• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    віроўка па метале, ткацгва дываноў, вышыўка, шіяценне паясоў. У канцы 19— пач. 20 ст. пабудаваны гасцініцы і палац у Гагры, дом Алаізі ў Сухумі, закладзены паркі ландшафтны і прыморскі ў Гагры, дэндралагічны ў Сухумі. Сярод сучасных буйнейшых збудаванняў: інт субтрапічнай гаспадаркі ў Сухумі, санаторый «Расія», курортны комшіекс у Піпундзе. Жывапісцамі (С.Габелія, Х.Авідзба і інш.) створаны карціны на гіст. тэмы, пейзажы, партрэты, нацюрморты; развіваюцца скультгтура (В.Іванба, Ю.Чкадуа і інш), графіка (Т.Ампар, З.Джынджаліа і інш.), тэатр.дэкар. (Т.Жванія) і дэкар.прыкладное (В.Шэнгелая, В.Хурхумал і інш.) мастацтва. У 1939 заснавана Абх. аддз. Саюза мастакоў Грузіі, у 1946 — Абх. аддз. Саюза архітэктараў Грузіі.
    Муз. фальклор А. захаваў стараж. ўзоры абрадавых, сямейнабыт., гіст.гераічных песень, танцаў, інстр. найгрышаў. Пераважае 2 і 3галоссе; сустракаюцца ўзоры антыфоннага спявання, гетэрафоніі і інш. Сярод традыц. інструментаў: струннасмычковы апхерца; струннашчыпковыя — аюмаа (тыпу арфы), ахымаа; духавыя — ачарпын, абык; ударны — адаул; самагучальны — акапкап (трашчотка). Перціыя збіральнікі нар. песень К.Ковач, К.Дзідзарыя (1920я г.). Прафес. музыка фарміруецца з 1930х г. Творы буйных форм стварылі Дз.Шведаў, А.Чычба, Р.Гумба, М.Берыкашвілі і інш. Працуюць (1988): філармонія, сімф. аркестр, хар. капэла, Дом нар. творчасці, Ансамбль песні і танца Абхазіі, ансамбль доўгажыхароў «Нартаа». Муз. вучылішча (1930). У 1971 засн. Саюз кампазітараў Абхазіі.
    Вытокі тэатр. культуры абхазаў у нар. гульнях, абрадах, вуснай нар. творчасці. 3 1915 у Сухумі ставіліся аматарскія спекгаклі. У 1921 створана абх. вандроўная трупа пад кіраўніцгвам Дз.Гулія. 3 1928 працаваў драм. тр у Сухумі (абх. і груз. трупы). На базе абх. драм. студыі ў 1930 у Сухумі адкрыты Абх. нац. тр (з 1967 імя С.Чанбы). У яго рэпертуары нац. драматургія, інсцэніроўкі нар. паданняў і легендаў, сучасныя і класічныя п’есы.
    Літ.: Л а к о б a С.З. Очеркн полнтнческой нсторнн Абхазнн. Сухумн, 1990; Марыхуба Н.Р. Об абхазах н Абхазнн: Нст. сцравка. Сухум (Акуа), 1993; Очеркн нсторлн Абхазской АССР. Ч. 1—2. Сухумн, 1960—64. В.К.Міхеева (прырода, гаспадарка), В.С.Клімовіч (гісторыя).
    АБХАЗСКАЕ ЦАРСТВА, раннефеад. дзяржава ў Закаўказзі з цэнтрам у Кутаісі. У 780я г. абх. князь Леон II узначаліў барацьбу Зах. Грузіі супраць Візантыі, дамогся поўнай незалежнасці яе зямель і прыняў тытул цара. У гэты час у Ац. ўваходзіла таксама ч. Усх. Грузіі. Значна ўмацавалася ў 9 — 1й пал. 10 ст. Пры царах Георгію (п. у 955) і Леоне III [955—967] паспяхова вяло барацьбу з ТаоКларджэцкім і Кахецінскім царствамі за панаванне ў Грузіі. Аслабленне А.ц. пры Дэметру [967—975[
    прывяло да першынства ТаоКларджэты. У 975 А.ц. ўвайшло ў сюіад аб’яднанай феад. Грузіі.
    АБХАЗСКАЯ МОВА, адна з іберыйскакаўказскіх моў (абхазаадыгская група). Пашырана пераважна ў Абхазіі і некаторых краінах Бл. Усходу. Mae 2 дыялекты: абжуйскі (аснова літ. мовы) і бзыбскі, блізкія да абазінскай мовы.
    Фанетыка багатая сістэмай зычных (58) пры наяўнасці 2 галосных фанем («а», «ы»), Націск інтэнсіўны, нефіксаваны. Граматычны лад аглюцінатыўнасінтэтычны. У марфалогіі няма сістэмы скланення; структура дзеяслова вызначаецца мноствам грамат. катэгорый. Пісьменства сгворана ў 1862 на рус., у 1928 на лац. аснове, у 1938 пераведзена на груз., з 1954 — на рус. графіку.
    Літ.'. Ломтатндзе К.В. Абхазскнй язык // Языкл народов СССР. М., 1967. Т. 4. АБХАЗСКІ ХРЫБЁТ, на паўд. схіле Вялікага Каўказа, усх. працяг Бзыбскага хр. ў Абхазіі. Даўж. каля 60 км. Выш. да 3156 м. Грэбень з рэзкімі горналедавіковымі формамі. Сюіадзены з юрскіх парфірьпаў і сланцаў. Горныя лясы, высакагорныя лугі. Ледавікі.
    АБХАЗЫ (саманазва апсуа), нацыя, асн. насельніцтва Абхазіі (93,3 тыс. чал.). Усяго ў Рас. Федэрацыі і інш. краінах СНД 105 тыс. чал. (1989), у Турцыі — 5 тыс. чал. Гавораць на абхазскай моее. Паводле рэлігіі праваслаўныя і мусульманесуніты.
    АБХІРАЦІ, у будыйскай міфалогіі рай, які быццам бы знаходзіцца на ўсходзе. Своеасаблівая утопія, для якой харакгэрна поўнае ўраўноўванне ўсяго: у А. няма ні гор, ні далін, усе дрэвы маюць аднолькавую вышыню, усе людзі аднолькава шчаслівыя, не пакутуюць ад хвароб і інш.
    АБХОД, 1) манеўр войск з мэтай глыбокага пранікнення ў размяшчэнне праціўніка і нанясення яму ўдараў з флангаў і тьшу або акружэння яго. Ажыццяўляецца ва ўзаемадзеянні з войскамі, што дзейнічаюць з фронту, пры наяўнасці адкрьггых флангаў або прамежкаў у баявых парадках праціўніка. У ВМФ робіцца для нанясення ўдару па гал. аб’екце праціўніка без агнявога сутыкнення з сіламі яго прыкрыцця. 2) Участак лесу (адзін або некалькі кварталаў), які даглядаецца, абслугоўваеода адным лесніком.
    АБХОД, абрадавы звычай абыходзіць кожііы двор у час каляндарных святаў з віншавальнавелічальнымі, заклінальнымі песнямі і музыкай, добрымі пажаданнямі. Важны элемент у комплексе асн. каляндарных абрадаў усх. славян і інш. народаў (сербаў, румынаў). Найб. яркія А. — валачобныя (мужчынскія групы) і калядныя (змешаныя; гл. Валачобнікі, Калядаваннё). Удзельніцамі бел. і ўкр. куставага А. (гл. Куст) былі выключна дзяўчаты або жанчыны. Магічнае дзеянне А. накіравана на засцярогу ад варожых сіл, спрыянне дабрабыту і паспяховае вырашэнне сямейных клопатаў.
    АБШЧЫННАЯ	53
    АБЦІСКАННЕ ў металаапрацоў ц ы , аперацыя коўкі або штампоўкі, у выніку якой памяншаецца плошча папярочнага сячэння загатоўкі і павялічваецца яе даўжыня. Дасягаецца пластычнай дэфармацыяй матэрыялу пад уздзеяннем радыяльных сціскальных намаганняў. А. прутковых і таўстасценных трубчастых загатовак атрымліваюць рэдукаваныя пруткі, фасонныя канічныя вырабы, ступеньчатыя суцэльныя і іюлыя валы. Танкасценныя полыя загатоўкі абціскаюць у штампах з пустотнай матрыцай, каб надаць краявой частцы загатоўкі канічную, цыліндраканічную, сферычную і інш. форму.
    АБЦІСКНЫ СТАН, пракатны стан для перапрацоўкі абцісканнем буйных зліткаў са сталі або каляровых металаў у загатоўку — зыходны прадукг для вытвсці гатовага пракату. Да А.с. адносяцца блюмінг, блюмінгслябінг і слябінг.
    АБЦЯЖВАЮЧЫЯ АДКАЗНАСЦЬ
    АКАЛІЧНАСЦІ, у крымінальнай справе акалічнасці, наяўнасць якіх сведчыць пра павышаную грамадскую небяспечнасць пэўнага злачынства і самога злачынцы. Улічваюцца судом пры вызначэнні пакарання і, як правіла, цягнуць за сабой больш суровую кару ў межах санкцыі адпаведнага артыкула КК Рэспублікі Беларусь. Паводле КК, да А.а.а. адносяцца: паўторнасць злачынства; учыненне яго арганізаванай групай; карыслівыя або інш. ганебныя матывы яго ўчынення; прычыненне злачынствам цяжкіх вынікаў; учыненне злачынства супраць малалетніх, састарэлых і бездапаможных; падбухторванне ці ўцягванне ў злачынную дзейнасць непаўналетніх; асаблівая жорсткасць або здзек над пацярпелым; выкарыстанне ўмоў грамадскага бедства; усеагульнанебяспечны спосаб учынення злачынства; выкарыстанне для злачынства крыніцы павышанай небяспечнасці; учыненне злачынства асобай, якая была ўзята на парукі; учыненне злачынства ў нецвярозым стане.
    І.І.Пацяружа.
    АБЧУГА, вёска ў Беларусі, у Крупскім рне Мінскай вобл., на р. Бобр. Цэнтр сельсавета і калгаса «Абчуга». За 30 км на ПнУ ад Крупак, 150 км ад Мінска, 25 км ад чыг. ст. Бобр, 347 ж., 157 двароў (1994).
    Упамінаецца ў інвентарах 17 ст. як вёска каля мяст. Красны Сгаў у складзе маёнтка Чарэя, які належаў Сапегам. 3 1793 у складзе Рас. імперыі, уласнасць памешчыка Нітаслаўскага, злілася з мястэчкам пад агульнай назвай А У 2й пал. 19 ст. ў A 678 ж., 77 двароў. У пач. 20 ст. цэнтр воласці ў Сенненскім пав., 353 ж., 125 двароў, уласнасць памешчыцы Э.АЯстрамбіцкай. 3 1924 цэнтр сельсавета ў Чарэйскім, з 1931 — у Крупскім рне.
    Сярэдняя школа, бка, клуб, бальніца, аддз. сувязі.
    АБШЧЬІНА, устойлівая форма сацыяльнай арганізацыі, якая характарызуецца пэўнай ступенню калектьгўнай уласнасці на сродкі вытворчасці, асаблівас
    цямі працэсу вытворчасці і сацыяльнаграмадскага жыцця. Узнікла як аргцыя крэўных родзічаў (радавая, сямейная А.) у першабытнаабшчынную эпоху, калі прымітыўны ўзровень развіцця прадукц. сіл і вытв. адносін не дазваляў людзям паасобку здабываць неабходныя для існавання сродкі. Першабытнай А. ўласцівыя калект. ўласнасць на сродкі вытвсці, калекг. размеркаванне прадуктаў працы, роўнасць усіх членаў. Базісам радавой А. была зямля як уласнасць усяго калекгыву. 3 узнікненнем прыватнай уласнасці радавая А. паступова трансфармавалася ў суседскую (тэрытарыяльную). У ходзе яе развіцця адбывалася вылучэнне ў якасці сямейнаіндывід. уласнасці асобных надзелаў зямлі, жывёлы, прылад працы, жылля. Але А. заставалася вярх. уласнікам усёй тэрыторыі вёскі, лясоў, пашаў і інш. зямель агульнага карыстання. Члены суседскай А. некаторыя работы выконвалі сумесна, але кожная сям’я вяла асо
    Віды паверхні краявой часткі загатовак пасля абціскання: a — канічная; б — цыліндраканічная; в — сферычная.
    бную гаспадарку. А. існавала як адносна самастойны адм.прававы інстытут, якому належалі значныя судовыя, павіннасныя, гасп. і інш. паўнамоцтвы т.зв. звычаё'вага права. Ва ўсх. славян станаўленне суседскай А. («вервь», «мір») адбывалася ў 1й пал. 1га тысячагодцзя. У 9—12 ст. А. была адносна самаст. аргцыяй сельскага насельніцтва, яе члены лічыліся свабоднымі людзьмі. 3 паступрвым падпарадкаваннем А. княжацкай уладзе з’явілася праслойка людзей, якія абаранялі інтарэсы гэтай улады (цівун, агнішчанін і інш.). На землях Беларусі ў перыяд яе знаходжання ў Вялікім княстве Літоўскім А. (называлася грамада) выконвала значную ролю ў арганізацыі сял. землекарыстання, самакіравання і выплаты феад. рэнты. На чале грамады стаяў старац, яму дапамагалі дзесяцкія. Поруч са старцамі ў гаспадарскіх валасцях прызначаліся велікакняжацкія намеснікі. Грамада перашкаджала феадалам павялічваць павіннасці, рэгулявала парадак карыстання абшчыннымі ўгоддзямі і вьшлаты падаткаў, чыніла копны суд. У ходзе агр. рэформы сярэдзіны 16 ст. роля грамады паменшала, асабліва ў зах. і цэнтр. Беларусі, дзе была праведзена валочная памера, якая ўводзіла падворнае землекарыстанне. Але яе роля павялічвалася ў часы войнаў, эпідэмій,
    ва ўмовах гасп. разрухі. У 18 ст. грамада яшчэ карысталася пэўнай самастойнасцю, аднак яна ўсё больш ператваралася ў залежны ад феадала орган. Пасля далучэння Беларусі да Рас. імперыі (1772—95) «Палажэннем аб валасным і сельскім кіраванні» (1797) у дзярж. уладаннях уводзілася сістэма сельскага абшчыннага кіравання, аналагічная расійскай. Правы сял. А. ў дзярж. маёнтках не ахоўваліся законам. У выніку сялянскай рэформы 1861 А. і яе выбарныя органы сталі ніжэйшым звяном адм. кіравання ў вёсцы на землях сялян усіх катэгорый. Функцыі А, абавязкі і правы валаснога і сельскага сходаў, выбраных імі валаснога старшыны і сельскага старасты, а таксама сял. валаснога суда вызначаны «Агульным палажэннем аб сялянах, якія выйшлі з прыгоннай залежнасці». На Беларусі ўтварэнне пав. устаноў па сял. справах (канец 1870х г.) і ўвядзенне інстьггута земскіх участковых начальнікаў (пач. 20 ст.) павялічвалі адм.паліцэйскі кантроль над органамі абшчыннага самакіравання. 3 сярэдзіны 19 ст. пытанне аб сутнасці А. займала прыкметнае месца ў гістарыяграфіі (гл. Абшчынная тэорыя), у ідэйным і грамадскапаліт. жыцці. Вялікае значэнне А. надавалі народнікі, якія лічылі яе зародкам сацыяліст. адносін у вёсцы (гл. Народніцтва). Развіццё таварнаграшовых адносін, разлажэнне сялянства як класа (на сялян, буржуазію і сельскі пралетарыят) вялі да распаду А., шго найбольш яскрава праяўлялася ў пазбаўленні збяднелых сялян зямлі. У Рас. імперыі, у т.л. ва Усх. Беларусі, абшчыннае землеўладанне моцна падарвала сталыпінская аграрная рэформа пач. 20 ст. У многіх месцах Беларусі абшчьшнае землекарыстанне існавала да канца 1920х г. А. як суседскае аб’яднанне сялянаднаасобнікаў ліквідавана ў выніку суцэльнай калектывізацыі сельскай гаспадаркі.