• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Тв:. Рус. пер. — Горняк; Венок Майклу Удомо. М., 1988.
    АБРАШЫН Вячаслаў Мікалаевіч (н. 22.7.1943, г. Ржэў Цвярской вобл., Расія), бел. матэматык. Др фіз.матэм. н. (1979), праф. (1981). Схончыў БДУ (1966). 3 1967 у Інце матэматыкі АН Беларусі. Адначасова з 1972 у БДУ. Навук. працы па вылічальнай матэматыцы і матэм. мадэляванні. Развіў тэорыю нелінейных рознасных схем для дыферэнц. ураўненняў у частковых вьпворных, распрацаваў эканам. метады рашэння мнагамерных задач матэм. фізікі.
    Тв.: О некоторых разностных схемах для задач лучнстой теплопроводноств // Докл. AH СССР. 1976. Т. 230, № 4; Об экономнчных мтерацнонных методах решенмя многомерных задач математнческой фнзмкн. II (разам з ІАДзюба) // Двфференцнальные уравнення. 1994. Т. 30, № 2.
    АБРОВА, вадасховішча ў Беларусі, у Івацэвіцкім рне Брэсцкай вобл., на меліярац. канале ў бас. р. Ясельда. За 16 км ад вусця канала, каля в. Аброва. Створана ў 1985. Пл. 1,6 км2, даўж. 1,82 км, найб. шырыня 1,2 км, найб. глыб. 4,9 м, аб’ём вады 7,1 млн. м . Пл. вадазбору каля 270 км2 Выкарыстоўваецца для арашэння зямель і рыбагадоўлі.
    АБРОВА, вёска ў Беларусі, у Івацэвіцкім рне Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса імя Чапаева. За 38 км на Пд ад г. Івацэвічы, 175 км ад Брэста. 1720 ж., 617 двароў (1994). Сярэдняя школа, Дом культуры, амбулаторыя, адцз. сувязі.
    40	АБРОК
    АБРОК, від феад. рэнты, якую землеўласнікі атрымлівалі ад прыгонных сялян. Спаганяўся прадукгамі с.г. вытворчасці і промыслаў (натуральны А.) або грашыма (грашовы А.). Найб. ранняй формай быў прадуктовы А, які прыйшоў на змену раннесярэдневяковай даніне. У краінах Зах. Еўропы А. усталяваўся ў 12—13 ст. На Беларусі катэгорыя сялянаброчнікаў вядома па гіст. крыніцах 14—16 ст., але А тут быў мала пашыраны, пераважала паншчына. У Расіі А. быў адной з асн. формаў эксплуатацыі сялян, хоць часта спалучаўся з паншчынай. Пасля сялянскай рэформы 1861 заменены выкупнымі плацяжамі.
    АБРОСІМАЎ Павел Васілевіч (14.12.1900, с. Свабода Курскай вобл.— 21.3.1961), архітэктар. Вучыўся ў Ленінградскай AM (1923—25). Адказны сакратар Саюза архітэкгараў СССР (1955—61). Адзін з аўтараў будынкаў CM Украіны ў Кіеве (1934—39), Маскоўскага унта (Дзярж. прэмія СССР 1949) і інш.
    АБРОСІМІАЎ Пётр, разьбяр і цясляр канца 17 ст. Выхадзец з Беларусі. Працаваў у Палаце разьбярскіх і сталярскіх спраў Маскоўскага Крамля, «новым пацешным двары цара» ў Аляксандравай Слабадзе. У 1682—83 кіраваў арцеллю бел. разьбяроў, якая з арцеллю К.Міхайлава выконвала разнйя іканастасы для Новадзявочага і Данскога манастыроў, у 1686 — для царквы Пятра і Паўла ў Маскве. Выконваў асабістыя заказы цара і царыцы (крэслы, ківоты, шуфляды, шкатулкі, падносныя сталы).
    АБРОСІМАЎ Хрыстафор, ювелір 17 ст. Выхадзец з Беларусі. Працаваў у Сярэбранай палаце Маскоўскага Крамля. У 1660—64 па асабістым загадзе цара рабіў «усялякія сярэбраныя суды і царкоўныя кадзілы».
    АБРОЎСКАЕ, нізіннае балота ў Беларусі, у Івацэвіцкім, Бярозаўскім і Іванаўскіх рнах Брэсцкай вобл., на вадазборы р. Ясельда. Пл. 22,9 тыс. га. Глыб. торфу да 4,5 м, сярэдняя 1,1 м. Часткова асушанае, выкарыстоўваецца пад сенажаць, збожжавыя і кармавыя культуры; на неасушаных участках пераважаюць хмызнякі, асокі і разнатраўе.
    АБРСКІЛ, герой абхазскага гераічнага эпасу. Народжаны ад бязгрэшнай дзевы, А. хутка стаў непераможным волатам, абаронцам свайго народа.
    АБРЎБ, вёска ў Беларусі, у Глыбоцкім рне Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса імя Кірава. За 8 км на ПдУ ад г. Глыбокае, 200 км ад Віцебска. 321 ж., 117 двароў (1994). Сярэдняя школа, бка, Дом культуры, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
    АБРЎЙ, кіраўнік паўстання бяднейшых слаёў насельнііхтва ў 6 ст. ў Согдзе супраць мясц. арыстакратыі. Удзельнікі паўстання (вядома таксама як тыранія А) захапілі г. Пайкенд. Многія прадстаўнікі вышэйшай знаці і купецтва ўцяклі ў Сямірэчча і папрасілі дапамогі ў правіцеля цюркаў КараЧурына, войскі якога разграмілі паўстанне каля 585. А. пакараны смерцю.
    АБРУС, настольнік, настольн і ц a , тканы, вязаны або плецены выраб для засцілання стала. Абавязковы атрыбут традыц. сямейнай і каляндарнай абраднасці беларусаў (накрывалі
    Абрус. Вёска Сычоўка Мсціслаўскага раёна. 1930я г.
    Абрус. Веткаўскі рн Гомельскай вобл.
    Абрус, вязаны кручком. Лоеўскі раён Гомельскай вобл. 1930я г.
    стол на святы, уваходзіў у пасаг маладой). Выконваў важную ролю і ў дэкар. афармленні ііггэр’ера вясковай хаты. А. (даўж. 1,5—2 м, шыр 1—1,5 м) звычайна складаўся з 1 ці 2 сшытых полак ільняной даматканіны. Упрыгожваўся
    вышываным, набіваным арнаментам, аплікацыяй, карункамі, махрамі; полкі часта злучалі паскам карункаў, пазней карункавай прошвай, вязанай кружом. Вылучаюцца святочныя ўзорыстыя А. з каляровымі (пераважна чырвонымі) гладкімі ці арнаментальнымі палосамі па краях. У 1930—40я г. былі пашыраны выіпываныя А. па плеценай, вязанай або тканай сетцы. Разнастайнасцю арнаменту, дэтальнай распрацоўкай узораў вылучаюцца тонкія льняныя А. Віцебшчыны (паўажурныя, з празрыстым вытанчаным малюнкам і сеткавыя, вышытыя раслінным буйнарапортным паліхромным арнаментам). А. Магілёўіпчыны з простымі ўзорамі, сціплай каларыстычнай гамаю. Багацце арнаменталыіых формаў, разнастайнасць сродкаў аздаблення ў А. Гомельшчыны. На Тураўшчыне А. аздаблялі раслінным арнаментам, вышытым крыжыкам (чырвоначорнымі ніткамі) і яркай паліхромнай гладдзю. Дасканаласць прыёмаў аздаблення, тонкасць малюнка характэрны для неглюбскіх, калінкавіцкіх, лоеўскіх, нараўлянскіх А. У Зах. Палессі вылучаюцца тонкія драгічынскія А., тканыя з высакаякаснага адбеленага кужалю, паўажурныя камянецкія, іванаўскія А., дэкарыраваныя ляхавіцкія А., уся паверхня якіх заткана сакавітымі чырвонымі палосамі ўточных прокідак з шырокім шлякам па краі. Белае поле мотальскіх А. падзелена каляровымі ніткамі асновы і ўтку на клеткі і палоскі з дадаткам некалькіх радоў расліннагеаметрызаванага арнаменту. Тканыя А. Панямоння і цэнтр. Беларусі стрыманыя па каларыце (пераважаюць серабрыстыя адценні піэрага і адбеленага кужалю). Бытавалі разнастайныя па тэхніцы ажурныя сеткаВЫЯ А. В.Я.Фадзеева. АБРЎСНЫ, асоба пры двары вм. князя ВКЛ, якая наглядала за сталовай бялізнай, у прыватнасці за абрусамі. 3 16 ст. А. — ганаровае званне.
    АБРЎЦА (Abruzzo), нацыянальны парк у Італіі, у Абруцкіх Апенінах. Засн. ў 1923. Пл. больш за 29 тыс. га. Выш. да 2247 м над узр. м. Высакагорныя ландшафты, ледавікі, унікальныя геал. аб’екты, альпійская флора і фауна: асаковазлакавыя камяністыя альпійскія лугі, зараснікі рададэндрану; водзяцца воўк, мадзведзь, рысь, серна і інш. млекакормячыя.
    АБРУЦЫ (Abruzzi), адм. вобласць Італіі, на ўзбярэжжы Адрыятычнага мора. Падзяляецца на правінцыі Л’Акуіла, К’еты, Пескара, Тэрама. Адм. ц. — г. Л’Акуіла. Пл. 10,8 тыс. км2. Нас. 1620 тыс. чал. (1993).
    Узбярэжжа раўніннае, на 3 — Абруцкія горы (г. Корна, 2914 м). Клімат і расліннасць міжземнаморскага тыпу. Вобласць аграрная. Гал. культуры: пшаніца, кукуруза, цукр. буракі, бульба, на ўзбярэжжы — аліва, вінаград, цытрусавыя і інш. На горных пашах авечкагадоўля. Цукр., вінаробная, алейная, тытунёвая, хім., маш.буд., электронная прамсць. Развіта рыбалоўства.
    АБРЭВІЯТУРА	41
    АБРЫКОС (Аппепіаса), род дрэў і кустоў сям. ружавых. Вядома 10 відаў, пераважна ў Азіі. На Беларусі культывуецца А. звычайны (A. vulgaris), А. маньчжурскі інтрадукаваны Цэнтр. бат. садам АН Беларусі як дэкар. расліна.
    Дрэва выш. да 8 м. Засухаўстойлівая, цепла і святлолюбівая расліна. Лісце эліпсаабо яйцападобнае. Кветкі белыя, ружаватыя, распускаюцца раней за лісце. Меданос. Плод— мясістая касцянка, мае цукры, арган. кты, вітаміны; сушаныя плады — урук, курага. Ва ўмовах Беларусі пладаносіць 7—8 разоў за 10 гадоў, па 20—30 кг з дрэва, жыве да 40 гадоў, пач. плоданашэння на 4—5ы год. Размнажаецца насеннем, сарты і формы— прышчэпкамі. Плады маюць радыепратэктарныя ўласцівасці, карысныя лры захворваннях сардэчнасасудзістай сістэмы, печані, нырак. Сарты: Пінскі, Знаходка, Спадчына, Памяці Шаўчука. Асн. хваробы: парша костачкавых і клястэраспарыёз.
    АБРЫКОСАЎ Аляксей Іванавіч (18.1.1875, Масква — 9.4.1955), рус. патолагаанатам. Акад. AH СССР (1939) і АМН СССР (1944). Герой Сац. Працы (1945). Чл.кар. Польскай АН. Скончыў Маскоўскі унт (1899). У 1920—53 праф. 1га Маскоўскага мед. інта, адначасова ў 1944—51 дырэктар Інта нармальнай і паталагічнай марфалогіі АМН СССР. Працы па марфалогіі туберкулёзу, алергічных рэакцыях, сепсісе, ранавай інфекцыі, паталогіі вегетатыўнай нерв. сістэмы. Дзярж. прэмія СССР 1942.
    Тв.: Основы обіцей патологнческой анатомнм, 9 мзд. М., 1949; Основы частной патологнческой анатомлн. 4 нзд, М., 1950.
    АБРЬІНСКІ Хрыстафор (?, Навагрудак— 1665), дзярж. дзеяч ВКЛ. Сын новагародскага земскага суддзі. Вучыўся ў Нясвіжскім езуіцкім калегіуме (1637), Падуанскім унце (1641). 3 1654 ротмістр кавалерыі ВКЛ, у 1654—62 пісар ВКЛ, з 1658 падкаморы новагародскі. Неаднаразова выбіраўся паслом на соймы ад шляхты Новагародскага ваяв. Быў сакратаром пасольства П.К..Абуховіча ў Маскве. Удзельнік падрыхтоўкі мірнага дагавору Рэчы Паспалітай са Швецыяй (1659, 1660). Як пасол сойма ад Старадубскага пав. ўдзельнічаў у размежаванні Інфлянтаў і Курляндыі. Валодаў маёнткамі Бярдова і Ятра (Новагародскае ваяв.), вёскамі ў Смаленскім ваяв.	П.Р.Казлоўскі.
    АБРЫНЬБА Мікалай Іпалітавіч (н. 2.3.1913, г.п. Епіфань Тульскай вобл.), рус. жывапісец. Засл. мастак Расіі (1969). Вучыўся ў Кіеўскім маст. інце (1936—40) і Маскоўскім маст. інце імя Сурыкава (1940—41). У 1944—50 у студыі ваен. мастакоў імя Грэкава. У Вял. Айч. вайну ўдзельнік партыз. руху на Беларусі. Асноўная тэма творчасці — гераізм бел. партызан. Сярод работ: «Эшалоны гараць» (1943), «Мост на Заходняй Дзвіне. 1942» (1970), «Франгавыя эцюды» (1976) і інш. Разам з мастаком М.Гуціевым стварылі партыз. карцінную галерэю, якая размяшчалася ў штабе Чашніцкай партыз. брыгады «Дубава».
    АБРЫС (ад ням. АЬгір чарцёж, план), контур прадмета, нанесены на паперу з дапамогай ліній. 1)Угеадэзіі — схематычны план участка мясцовасці з указаннем прамераў і тлумачальнымі надпісамі. Робіцца ад рукі ў полі пры некат. метадах наземнай тапагр. здымкі. Выкарыстоўваецца пры складанні дакладных тапагр. планаў, апазнаванні на аэраздымках пунктаў геадэзічнай сеткі, у турысцкіх паходах. 2) У архітэктуры 17 — 1й пал. 18 ст. — схематычная лінейная выява плана будынка без паказу яго канструкцый, таўшчыні сцен і г.д. У 2й пал. 18 ст.