• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    АБМЕННАЕ ЎЗАЕМАДЗЁЯННЕ, спецыфічны ўзаемны ўплыў тоесных часціц, які эфектыўна праяўляецца як вынік некаторага асаблівага ўзаемадзеяння. Чыста квантавы эфекг, які не мае класічнага аналага і вынікае з тоеснасці прынцыпу.
    Пры сілавым узаемадзеянні паміж часціцамі сярэдняя энергія сістэмы часціц неаднолькавая ў станах, што апісваюцца хвалевымі функцыямі з рознай сіметрыяй, напр. сістэма з 2 электронаў, калі не ўлічваць іх эл. ўзаемадзеяння, характарызуецца 2 хвалевымі функцыямі ф(п, Г2), якія адносна перастаноўкі каардынат электронаў (п »12) мяняюць або не мяняюць знак. Станам з ф± адпавядае сярэдняя энергія ўзаемадзеяння Е±= Ек+Еа, дзе Ek — энергія электрастатычнага (кулонаўскага) узаемадзеяння электронаў, кожны з якіх знаходзіцца ў індывід. стане; Еа — т.зв. абменная энергія, што ўзнікае, калі электроны як бы абменьваюцца сваімі станамі (адсюль назва). Аў. існуе ў сістэме тоесных часціц і пры адсутнасці сілавога ўзаемадзеяння (ідэальны газ тоесных часціц). Яно пачынае праяўляцца, калі сярэдняя адлегласць паміж часціцамі становіцца параўнальнай з даўжынёй хвалі дэ Бройля, мае характар адштурхоўвання для ферміёнаў (гл. Паўлі прынцып) і прыцяжэння— для базонаў. Паняццем Аў. карыстаюцца ў тэорыі многаэлектронных атамаў, гомеапалярнай хім. сувязі, ферамагнетызму. Тэрмін Аў. ўжываецца і ў ядз. фізіцы (гл. Ядзерныя сілы). Л.М.Тамільчык.
    АБМУНДЗІРАВАННЕ ВАЙСКОВАЕ форменнае адзенне ваеннаслужачага, адметнае колерам, канструкцыяй (кроем), знакамі адрознення і інш.
    Элементы Ав. вядомыя са стараж. часоў (Егіпет, Асірыя, Персія, Грэцыя), больш выразнымі сталі ў арміі Сгараж. Рыма. Упершыню аднолькавае Ав. па відах і родах войскаў уведзена ў Францыі ў 17 ст. На Беларусі Ав. пачало набываць адметнасць з часоў сярэднявечча і пазней. Напр., у 2й пал. 18 ст. шараговы першай гвардыі ВКЛ насіў чырв. мундзір з сінімі вылогамі (адваротамі) і суконнымі пагонамі. Бікорн (галаўны ўбор)
    упрыгожваў пампон жоўтага колеру. На штанах сіняга колеру — адмысловая аздоба, характэрная толькі для палка пешай гвардыі. Бамбардзір (камандзір гарматнага разліку) у корпусе артылерыі ВКЛ, напр., меў мувдзір з чорным каўняром, адваротамі і манжэтамі, зялёныя суконныя штаны з чорнымі лампасамі, на касцы змяшчалася латунная эмблема ў выглядзе палаючай гранаты, выява якой была таксама на торбе для нашэння набояў (боезапасаў). НІараговы коннай гвардыі ВКЛ меў чырв. мундзір без лацканаў і белыя ласіны (штаны са скуры лася, якія шчыльна аблягалі ногі) з батфортамі, насіў парык. Верхні край бікорна быў абшыты галуном. Ав. з цягам часу мянялася.
    Ва Узбр. Сілах Рэспублікі Беларусь нац. форма А.в. распрацавана і зацверджана ў 1993. У яго ўваходзяць: верхняе адзенне (паліто і куртка зімовыя, плашчпаліто, кіцель, куртка, штаны, кашуля і інш.), галаўныя ўборы (шапкавушанка, фуражка, пілотка), бялізна, абутак, амуніцыя. Парадак выкарыстання А.в. вызначаецца правіламі нашэння вайск. формы адзення, якая падзяляецца на парадную, параднавыхадную, паўсядзённую, палявую і рабочую, а кожная з іх — на летнюю і зімовую. Права нашэння А.в. маюць ваеннаслужачыя ўзбр. сіл, ваен.навуч. устаноў, а таксама тыя катэгорыі ваеннаслужачых, за якімі пасля звальнення ў запас ці адстаўку захавана такое права. У.П.Рудэнка, В.А.Юшкевіч.
    АБНАРОДАВАННЕ ЗАКОНУ, давядзенне закону да ўсеагульнага ведама; афіцыйнае апублікаванне закону. Ажыццяўляецца органам, які прыняў закон, або кіраўніком дзяржавы ў вызначаныя дадзеным ці спец. законам тэрміны і ўстаноўленым парадку. У Рэспубліцы Беларусь законы і інш. акты, прынятыя Вярх. Саветам, публікуюцца ў «Ведамасцях Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь», перадаюцца праз сродкі масавай інфармацыі (газеты, тэлебачанне, радыё), сродкі суВЯЗІ. А.М.Абрамовіч. АБНАЎЛЕНЦЫ, апазіцыйны рух у рус. правасл. царкве ў 1920—40я г. Узніклі пасля Кастр. рэвалюцыі. Выступалі за «абнаўленне царквы», за яе лаяльныя адносіны да Сав. дзяржавы; мелі на мэце змяніць традыц. формы рэліг. дзейнасці, не закранаючы асновы веравучэння і культу. Змагаліся супраць кіраўніцтва афіц. рус. царквы, якое ў пач. 1920х г. займала антысав. пазіцыі.
    Асн. групы А: «Жывая царква», «Царкоўнае адраджэнне», «Саюз абшчын старажытнаапостальскай царквы». 3 пераходам кіраўніцгва патрыяршай царквы на шлях лаяльнасці pyx А пачаў затухаць. Многія з іх парвалі з рэлігіяй, некаторыя вярнуліся ў старую царкву. Пасля смерці аднаго з лідэраў абнаўленства АІ.Увядзенскага (1946) рух спыніўся.
    АБОЗНЫ, 1) пасада ў войску ВКЛ і Рэчы Паспалітай у 16—18 ст. Прызначаўся гетманам, з 1776 — каралём. Займаўся раскватараваннем войскаў: выба
    32
    АБОЙМА
    рам месца пад лагер, яго ўмацаваннем. Галоўных А. было 2 — каронны (польскі) і літоўскі. 2) Выбарная вайск. пасада на Украіне ў 17—18 ст. Генеральныя А. арганізоўвалі гетманскае войска, забяспечвалі яго харчаваннем і фуражом, кіравалі артылерыяй, удзельнічалі ў перагаворах, расследавалі злачынствы, палкавыя былі нам. казацкіх палкоўнікаў, узначальвалі палкавую артылерыю. 3) Ніжэйшы чын пры ваен. гужавым транспарце і абозах у дарэв. Расіі і інш. краінах.
    АБОЙМА, 1) прыстасаванне дая размяшчэння некалькіх патронаў, Прызначана для больш спрошчанага і паскоранага зараджання (падрыхтоўкі магазінаў стралк. зброі — вінтовак, карабінаў, аўтаматаў, некаторых пісталетаў, кулямётаў і малакаліберных гармат). А. —метал. рамка, якая ўстаўляецца ў магазінную каробку агнястрэльнай зброі. У некаторых відаў зброі выкарыстоўваецца як дэталь, іпто ўтрымлівае і накіроўвае патроны пры іх дасылцы з магазіна ў патроннік. 2) Дэталь, прыстасаванне ў выглядзе скабы, абруча з паласавога жалеза, якія служаць для змацавання частак машын, збудаванняў і інш.
    АБОЛ (грэч. obolos), 1) у Стараж. Грэцыі вагавая адзінка серабра, сярэбраная, потым медная манета (складала | о драхмы). 2) У Зах. Еўропе ў 2й пал. 8—10 ст. вагавая адзінка серабра і сярэбраная манета (| дэнарыя), у 12—15 ст. сярэбраная, у 16—18 ст. білонная або медная манета ( | дэнарыя). 3) У ВКЛ намінал у ~ дэнарыя, чаканены Віленскім манетным дваром у 1545—47, 1554.
    АБОЛЕ, возера ў Беларусі, у Браслаўскім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Дрысвята. Пл. 4,67 км . Даўж. 6,55 км, найб. шыр. 1,43 км, найб. глыб. 9,2 м. Пл. вадазбору каля 750 км . Праз возера цячэ р. Дрысвята (у вытоку наз. Прорва). Берагі выш. 0,3—0,5 м, пясчаныя, месцамі забалочаныя, параслі хмызняком.
    Схілы выш. да 15 м, стромкія. Паўночны плёс невялікі, мелкаводны, паўднёвы—глыбокі. Дно да глыб. 1 м пясчанае, глыбей глеістае. 2 астравы агульнай пл. 1,6 га. Уздоўж берагоў лаласа расліннасці шыр. 30—600 м.
    АБОЛЬЦЫ, вёска ў Беларусі, у Талачынскім рне Віцебскай вобл., на р. Абалянка. Цэнтр сельсавета і калгаса імя Дзяржынскага. За 36 км на Пн ад г. Талачын, 116 км ад Віцебска, 9 км ад чыг. ст. Лемніца. 450 ж., 156 двароў (1994).
    У гіст. крыніцах упершыню ўпамінаецца ў 1385 як маёмасць вял. кн. ВКЛ Ягайлы. Пад
    назвай «Оболчн» згадваецца ў «Спісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» (14 ст.). У 15 — пач. 16 ст. цэнтр Аболецкага намесніцтва (павета) Віцебскай зямлі. Пасля адм. рэформы ВКЛ 1565—66 уключаны ў Аршанскі пав. На 1885 у A 265 ж., 60 дамоў. У 1924— 31, 1946—56 А. —цэнтр сельсавета Коханаўскага, у 1931—46 і з 1956 — Талачынскага рнаў.
    Сярэдняя школа, бка, Дом культуры, бальніца, аптэка, дзіцячы сад, аддз. сувязі, камбінат быт. абслугоўвання.
    АБОРА, 1) традыцыйная гаспадарчая пабудова на Беларусі для кароў. У 16— пач. 20 ст. будавалі з бярвення ці дыляў («у вянок», «замётам у шулы»), часам сцены плялі з лазовых дубцоў і абмазвалі глінай. У сял. гасладарках А. — вял. хлеў. У фальварках і маёнтках А. будавалі звычайна на 4—8 памяшканняў (кожнае мела асобныя вароты), згрупаваных прамавугольнікам вакол двара і звязаных адно з адным у суцэльную забудову. Такі комплекс часта злучаўся варотамі з падвор’ем, гумнішчам.
    Абоймы: / — да вінтоўкі ўзору 1891/30; 2 — да самазараднага карабіна Сіманава; 3 — да вінтоўкі з пачкавым набіваннем; 4 — да аўтаматычнай пушкі.
    Сярэбраны абол 1546 Жыгімонта II Аўгуста (ВКЛ).
    Абора.
    У А. вылучаліся памяшканні для цельных кароў, маладняку, маглі ўваходзіць таксама птушнікі, стайні, жылыя і гасп. будынкі для парабкоў. 2) Загароджаная частка двара для Дзённага ўтрымання хатняй жывёлы (дзяннік). 3) Загон для жывёлы на выпасах. 4) Вяровачка з
    пянькі, лёну ці раменны пасак для прымацоўвання лапця і анучы.
    АБОРТ (лац. abortus), спыненне цяжарнасці ў жанчын у першыя 22 тыдні (раней лічылі 28), калі плод яшчэ не здольны да жыцця паза целам маці. Спыненне цяжарнасці ў больш познія тэрміны (да 38 тыдняў) наз. заўчаснымі родамі. А. да 12 тыдняў лічыцца ранні, пасля гэтага тэрміну — позні. А. штучны — спыненне цяжарнасці пры дапамозе спец. інструментаў або фармакалагічных сродкаў урачом у мед. установе; дазволены заканадаўствам у большасці краін свету, у тл. ў Рэспубліцы Беларусь. Штучнае спыненне цяжарнасці паза бальнічнай установай або без урача лічыцца крымінальным. Самаадвольны А. (выкідыш) можа быць вынікам уздзеяння генет., эндакрынных, інфекц., сац.эканам., экалаг., прафес. фактараў і звязаных з гэтым хвароб жанчыны і мужчыны і стварае вял. праблему ў акушэрстве — да 15— 20% выкідышаў. У самаадвольным А. адрозніваюць стадыі: пагражальны А., А, які пачаўся, А. няпоўны і поўны. На 2 першых стадыях магчыма захаванне цяжарнасці. Самаадвольны А можа ўзнікаць паўторна (прывычны выкідыш), асн. сімптомы: болі ў нізе жывата і ў крыжы, крывяныя выдзяленні, далучаная інфекцыя. А, якому спадарожнічае інфекцыя, наз. інфекцыйны. Любы А. можа выклікаць ускладненні раннія (крывацёкі, пракол сценкі маткі, пашкоджанні сумежных органаў) і познія (запаленне палавых органаў і брушыны, бясплоднасць, эндакрынныя парушэнні), а таксама смерць жанчыны. Лячэнне А. на ўсіх стадыях праводзіцца ў стацыянарных умовах.	І.УДуда.
    АБОРЫН Леў Мікалаевіч (11.9.1907, Масква — 5.1.1974), рускі піяніст, педагог. Нар. арт. СССР (1964). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1926, клас К.Ігумнава), з 1930 выкладаў у ёй (з 1935 праф.). Выступаў як саліст і ансамбліст (з Д.Ойстрахам і С.Кнушавіцкім). 1я прэмія на Міжнар. конкурсе піяністаў імя Ф.Шапэна (Варшава, 1927). Дзярж. прэмія СССР 1943, Дзярж. прэмія Расіі 1966.