• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    АВАДНІ 57
    Айне, ЭльФуджайры. Рэгулярныя і чартэрныя рэйсы звязваюць ААЭ з многімі краінамі свету, у тл. з Беларуссю. Свабодная эканам. зона ў аэрапорце ДжэбельАлі (эмірат Дубай). Горад Дубай — цэнтр рээкспарту і турызму. ААЭ — буйны фінансавы цэнтр Б.Усходу. Агульныя дэпазіты 63 дзеючых у краіне камерц. банкаў на пач. 1992 склалі 43 млрд. дол. ЗІПА. Праз ААЭ (асабліва эмірат Дубай) штогод праходзіць да 170 т золата, з якіх прыкладна 40 т застаецца ў эміратах. ААЭ вывозіць нафту і нафтапрадукгы (18,4 млрд. дол. ЗША; 1991), звадкаваны газ, алюміній, цэмент, рыбу, фінікі, жэмчуг. Увозяць машыны і абсталяванне, трансп. сродкі, быт. тэхніку, гатовыя вырабы, харч. прадукты. Гандаль вядзецца ў асн. з Японіяй, ЗША. зах.еўрап. і араб. краінамі. Дзякуючы паскоранаму развіццю нафтагазавай прамсці і прыбыткам ад яе ў эміратах дасягнуты высокія тэмпы эканам. росту, забяспечаны адзін з самых высокіх сярэдніх гадавых даходаў у свеце ў разліку на душу насельніцтва, створаны сучасныя гарады і інфраструктура. ААЭ аказваюць значную фінансавую дапамогу краінам, якія развіваюцца. Грашовая адзінка — федэральны дырхам.
    Літ:. Абдалла Я.Ю. Обьеднненные Арабскне Эмнраты. М., 1978; Географнческнй справочннк: новые цнфры, факты, названня. М., 1993; Н с а е в В.А., О з о л н н г В.В. Катар; Обьеднненные Арабскне Эмнраты. М., 1984; Клековскнй Р.В., Луц к е в н ч В.А Обьеднненные Арабскне Эмнраты. М., 1979; Information please: Almanac, 1995. Boston; New Jork, 1995.
    М.С.Вайтовіч (прырода, гаспадарка), Кошалеў У.С. (гісторыя).
    «АБ’ЯДНАНЫЯ ІРЛАНДЦЫ» (United Irishmen), ірландская паліт. аргцыя ў 1791—98. Створана ў г. Белфаст Т. У.Тонам, Э.Фіцджэралдам, Т.Раселам і інш. з мэтай дасягнення свабоды каталіцкага веравызнання, правядзення (разам з пратэстантамі) парламенцкай рэформы. 3 1794 ператварылася ў падп. рух за незалежнасць Ірландыі. Вяла перамовы з рэв. Францыяй аб ваен. дапамозе. Напярэдадні запланаванага на 1798 паўстання лідэры «А.і» былі арыштаваны, што пазбавіла паўстанцаў цэнтралізаванага кіраўннггва. Толькі ў графстве Уэксфард яны захапілі частку тэр., але не ўтрымалі яе. Паўстанне пацярпела крах.
    АБ’ЯДНАНЫЯ НАЦЫІ, тэрмін, прынягы для назвы дзяржаў, якія ў час 2й сусв. вайны 1939—45 уваходзілі ў антыгітлераўскую кааліцыю і стварьші ў 1945 Арганізацыю Аб’яднаных Нацый (ААН). У літаратуры і афіц. публікацыях выкарыстоўваецца і як скарочаная назва ААН.
    АБ’ЯДНАНЫЯ САЦЫЯЛДЭМАКРАТЬІЧНЫЯ АРГАНІЗАЦЫІ («аб’я д н а н к і»), агульныя арганізацыі балынавікоў і меншавікоў, якія існавалі ў 1917 на тэр. Расіі. На Беларусі ў іх уваходзілі таксама бундаўцы. Да сак.
    1917 такія аргцыі сфарміраваліся ва ўсіх бел. гарадах і многіх злучэннях Зах. фронту. Адзінства ў «аб’яднанках» не было з моманту іх стварэння, хоць не было і выразнага фракцыйнага падзелу. Пасля VII (Красавіцкай) канферэнцыі РСДРП (1917) акрэслілася тэндэнцыя на размежаванне бальшавіцкіх аргцый з інш. партыямі і групамі ў прамысл. цэнтрах Расіі. Пасля VI з’езда РСДРП(б), які вызначыў курс на ўзбр. паўстанне, бальшавікі фарсіравалі разрыў з меншавікамі. У ліп. 1917 пачалі афармляцца раздзельныя аргцыі ў Бабруйску, Рэчыцы, многіх вайск. часцях Зах. фронту і тылавых гарнізонах. Да жн. — вер. 1917 працэс размежавання ў «аб’яднанках» на Беларусі цалкам завяршыўся. Утварыліся Паўн.Зах. абласныя аргцыі РКП(б) і РСДРП (меншавікоў), абласны кт Бунда.
    Літ:. йгнатенко й М. Февральская буржуазнодемократнческая революцня в Белорусснн. Мн., 1986; Большевнкн Белорусснн в борьбе за победу Октября. Мн., 1987.
    А. С.Кароль.
    АБ’ЯДНАЎЧЫ З’ЕЗД КАМПАРТЫЙ БЕЛАРЎСІ, ЛІТВЬІ I ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ, гл. Другі з 'езд КП(б)Б.
    АБЯЗБОЛЬВАННЕ. штучнае адключэнне ўспрымання болю пры хірург. аперацыях, інш. лячэбных і дыягнастычных працэдурах, траўмах і некаторых захворваннях. Пастаяннае А. практыкуецца пры нясцерпных працяглых болях, пакутах (напр., у анкалагічнай практыцы). Часовае А. з’яўляецца звычайнай працэдурай у лячэбнай, асабліва хірург., практыцы; ажыццяўляецца без парушэння свядомасці (мясцовае А., або мясцовая анестэзія), а таксама з яе парушэннем (агульнае А., або наркоз). Сродкі і метады А. розныя, прадугледжваюць выкарыстанне хім. (наркотыкі і інш. анестэзіруючыя прэпараты), фіз. (элекграток, холад) і нейрапсіхічных (штучная блакада або хірург. адключэнне пэўных участкаў нерв. сістэмы, гіпнатычнае ўздзеянне) факгараў. Ад правільнасці іх выбару залежыць зыход цяжкіх хірург. аперацый (памылкі ў выбары могуць прывесці да пасляаперацыйнага шоку). Вывучэннем праблем А. займаецца анестэзіялогія. І.І.Канус.
    АВАГАДРА (Avogadro) Амедэо (9.8.1776, г. Турын — 9.7.1856), італьянскі фізік і хімік. Атрымаў юрыд. адукацыю, самастойна вывучаў хімію, фізіку і матэматыку. Чл.кар. (1804), ардынарны акад. (1819) АН у Турыне. У 1820—22 і 1834—50 праф. фізікі Гурынскага унта. Прапанаваў гіпотэзу (1811), паводле якой малекулы газаў складаюцца з аднаго або некалькіх атамаў (гэтая думка выказана на 70 гадоў раней М.В.Ламаносавым). Сфармуляваў адзін з асн. законаў ідэальных газаў (гл. Авагадра закон), прапанаваў метад вызначэння атамных і малекулярных масаў. Імем А. наз. Авагадра пастаянная.
    Літ.: Быков Г.В. Амедео Авогадро. М., 1970.
    АВАГАДРА ЗАКОН, адзін з асноўных законаў малекулярнай фізікі, паводле якога ў роўных аб’ёмах ідэальных газаў пры аднолькавых тры і ціску змяіпчаецца аднолькавая колькасць малекул. Адкрыты А.Авагадра ў 1811. 3 А. з. вынікае, што пры аднолькавых тры і ціску 1 моль кожнага ідэальпага газу займае аднолькавы аб’ём, роўны пры
    ААвагадра.
    нармальных умовах 22,4Л0’г м1, ці 22,4 л, а шчыльнасці газаў прама прапарцыянальныя іх малекулярным масам.
    АВАГАДРА ПАСТАЯННАЯ, адна з асноўных фіз. пастаянньгх; колькасць часціц (атамаў, малекул і інш.) у адзінцы колькасці рэчыва. Пазначаецца Na. Назва ў гонар А. Авагадра. А.п. істотная для вызначэння інш. фіз. пастаянных. Na = 6,022169 (40) 1023 моль 4.
    АВАДАНА (санскр., літар. апавяданне), апавяданні пра рэліг. і маральнаэтычныя подзвігі будыйскіх прапаведнікаў; жанр лры будызму ў Індыі. Паводле традыц. уяўленняў, А. расказваліся Будай. Найб. цікавыя з іх «Збор ста авадан» («Аваданашатака») і «Божая авадана» («Дзіўявадана»),
    «АВАДЗЕНЬ», часопіс гумару і сатыры. Выдаваўся ў Вільні ў 1924—25 на бел. мове раз у 2 тыдні. У 1929 зроблена спроба аднавіць выданне (выйшлі 2 нумары: апошні, 13ы, у лют. 1933). Рэдактарвыдавец А.Васілеўскі. У «А.» пераважаў бытавы гумар. 3 ростам нац.вызв. руху закранаў і надзённыя пытанні грамадскага жыцця Зах. Беларусі, адлюстроўваў барацьбу працоўных супраць праяў сац. і нац. прыгнёту. Друкаваў гумарэскі, фельетоны, гумарыстычных і сатыр. замалёўкі Васілеўскага, Г.Леўчыка, У.Паўлюкоўскага, І.Маразовіча (Я.Маланка), В.Гаротнага і інш. 3 «А.» выйшлі заснавальнікі сатыр. час. «Маланка».
    АВАДНІ, насякомыя з атр. двухкрыльгх. Пашыраны на ўсіх мацерыках, акрамя Антарктыды. Належаць да 3 сям.: насаглотачных (Oestridae), падскурных (Hypodermatidae) і сіраўнікавых (Jastrophilidae) А. Каля 160 відаў, з іх на Беларусі 11. Найб. трапляюцца А. авечы (Oestrus ovis), А. бычыны (Hypoderma bovis) i A. кручок (Jastrophilus
    58	АВАДОН
    intestinalis). Часта А. блытаюць са сляпнямі.
    Цела даўж. 9—22 мм, укрыта валаскамі, радзей голае. Ротавыя органы рудыментарныя. He жывяцца, жывуць 3—25 сутак за кошт рэчываў, назапашаных у лічынкавай стадыі. У развіцці лраходзяць стадыі яйца, лічынкі (9—10 месяцаў), кукалкі, дарослай асобіны. Самкі насаглотачных А. жывародныя, падскурных і страўнікавых адкладваюць яйцы. Спелыя лічынкі акукліваюцца ў глебе, гнаі, паразітуюць у скуры, лобных пазухах, насаглотцы, страўніку, галаве, вачах жывёл і чалавека. Вельмі шкодзяць жывёлагадоўлі.
    АВАДОН, у іудаісцкай міфалогіі ўвасабленне ямымагілы і прадоння апраметнай, якая паглынае, хавае і бясследна знішчае; вобраз, блізкі да анёла смерці. У хрысц. міфалогіі А. вядзе супраць чалавсцтва ў канцы свету караючую раць жахлівай «саранчы».
    АВАЗ Атараглы (15.8.1884, г. Хіва — 1919), узбекскі паэтасветнік. Вучыўся ў медрэсэ. У 18гадовым узросце стаў прызнаным нар. паэтам Харэзма. Прадаўжальнік традыцый юіасічнай узб. літаратуры. У вершах рэалістычна адлюстроўваў тагачасную рэчаіснасць, выкрываў феад. знаць і ўлады. Аўтар зб. лірыкі «Шчаслівыя дні». Пісаў розныя па форме вершы (рубаі, газель, шта і інш.), выкарыстоўваў фальклорныя вобразы.
    АВАКУМ Пяіровіч (1620 або 1621 — 14.4.1682), пратапоп, адзін з заснавальнікаў рус. стараверства (гл. Раскол), пісьменнік. У 1646—47 чл. «Гуртка рупліўцаў набожнасці». У 1652 пратапоп у г. Юр’евец Павольскі, потым святар Казанскага сабора ў Маскве. Выступаў супраць рэформаў патрыярха Нікана, за што неаднаразова быў сасланы ў Табольск, Даурыю, Мезень. У 1667 асуджаны на царк. саборы і сасланы ў Пустазерскі асірог. Аўгар «Жыція пратапопа Авакума» (1672—75), «Кнігі гутарак» (1669—75), «Кнігі тлумачэнняў» (1673—76), «Кнііі выкрыванняў» (1679), «Слоў плачэўных» (1676) і інш. Паводле царскага ўказа спалены.
    АВАЛ (франц. ovale ад лац. ovum яйцо), замкнёная выпуклая плоская крывая, (напр., акружнасць, эліпс). Уласцівасці: кожны дастаткова гладкі А. мае не менш як 4 пункты максімуму і мінімуму крывізны; калі адлегласць паміж любымі 2 паралельнымі, датычнымі да А., пастаянная для ўсіх напрамкаў (А. пастаяннай шырыні h), то даўжыня А. роўная 7th. А. пастаяннай шырьші атрымліваюць, калі з вяршыні роўнастаронняга трохвугольніка са стараной а апісваюць 6 акружнасцей (3 адвольным радыусам г, 3 радыусам, роўным R = a + г). У алг. геаметрыі А. наз. ўсякія замкнёныя (не абавязкова выпуклыя) галіны алг. крывых, што не маюць пунктаў самаперасячэнмя.
    АВАЛІ, нафтагазавае радовішча ў Бахрэйне, адно з буйнейшых у свеце. Уваходзіць у Персідскага заліва нафтагазаносны басейн. Адкрьгта ў 1932, распрацоўваецца з 1933. ГІачатковыя прамысл. заласы нафты 136 млн. т, газу 530 млрд. м . Прадукцыйныя паклады на глыб. 0,6—3,5 км. Шчыльн. нафты 850 кг/м' . Больш за 200 фантануючых і помпавакампрэсарных свідравін. Газ сухі, метанавы, выкарыстоўваецца як прамысл. паліва.
    АВАЛІЯНІ Ладо (Уладзімір; н. 15.5.1913, г. Зестафоні, Грузія), грузінскі пісьменнік. Скончыў Тбіліскую AM (1940). Аўгар апавяданняў, навел, нарысаў (збкі навел «Лахіл Першая», 1940; «Паэтвандроўнік», 1968; «Дубовы чарвяк», 1973, і інш.), рамана пра жыццё рабочых Грузіі «Новы далягляд» (т. 1—