• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    зямель заваяваных гарадоў і абшчын, ператвораных у рым. дзярж. ўласнасць. Пазней большасць іх захоплена патрыцыямі. Пытанне аб даступнасці да А. п. і іх перадзеле было адным з асн. патрабаванняў плебеяў у барацьбе супраць патрыцыяў і выклікала прыняцце шматлікіх агр. законаў.
    АГЕСІЛАН II (каля 442 — каля 358 да н.э.), цар Спарты [401—358 да н.э.], палкаводзец, дыпламат. У 396—394 паспяхова ваяваў з Персіяй, але адкліканы ў сувязі з Карынфскай вайной (395—387). Пасля Анталкідава міру 387 (або 386) аднавіў гегемонію Спарты ў Грэцыі. У 378—362 ваяваў з Эпамінондам, у 361—360 удзельнічаў у вайне егіпцян з персамі. Памёр у час вяртання з Еііггга.
    АГІВЫ, дугападобныя папярочныя палосы лёду светлага ці цёмнага колеру на ледавіковых языках, павернутыя выпукласцямі ў напрамку руху ледавікоў. Сумарная шырыня пары палос (адной цёмнай і адной светлай) роўная гадавому зрушэнню ледавіковай паверхні. А. з’яўляюцца каля падножжа ледаспадаў у выглядзе хвалепадобных дэфармацый, якія пры руху ўніз па ледавіку спачатку памяншаюць сваю амплітуду, потым знікаюць і змяняюцца палосамі рознага колеру. Мяркуюць, што цёмныя палосы ўзнікаюць на ўчастках лёду, якія прайшлі праз ледаспад у перыяд абляцыі, светлыя — на ўчастках, пгто прайшлі тую ж зону ў перыяд акумуляцыі.
    АГІДНАЕ, катэгорыя эстэтыкі, праз якую вызначаюць негатыўную эстэт. каштоўнасць прадметаў і з’яў рэчаіснасці. А. — антыпод прыгожаму, але цесна звязана з ім і інш. эстэт. катэгорыямі (узнёслым, камічным, трагічным), таму што ў негатыўнай і скрытай форме сцвярджае пазітыўны эстэт. ідэал. А. ўвасабляе частку агульнай карціны развіцця чалавека (дабро і зло, прыгожае і А.), ппо было выкарыстана ў тэорыі эстэтыкі і пракгыцы мастацгва Адраджэння і Асветніцтва. У сучасным мастаіггве таксама прасочваецца тэндэнцыя ўвасаблення А. ў спалучэнні з вонкавым аздабленнем — як спроба пашырыць разнасіайнасць мастацтва (дэкадэнцтва') або як новы імпульс павышэння цікавасці да мастацтва (фільмы «жахаў»), В.А.Салееў. АГІЁВІЧ Уладзімір Іванавіч (26.9.1910, в. Пухавічы Жыткавіцкага рна Гомельскай вобл. — 4.10.1952), бел. крытык і літ.знавец. Скончыў Магілёўскі пед. інт (1937). Друкаваўся з 1928. Найб. значныя працы пра творчасць Я.Купалы, Я.Коласа, пасляваен. бел. паэзію. Яго творы спрыялі пераадоленню вульгарызатарскіх схем і догмаў у бел. крытыцы.
    Тв:. Літаратура і жыццё. Мн., 1954.
    АГІНАЛЬДА (Aguinaldo) Эміліо (22.3.1869—6.2.1964), філіпінскі паліт. дзеяч. Узначальваў антыіспанскае паўстанне 1896—97. 3 1897 кіраўнік урада, у час амерыканафіліпінскай вайны
    апнскі 75
    1899—1901 прэзідэнт Філіпінскай рэспублікі. У 1901 узяты ў палон амер. войскамі; заклікаў народ спыніць супраціўленне. У 1942—44 чл. марыянетачнай Дзярж. рады, створанай на Філілінах японскімі акупантамі.
    АГІНАЛЬНАЯ с я м ’ і л і н і й , лінія, якая ў кожным сваім пункце датыкаецца да адной лініі сям’і. Напр., усякая крывая з’яўляецца А. для сям’і сваіх датычных; А. сям’і акружнасцяў аднолькавага радыуса R з цэнтрамі на адной прамой — пара прамых, кожная з якіх ляжыць на адлегласці R ад лініі цэнтраў (гл. рыс.). Ураўненне А. сям’і ліній на плоскасці, якія вызначаюцца ўраўненнем f (х, у, С) = 0, мржна знайсці з сістэмы f (х, у, С) = 0, fc (х, у, С) = 0 выключэннем параметра С пры ўмове, што f (х, у, С) мае неперарыўныя першыя частковыя вытворныя па ўсіх пераменных.
    АПНСКАГА ІІЛАН 1811, праекг аднаўлення ВКЛ у складзе Рас. імперыі, прапанаваны сенатарам М.К.Агінскім імператару Аляксандру I. Адлюстраваў імкненне бел.літ. шляхты да адм. і прававой самастойнасці краю і гатоўнасць цара пайсці на пэўную лібералізацыю палітыкі ў зах. губернях, каб нейтралізаваць пранапалеонаўскія настроі мясц. знаці. Прадугледжваў заснаванне з Гродзенскай, Віленскай, Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай, Кіеўскай, Падольскай, Валынскай губ., Беластоцкай вобл. і Цярнопальскай акр. асобнай правінцыі пад назвай ВКЛ з гал. горадам Вільня і пад кіраваннем імператарскага намесніка; стварэнне ў краі вышэйшых дзярж. судовых і інш. органаў. Планавалася склікаць сойм, увесці канстытуцыю і паступова скасаваць прыгоннае права. Пад націскам кансерватыўных колаў, якія ўбачылі ў адраджэнні ВКЛ пагрозу тэр. цэласнасці Расіі, Аляксандр I не змог зацвердзіць А.П., але ўсё ж праекг садзейнічаў прымірэнню ўрада з мясц. шляхтай напярэдадні вайны 1812: былі прыняты законы 1811 аб падатковых ільготах і інш.
    В.ВАнтонаў, С.С.Рудовіч, В.В.Швед. АГІНСКАЕ, пасёлак гар. тыпу ў Расіі, цэнтр Агінскай Бурацкай аўтаномнай акругі. За 37 км ад чыг. ст. Магойтуй у даліне р. Ага (бас. Амура). Засн. ў 1811. 9,2 тыс. ж. (1994). Харч. прамсць. Краязнаўчы музей. К.Р.Кірпенка. АГІНСКАЯ БУРАЦКАЯ АЎТАНОМНАЯ АКРУГА, у складзе Рас. Федэрацыі, на Пд Чыцінскай вобл. Утворана 26.9.1937 з Агінскага аймака (БуратМангольскай АССР). Пл. 19 тыс. км2. Нас. 79,6 тыс. чал. (1994), гарадскога 30%; пераважаюць бураты, рускія, у зах. ч. — эвенкі. Сярэдняя шчыльн. 3,3 чал. на 1 км , больш заселена ўсх. частка. Адм. ц. — пас. гар. тыпу Агінскае.
    Размешчана на Пд Забайкалля. Паверхня пераважна гарыстая (найб. г. Алханай, 1663 м). Клімат рэзка кантынентальны. Зіма халодная, маласнежная, лета гарачае, сярэдняя
    тра студз. 24 °C, ліп. 18 “С. Ападкаў каля 400 мм за год. Найб. рэкі — Анон, Аленгуй. Шмат прэсных і салёных азёраў. Глебы ў гарах падзолістыя, шэрыя лясныя, на раўнінах карбанатныя, каштанавыя, чарназёмныя, сустракаюцца саланчакі. Расліннасць стэпавая і лесастэпавая, у гарах на вьпп. 1000 м — лістоўнічныя лясы (у асн. даурская лістоўніца).
    Горназдабыўная, лясная і лесанарыхтоўчая, лёгкая, харч. прамсць. У сельскай гаспадарцы пераважае мясная і мясамалочная жывёлагадоўля, пашавая танкарунная авечкагадоўля. Вырошчваюць збожжавыя (пшаніца, авёс, ячмень) і кармавыя культуры. Асн. від транспарту — аўтамабільны. На У праходзіць чыг. Карымская—Забайкальск.
    АГІНСКІ Міхал Казімір (1730 — 31.5.1800), дзярж. дзеяч Рэчы Паспалітай, кампазітар, пісьменнік, мецэнат. 3 роду Агінскіх. Атрымаў муз. адукацыю (ігры на скрыпцы вучыўся ў Дж. Б. Біёці). 3 1748 пісар польны літ., з 1764 ваявода віленскі, з 1768 гетман вял.
    літоўскі. Адзін з кандыдатаў Кацярыны II на польскі трон. У 1771 перайшоў на бок барскіх канфедэратаў (гл. Барская канфедэрацыя 1768), але яго войска было разбіта і А. эмігрыраваў. У 1775 вярнуўся на Беларусь. Жыў у Слоніме, дзе пабудаваў некалькі прамысл. прадпрыемстваў, друкарню, стварыў тэатр і капэлу, балетную і муз. школы (гл. Слонімская капэла Агінскага, Слонімскі тэатр Агінскага, Слонімская балетная школа, Слонімская музычная школа). AyTap опер «Зменены філосаф» (1771), «Елісейскія палі» (1788; верагодна, з Ф.Марыні), як мяркуюць, таксама «Сілы свету» і «Становішча саслоўяў» (1784), скрыпічных п’ес, рамансаў, у т.л. аднаго з першых вядомых вак. цыклаў «Да Касі». Займаўся і літ. дзейнасцю (оперныя лібрэта, вершы). Выдаў «Гістарычныя і маральныя аповесці» (1782), «Байкі і нябайкі» (1788). Па яго ініцыятыве і на яго сродкі пабудаваны Агінскі канал.
    Літ.: Цеханавецкі А Міхал Казімір Агінскі і яго «сядзіба музаў» у Слоніме: Пер. з ням. Мн., 1993. А.А.Саламаха.
    АГІНСЫ Міхал Клеафас (7.10.1765, Гузаў каля Варшавы — 15.10.1833), дзярж.
    дзеяч Рэчы Паспалітай, кампазітар, літаратар. 3 роду Агінскіх. 3 1789 надзвычайны пасол у Галандыі, выконваў дыпламат. місію ў Лондане. У 1791 у Магілёве прысягнуў Кацярыне II, чым захаваў маёнткі ва ўсх. Беларусі. Падтрымаў Канстыгуцыю 3 мая 1791. Пасля перамогі Таргавіцкай канфедэрацыі 1792 эмігрыраваў у Прусію, яго ма
    Міхал Клеафас	Міхал Казімір
    Агінскі.	Агінскі.
    ёнткі былі канфіскаваны; вяртанне на радзіму і зварот маёмасці былі абумоўлены яго ўступленнем у канфедэрацыю. Дэпутат Чатырохгадовага (1788—92) і Гродзенскага (1793) соймаў. У 1793—94 падскарбі вял. літоўскі. У час паўстання 1794 увайшоў у склад Найвышэйшай літ. рады. Сфарміраваў на свае сродкі батальён стралкоў і камандаваў ім у некалькіх бітвах. У жн. 1794 зрабіў рэйд да Дынабурга (цяпер Даўгаўпілс). Змагаўся супраць прускіх войскаў. Пасля задушэння паўстання жыў у Вене, Венецыі, Парыжы. У 1802 вярнуўся ў свой маёнтак Залессе каля Смаргоні. У 1810 атрымаў званне сенатара. Прапанаваў імператару Аляксандру I праект аднаўлеішя ВКЛ у складзе Рас. імперыі (гл. Агінскага план 1811). Пасля адышоў ад паліт. дзейнасці. 3 1823 жыў у Італіі. Вядомы як камлазітар. Ігры на фп. вучыўся ў Ю. Казлоўскага, на скрыпцы — у Дж.Б.Віёці. Кампазітарскўю дзейнасць пачаў у 1790я г. стварэннем маршаў і баявых песень, пашыраных сярод паўстанцаў 1794. Аўтар папулярных паланэзаў, у тл. паланэза лямінор «Развітанне з Радзімай», фп. п’ес, рамансаў, адметных лірызмам, меладычнасцю, нар.песеннымі традыцыямі, a таксама аднаактовай оперы «Зеліс і Валькур, або Банапарт у Каіры» на ўласнае лібрэта (1799). А. належаць тракгат «Лісты пра музыку» (1828, выд. на польск. мове ў 1956), «Мемуары пра Польшчу і палякаў з 1788 да 1815 г.» (т. 1—4, 1826—27, на франц. мове).
    Літ:. Б э л з a 14. Мнхал Клеофас Огнньскнй. 2 нзд. М., 1974.
    АГІНСКІ БОЙ 1942. Адбыўся ў Вял. Айч. вайну паміж партыз. атрадам імя Шчорса (камандзір П.В. Пранягін) і ням.фаш. захопнікамі 13.9.1942 у раёне Агінскага канала. Аград з баямі выйшаў 10—13.9.1942 да 10га шлюза, захопле
    76 АГІНСКІ
    нага карнікамі (каля 100 гітлераўцаў), частка атрада нерайшла ўброд р. Шчара і ўдарыла ў фланг праціўніка, асн. сілы партызан атакавалі ворага і ў выніку 5гадзіннага бою знішчылі больш за 60 гітлераўцаў, захапілі зброю, боепрыпасы.
    АГІНСКІ КАНАЛ, у Беларусі, у Пінскім і Івацэвіцкім рнах Брэсцкай вобл., злучае басейны рэк Нёман і Прыпяць праз рэкі Шчара і Ясельда; ч. былога ДняпроўскаНёманскага воднага шляху. Даўж. (разам з Выганашчанскім воз.) 54 км. Складаецца з 2 ч., якія пачынаюцца з воз. Выганашчанскае: 1я (даўж. 3,5 км) упадае ў Шчару за 3,5 км на Пн ад воз. Выганашчанскае, 2я (даўж. 46 км) — у Ясельду за 1 км на ПнУ ад в. Мерчыцы Пінскага рна. Прымае сцёк з густой сеткі асушальных каналаў, у т.л. з Краглевіцкага (справа) і Хварашчанскага (злева).
    Будаваўся ў 1767—83 па шіцыятыве М.К. Агінскага для перавозу грузаў, пераважна лесу. У 1799—1804 вяліся работы па яго добраўпарадкаванні. У 1ю сусв. вайну гідратэхн. збудаванні разбураны, поты.м адноўлены. Да 1941 выкарыстоўваўся для суднаходства і лесасплаву. У Айч. вайну шлюзы і плаціны разбураны; гасп. значэння не мае.