотным тэксце адхіленні ад тэмпу і метра. У вак. музыцы садзейнічае гнуткасці, выразнасці выканання, падкрэслівае матыўнае чляненне, гарманічную структуру твора, сэнсавы змест.
АГОЛ Іосіф (Ізраіль) Іосіфавіч (2.12.1891, г. Бабруйск — 10.3.1937), украінскі генетык і філосаф. Акад. АН УССР (1934). Скончыў Маскоўскі унт (1923). У 1918—19 чл. і сакратар Мінскага губ. рэўкома, сакратар Мінскага гарвыканкома, нам. камісара па справах фінансаў БССР. Чл. ЦВК Літбела. 3 1924 супрацоўнік Інта філасофіі, секцыі прыродазнаўчых навук Камуніст. акадэміі. Працаваў у ЗША па праблемах генетыкі дразафілы, з 1934 у АН УССР. Аўтар прац па праблемах генетыкі, арган. мэтазгоднасці, філас. пытаннях прыродазнаўства. У 1936 рэпрэсіраваны і расстраляны. Рэабілітаваны пасмяротна.
Тв.: Пронсхожденне жнвотных н человека. М., 1924; Дналектнческнй метод н эволюшіонная теормя. М.; Л., 1927.
АГОНІЯ (ад грэч. agCnia барацьба), згасанне асн. жыццёвых працэсаў у перыяд, які папярэднічае смерці. Суправаджаецца стратай свядомасці, парушэннем дыхання, згасаннем адчувальнасці, рэзкім спадам сардэчнай дзейнасці, памутненнем рагавіцы вока, сіняватабарвовым адценнем скуры. Працягласць А. — некалькі мінут, гадзіны.
АГОНЬ, з’ява, звязаная з працэсам гарэння; уключае вонкавае і сенсорнае ўспрыманне яго чалавекам. Сляды А. археолагі знаходзяць пры раскопках паселішчаў сінантрапаў і неандэртальцаў.
Доўгі час людзі карысталіся прыродным A, які ўзнікаў пры самазагаранні дрэў і раслін ад маланкі, вывяржэння вулканаў, загарання прыроднага газу і інш., і падгрымлівалі гарэнне ў ямах і апіішчах. У пач. верхняга палеаліту людзі навучыліся здабываць А ад трэння кавалкаў дрэва. Пазней (у пач. жал. веку) А высякалі з крэменю пры дапамозе жал. крэсіва, з 19 ст. сталі выкарыстоўваць запалкі, запальнічкі. Авалоданне А спрыяла канчатковаму аддзяленню першабытнага чалавека ад жывёльнага свету і зрабіла вызначальны ўплыў на развіццё агульначалавечай культуры і ўзаемаадносін паміж людзьмі. У стараж беларусаў А лічыўся радавым і хат
нім бажаством, абаронцам хатняга ачага і лек. сродкам. Уяўленні пра яго надпрыродную сілу захаваліся ў рытуальных звычаях раскладааць купальскія вогнішчы, скакаць цераз іх парамі для «ачышчэння» і інш. Да канца 19 ст. на Беларусі існавалі ахвяраванні ў гонар А (спальвалі першы сноп жыта перад тым як сушыць у асеці); «жывым агнём», г. зн. здабытым ад трэння кавалкаў дрэва, абносіліся паселішчы ў час эпідэміі і эпізаотыі, пасевы ў час засухі ці вымакання. Багамі А. ва ўсіх славян лічыліся Сварожыч і Жыжаль. Некаторыя народы Індыі, Ірана і цяпер пакланяюцда A