• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    тыст. Нар. мастак Арменіі (1938). Вучыўся ў маст. студыі ў Марселі (1886— 90) і ў акадэміі Жуліяна ў Парыжы (1897—1900). Выкладаў у Ерэванскім маст. вучылішчы (1922—40). Рэаліст. партрэты А. адметныя глыбокім псіхалагізмам, стрыманым каларытам (партрэты бацькі і маці, аўтапартрэт, «Дзядзька Седрак», «Васіл», «Беспрытульнік» і інш.).
    АГАДЖАРЫ. газакандэнсатнанафтавае радовішча ў Іране, за 130 км ад г. Абадан, адно з буйнейшых у свеце. У межах Персідскага заліва нафтагазаноснага басейна. Адкрыта ў 1938, распрацоўваецца з 1945. Пачатковыя прамысл. запасы нафты 1283 млн. т, газу 263 млрд. м . Нафтаносны паверх на глыб. 1240 м, газанафтавы — 1400 м. Шчыльн. нафты 850 кг/м . Дзесяткі фантануючых
    свідравін. Нафтаправоды ў порт БендэрМахшэхр і Абадан.
    АГАДЫР, горад на ПдЗ Марока. Адм. ц. правінцыі Агадыр. Засн. ў 16 ст. 779 тыс. ж. (з прыгарадамі; 1990). Порт на ўзбярэжжы Атлантычнага ак. Міжнар. аэрапорт. Буйны рыбапрамысл. цэнтр. Вываз рыбных кансерваў, цытрусаў, ранняй агародніны, рудаў каляровых металаў. Цэм. зд. Цэнтр турызму і адпачынку. Моцна пацярпеў ад землетрасення ў 1960.
    АГАЙО (Ohio), рака ў ЗША, левы прыток Місісілі. Даўж. 1580 км, пл. вадазбору 528 тыс. км'. Пачынаецца з Апалачскіх гор, перасякае Апалачскае плато і Цэнтр. раўніну. Гал. прытокі: Кентукі, Камберленд, Тэнесі. Сярэднегадавы расход вады каля 8 тыс. м"/с. Шлюзаваная. Суднаходная (парогі каля г. Луісвіл абведзены каналамі). У бас. буйныя ГЭС. Ha А. гарады Пітсбург, Цынцынаты, Луісвіл.
    АГАЙО (Ohio), штат на ПнУ ЗША, паміж воз. Эры і р. Агайо. Пл. 106,1 тыс. км . Нас. 11 091 тыс. чал., гарадскога каля 80% (1993). Адм. цэнтр — г. Калумбус. Найб. гарады Кліўленд, Цынцынаты, Акран. Каніан, Таліда, Дэйтан, Янгстаўн. На У — невысокае Апалачскае шіато, парэзанае рачнымі далінамі. На 3 — узгорыстыя Цэн
    тральныя раўніны з урадлівымі глебамі. Сярэднія тры студз. ад 0 да 3 °C, ліп. 23—25 °C; ападкаў 800—1000 мм за год. На нлато месцамі захаваліся шыракалістыя лясы. Буйны індустр. штат, займае 3е месца ў краіне па кошце вырабленай прадукцыі. Вядучыя галіны прамсці: машынабудаванне, электратэхніка ў спалучэнні з аўтамабіле і с.г. машынабудаваннем, чорная металургія, хім., гумавая, харч., папяровая, керамічная; здабыча каменнага вуталю, нафты, прыроднага газу, солі і інш. Малочная і мясная жывёлагадоўля. Вырошчваюць кукурузу, авёс, сеяныя травы, ішіаніцу, агародніну, садавіну, вінаград. Транспарт чыг. і водны (р' Агайо і воз. Эры). Гал. парты Кліўленд, Цынцынаты, Таліда.
    Да арт. Агалсннс горных парод. Роскае геалагічнае агаленне мелу ў Ваўкзвыскім раёне Гродзенскан вобл.
    70 АГАЛЕННЕ
    АГАЛЕННЕ ГОРНЫХ ПАРОД, выхад карэнных горных парод на зямную паверхню. Бывае натуральнага паходжання (па берагах рэк, схілах яроў, хрыбтоў) і штучнага (у кар’ерах, шахтах, шурфах, канавах). Маюць навуковае (у геалогіі) і практычнае (пры пошуках карысных выкапняў) значэнне. На Беларусі некаторыя агаленні абвешчаны геалагічнымі помнікамі прыроды, на асобных з іх наладжана вьггвсць буд. матэрыялаў (напр., Мікашэвіцкае, Глушкавіцкае радовішчы буд. каменю).
    АГАМЁМНАН (грэч. Agamemnon), у старажытнагрэчаскай міфалогіі цар Мікен (ці Аргаса), правадыр Тахейскага войска ў час Траянскай вайны. Сварка А. з Ахілам пад Трояй — зыходны
    Залатая пахавальная маска, т. зв. маска Агамемнана, з грабніцы. 2я пал. 16 ст. да нл.
    пункг развіцця сюжэта ў гамераўскай «Іліядзе». Пасля ўзяцця Троі А. вярнуўся дамоў, дзе быў забіты жонкай Клітэмнестрай і яе каханкам Эгісфам. Забойству А. прысвечаны трагедыі Эсхіла і Сенекі.
    АГАМІРЗЯН Рубен Сяргеевіч (20.12.1911, Тбілісі — 26.10.1991), рэжысёр. Нар. арт. Расіі (1974), нар. арі. СССР (1983). Засл. дз. маст. Расіі (1969) і Грузіі (1972). Праф. (1975). Скончыў Ленінградскі тэатр. інт імя А.М.Астроўскага (1953). 3 1966 гал. рэжысёр Ленінградскага драм. тра імя В.Ф.Камісаржэўскай. Сярод пастановак драм. трылогія «Смерць Іаана Грознага», «Цар Фёдар Іаанавіч», «Цар Барыс» А.К.Талстога (Дзярж. прэмія СССР 1984). У Бел. тры імя Я.Купалы паставіў спектаклі «Я, бабуля, Іліко і Іларыён» Н.Думбадзе і Г.Лордкіпанідзе (1965) і «...Забыць Герастрата!» Р.Горына (1974), якія вылучаліся цікавай рэжысёрскай задумай, яркай формай і выдатнымі акцёрскімі работамі.
    АГАМІЧНАЕ ПІСЬМО (стараж.ірл. ogam, ogum), літарнае пісьмо кельтаў і пікгаў на Брытанскіх авах. Вядома па надпісах з 4 ст. Аснова А.п. — лінія, на
    якую наносіліся кропкі і штрыхі. Літара складалася з сукупнасці аднолькавых (ад 1 да 5) штрыхоў (зычны гук) ці кропак (галосны гук). Паходжанне невядома. Выцеснена лацінкай, але як тайнапіс у Ірландыі захавалася да 17 ст.
    АГАМЫ (Agamidae), сямейства яшчарак атр. лускаватых. 35 родаў, больш за 300 відаў. Найб. вядомыя круглагалоўкі (Phrynosephalus), драконы (Draco), яшчаркі плашчаносныя (chlamydosaurus), калоты (Calotes). Водзяцца пераважна ў стэпавых і пустынных зонах Афрыкі (акрамя Мадагаскара), Паўд.Усх. Еўропы, Азіі, Аўстраліі і Новай Гвінеі. Жывуць на зямлі, скалах або дрэвах.
    Даўж. да 45 см. Галава і шыя ўкрьггыя дробнымі рагавымі шчыткамі, у некат. уздоўж спіны грэбень. Хвост звычайна доўгі, няломкі. Могуць мяняць афарбоўку цела. Кормяцца насякомымі, зрэдку раслінамі. Кладуць яйцы, некат. жывародныя.
    Агамы: / — руінная; 2 — камянёвая.
    АГАНБЕГЯН Абел Гезевіч (н. 8.10.1932, Тбілісі), вучоныэканаміст. Акад. АН СССР (1982, чл.кар. 1964), акад. Рас. АН (1991). Скончыў Маскоўскі эканам. інт (1955). У 1961—80 у інце эканомікі і арганізацыі прамысл. вытвсці Сібірскага аддз. AH СССР (з 1967 ды
    рэктар). 3 1987—89 акад.сакратар Аддз. эканомікі AH СССР, з 1989 рэктар Акадэміі нар. гаспадаркі пры CM Расіі. Асн. кірунак навук. дзейнасці — праблемы кіравання, прадукцыйнасці працы, заработнай шіаты і ўзроўню жыцця.
    Тв.: Вопросы теорнн монопольной цены. На прлмере США М., 1961; Управленне н эффектнвность. М., 1981.
    АГАНЕСЯН Эдгар Сяргеевіч (н. 14.1.1930, Ерэван), армянскі кампазітар. Нар. арт. СССР (1986). Вучань Р.Егіязарана і А.Хачатурана. У 1962—68 дырэкіар Арм. тра оперы і балета. 3 1986 праф. і рэктар Ерэванскай кансерваторыі. Дзярж. прэмія Арменіі 1967, Дзярж. прэмія СССР 1979.
    Тв:. Опера «Падарожжа ў Арзрум» паводле АС.Пушкіна (1987), балеты «Мармар» (1957), «Блакітны накцюрн» (1964), «Вечны ідал» (1966), «Антуні» (1969), операбалет «Давід Сасунскі» (1976); вак.сімф. творы; 3 сімфоніі, «КанцэртБарока» для сімф. арк. (1983); фп. квінтэт, струнныя квартэты; санаты; хар. цыклы; апрацоўкі арм. нар. песень, танцаў і інш.
    АГАНІСТЫКІ (ад грэч. agonistikos здольныя да барацьбы), ц ы р к у м ц э л і ё н ы , дэмакратычная хрысц. секга калонаў і рабоў у рым. Афрыцы 4— 5 ст., левае крыло данатыстаў. Пратэставалі супраць сац. няроўнасці, паднявольнай працы, асуджалі афіц. царкву, прапаведавалі аскетызм, пакутніцтва. Узначальвалі паўстанні калонаў і рабоў у Нумідыі каля 340 і ў пач. 5 ст.
    АГАНЬЯ (Agafla), галоўны горад і порт на вве Гуам (уладанне ЗША), у зах. частцы Ціхага ак. 1,1 тыс. ж. (1990). Паблізу аэрапорт і ваен. базы ЗША.
    АГАР, чырвоная качка (Casarca ferruginea), гпушка сям. качыных атр. гусепадобных. Пашырана ў Паўд. Еўропе, Паўн. Афрыцы і Азіі. На Беларусі рэдкая залётная птушка.
    Даўж. цела каля 60 см, маса 1—1,6 кг. Самкі меншыя за самцоў. Жыве парамі. Гнёзды ў глыбокіх норах стэпавых звяркоў, нішах абрываў, пакінугых будынках. Самка нясе 8—12 яец, наседжвае іх. Птушаняты растуць і ў няволі. Корміцца раслінамі і воднымі беспазваночнымі.
    АГАРА (грэч. agora), у стараж. грэкаў назва нар. сходу і месца, дзе ён адбываўся. А. займала цэнтр. месца т. зв. ніжняга горада, які размяшчаўся пад узгоркам акропаля. Звычайна А. — цэнтр. гандл. плошча горада (у перыяд архаікі складалася стыхійна; у эпоху класікі і элінізму мела рэгулярную планіроўку), на якой знаходзіліся храмы, дзярж. ўстановы. майстэрні і крамы.
    АГАРАГАР, арганічнае рэчыва (поліцукрыдны прэпарат), якое вырабляецца з чырвоных і бурых марскіх водарасцяў. Складаецца з агарозы і агарапекціну, раствараецца ў вадзе пры 80—86 °C, застывае пры 40 °C, утвараючы шчыльную студзіну. Выкарыстоўваецца ў біялогіі як пажыўнае асяроддзе для вырошчвання клетак і мікраарганізмаў, a
    АГАРОДШНАСУШЬІЛКА 71
    таксама ў харч. прамсці, кулінарыі і медыцыне пры лячэбным харчаванні.
    АІАРАДЖАЛЬНЫЯ ЗБУДАВАННІ, гідратэхнічныя збудаванні для засцярогі партовай акваторыі ад хваляў, плыняў, наносаў і лёду. Бываюць унуіраныя (прадухіляюць утварэнне хваляў у акваторыі порта) і знешнія. Да Аз. адносяцца молы і хваляломы (на морах, вадасховішчах, азёрах), лёдаахоўныя дамбы іледарэзы (на рэках). Паміж берагам і А.з. або паміж суседнімі А.з. пакідаюць праход для суднаў. 3 боку мора (вадаёма) кожнае А.з. мае пашыраную частку абцякальнай формы, якая будуецца звычайна на глыбіні не меншай за падводную вышыню разліковай хвалі. Пры праектаванні А.з. улічваюць канфігурацыю берага і дна, напрамак вятроў, плыняў і наносаў.
    АІАРАДЖАЛЬНЫЯ КАНСТРЎКЦЫІ, будаўнічыя канструкцыі, якія складаюць вонкавую частку будынкаў ці падзяляюць іх на асобныя памяшканні. Засцерагаюць будынкі ад вільгаці, ветру, шуму, тры. Часта адначасова выконваюць функцыі нясучых канструкцый. Адрозніваюць вертыкальныя (сцены, перагародкі) і гарызантальныя (перакрыцці, пакрыцці, дахі).
    Паводле канструкцыі А.к. бываюць: маналітныя, зборныя і зборнаманалітныя; простыя (аднаслойныя) і комплексныя (мнагаслойныя); з дробных (пліт, шчытоў, насцілаў) і буйнапамерных (буйнаблочныя, буйнапанэльныя і каркаснапанэльныя) элементаў. Робяць з бетону, жалезабетону, армацэменту, сталі, алюмініевых сплаваў, цэглы, каменю, драўніны. шкла, пластмасаў, паветранепранікальных тканін і плёнак і інш. Асн. патрабаванні да Ак. — мех. трываласць, жорсткасць, вільгаце, вогне і марозаўстойлівасць, даўгавечнасць, арх. выразнасць. Удасканаленне Ак. ідзе ў бок змяншэння іх масы і копггу, паляпшэння цеплафіз. уласцівасцяў і канструкцыйных вырашэнняў, павышэння ступені заводскай гатоўнасці.
    АГАРКАЎ Мікалай Васілевіч (30.10.1917, с. Молакава Цвярской вобл. —25.1.1994), Маршал Сав. Саюза (1977), Герой Сав. Саюза (1977). Ўдзельнік Вял. Айч. вайны. У 1961—68 нач. штаба і камандуючы войскамі паветр. абароны. 3 1968 1ы нам. нач. Генштаба, з 1974 нам. міністра абароны СССР. У 1977—84 нач. Генштаба Узбр. Сіл СССР — 1ы нам. міністра абароны СССР. 3 1984 на кіруючых пасадах ва Узбр. Сілах СССР.