Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
Літ:. Ммтрофанов А.С., М н трофанова К.С. Овёс. 2 нзд. М., 1972. АВЁС ПУСТЫ. тое, што аўсюк.
АВІДЗІЙ (Ovidius), Публій Авідзій Назон (20.3.43 да н.э., г. Сульмона, недалёка ад Рыма — каля 18 н.э.), рымскі паэт. Раннія творы: збкі «Любоўныя элегіі», «Гераіні». жартоўнапарадыйныя паэмы «Майстэрства кахання», «Сродкі ад кахання». У паэме «Фасты» (незавершаная) тлумачыў паходжанне рымскіх святаў і абрадаў. Найб. вядомы твор «Метамарфозы» — маст. апрацоўка грэкарымскіх міфаў пра пераўвасабленні людзей і багоў у жывёл, сузор’і і інш. — складаецца з асобных вершаваных навел. У 8 н.э. сасланы Аўгустам у г. Томы (цяпер Канстанца ў Румыніі), дзе напісаў поўныя тугі па радзіме «Сумньтя элегіі» і «Пісьмы з Понта». Творчасць А. значна паўплывала на развіццё зах.еўрап. лры. Дзве навелы з «Метамарфозаў» на бел. мову пераклаў М.Багдановіч.
Тв:. Рус. пер. — Элегнм н малые поэмы. М., 1973; Любовные элегпн. Метаморфозы. Скорбные элегнн. М., 1983.
АВІДНАСЦЬ (ад лац. avidus прагны), уласцівасць антыгенаў і антыцел, якая вызначае энергію звязвання камплементарных участкаў іх малекул; асн. характарыстыка імунных сываратак. Праяўляецца ў трываласці створаных комплексаў антыгенаўантыцел. А. імуннай сывараткі залежыць ад спецыфічнасці антыцел, якія ёсць у ёй. Гл. таксама Камплементарнасць.
АВІЕТКА (франц. aviette), самалёт малой магутнасці, звычайна 1—2месны.
АВІЖУС (Avyzius) Йонас (н. 16.5.1922, в. Медгінай, Літва), літоўскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Літвы (1986). Аўтар кн. нарысаў «Першыя барозны» (1948), збкаў апавяданняў і аповесцяў «Спадчына» (1949), «Людзі і падзеі» (1954), «Буткус Мсцівец» (1957), «Чалавек застаецца чалавекам» (1960), раманаў «Шкляная гара» (1961), «Вёска на раздарожжы» (1964), «Страчаны прытулак» (1970, Ленінская лрэмія 1976), «Колеры хамелеона» (1976), «Дзягімай» (1981). Асн. тэмы — жыццё літ. вёскі, падзеі
Вял. Айч. вайны. маральнаэтычныя праблемы сучаснасці.
АВІЗА (італьян. awiso), паведамленне (пісьмо) атрымальніку аб адгрузцы яму прадукцыі, пераводзе грашовых сродкаў ці аб зменах ва ўзаемных разліках паміж контрагентамі. У банкаўскай, камерцыйнай, бухгалтарскай пракгыцы А. — афіцыйнае паведамленне аднаго контрагента другому аб выкананні разліковых аперацый. Банкі высылаюць А. сваім карэспандэніам і кліентам пра дэбетавыя і крэдытавыя запісы, рэшту сродкаў на рахунках і інш. разліковыя аперацыі.
АВІЗМ (ад лац. ovum яйцо), кірунак у біялогіі 17—18 ст., прадстаўнікі якога (авісты; італьян. вучоныя М.Мальпігі і А.Валіснеры, швейцарскія Ш.Банэ і А.Галер і інш.) лічылі, што ў жан. палавой клетцы (яйцы) ёсць дарослы арганізм у мікраскапічным выглядзе, развіццё яго зводзіцца толькі да павелічэння ў памерах. Быў болып пашыраны, чым анімалькулізм, і з’яўляўся адным з цячэнняў у вучэнні аб прэфармацыі (гл. Прэфармізм}.
Арачны мост у г. Авіла.
МАвілаў. Паядынак Перасвета з Чалубеем. 1943.
АВІКУЛЯРЫЯ, гл. ў арт. Імшанкі.
АВІЛА (Avila), горад у Іспаніі, на Пд аўт. вобласці КастыліяЛеон. Адм. ц. правінцыі Авіла. 46 тыс. ж. (1991).
У старажытнасні фінікійская, пасля рымская калонія. У 8 ст. заваявана арабамі, у 11 ст. адваявана хрысціянамі і стала аб’ектам дынастычнай барацьбы паміж Арагонам і Кастыліяй. У 1482—1808 у А быў унт. Горад захаваў сярэдневяковую і рэгулярную планіроўку, жылыя дамы 13 ст., умацаваныя палацы 15—16 ст., гравігныя гар. сцены 11 ст., раманскагатычны сабор (12—14 ст.), цэрквы (12—15 сг.), манастыр (1636) і інш.
ЙАвіжус.
АВІЛАЎ Міхаіл Іванавіч (18.9.1882, СанкгПецярбург — 14.4.1954), рус. жывапісец. Нар. мастак Расіі (1953), правадз. чл. AM СССР (1947). Вучыўся ў AM у Пецярбургу (1904—13). 3 1923 чл. Асацыяцыі мастакоў рэв. Расіі. Працаваў пераважна ў батальным жанры: «Сібірскія партызаны», «Прарыў польскага фронту ГІершай коннай арміяй у 1920 годзе», «Паядынак Перасвета з Чалубеем» (Дзярж. прэмія СССР 1946) і інш.
АВІНЬЁН (Avignon), горад на ПдУ Францыі, у Правансе. Порт на рэках Рона і Дзюранс. Адм. ц. дэпартамента Ваклюз. 181 тыс. ж. (з прыгарадамі; 1990). Металаапр., тэкст. (пераважна шаўковая), харч., абутковая прамсць. Трансп. вузел і цэнтр с.г. раёна (вінаградарства, садоўніцтва, агародніцтва, кветкаводства).
А узнік на месцы заснаванай рымлянамі ў 48 г. да н.э. калоніі Авенія. Пасля падзення Зах. Рымскай імперыі А. пад уладай бургундцаў, вестготаў, франкаў, у 730 і 737 разбураны
64 АВІНЬЁНСКАЕ
сарацынамі. У сярэднявеччы ч. каралеўства Бургундыя, належаў графам Тулузскім і Праванскім. У 1226 разбураны франц. каралём Людовікам VIII. У 1309—77 месца вымушанага знаходжання рымскіх папаў, у 1348— 1791 (афіц. 1797) —папскае ўладанне. У 1797 А далучаны да Францыі. У 14 ст. адзін з буйных маст. цэнтраў Еўропы. Аблічча А ў многім вызначаюць будынкі 14 ст., кальцо гар. умацаванняў з зубчастымі сценамі, прамавугольнымі вежа.мі, варотамі. Над радыяльнай сеткай вулін сярэдзіны 18 ст. з дамамі 19—20 ст. дамінуе раманскі сабор НотрДамдэДом (12 ст.) з грабіііцамі папаў; іюбач гатычны папскі палац з высокімі сценамі і вежамі (14 ст.; у інтэр’еры фрэскі 14—15 ст.), епіскапскі Малы палац (15 ст., рэнесанс). Захаваліся частка моста СенБенезэ (12—13 ст.), гатычныя цэрквы 14 ст., атэлі і цэрквы 15—18 ст. Музей скулыггуры. У музеі Кальвэ (засн. ў 1810) жывапіс авіньёнскай школы 14—16 ст.
Літ:. Berenguier R. Avignon. Paris, (1973).
АВІНЬЁНСКАЕ ПАЛАНЕННЕ ПАПАЎ, «вавілонскі палон », перыяд у гісторыі папства, калі рымскія папы трапілі ў паліт. залежнасць ад франц. караля і вымушаны былі перанесці сваю рэзідэнцыю ў 1309—77 (з перапынкам 1367—70) з Рыма ў Авіньён (Францыя). Сведчьша пра паражэнне папства ў барацьбе з феад. манархіямі Еўропы за паліт. ўплыў.
АВІСКАЯ ДЫНАСТЫЯ (Aviz, Avis), дынастыя партуг. каралёў [1385—1580]. Заснавальнік Жуан I. Каралі А.д. праводзілі палітыку абмежавання феад. знаці. Прадстаўнікі: Жуан I [1385— 1433], Дуарці I [1433—38], Альфонс V [1438—81], Жуан II [1481—95], Мануэл I [1495—1521], Жуан Ш [1521—57], Себасцьян I [1557—79], Энрыкі I [1578—80]. Пасля спынення А.д. прастол у Партугаліі захоплены ісп. каралём Філіпам II і ўстаноўлена дынастычная унія Партугаліі і Іспаніі.
АВІСКІ ОРДЭН, партугальскі духоўнарыцарскі ордэн. Існаваў у 1162—1789. Утвораны з вайск. аргцыі, заснаванай
Панарама Авіньё'на.
у 1147 ці 1148 для барацьбы з маўрамі. Партуг. кароль Альфонс I у 1162 ці 1166 падараваў ордэну крэпасць Авіс (адсюль назва). А.о. адыграў значную ролю ў гісторыі Рэканкісты ў Партугаліі.
АВІТАМІНОЗ Ві, гл. Берыберы.
АВІТАМІНОЗЫ (ад а... + вітаміны), група захворванняў, якія развіваюцца пры працяглай адсутнасці вітамінаў у ежы, парушэнні іх засваення або прыгнечанні сінтэзу ў арганізме. Недахоп вітамінаў можа ўзнікнуць у зімовавясновы перыяд, пры вял. фіз. нагрузках, інфекцыйнавірусных захворваннях, з узростам. Пры працяглым недахопе або адсутнасці вітаміну С развіваецца цынга, Ві — берыберы, D — рахіт, РР — пелагра. Часцей сустракаецца адначасовая недастатковасць некалькіх вітамінаў — поліавітаміноз. Прафілактычныя меры: ужыванне вітамінных прэпаратаў, вітамінізацыя ежы, правільнае захоў
Грузавы аўтамабіль «Авія».
ванне і кулінарная апрацоўка харч. прадукгаў.
АВІФАУНА (ад лац. avis гггушка + фауна), тое, што арнітафауна.
АВІЦЫДЫ [ад лац. ovum яйцо + ...цыд(ы) знішчаю], хімічныя рэчывы, якія згубна дзейнічаюць на яйцы насякомых і кляшчоў. Гл. Пестыцыды.
АВІЦЭНА, гл. ІбнСіна Абу Алі.
АВІЯ ... (ад лац. avis птушка), першая састаўная частка складаных слоў, скара
чэнне, якое абазначае «авіяцыйны», «паветраны», напр., авіямадэлізм, авіялінія.
«АВІЯ» (Avia), грузавыя аўтамабілі, якія выпускаюцца ў Чэхіі (Прага) з 1968 па ліцэнзіі франц. фірмы «Савіем». Грузападымальнасць 1,8—3,1 т, магутнасць дызельных рухавікоў 53—61 кВт, маса 4—6 т. Mae шэраг мадыфікацый.
АВІЯГАРЫЗОНТ. пілатажнанавігацыйная прылада, якая паказвае становішча падоўжнай і папярочнай восяў лятальнага апарата адносна саііраўднага гарызонта. Асн. часткі А.: гіраскоп, які захоўвае нязменнае становішча сваёй восі ў прасторы, і маятнікавая сістэма карэкцыі, якая ліквідуе адхіленні восі ротара гіраскопа ад праўдзівай вертыкалі.
АВІЯКАМПАНІЯ, авіятранспартнае прадпрыемства, якое ажыццяўляе міжнар. і ўнутр. паветраныя зносіны. У 1993 у краінах свету было 660 А. па перавозцы пасажыраў (перавезены 1171 млн. чал.) і 60 па перавозцы грузаў (перавезена каля 18 млн. т). Сярод А. найбольшыя: «Юнайтэд», «Амерыкан», «Дэльта», «Нортуэст» (усе ЗША), «Брытыш эруэйз» (Вялікабрытанія), «Люфтганза» (Германія), ДЖАЛ (Японія), «Эр Франс» (Францыя), «Аэрафлот» (Расія). Найб. А. ў паветраным транспарце Рэспублікі Беларусь «Белавія». А.В.Жураўскі.
АВІЯКОМГІАС, аэранавігацыйная прылада, якая паказвае курс лятальнага апарата адносна магн. і геагр. мерыдыянаў, зададзенага напрамку ці напрамку на радыёмаяк. Бываюць магнітныя, гіраіндукцыйныя, астранамічныя. Гл. таксама Радыёкомпас.
АВІЯЛІНІЯ, авіятраса, п а в е траная лінія, зацверджаны маршрут рэгулярных палётаў пасаж. і грузавых самалётаў, верталётаў паміж вызначанымі пунктамі з адпаведнай яму прасторай над паверхняй зямлі (паветр. калідорам), у межах якой ажыццяўляецца палёт. Адрозніваюць А. міжнародныя і ўнутраныя, у т.л. магістральныя і мясцовыя. А забяспечваюцца аэрадромамі, наземнымі радыёнавігацыйнымі пунктамі, сродкамі кантролю і кіравання паветр. рухам. Гл. таксама Паветраны транспарт.
АВІЯЛЬ, а в і яц ы й н ы а л ю м і н і й , сплаў на аснове алюмінію. Mae ў сабе (у %) 0,45—0,9 магнію, 0,5—1,2 крэмнію, 0,2—0,6 медзі, 0,15—0,35 марганцу ці хрому. Высокапластьмны, каразійнаўстойлівы, здавальняючай мех. трываласці (павышаецца гартаваннем і штучным старэннем), добра паліруецца. Ідзе на выраб складаных па форме прасаваных і штампаваных дэталяў (лопасцяў вінтоў верталётаў, элементаў буд. канструкцый і інш.).
АВІЯМАДЭЛІЗМ, авіямадэльн ы с п о р т , канструяванне, выраб і запуск мадэляў лятальных апаратаў (у т.л. ракет) у спарт. мэтах; адзін з
АВІЯЦЫЙНАЯ 65
тэхнічных відаў спорту. Асн. класы мадэляў: свабоднага палёту (безматорныя, гумаваматорныя, з поршневымі ці рэакгыўнымі рухавікамі); кордавыя (кіруюцца з дапамогай тонкай стальной ніткі ці троса); радыёкіроўныя; лятальныя мадэлі (копіі апаратаў), Чэмпіянаты свету праводзяцца з 1925 на скорасць, далёкасць, вышыню, працягласць палёту, на выкананне мадэлямі фііур найвышэйшага пілатажу. Рэкорды рэгіструюцца Міжнар. авіяц. федэрацыяй (ФАІ). На Беларусі развіваецца з 1926, чэмпіянаты праводзяцца з 1953; кіраванне А. ажыццяўляе Бел. абароннае спарт.тэхн. таварыства.