• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Літ.: Л.Н.Оборнн: Сгатьн. Воспомлнання: К семвдесятнлетню co дня рождення. М., 1977; Л.Н.Оборян — педагог: [Сб. ст.1. М 1989.
    АБІІАЛ, тэрмічная апрацоўка матэрыялаў з мэтай надання ім неабходных уласцівасцяў ці для ачышчэння ад дамешкаў. Уключае награванне да nayHaft тры, вытрымку і ахаладжэнне да пакаёвай тры. Суправаджаецца рэакцыямі раскладання(пры апрацоўцы прыроднай сыравіны), акіслення або аднаўлення (пры выгаранні дамешкаў, узаемадзеянні з вугляродам, вадародам ці кіслародам), мінералаўтварэння; фазавымі пераўтварэннямі (частковае
    АБРАДАВАЕ 33
    плаўленне матэрыялаў, выпарэнне і інш.). Робіцца ў абпальвальных печах у акісляльнааднаўляльным або нейтральным газавым і цвёрдым асяроддзях, a таксама ў вакууме. Руды і рудныя канцэнтраты абпальваюць перад іх абагачэннем, кавалкаваннем, плаўкай для змены іх фіз. і хім. уласцівасцяў. Сыравіну для буд., вяжучых матэрыялаў (гліна, вапняк, цэментная шыхта), вогнетрывалую цэглу, фарфоравыя і фаянсавыя паўфабрыкаты абпальваюць для атрымання вырабаў пэўнай формы і памераў з неабходнымі ўласцівасцямі, эмалі і фарбы — для нанясення пакрыццяў з ахоўнымі і мастацкадэкаратыўнымі мэтамі.
    АБПАЛЬВАЛЬНАЯ ПЕЧ, печ для абпалу розных матэрыялаў. А.п. з трай рабочай зоны 700—1300 °C паводле канструкцыі бываюць шахтавыя, шматподавыя, трубчастыя, вярчальныя. Прызначаныя для абпалу вогнетрывалай гліны, вапняку, даламіту, цэментнай шыхты, метал. рудаў. Камерныя, кальцавыя, тунэльныя, канвеерныя А.п. з трай вышэй за 1000 °C выкарыстоўваюцца для абпалу вогнетрывалай цэглы, фарфоравых і фаянсавых вырабаў, эмаляў і фарбаў на посудзе, дэталях машын і апаратаў.
    АБРА (Abra), марскі малюск, гл. Сіндэсмія.
    АБРАГАЦЫЯ (лац. abrogatio), адмена або змена ўстарэлага закону з прычыны яго бескарыснасці або супярэчлівасці духу і норавам часу. Абвяшчаецца ўвядзеннем новага закону.
    АБРАД, комплекс строга вызначаных чыннасцяў, слоўных формул, жэстаў, абумоўленых пэўнымі рэліг. вераванпямі. А. абслугоўваюць рэліг. культы, звязаныя з імі грамадска прававыя акіы і працоўныя працэсы. Мэта А. — забеспячэнне магічным чынам спрыяльнага развіцця прыродпых з’яў, плёну ў працы, дабрабыту, здароўя, працягласці роду і інш.
    Структура А бывае даволі складаная: яна мае «вдро» — асн. чыннасці — і шэраг свабодных, імправізацыйных дзеянняў, за кошт якіх фарміруюцца лакальныя або часавыя варыянты. Эгнічныя варыянты блізкіх A найб. цікавыя і інфарматыўныя. Як правіла, найб. важныя нар. А паходзяць з вельмі даўніх часоў. Яны фарміраваліся на архаічнай ідэалаг. аснове і з’яўляюцца рэалізацыяй глыбока закаранёньк у нар. свядомасці ўяўленняў пра навакольны свет, жыццё прыроды і чалавека, адносіны чалавека з космасам і да т.п.
    Бел. нар. А. падзяляюцца на к a ляндарныя, звязаныя з урачыстасцямі паваротных пунктаў гадавога сонечнага цыкла, і сямейныя, якія сакралізуюць змены ў грамадскім статусе чалавека, прымеркаваныя да асн. момантаў яго жыцця: нараджэнне (гл. Радзіны), наданне імя, уступленне ў шлюб (гл. Вяселле), пахаванне. Сямейныя А. былі ў пэўнай залежнасці ад каляндарных (напр., вяселлі дазвалялася ладзіць толькі ў непаставыя тыдні). Ба
    гатая абраднасць беларусаў сведчыць пра складанае ўзаемадзеянне нар. язычніцкай абраднасці з абраднасцю хрысціянскай (гл. Абрады рэлігійныя). Язычніцкая аснова А. у большасці эасталася непарушная, хрысціянства наклалася на гэту сістэму тонкім пластом (наданне пэўным святам імёнаў святых, прымеркаванне сваіх міфаў, сімволікі і інш.). Так, да стараж. навагодняга свята Вялікадня далучана Пасха і паданні пра замардаванне і дзівоснае ўваскрэсенне Ісуса Хрыста, дзень Вялеса (Масленка) стаў запустамі, дзень ЯрылыЮр'я — днём св. Георгія, зялёныя святкі — Тройцай (гл. Сёмуха), Купалле — днём св. Яна і да т.п. Аднак мноіія А. засталіся чыста язычніцкія, без далучэння хрысціянскай міфалогіі: пахаванне «стралы» ў Пасожжы, «куст» на Піншчыне, «жаніцьба Цярэшкі» на Полаччыне, «жаніцьба коміна» на Палессі і інш. Гэтыя А. складаюць адметнасць бел. абрадавай творчасці. 3 гадавы.мі
    Да арт. Абрадавае печыва. Вясельны каравай.
    ўрачыстасцямі звязваецца шмат А., абумоўленых логікай святкавання, станам прыроды, прац. задачамі. Асн. з іх: памінанне продкаў (Дзяды, Радаўніца), абходы двароў з віншавальнавелічальнымі песнямі, драм сцэнкамі, танцамі, музыкай, варажба, магічныя засцерагальныя дзеянні, абрадавыя гульні, ачышчэнне вадой і агнём, ахвяраванні і калекгыўныя бяседы. Кожны значны А. уключае асобныя элементныя А. Так, вясельны комшіекс уключае А. «віццё вянка», «вянок» (дзявочы вечар; гл. Суборная субота), каравайны А. (гл. Каравай), благаславенне або пасад, царкоўны шлюб, праводзіны і сустрэчу маладых (прылучэнне да роду), дарэнне і інш.; А. дажынак (гл. Дажынкі) — віццё вянка гаспадару, дзеянні з апошнім снапом, гуканне Спарыні. Даволі скла
    даны комплекс А. суправаджаў першы выган жывёлы ў поле, заворванне нівы, засеўкі і інш.
    Многія бел. А маюць аналагі ў абрадавай практацы ант. народаў. Найб. уражлівы прыклад, занатаваны ў пач. 20 ст., — абрадавы дыялог, прысвечаны хлебу. Святар, хаваючыся за вялізным мядовым пірагом на свята ўраджаю, пытаўся ў прысутных, ці бачаць яны яго, і жадаў, каб налета зусім не бачылі. Гэты А, які быў у язычніцкім храме ў Арконе (на вве Руген), апісаны дацкім храністам 12 ст. Саксонам Граматыкам. Гл. таксама Абрадавае печыва, Абрадавыя стравы.
    Літ.: Занкевнч А Белорусскне свадебные обряды н песнн сравннтельно с велнкорусскнмн. Спб., 1897; А н н ч к о в Е. Весенняя обрядовая поэзня на Западе н у славян. Ч. 1—2. Спб., 1903—05; Радзінная паэзія. Мн., 1971; К р у т ь Ю.З. Хліборобська обрядова поезія слов’ян. Кнів, 1973; Песні народных свят і абрадаў. Мн., 1974; Ліс AC. Купальскія песні. Мн., 1974; Яго ж. Валачобныя песні. Мн., 1989; Яго ж. Жніўныя песні. Мн., 1993; Зімовыя песні. Мн., 1975; Календарные обычан н обряды в странах зарубежной Европы: Знмнме празднмкн. М., 1973; Календарные обычан н обряды в странах зарубежной Европы: Конец XIX — начало XX в_: Весеннне праздннкн. М., 1977; Календарные обычан н обряды в странах зарубежной Европы: Летнеосеннне праздннкн. М., 1978; Календарные обычан н обряды в странах зарубежной Европы: Нст корнн н развнтне обычаев. М., 1983; Курочк і н О.В. Новорічні свята украінців. Кнів, 1978; Вяселле: Абрад. Мн., 1978; Соколова В.К. Весеннелетнме календарные обряды русскнх, украннцев н белорусов, XIX — начало XX в. М., 1979; Гур скнй Ай. Знмняя поэзйя белорусов. Мн., 1980; М а ж э й к а З.Я. Песні беларускага Паазер’я. Мн., 1981; Народны тэатр. Мн., 1983; Палескае вяселле. Мн., 1984; М a слова Г.С. Народная одежда в восточнославянскмх традмцйонных обычаях н обрядах XIX — начала XX в. М., 1984; Барташэв і ч Г.А Беларуская народная паэзія веснавога цыкла і славянская фальклорная традыцыя. Мн., 1985; Тавлай Г.В. Белорусское купалье: Обряд, песня. Мн., 1986; Пахаванні. Памінкі. Галашэнні. Мн., 1986; Б о р м с е н к о В.К. Весільні звмчаі та обрядн на Украіні. Кнів. 1988; Круглов Ю.Г. Русскме обрядовые песнн. 2 нзд. М., 1989; Земляробчы каляндар: (Абрады і звычаі). Мн., 1990; Кухаронак Т.І. Радзінныя звычаі і абрады беларусаў: канец XIX—XX ст. Мн., 1993; Жаніцьба Цярэшкі. Мн., 1993; Беларускія народныя абрады / Скл. Л.П.Касцюкавец. Мн., 1994. Л.М.Салавей, ГУ.Саламевіч
    АБРАДАВАЕ ІІЕЧЫВА, адзін з элементаў сямейных і каляндарных святаў і абрадаў многіх народаў свету. На Беларусі ім сустракалі і частавалі гасцей, бралі ў поле, едучы першы раз сеяць, пакідалі ў полі на дажынках, давалі жывёле, каб добра вялася, ім клікалі вясной буслоў і г. д. На радзіны звычайна пяклі жытнія пірагі (дарылі бабкампавітухам), якія з жартамі ламалі, кайгтавалі, елі з баршчом за святочным сталом. Жанчын, што ішлі ў адведкі, частавалі пірагамі (на Брэстчыне такі пірог наз. скрушок). На вяселле акрамя каравая пяклі пшанічныя пірагі маладым — месяц, падручнік, крыж (булка
    2. Бел. энц., т. 1.
    34	АБРАДАЕАЯ
    з крыжам). Падручнік і крыж пяклі для маладой, з імі яна ехала да маладога і клала на века дзяжы свекрыві. Памінальнае печыва заўсёды было прэснае (мёртвы хлеб) — корж, гарачыкі, галушкі, праснак. Корж і гарачыкі крышылі ў канун, «па крошцы» раздавалі прысутным за жалобным сталом. На Каляды пяклі жытнія пірагікаляднікі, якімі абдорвалі калядоўшчыкаў. На саракі выпякалі 40 піражкоў (птуіпкі з цеста, галушкі, варэнікі) з макам або з фасоляй (іх называлі саракі, жаваронкі, бапкі). У вялікі пост пяклі храсцыкрыжыкі, саху, барану (булку, абкладзеную шышкамі), якія бралі ў поле, едучы сеяць. На Благавешчанне пяклі пампушкі, галёпы, якімі сустракалі буслоў, на Вялікдзень — здобныя пірагі (паскі, калачы). На Палессі на Юр’я пяклі расянік і хадзілі з ім вакол жыта, у Бярозаўскім рне гатавалі піражокюрок і клалі ў жыта (калі жыта яго не закрывала, то гэта прадказвала дрэнны ўраджай). У некаторых мясцінах на Юр’я ішлі ў поле з хлебам і інш. частаваннем. На святы рабілі таксама варэнікі з хлебнага цеста з макам або канапляным семем (на Варвару, Міколу), каржы з мёдам (напярэдадні Купалля).
    Г.Ф.Вештарт.
    АБРАДАВАЯ ПАЭЗІЯ, нар. паэтычная творчасць, звязаная з каляндарнавытв. і сямейнымі абрадамі. Гл. Каляндарнаабрадавая паэзія, Сямейнаабрадавая паэзія.
    АБРАДАВІЧ (ОбрадовнЙ) Дасітэй (да манаства Дзімітрый; каля 1739, в. Чакава, Югаславія — 28.3.1811), сербскі пісьменнік і асветнік, пачынальнік новай сербскай лры на нар. мове. Першы міністр асветы Сербіі (1811). Вучыўся ў Гале, Лейпцыгу, Вене. Вандраваў па Еўропе, у 1787 быў на Беларусі (гШклоў). У 1808 арганізаваў т. зв. Вялікую школу ў Бялградзе (пазней унт). У філас. і павучальных творах «Пісьмо да Харалампія» (1782), «Парадьі цвярозага розуму» (1784), «Байкі» (1788), «Збор розных павучальных рэчаў...» (1793), аўтабіягр. рамане «Жыццё і прыгоды Дзімітрыя Абрадавіча...» (ч. 1—2, 1783—88) выкрываў абскурантызм, змагаўся за рацыяналізм мыслення і гуманізм, адстойваў неабходнасць усеагульнай адукацыі, заклікаў паўд. славян да адзінства.
    Тв.: Сабрана дела. Т. 1—3. Београд, 1961.
    АБРАДАВЫЯ СТРАВЫ, адзін з элементаў сямейных і каляндарных святаў і абрадаў многіх народаў свету. Традыц. А.с. беларусаў — каша, бліны, аладкі, хлеб і інш. — выконвалі знакавую функцыю і звычайна суправаджалі магічныя абрадавыя дзеянні. Каша з цэлага зерня (ячменнага, прасянага і інш.) — неад’емная частка радзіннага, вясельнага, памінальнага, каляднага, жніўнага абрадаў. Цэнтр. месца ў свя