• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    3, 1952—68).
    АВАЛЬ (франц. aval), вэксальнае паручыцельства, зробленае трэцяй асобай
    Вокладка часопіса ‘Авадзень*. 1925.
    (авалістам) у выглядзе спец. гарантыйнага запісу на вонкавым баку вжсаля ці прымацаваным да яго дадатковым лісце (алонжы) або ў выглядзе асобнага дакумента. Можа выдавацца на ўсю суму вэксаля ці яе частку. Учыніўшы А., аваліст бярэ на сябе абавязацельства за любую з адказных па вэксалі асоб — вэксалядаўца, акцэптанта, індасанта.
    АВАН... (ад франц. avant уперадзе, паперадзе), частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнні словам «перадавы», «пярэдні», напр., авантытул, авангард.
    АВАНАВІЛАНА, у міфалогіі індзейцаў Паўн. Амерыкі бог — стваральнік і першапрычына ўсяго існага. 3 часцінкі свайго цела ён стварыў светыблізняты: мацізямлю і бацькунеба, ад якіх узнікла ўсё наступнае жыццё.
    АВАНГАРД (ад аван... + франц. garde варта), 1) часць або падраздзяленне; на флоце яго частка або эскадра падводных караблёў, якія для аховы войск на маршы рухаюцца наперадзе гал. сіл. Задача — прыняць на сябе першы ўдар, не дапусціць ратггоўнага нападу праціўніка на гал. сілы, стварыць ім зручныя ўмовы для ўступлення ў бой. А. пасылаеода таксама пры наступленні, праследаванні, у ходзе рэйду. Прымяняўся са стараж. часоў: у арміі Аляксандра Македонскага наперадзе ішлі атрады, якія выконвалі ролю А. Вядомы амаль ва ўсіх сучасных арміях свету. На флоце пасля 1й сусв. вайны не выкарыстоўваецца. 2) У пераносным сэнсе — найбольш свядомая, перадавая частка якоганебудзь грамадскага руху, паліт. партыі ці групы людзей.
    АВАНГАРД у м у з ы ц ы , умоўная назва розных музычнатворчых плыняў 20 ст. Тэрмін «А.» зацвердзіўся з 2й пал. 1940х г. у адносінах да шматлікіх школ зах. музыкі, адметных гранічным радыкалізмам, пошукам новых выразных сродкаў, тэхнік кампазіцыі, форм арганізацыі гукавога матэрыялу, абсалютызацыяй эксперыменту, якім спадарожнічае свядомае адмаўленне эстэт. нормаў і традыцый, што выпрацаваны ў мастацтве мінулага.
    Своеасаблівымі цэнтрамі А. сталі Францыя, Германія, Італія, ЗША Сярод прадстаўнікоў А камлазітары рознай арыентацыі: П.Булез, П.Шэфер, Я.Ксенакіс, К.ІПтокгаўзен, Л.Нона, Л.Берыо, Дж.Кейдж, Дз.Лігеці. Сярод прыёмаў і метадаў кампазіцыі муз. A — серыяльнасць, пуантылізм. алеаторыка, санорыка, электронная музыка, канкрэтная музыка, а таксама шэраг новых прыёмаў гуказдабывання на традыц. інструментах. Гранічнае наватарства ў А часам становіцца самамэтай, фармальныя навацыі могуць весці да разбурэння эстэт. асноў мастацгва. Адаак некат. эксперыменгы буйных кампазітараў выявілі новыя стыліст. сродкі для ўвасаблення ідэй і вобразаў у музыцы 20 ст. і лрынялы мастакамі інш. творчых арыентацый. У 1960я г. — сярэдзіне 1970х г. узнікла музыка амер. мінімалістаў Т.Райлі, Ла Монт Янга, інстр. тр М.Кагеля, калажная тэхніка кампазіцыі і інш. з’явы, абагульненыя паняццем поставангард.
    У бел. музыцы мастацкаэстэт.
    АВАРАЙРСКАЯ	59
    сістэма заходняга муз. А. ў чыстым выглядзе не знайшла ўвасаблення, аднак прыёмы серыйнай тэхнікі, алеаторыкі, санорыкі і інш. выкарыстоўваюць бел. кампазітары С.Картэс, Дз.Смольскі, С.Бельцюкоў, В.Войцік, В.Кузняцоў, В.Капыцько, А.Літвіноўскі, А.Сонін, Л.Шлег, Я.Паплаўскі і інш.
    А.У.Валадковіч.
    «АВАНГАРД», кірунак у кінамастацтве 1920х г., абумоўлены пошукамі новых сродкаў выразнасці. Найб. характэрны для франц. і ням. кіно.
    У 1й пал. 1920х г. «А.» абазначаўся тэрмінам «фотагенія» (паэтычны погляд на рэальнасць, выкарыстанне муз. рытмікі, алегорый, метафарычнай кінамовы, асацыятыўнага мантажу). Выявіўся ў фільмах «Я абвінавачваю» і «Кола» А.Ганса, «Эльдарада» М.Л’Эрб’е, «Вернае сэрца» Ж.Эпштэйна, «Ліхаманка» Л.Дэлюка і інш. У 2й пал. 1920х г. у «А» назіраецца схільнасць да эксперым. фарматворчасці на аснове выявы геам. фігур, ліній, святлаценяў, рытмічных і мантажпых кампазіцый — фільмы «Механічны балет» Ф.Лежэ, «Сімфонія вялікага горада» В.Рутмана, серыя «Эцюды» О.Фішынгера і інш.; вобразы ствараліся на аснове сюррэалістычных і дадаісцкіх матываў («Антракт» Р.Клера, «Андалузскі сабака» Л.Буньюэля, «Эмак Бакія» М.Рэя, «Ракавіна і свяшчэннік» Ж.Дзюлака і інш.). Г.В.Ратнікаў.
    «АВАНГАРД» (Vanguard), серыя амерыканскіх штучных спадарожнікаў Зямлі (ШСЗ) для вывучэння каляземнай прасторы і іх ракетносьбітаў. Першы амер. ШСЗ належаў да тыпу «А.» (снеж. 1957). 3 11 запушчаных «А.» на арбіту выйшлі 3 (1959).
    Маса ШСЗ 1,5 — 23 кг. 1я і 2я ступені ракетыносьбіта «А.» вадкасныя, 3я —цвердапаліўная; макс. карысны груз каля 11 кг пры вывадзе на арбіту выш. да 500 км; стартавая маса 10,2 т, даўжыня 22,4 м, дыяметр корпуса 1,14 м.
    АВАНГАРДЫЗМ, умоўн.ая абагульненая назва мастацкіх кірункаў 20 ст., для якіх харакгэрны пошукі новых, небывалых, часта іптучных формаў і сродкаў мастацкага выяўлення, недаацэнка або адмаўленне традыцый і абсалютызацыя наватарства. Народжаны духоўнай атмасферай часу і яго катаклізмаў, А. адлюстроўвае супярэчнасці паміж рознымі сістэмамі і тэхнікамі кампазіцыі і барацьбу светапоглядных пазіцый. Адны тэарэтыкі і пракіыкі А. дэкларуюць стварэнне элітарнага мастацгва, адчужанага ад сац. задач, другія, наадварот, звязваюць пошук прынцыпова новых выразных сродкаў з неабходнасцю перадачы настрояў сац. пратэсту. З’яўляючыся крайняй праявай больш шырокага кірунку — мадэрнізму, А. выявіўся пераважна не ў закончаных формах, а ў тэндэнцыях да выцяснення традыц. тэм, сюжэтаў і прынцыпаў кампазіцыі, гіпертрафіі ўмоўнасці. Для яго харакгэрны падкрэсленая эмацыянальнасць, скіраваная непасрэдна да пачуццяў (жспрэсіянізм), імкненне разбурыць традыц. эстэтыку (дадаізм), замяніць пасіўную эстэтычнасць акгыўным сац. дзеяннем («левае» мастацлва і рус. футурызм), спроба ўздзейнічаць на падсвядомасць (сюррэалізм) і г.д. Пачаў бу
    рна развівацца ў 1910—20я г., аб’ядноўваючы розных па творчай стылістыцы прыхільнікаў (Л.Арагон, Б.Брэхт, У.Маякоўскі, В.Незвал і інш.), якія бачылі ў А разбурэнне ідэалаг. міфаў бурж. грамадства. Паступова прынцыповая антыідэалаг. накіраванасць многіх прадстаўнікоў А. прывяла іх у 1960я г. да поўнага адмаўлення традыц. культуры.
    Літ.: Гл. пры арт. Мадэрнізм. У.М.Конан. АВАНЕСАЎ Рубен Іванавіч (14.2.1902, г. Шуша, Нагорны Карабах — 1.5.1982), рускі мовазнавец. Чл.кар. АН СССР (1958). Др філал. н. (1948), праф. (1937). Скончыў Маскоўскі унт (1925). Працы па фанетыцы і фаналогіі (адзін з заснавальнікаў Маскоўскай фаналагічнай школы), арфаэпіі і арфаграфіі, гісторыі і дыялекталогіі рус. мовы. Кіраўнік і гал. рэдактар «Агульнаславянскага лінгвістычнага атласа» (1958—82). Адзін з аўтараў і рэдактараў «Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы» (1963) і «Лінгвістычнай геаграфіі і групоўкі беларускіх гаворак» (1968— 69; Дзярж. прэмія СССР 1971). ГІад яго кіраўніцтвам падрыхтавана першае пасляваен. пакаленне бел. лінгвістаў.
    Літ:. Бнблнографня трудов Р.Н.Аванесова // Русское н славянское языкознанне: К 70летню Р.Й.Аванесова. М., 1972; Бірыл a М.В. Р.І.Аванесаў // Бел. лінгвістыка. Мн., 1983. Вып. 22.
    АВАНЗАЛА (ад аван... + франц. salle зала), памяшканне перад гал. залай у вял. грамадскіх будынках, палацах. У сучасных тэатр., кінаканцэртных і інш. відовішчных будынках А. — вестыбюль перад партэрам глядзельнай залы.
    АВАНПОСТ (ад аван... + франц. poste пост), перадавая варта для назірання за праціўнікам. У арміі Рас. імперыі ў 18— 19 ст. А. — перадавая ахоўная варта (пяхотная або конная), якая выстаўлялася дзеля засцярогі свайго войска, размешчанага на адпачынак або ў абароне, ад рагпоўнага нападу праціўніка. Выкарыстоўваецца ў сучаспых арміях некаторых дзяржаў.
    АВАНС (франц. avance), грашовая сума або маёмасная каштоўнасць, якая выдаецца папярэдне ў лік будучых плацяжоў за прадукцыю, работу ці паслугі. А. атрымліваюць работнікі як частку заработнай платы, на камандзіровачныя ці гасп. затраты. А. могуць атрымліваць прадпрыемствы, установы, прадпрымальнікі пры заключэнні дагавораў і камерцыйных здзелак (у гэтым выпадку А можа пераводзіцца і па безнаяўным разліку). У выпадку невыканання дагавора, паводле якога выдадзены А., ён павінен быць вернуты.
    АВАНСАВАНЫ КАПІТАЛ, грашовая сума, затрачаная на куплю сродкаў вытвсці і рабочай сілы з мэтай атрымання прыбытку. Частка А.к., затрачаная на куплю прылад і прадметаў працы, утварае пастаянны капітал, а авансаваная на куплю рабочай сілы — пераменны .капітал. Прайшоўшы сферу абара
    чэння, А.к. вяртаецца да прадпрымальніка ў выглядзе 3 частак: вартасці спажытых асноўнага капіталу і абаротнага капіталу (выдаткі вытвсці) і прыбытку.
    АВАНСЦЭНА (ад аван... + сцэнаў пярэдняя частка сцэны (паміж заслонай і рампай). Як ігравая пляцоўка выкары
    стоўваецца ў оперных і балетных спектаклях. у драматычных — як месца дзеяння перад закрытай заслонай для невял. сцэн, якія звязваюць асн. карціпы спекіакля.
    АВАНТУРЫЗМ (ад франц. aventure прыгода), дзейнасць, заснаваная на рызыкоўных падазроных учынках з мэтай дасягнуць лёгкага поспеху, выгады; справа, распачатая без уліку рэальных умоў і магчьгмасцяў. Як правіла, мае на мэце задавальненне карыслівых інтарэсаў, але ў большасці выпадкаў канчаецца правалам. Найб. страты грамадству прыносяць палітычны, эканам., ваенны А.
    АВАНТУРЫН, мінерал, шчыльны празрысты дробназярністы кварц з уключэннямі гематыту, слюды і інш. Колер серабрыстабелы, чырванаватабуры, залацістажоўты, радзей зялёны, сіні. Бляск мігатлівы, іскрысты, з пералівамі. Радовішчы звязаны з метамарфічнымі тоўшчамі кварцытаў. Выкарыстоўваецца як вырабны камень (вазы і інш.). Штучны А. — карычневае пікло з уключэннямі лісцікаў метал. медзі, што надае яму залацісты бляск.
    АВАНТЫТУЛ (ад аван... + тытул), першая старонка кнігі, якая папярэднічае тытульнаму лісту. Ha А. могуць змяшчацца загаловак кнігі, назва выдва, яго марка, серыя і інш. звесткі. АВАРАЙРСКАЯ БІТВА 451, адбылася паміж паўстаўшымі армянамі на чале з палкаводцам Варданам Маміканянам і арміяй Сасанідскага Ірана (спрабаваў навязаць сваю рэлігію) 26 мая на Аварайрскім полі (Цэнтр. Арменія). Абодва бакі панеслі вял. страты, у бітве загінуў Маміканян. Перамога іранцаў, армія якіх была ўтрая большая, не была канчатковая — барацьба працягвалася, пакуль Іран не прызнаў права армян на хрысціянскае веравызнанне.