Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
У гады 2й сусв. вайны значную ролю адыграў самалётштурмавік Іл2 канструкцыі СУ. Ільюшына. Знішчальнікі Як3, Як9 канструкцыі УС.Якаўлева сталі асн. самалётамі знішчальнай А Знішчальнікі МіГ3 (КА.Мікаяна і МЛ.Гурэвіча), Ла5, Ла7, Ла9 (С.АЛавачкіна), бамбардзіроўшчыкі Ту2 (Тупалева), Пе2, Пе8 (У.М.Петлякова) не саступалі нямецкім (напр.. Me109 М), а па асн. паказчыках пераўзыходзілі іх. Пад канец вайны скорасць знішчальнікаў дасягала 700 км/гадз, далёкасць палёту 3 тыс. км. вышыня палёту 13,5 км; скорасць бамбардзіроўшчыкаў — 600 км/гадз, бомбавая нагрузка 5— 6 т, вышыня палёту 10,5 км.
Вял. дасягненне А. — выкарыстанне рэактыўных рухавікоў. Скорасць гуку
была дасягнута на самалёце МіГ17 з такім рухавіком (1948), звышгукавая скорасць на самалёце МіГ19. Далейшае развіццё А. было звязана з распрацоўкай магутных і лёгкіх газатурбінных рухавікоў. Створаны самалёты верт. ўзлёту і пасадкі, са зменнай у палёце геаметрыяй крыла. П.В.Сухім распраца
ваны рэакгыўныя самалёты Су9, Су15 і інш. звышгукавыя знішчальнікі са стрэлападобным і трохвугольным крылом. У 1965 пабудаваны трансп. самалёт Ан22 («Антэй») з найб. у свеце груза
Да арт. Авіяцыя. Самалёты і верталёты пасляваенных гадоў: 10 — МіГ19; 11 — самалёг вертыкальнага ўзлёту і пасадкі Як38; 12 — самалёт са зменнай геаметрыяй крыла МіГ23; 13 — Ту154; 14 — Іл76; 15 — верталёт МіЮК.
Да арт. Авіяцыя. Самалёты і верталёты пасляваенных гадоў: 16 — Як42; 17 — верталёт Ка26; 18 — F15 *Ігл* (ЗША); 19 — А320 (Францыя —Германія).
68 АВІЯЦЫЯ
падымальнасцю (канструкцыя А.ЮІятонава), у 1977 — самалёт кароткага ўзлёту і пасадкі Ан72. Да канца 1970х г. скорасць самалётаў дасягнула 3500 км/гадз, найб. вышыня да 30 км, далёкасць палёту больш за 10 тыс. км. Шырокае развіццё атрымалі верталёты. У 1968 пабудаваны верталёт В12 (канструкцыі М.Л.Мім) рэкорднай грузападымальнасці (12 т). Створаны верталёты разнастайнага прызначэння канструкцыі МА.Камава. Скорасць верталётаў дасягнула 355 км/гадз, ірузападымальнасць 40 т, далёкасць палёту 3400 км, найб. вышыня 12,5 км. У 1980—90я г. высокімі лётнатэхн. паказчыкамі вылучаюцца самалёты МіГ29, МіГ31, Су25, Су27, Ту160, Ту154М, аэробус Іл86, Ан124 «Руслан», Як42, Як96, Ту204; верталёты Мі26, МІ10К (верталёткран), Ка32, вінтакрыл Ка22, аэрасані К.а30 і інш. У краінах Зах. Еўропы і Амерыкі ў пасляваен. перыяд на ўзбраенні былі самалёты розных тыпаў і прызначэнім, напр. знішчальнікі F4 «Фантом» 1 F104 «Старфайтэр» (ЗША), «Міраж» F.1C і «Міраж2000» (Францыя), «Тарнада» GR.1 (Вялікабрьгганія), знішчальнікперахопнік F15 «Ігл», стратэгічныя бамбардзіроўшчыкі В52 і B1B, ваеннатранспартны С5В «Гелаксі» (грузападымальнасць да 118 т), ваеннакамандны пункг Е4В і самалёт радыёэлектроннай барацьбы EF—ША, сістэмы далёкага радыёлакацыйнага выяўлення АВАКС (на базе «Боінга707», усе ЗША); эксплуатуюцца пасаж. самалёты: амер. «Боінгі» розных тыпаў, франкагерм. шырокафюзеляжны А320 (на 331 месца), англафранц. звышгукавы «Канкорд» і інш. У 1944 створана Міжнар. аргцыя грамадз. A. (ІКАО), якая распрацоўвае рэкамендацыі і стандарты па правах палётаў, эксплуатацыі самалётаў, забеспячэння бяспекі палётаў і інш. Значны ўплыў зрабіла А. на касманаўтыку.
На Беларусі авіялініі звязваюць паміж сабой многія гарады, а таксама рэспубліку з замежнымі краінамі (гл. ў арт. Паветраны транспарпі). Статус міжнар. атрымалі абл. аэрапорты Брэста, Гомеля, Гродна, а Мінск2 пацвердзіў II катэгорыю ІКАО. Працуюць 5 авіякампаній, у тл. «Белавія» (эксплуатуюцца самалёты: на магістральных трасах Ту154Б, Ту154М, Ту134А, Ан26, на мясцовых Ан24, Як40, Ан2; верталёты Ка26, Мі2 і інш.), Мінскі авіярамонтны зд (рамантуе самалёты Ту134, Як40, Як42), авіярамонтныя зды ў Баранавічах і пад Оршай, Мінскі дзярж. авіяц. каледж (рыхтуе спецыялістаў для грамадз. і ваен. А). Сан. А. забяспечана сан. самалётамі і верталётамі. А. спец. прызначэння абслутоўвае сувязь, геал. экспедыцыі, сельскую гаспадарку, пажарную ахову і інш. Гл. таксама Авіяцыйная прамысловасць, Авіяцыйны спорт.
Літ:. П ономарёв All. Авнацня настояіцего н будушего. М., 1984; Я к о в л е в AC. Советскне самолёты. 4 нзд. М., 1982; Андреев М. Боевые самолёты. М., 1981.
АВІЯЦЫЯ ВАЕННАЯ гл. ў арт. Ваенна~паветраныя сілы.
АВУАРЫ (ад франц. avoir маё.масць, набьггак), 1) актывы (грашовыя сродкі, вэксалі, чэкі, пераводы, акрэдьггывы), за кошт якіх робяцца плацяжы і пагашаюцца абавязацельствы іх уладальнікаў; у вузкім сэнсе — ліквідная частка актываў (грашовыя сродкі банка на бягучых рахунках, дэпазітах, каштоўныя паперы, якія лёгка рэалізуюцца). 2) Сродкі банка ў замежнай валюце, золаце, якія знаходзяцца на яго рахунках у замежных банках. Сукупнасць такіх сродкаў, што належаць якойн. краіне, называюць яе замежнымі А. 3) Уклады прыватных асоб і аргцый у банках.
Ага.
АВУЛЯЦЫЯ (ад лац. ovum яйцо), фізіялагічны працэс выхаду спелых яйцаклетак (аацытаў) у млекакормячых з яечніка ў брушную поласць цела. Пры А. разрываюцца фалікулы (граафавыя пузыркі), яйцаклеткі засмокгваюцца ў яйцавод, дзе праходзяць апошнюю стадыю выспявання і могуць аішадніцца. А. адбываецца пад уплывам гармонаў пярэдняй долі гіпофіза. У жанчын А. часцей адбываецца паміж 7м 1 14м днямі пасля пачатку менструацыі. У жывёл супадае з цечкай. Для А. ў жывёл патрэбны пэўныя ўмовы асяроддзя (даўж. светлавога дня, павышэнне тры паветра і вады і г.д.). Спыняецца з надыходам цяжарнасці.
АВУТА, рака ў Беларусі, у Глыбоцкім і Міёрскім рнах Віцебскай вобл., правы прыток Дзісны (бас. Зах. Дзвіны). Даўж. 47 км. Выцякае з воз. Падавута на ПнУ Свянцянскіх град, цячэ па Полацкай нізіне. Даліна шыр. 150—250 м, схілы стромкія. Пойма высокая, шыр. 100— 150 м, рэчышча слабазвілістае. Каля 66% гадавога сцёку прыпадае на вясну. Водапрыёмнік меліярац. сістэм.
АВЯР’ЯНАЎ Валяр’ян Якаўлевіч (н. 13.8.1919, г. Уладзімір, Расія), бел. вучоны ў галіне радыётэхнікі 1 радыёэлектронікі. Др тэхн. н. (1964), праф. (1968). Ганаровы чл. Міжнар. Акадэміі прыкладной радыёэлектронікі (1994). Засл. рацыяналізатар Беларусі (1967). Скончыў Маскоўскі інт інжынераў сувязі (1942). 3 1954 у Мінскім вышэйшым інж. радыётэхн. вучылішчы, з 1976 у Бел. унце інфарматыкі і радыёэлектронікі. Распрацаваў тэорыю і пракгычнае выкарыстанне разнесеных радыёлакацыйных станцый і сістэм.
Тв.: Разнесенные радаолокацнонные станцнн н снстемы. Мн., 1978.
АВЯР’ЯНАЎ Мікалай Піліпавіч (1912, в. Негаўка БудаКашалёўскага рна Гомельскай вобл. — 5.10.1942), герой Вял. Айч. вайны. 3 чэрв. 1941 на Зах., Данскім франтах. 5.10.1942 у баі каля хутара Хаванскі Серафімовіцкага рна Сталінградскай вобл. першы падабраўся да дзота праціўніка і закідаў яго гранатамі. Пры блакіраванні другога дзота ў рашаючы момант бою закрыў амбразуру сваім целам.
АВЯР’ЯНАЎ Юрый Іванавіч (н. 16.6.1952, р.п. Мікашэвічы Лупінецкага рна Брэсцкай вобл.), бел. акцёр. Скончыў Вышэйшае тэатр. вучылішча пры Яраслаўскім тры імя Волкава (1972). Працуе ў Нац. тры імя Я.Купалы. Характарны акцёр. Яму ўласцівы глыбокае адчуванне рэжысёрскай стылістыкі, веданне псіхалогіі сваіх персанажаў, пластычнасць і высокая культура сцэн. мовы. Сярод роляў: БанавантураВыкрутач («Ідылія» ВДунінаМарцінкевіча), Сёмка («Страсці па Аўдзею» У.Бутрамеева), Ак’егет («У ноч зацьмення месяца» М.Карыма), МенахемМэндл («Памінальная малітва» Р.Горына паводле ШоламАлейхема). Аўтар радыёперадач аб музыцы, рэжысёр радыёспектакляў, у тл. оперы «.Агатка» Я.Д.Голанда і М.Радзівіла.
Б.І.Бур ’ян.
АГА (цюрк. пан, старэйшы брат), тытул малодшых і сярэдніх военачальнікаў у Асманскай імперыі. Надаваўся таксама камандзіру янычараў і начальнікам некаторых груп прыдворных слуг, часам генеральскі чын (напр., янычарскі А.). У сучаснай Турцыі форма звароту да заможнага землеўладальніка, радзей — складовая частка імя.
ATA (Bufo marinus), рапуха атр. бясхвостых. Сустракаецца ў Паўд. і Цэнтр. Амерыцы.
Даўж. цела да 25 см. Па баках галавы вял. калявушныя залозы (паратыды). Mae найб. развітыя сярод земнаводных лёгкія. Акгыўная ноччу. Самка адкладвае да 35 тыс. ікрынак. Вельмі пражэрлівая: корміцца насякомымі, малюскамі і інш. дробнымі жывёламі. Разводзяць для зніійчэння шкоднікаў на плантацыях цукр. трыснягу. Атрутнымі выдзяленнямі скурных залоз А. змазваюць наканечнікі стрэл.
АГАБАБЯН Рыгор Гарэгінавіч (25.6.1911, Гюмры, Арменія —
АГАЙО 69
18.3.1977) , армянскі архітэкгар. Засл. дз. маст. Арменіі (1961). У 1950—59 гал. архітэктар Ерэвана. У творчасці абапіраўся на вопыт арм. класічнай архітэктуры, выкарыстоўваў сучасныя канструкцыі. Асн. работы: цэнтр. крыты рынак, Вял. Разданскі мост і аўтавакзал у Ерэване.
АГАБЕКАЎ Уладзімір Янокавіч (н. 19.1.1940, г. Грозны, Чэчня), бел. хімік. Др хім. н. (1981), праф. (1987). Скончыў Грозненскі нафтавы інт (1963). 3 1963 у Інце фізікаарган. хіміі АН Беларусі. Навук. даследаванні па фізікахіміі свабоднарадыкальных працэсаў у тонкіх плёнках арган. і высокамалекулярных злучэнняў, стварэнні рэзістыўных і палярызацыйных матэрыялаў для электроннай прамсці.
Тв.: Механнзм жндкофазного окнслення кнслородосодержаіцнх соедашенлй. Мн., 1975 (разам з Я.Ц.Дзянісавым, М.І.Міцкевічам).
АГАВА (Agave), род шматгадовых раслін сям. агававых. Радзіма — Цэнтр. Амерыка. Больш за 300 відаў. У Еўропу завезена пасля адкрыцця Амерыкі. Некаторыя віды кульіывуюцца ў адкрьпым грунце ў Крыме і на Каўказе. На Беларусі ў пакоях і аранжарэях як дэкар. вырошчваецца А. нітканосная (А. filifera), А. сціснутая (A. stricta), A. амерыканская (A. americana) i інш.
Сцябло ўкарочанае, з разеткай буйнога мясістага калючага лісця. Цвітуць раз у жыцці на 6—15м годзе, угвараючы кветанос выш. да 12 м з шматкветнай (да 17 тыс.) мяцёлкай. Потым расліны адміраюць, ад карэнішча адрастаюць парасткі. Каіптоўныя: з лісця робяць грубую тканіну, паперу, з соку — напоі, з каранёў — лекі.
АГАВЕ, A г а ў э (Ogowe, Ogooue), рака ў Цэнтральнай Афрыцы (Конга, Габон). Даўж. кадя 1200 км. пл. вадазбору 216 тыс. км“. Пачынаецца на Паўд.Гвінейскім узв., упадае ў Атлантычны ак. Парожыстая, у вярхоўі ўтварае вадаспад Пубра. Сярэдні расход вады каля 5 тыс. mj/c. Суднаходная ў ніжнім цячэнні ад вусця да г. Нджоле.
АГАДЖАНЯН Сцяпан Меліксетавіч (28.12.1863, г. Шуша, Нагорны Карабах — 13.12.1940), жывапісецпартрэ