Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
АГАРОДЖВАННІ, спецыфічная форма ліквідацыі абшчынных зямель і распарадкаў у еўрап. краінах у 13 — пач. 19 ст. Назва ад распачатага ў Англіі працэсу захопу і агароджвання лендлордамі абшчынных пашаў для гадоўлі на іх авечак. У 15—16 ст. развіццё тэкст. прамсці і вял. попыт на воўну зрабілі авечкагадоўлю прыбытковай справай. Таму буйныя землеўладальнікі пачалі інтэнсіўна зганяць сялян з ворных зямель і ператвараць іх у пашу. У 16—18 ст. А. былі пашыраны ў Нідэрландах, Францыі, Германіі У 18 ст. англ. парламент узаконіў А. і яны працягваліся
да пач. 19 ст. Супраціўленне і паўстанні збяднелых сялян супраць А. (адно з буйнейшых у 1549 пад кіраўніцтвам Р.Кета) душыліся ўладамі. Адным з вынікаў А. быў адток сялян у прамысловасць.
Літ.: Мнтрофанов В.П. Вопрос об огоражнванмях в англмйском парламенте (конец XVI — начало XVII в.) // Проблемы нсгорнн Западной Европы развнтого м лозднего феодалнзма. Нваново, 1986.
АГАРОДНІКІ, сяляне ў ВКЛ, якія пасяляліся на невял. дзялянках зямлі, за што абавязваліся выконваць пэўныя павіннасці. А. давалі па 3 маргі (1 морг — 0,71 га) зямлі і сялілі вёскамі па 10—20 двароў паблізу фальваркаў. За надзелы А. адпрацоўвалі на землеўладальніка 1 дзень у тыдзень без каня, а іх жонкі — 6 дзён за лета. У час валочнай памеры ў катэгорыю А. пераводзілі чэлядзь. У
Агара ў Асосе (эліністычны перыяд). Рэканструкцыя.
8
Схема агароднінасушылкі: 1 — загрузка матэрыялу; 2 — сушыльная стужка; 3 — награвальныя батарэі; 4 — выпускная труба; 5 — зборны дыфузар; 6 — прывадны барабан; 7 — нацяжны барабан; 5 — падача свежага паветра; 9 — выпуск матэрыялу; 10 — перапускны латак.
18 — 1й нал. 19 ст. А. называлі сялян, якія мелі толькі хату і агарод.
АГАРОДНІКІ, вёска ў Беларусі, у Бярозаўскім с/с Калінкавіцкага рна Гомельскай вобл. Цэнтр калгаса імя Чапаева. За 35 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Калінкавічы, 157 км ад Гомеля. 1855 ж., 860 двароў (1995). Базавая школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі.
АГАРОДНІКІ, вёска ў Беларусі, у Камянецкім рне Брэсцкай вобл., на р. Пульва. Цэнтр сельсавета і калгаса «Дружба». За 40 км на 3 ад г. Камянец, 45 км ад Брэста, 6 км ад чыг. ст. Вярба. 405 ж., 158 двароў (1994). Базавая школа, бка, клуб, дзіцячы сад, аддз.
сувязі. Селііпча паморскай культуры (4—2 ст. да н.э.).
АГАРОДНІКІ, вёска ў Беларусі, у Сакалоўскім с/с Бярозаўскага рна Брэсцкай вобл. Цэнтр калгаса «Журавінка». За 10 км на У ад Бярозы, 120 км ад Брэста, 13 км ад чыг. ст. БярозаКартузская. 428 ж., 186 двароў (1995). Сярэдняя школа.
АГАРОДНІНАСУШЬІЛКА, машына для правяльвання і сушкі агародніны, садавіны, ягад, грыбоў, траў, а таксама насення агароднінных і інш. культур. Найб. пашыраны А. камернага і стужкавага тыпаў. Крыніца цяпла — электранагравальнікі. паравыя каларыферы, паветранагравальнікі. Выкарыстоўваюцца пераважна стужкавыя А., у якіх нарэзаная агародніна на рухомай стужцы з дробнаячэйкавай сеткі высушваецца падагрэтым паветрам. Прадукцыйнасць прамысл. А. да 0,2 т/гадз. Існуюць канструкцыі А. бытавых.
72 АГАРОДНІННЫЯ
АГАРОДНІННЫЯ КУЛЬТУРЫ. расліны, якія вырошчваюць для атрымання агародніны (сакаўных пладоў, лісця, цыбулін, караняплодаў). У сусв. асартымевде А.к. каля 160 відаў, сярод якіх коранеклубняплодныя расліны, шырока вядомыя ў краінах трапічнага і субтрагіічнага кігімату, — касава (маніёк ядомы), тара, ямс і інш. На Беларусі
вырошчваюць больш за 40 відаў асн. А.к. амаль з 13 сямействаў.
Паводле прадукцыйных органаў адрозніваюць А.к. пладовыя (памідоры, агурок, кабачок, гіатысон, гарбуз, баклажан, кавун, дыня, кукуруза), ліставыя (капуста, салата, шпінат, пічаўе, рэвень), цыбулевыя (цыбуля, часнок), бабовыя (гарох, фасоля, боб), караняплоды (морква, бурак, сельдэрэй, пятрушка, радыска, рэдзька, бручка, рэпа). У асобныя групы вылучаюць бульбу і вострапрыпраўныя расліны (аніс, каляндра, крэссалата, кмен, мята, маяран, агурочнік, эстрагон, хрэн і інш.; пра кожную Ак. гл. асобны арт.). Асн. крыніца вітамінаў, вутляводаў, мінер. соляў, арган. кт, мікразлементаў, гліказідаў, фітанцыдаў, эфірнага алею, а таксама клятчаткі і ііекцінавых рэчываў. Вырошчваюцца ў адкрытым (на працягу вегетац. перыяду з вясны да восені) 1 ахаваным (увесь год) грунце.
Літ.: Гусев А.М. Целебные овоіцные растення. М., 1991; М а т в е е в В.П., Р у б цов М.й. Овошеводство. 3 нзд. М., 1985; Ш у н н К.А 70 ввдов овошей на огороде. Мн., 1978.
АГАРОДНІЦТВА, 1) галіна раслінаводства па вырошчванні агароднінных кульпгур. Адрозніваюць А. адкркгага — на палях, агародах (дае асн. збор прадуктаў і насенне) і ахоўнага — у цяпліцах. парніках і пад больш простымі ўкрыццямі (ліквідуе сезоннасць у забеспячэнні насельніцгва свежай агароднінай) ірунту. У многіх краінах свету з’яўляецца прыярытэтнай галіной сельскай гаспадаркі.
На прамысл. аснове вядзецца ў ЗША, Нідэрландах, Францыі, Іспаніі, Італіі, Германіі, Японіі і інш. Харакгарызуецца шы рокім асартыментам культур, выкарыстаннем дасягненняў навук.тэхн. прагрэсу (селекцыя, стварэнне гетэрозісных гібрыдаў, гідрапонная тэхналогія з малааб’ёмнымі субстратамі і пажыўнымі растворамі і інш.). У Зах. Еўропе і ЗША па індустр. тэхналогіях культывуецца больш за 40 агароднінных культур, у Японіі — больш за 160. 3 краін СНЦ адносным развіццём А вылучаювда Маддова, Украіна, Азербайджан, а заксама Краснадарскі край, Растоўская, Маскоўская і некаторыя інш. вобласці Расіі. На Беларусі ў канцы 19 — пач.
20 ст. таварнае А. пашырылася ў Пінскім. Рэчыцкім, Лепельскім, Дзвінскім, Чэрыкаўскім. Мсціслаўскім і інш. паветах, а таксама каля Гбмеля і Магілёва. За межы Беларусі вывозілі пераважна капусту. У 1993 у рэспубліцы вырашчана 1048 тыс. т агародніны, 45 тыс. т атрымана ў закрытым грунце [каля 400 га зімовых і вясенніх (плёначных) цяплід]. А мае больш высокую канцэнтрацыю ў прыгарадных зонах Мінска, Гомеля, Магілёва, Брэста і інш. На Беларусі пад агародніннымі культурамі 73,6 тыс. га (1994).
2) Навука пра біялогію агароднінных культур і спосабы іх вырошчвання. У 19 ст. на сусв. выстаўках поспех мелі сарты рус. вучонага Я.А.Грачова. Найб. падрабязнае апісанне агароднінных раслін зроблена франц. вучоным Д.Буа (1927). Значная роля ў развіцці А. належыць працам Р.І.Шрэдэра, М.В.Рытава, У.І.Эдэльштэйна, М.І.Вавілава і інш. На Беларусі даследаванні пачаліся ў 19 ст. ў ГорыГорацкім земляробчым інце. значна пашырыліся пасля стварэння Бел. плодаагародніннай доследнай станцыі (1931) і арганізацыі Бел. НДІ пладаводства, агародніцтва і бульбы (1958), вядуцца ў Бел. НДІ агародніцтва, Гродзенскім с.г. інце, Бел. с.г. акадэміі, на абл. с.г. доследных станцыях.
Выведзена каля 100 сартоў 1 гібрыдаў памідораў, белакачаннай капусты, сталовых буракоў, гароху, агуркоў, цыбулі рэпчатай і інш. агароднінных раслін. Распрацавана агратэхніка вырошчвання агародніны ва ўмовах Беларусі (Л.АСкрыпнічэнка, П.С.ПІастапал, Б.АЮргенс, І.І.Цішкевіч, У.П.Пярэднеў, АААутка, Т.С.Якубіцкая, ААКазіміраў, П.С.Жукава, М.Ф.Сцяпура, К.АШуін, Ю.М.Забара, П.Я.Півень). распрацаваны сістэмы ўгнаенняў для асн. культур, схемы элітнага насенняводства.
Праблемы сучаснага А.: распрацоўка перспекгыўных тэхналогій вытвсці агародніны; вывядзенне сартоў інтэнсіўнага тыпу, устойлівых да хвароб і шкоднікаў; распрацоўка сістэм утнаення агароднінных культур у севазвароце на розных тыпах глебаў і новых аграпрыёмаў.
Літ: йнтенснвнос плодоовошеводство. Горкн, 1992; Шунн К.А Овоіцеводство. Мн., 1987.
АГ.АРОДНІЦТВА БЕЛАРУСКІ НАВУКОВАДАСЛЁДЧЫ ІНСТЫТУТ Міністэрства сельскай г а с падаркі і харчавання і Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1990 у Мінску на базе Бел. НДІ бульбаводства і плодаагародніцтва. Асн. кірункі даследаванняў: сіварэнне высокапрадукцыйных сартоў і гібрыдаў агароднінных кулыур і тэхналогій вытвсці іх насення; распрацоўка энергазберагальных і прыродаахоўных тэхналогій і сістэм вядзення агароднііпва ў адкрытым і ахаваным грунце і інш. Інтам створана больш за 100 сартоў і гібрыдаў агароднінных культур. А.А.Аутка. АГАРОЎ Мікалай Платонавіч (6.12.1813, С.Пецярбург — 12.6.1877), рус. паэт, публіцыст, рэв. дзеяч. У час вучобы ў Маскоўскім унце (1832—33) удзельнічаў у паліт. гуртках, захапляўся
франц. утапічным сацыялізмам. 3 1856 у эміірацыі (Лондан, Жэнева). На фарміраванне светапогляду паўіілывалі дзекабрысты і К.Герцзн. з якім выдаваў альманах «Полярная звезда» і газ. «Колокол». Адзін з заснавальнікаў рэв. аргцыі «Зямля і воля» (1860я г.). У лірычных творах заклікаў да барацьбы з самадзяржаўем, абгрунтоўваў ідэю грамадскага прызначэння паэзіі, пра пагандаваў прынцыпы рэалізму (цыклы «Маналогі», «Успаміны дзяцінства», вершы «Памяці Рылеева», «Свабода», паэмы «Гумар», «Вёска», «Зімовы шлях», «Мацей Радаеў» і інш.). Аўтар аповесцяў, нубліцыстычных і літ.крыт. артыкулаў.
Тв:. Стнхотворенвя в поэмы. М., 1980; йзбранное. М., 1984.
Літ.: Конкнн С. Огарев. 2 взд. Саранск, 1982.
АГАРЫКАЛЬНЫЯ, п л а с ц і н і с т ы я (Agaricales), парадак вышэйшых базідыяльных грыбоў з групы гіменаміцэтаў. Аб’ядноўвае 12 сям., каля 8 тыс. відаў, пашыраных ва ўсіх кліматычных паясах абодвух паўшар’яў. На Беларусі 110 родаў уключаюць 1,5 тыс. відаў. Найбольшыя сям.: агарыкальныя, ці шампіньёнавыя (Agaricaceae), і балетавыя, якія вылучаюць у самаст. парадак (Boletales); сярод найб. вядомых сям.: аманітавыя, ці мухаморавыя (Amanitaсеае), бальбітыевыя (Bolbitiaceae), гіграфоравыя (Hygrophoraceae), гнаевіковыя (Соргіпасеае), макрухавыя (Gomphidiaсеае), павуціннікавыя (Cortinariaceae), радоўкавыя (Tricholomataceae), ружовапласціннікавыя (Rhodophyllaceae), свінухавыя (Рахіііасеае), страфарыевыя (Strophariaceae), сыраежкавыя (Russuiaсеае). Пладовыя целы аднагадовыя, звычайна мяккамясістыя, радзей пругкія, маюць шапку і ножку (звычайна цэнтральную). Гіменафор пласціністы або трубчасты, у многіх спачатку прыкрыты прыватным пакрывалам (плеўка з рыхлага спляцення гіфаў), якое пазней разрываецца і застаецца ў выглядзе хольца на ножцы (напр., віды з роду маслякоў); у ішпых развіваецца таксама і агульнае пакрывала (спачатку на ўсім пладовым целе, потым застаецца накппалт кубачкавольвы на ножцы і як шматкі на шапцы, напр., шампіньён ядомы, грыбы з роду вальварыела). Пласцінкі моіуць быць свабодныя, прымацаваныя да ножкі краем або зубцом, сыходныя па ножцы і інш. Ножка рознага колеру, кансістэнцыі і формы (цыліндрычная, патоўшчаная, звужаная, гладкая слізістая, укрытая лускавінкамі або валакністая, шчыльная, пустая і інш.), часам бакавая ці яе зусім няма (шапка сядзячая). Споры аднаклетачныя, іх памеры, форма. колер зменлівыя. Большасць А. — сапраірофы на глебе, подсціле, драўніне, мікарызаўтваральнікі (забяспечваюць воднасалявое жыўленне дрэў), радзей — паразіты на жывых дрэвах, пладовых целах інш. А. Многія (амаль 200 відаў) — каштоўныя ядомыя грыбы: баравік, падасінавік, падбярозавік, маслякі,