Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
Швейная машына «Аверлок».
тэтаў, зрабіць яго вышэйшым крьгтэрыем у зямных справах чалавека.
Г.У.Грушавы.
АВЕРБАХ Міхаіл Іосіфавіч (29.5.1872, г. Марыупаль, Украіна — 29.7.1944), рус. афтальмолаг. Акад. AH СССР (1939). Засл. дз. нав. Расіі (1933). Скончыў Маскоўскі унт (1895). Адзін з заснавальнікаў Дзярж. афтальмалагічнага інта імя Гельмгольца (1935) і Тва вочных
урачоў у Маскве. Працы па фізіял. огггыцы, афтальмахірургіі, прафес. пашкоджаннях вачэй, праблемах слепаты, глаўкомы, трахомы і інш. Распрацаваў і ўкараніў на практыцы шэраг аперацый на вачах. Дзярж. прэмія СССР 1943.
Тв.: Офтальмологнческне очеркн. М.; Л., 1940; Главнейшне формы нзменення зрмтельного нерва. М., 1944.
«АВЕРБОТ», 1) ступень закупленасці таварнага рынку. Пры залішняй закупленасці цэны дасягаюць вышэйшага ўзроўню 1 маюць тэндэнцыю да росту, пачынаецца продаж каггтракгаў спекулянтамі. 2) Сітуацыя рэзкага росту цэн на якінебудзь тавар у выніку вял. аб’ёму куплі. Тэрмін «А.» часцей ужываецца ў адносінах да каштоўных папер.
АВЕРКАМП (Avercamp) Хендрык (25.1.1585, Амстэрдам — 15.5.1634), галандскі жывапісец. Стварыў жанравапейзажныя карціны, характэрныя для галандскага рэалізму пач. 17 ст., невялікія зімовыя пейзажы ў светласерабрыстай гаме («Катанне на каньках»),
АВЕРЛОК (англ. overlock), краеабкідальная швейная маішлна пяцельнага шыўка, дзе адна з петляў агінае край зрэзу дэталі. Выкарыстоўваецца пры пашыве вырабаў з трыкат. палатна.
АВЕРНЬ (Auvergne), гістарычная правінцыя, эканам. раён у цэнтр. ч. Францыі. Уключае дэпартаменты Канталь, ПюідэДом, Алье, Верхняя Луара. Гал. горад КлермонФеран. Пл. 26 тыс. км . 1,3 млн. ж. (1982). Рэльеф горны, парэзаны далінамі рэк. У сельскай гаспадарцы пераважае мясная жывёлагадоўля. У далінах вырошчваюць збожжавыя, цукр. буракі, бульбу, вінаград. 3ды па вытвсці аўташын, станкоў, веласіпедаў, пластмас, перапрацоўцы с.г. сыравіны (КлермонФеран), чорная металургія (г. Манлюсон), тэкст., гарбарныя, папяровыя, сыраварныя, абутковыя прадпрыемствы. ГЭС. Курорты на базе мінер. крыніц (у тл. Вішы).
АВЕРОЭС, гл. Ібн Рушд.
62 АВЕРС
АВЁРС (франц. avers ад лац. adversus павернуты тварам), правы (галоўны) бок манеты, медаля, банкноты. А. манет, як правіла, лічыцца бок з партрэтам манарха, яго манаграмай або імем ці выявай інш. асобы (пры іх адсутнасці — з гербам або абазначэннем наміналу); на А. мемарыяльных манет змешчана сюжэтная выява; медалёў — паведамленне аб нагодзе выпуску; банкнот — герб і подпіс адказных асоб. Параўн. Рэверс.
АВЕРСІЯ (ад франц. aversion агіда) с е ксуальная, адна з цяжкіх формаў сексуальнай дысфункцыі; стан, процілеглы лібіда. З’яўляецца вынікам узаемаадносін з партнёрам, які выклікае расчараванне сваімі паводзінамі, учынкамі і г.д., ці пэўнай псіхал. несумяшчальнасці партнёрскай пары.
АВЕРСОЛД, сітуацыя рэзкага зніжэння цэн на якінебудзь тавар у выніку паступлення яго ў вял. колькасці на рынак. Тэрмін часцей ужываецца ў адносінах да каштоўных папер.
АВЁРЧАНКА Аркадзь Цімафеевіч (27.3.1881, г. Севастопаль — 12.3.1925), рус. пісьменнік. 3 1908 супрацоўнік, пазней рэдактар час. «Сатнрнкон», з 1913 рэдактар «Нового сатнрнкона». Аўтар збкаў гумарыстычных апавяданняў
«Вясёлыя вустрыцы» (1910), «Кругі па вадзе» (1912), «Пра добрых па сутнасці людзей» (1914), «Цуды ў рэшаце» (1915), «Пра маленькіх — для вялікіх» (1916), аповесці «Падходцаў і двое іншых» (1917), п’есмініяцюр, у якіх высмейваў заганы абывацеляў. Пасля 1917 у эміграцыі, дзе выдаў кн. апавяданняў «Тузін нажоў у спіну рэвалюцыі» (1921), раман «Жарт мецэната» (1925).
Тв.: Собр. соч. Т. 14. Спб., 1911—14; Юморнстнческне рассказы. М., 1964.
АВЁРЧАНКА Мікалай Іванавіч (18.12.1922, в. Майсеенкі Гарадоцкага рна Віцебскай вобл. — 4.7.1960), report Сав. Саюза (1946). У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 на Паўд.Зах., Закаўказскім, Паўн.Каўказскім, 3м і 4м Укр., 1м Бел. франтах. Камандзір гарматы ст. сяржант А. вызначыўся пры фарсіраванні рэк Одэр і Шпрэе ў баях за Берлін 14—27.4.1945.
АВЁРЫНА Наталля Георгіеўна (н. 18.10.1942, Ташкент), бел. біёлаг. Др біял. н. (1991). Скончыла БДУ (1966). 3 1961 у Інце фотабіялогіі АН Беларусі. Навук. працы па малекулярнай біяфізіцы і біяхіміі фотасінтэтычных мембран, біягенезе фотасінтэтычнага апарату і яго рэгуляцыі.
Тв.: Бногенез ішгментного аппарата фотосннтеза. Мн., 1988 (у сааўт.).
АВЕРЫНЦАЎ Сяргей Сяргеевіч, (н. 10.12.1937, Масква), рус. вучоныфілолаг, літаратуразнавец, перакладчык.
Чл.кар. Pac. АН (1987), акад. Рас. акадэміі прыродазнаўчых навук. Скончыў Маскоўскі унт (1961). Працаваў у Інце гісторыі мастацтваў; з 1969 у Інце сусв. лры імя Горкага. Працы па гісторыі познаантычнай і сярэдневяковай лры; па зах. філасофіі культуры 20 ст. Аўтар вершаваных і празаічных перакладаў («Кніга Іова», творы Платона, Калімаха, Плутарха, Гёльдэрліна, Тракля, Гесэ і інш.). Адзін з аўтараў энцыклапедыі «Міфы народаў свету» (Т. 1— 2, 1987—88). Дзярж. прэмія СССР.
Тв.'. Плугарх н антнчная бнографмя. М., 1973; Поэтнка ранневнзантнйской лптературы. М., 1977.
«АВЁСТА», збор свяшчэнных кніг зарааспгрызму ў некаторых стараж. народаў Ірана, Сярэдняй Азіі, Азербайджана і Афганістана. Узнікла, верагодна, у 1й пал. 1га тыс. да н.э., агульнапрызнаным канонам стала ў 3—7 ст. Напісана на стараж.іранскіх дыялекгах. Складаецца з рэліг. прадпісанняў, малітваў, гімнаў, мае шмат міфічных элементаў. Выкарыстоўваецца ў богаслужэнні парсаў (Індыя). Раннія часткі А. прыпісваюцца прароку Заратуштры (Зараастру).
Авёс: 1 — пасяўны; 2 — шчаціністы.
АВЕЧКА свойская, парнакапытная жвачная жывёла роду бараноў сям. пустарогіх. Аб’ект авечкагадоўлі. Паходзіць ад дзікіх горных бараноў (муфлонаў і архараў), прыручаных больш як 8 тыс. гадоў назад. На тэр. Беларусі вядома болып за 1000 гадоў. Дае каштоўную сыравіну (воўну, смушак, аўчыну) і прадукгы (мяса, лой, малако). У свеце больш за 600 парод і генетычна адасобленых груп А. Па якасці воўны адрозніваюць танкарунныя, паўтанкарунныя, паўгрубашэрсныя і грубашэрсныя пароды А.; паводле экстэр’еру — каротка і доўгахудахвостыя, каротка і доўгатлустахвостыя, курдзючныя: паводле прадукцыйнасці і вьггв. кірунку — смушкавыя, аўчыннафутравыя, мясавоўнавыя і мясавоўнамалочныя. У гаспадарках Беларусі найбольш пашыраны пароды прэкас, латвійская цёмнагаловая, раманаўская.
Масць А белая, чорная, рыжая, шэрая. Вьшіыня ў карку 55—100 см, даўж. цела 60— 110 см. У самцоў звычайна развітыя, спіра
льна выгнупыя рогі, маткі бязрогія або з невялікімі рагамі. А жыве 12—15 гадоў, тэрмін гасп. выкарыстання 6—8 гадоў. Плоднасць 1 —2 ягнят за акот. Выхад чыстай воўны 30— 75%. малочнасць матак 50—100 кг. Дарослыя бараны важаць 60—180, маткі — 35—110 кг. Забойны выхад 45—60%. Асн. кармы для A — трава з прыродаай і сеянай пашы, сена, яравая салома, сілас і канцэнтраты.
АВЕЧКАГАДОЎЛЯ, галіна жывёлагадоўлі па развядзенні авечак. Дае сыравіну для лёгкай прамсці (воўну, аўчыну, смушак) і харч. прадукгы (бараніну, лой, малако). Найб. каштоўная сыравіна — тонкая і паўтонкая воўна, з якой вырабляюць шарсцяныя тканіны. У свеце існуюць дзесяткі парод і пародных груп авечак. А. мае шэраг кірункаў: танкарунны, паўтанкарунны, паўгрубашэрсны і грубашэрсны, апошні падзяляецца на смушкавы, футравы, мясавоўнавы, мясавоўнамалочны, мясасальны.
У краінах Еўропы гадуюць пераважна паўтанкарунныя пароды авечак (Вялікабрыганія, Ірландыя, Нарвегія, Данія, Балтарыя) і танкарунныя (Францыя, Румынія, Венгрыя і інш.). У Кітаі і Манголіі пераважаюць грубашэрсныя пароды. У краінах Сярэдняй Азіі, Афганістане і Паўд. Афрыцы развіта каракуляводства. У Аргенціне пераважаюць паўтанкарунныя авечкі, ва Уругваі — красбрэды, у ЗІПА — авечкі тыпу англ. караткашэрсныя. Найб. пагалоўе авечак сканцэнтравана ў Аўстраліі, Аргенціне, Новай Зеландыі, Уругваі, ЗША і ПАР (больш за 50% сусв. вытвсці воўмы). У краінах СНД асн. раёны A — Паўн. Каўказ, Паволжа, Украіна, Казахстан, Сярэдняя Азія і Закаўказзе. Па колькасці авечак і вытвсці воўны 1е месца ў свеце займае Аўсгралія, па экспарце бараніны і вытвсці найб. высакаякаснай красбрэднай воўны — Новая Зеландыя, дзе амаль уся А мясавоўнавых і паўтанкарунных парод.
На Беларусі А. сталі займацца ў пач. 18 ст. Гадавалі пераважна грубашэрсных нізкапрадукцыйных авечак. У 1913 танкарунных авечак (мерьшосаў) было толькі 6% ад агульнага пагалоўя. Паляпшэнне племянных і прадукцыйных якасцей авечак пачалося ў даваен. гады. Планавыя пароды — прэкас, латвійская цёмнагаловая і раманаўская. У гаспадарках рэспублікі А. — дадатковая галіна жывёлагадоўлі. Пераважае мясавоўнавая А. Пагалоўе авечак па шэрагу прычын, у асн. эканам. характару, паступова змяншаецца. На пач. 1985 ва ўсіх гаспадарках было 640,2 тыс. авечак, у 1900 — 475,5, у 1994 — 271,3 тыс.
Г.П.Астапенка, Я.М.Сапільнікаў.
АВЕЧКІН Валянцін Уладзіміравіч (22.6.1904, г. Таганрог — 27.1.1968), рус. пісьменнік. Асн. тэма творчасці — жыццё вёскі. Аўтар аповесці «3 франтавым прывітаннем» (1945), нарысаў «Раённыя будні» (цыюі, 1952—56), «На пярэднім краі» (1953); п’ес «Бабіна лета» (1947), «Насця Коласава» (1949), «Насустрач ветру» (1958).
Літ.: Воспомннання о В.Овечкпне. М., 1982.
АВЁС (Avena), род аднагадовых травяністых раслін сям. злакаў. Каля 30 відаў, пашыраных у Еўразіі, Паўн. Афрыцы, Амерыцы, Аўстраліі. Кармавыя травы, збожжавыя культуры, ёсць
АВІНЬЁН
63
пустазельныя віды. На Беларусі кулыывуецца А. пасяўны яравы і азімы (каштоўная харч. і кармавая культура; вядомы з 7 ст. н.э.), 2 віды — А. шчаціністы і аўсюк — дзікарослыя (пустазелле ў пасевах яравых культур).
А. пасяўны — вільгацелюбівая, непатрабавальная да цяпла расліна. Вегетац. перыяд 85—115 сут. Самаапыляльнік. Лелшыя глебы — дзярновападзолістыя, супясчаныя і лёгкасугліністыя з добрай аэрацыяй. Пасяўная пл. ў рэспубліцы 309 тыс. та (1993); сярэдняя ўраджайнасць 2,3—2,5, макс. — 7 т/га. Высяваецца на корм у сумесі з лубінам, вікай, гарохам і інш. культурамі. Асн. зернефуражпая культура. Пажыўнасць 1 кі зерня А. прынята за кармавую адзінку. Раянаваныя сарты: Эрбграф, Бут, Асілак. Асн. ілкоднікі A пасяўнога: шведская муха, збожжавыя блохі, тля, злакавыя трьтсы; хваробы: іржа, галаўня, бактэрыёз, мучністая раса.