Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
АБІЯНІК, ш у г а л е я , лодка, выдзеўбаная з дубовага ствала, з набітымі дашчанымі бартамі. Была найб. пашырана на Бел. Палессі. Грузападымальнасць 1,5—4,5 т. Мела паветку (з рагожы, палатна, скуры і да т.п.). У яе канструкцыі адлюстраваўся пераход ад аднадрэвак да дашчаных лодак. Выйшла з ужытку на пач. 20 ст.
АБІЯТЬІЧНАЕ АСЯРОДДЗЕ (ад а... + грэч. bios жыццё), сілы, з’явы, аб’екты прыроды, якія акружаюць жывыя арганізмы і паходжаннем не звязаны з іх жыццядзейнасцю (гл. Абіятычныя фактары). У выніку гіст. развіцця ў канкрэтных умовах арганізмы прыстасоўваюцца да пэўнага комплексу фактараў і ў працэсе жыццядзейнасці самі змяняюць А.а. Вытв. і быт. дзейнасць чалавека адмоўна ўздзейнічае на А.а., таму неабходна прымаць меры па захаванні асяроддзя ў натуральным стане, стварэнні леппіых умоў існавання арганізмаў.
Абклад абраза Антонія Падуанскага. Астравецкі раён Гродзенскай вобласці. 18 ст.
АБІЯТЬІЧНЫЯ ФАКТАРЫ, сукупнасць умоў неарган. асяроддзя, якія ўплываюць на арганізмы і іх згуртаванні. Падзяляюцца на хімічныя (хім. састаў атмасферы, марскіх і прэсных водаў, глебы або донных адкладаў) і фізічныя — кліматычныя (тра, вільготнасць, бараметрычны ціск, вецер, цячэнні, радыяцыйны рэжым, колькасць ападкаў, стуітень асветленасці і інш.). Фарміруюць умовы пражывання чалавека, жывёл, раслін і мікраарганізмаў, вызначаюць занальнасць пашырэння, уплываюць на біял. рытмы, дынаміку іх колькасці.
АБКАНК, нафтавае радовішча ў Саудаўскай Аравіі, адно з буйнейшых у свеце. Уваходзіць у Персідскага заліва нафтагазаносны басейн. Адкрыта ў 1940, распрацоўваецца з 1946. Пачатковыя
прамысл. запасы нафты 1210 млн. т. Прадукцыйныя залежы на глыб. 1,7—2 км. Шчыльнасць нафты 880 кг/м . Дзесяткі фантануючых свідравін. Нафтаправоды да Сайды (Ліван) і партоў РасТанура і Ямбу. Эксплуатуецца кампаніяй «Арамка».
АБКЛАД, дэкаратыўная аздоба абраза ці кніжнага пераплёту. Найчасцей А. рабілі з пазалочанай медзі або серабра, арнаментавалі чаканкай, філігранню, чарненнем, эмалямі, упрыгожвалі каштоўнымі камянямі. Існавалі А. таксама з дрэва, маст. тканін, якія закрывалі адзенне, галаўныя ўборы (такія А. наз. «шата»), радзей — фон на абразах. Узнікненне кніжных А са слановай косці адносяць да 7—8 ст., металічных— да 9—10 ст. На Беларусі вядомы сярэбраны А. Лаўрышаўскага евангелля (14 ст.). Найб. пашырэнне тут атрымаў у 17—19 ст. У 17 ст. найчасцей А. аздаблялі шанаваныя ці цудатворныя абразы (Брэст, Гродна, Мінск, Жыровічы, Лагішын і інш.). Значнымі маст. цэнтрамі, дзе ствараліся А., былі Вільня, Магілёў, Мінск, Пінск, Слуцк і інш. Іх рабілі бел. майстры Максім Сямёнаў (Куцень), Фёдар Мікулаеў і інш., якія працавалі ў Залатой і Сярэбранай палатах Маскоўскага Крамля (гл. ў арт. Аружэйная палата). Найб. вядомыя сярэбраныя пазалочаныя А. да абразоў: «Maui Божая Бялыніцкая» (Нясвіжскі рн, 18 ст.), «Маці Божая з езуіцкімі святымі» (Ляхавіцкі рн, 18 ст.), «Маці Божая Адзігітрыя Смаленская» (Міёрскі рн, 1774), медныя пасярэбраныя да абразоў «Паюіаненне вешчуноў» (Браслаўскі рн, 18 ст.), «Маці Божая Апека» (Пінскі рн, 18 ст.), «Маці Божая Замілаванне» (Пінскі рн, 1803), разны драўляны да абраза «Маці Божая Адзігітрыя» (Драгічынскі рн, 2я пал. 17 ст.) і інш.
Літ.: Дэкаратыўнапрыкладное мастацтва Беларусі XII—XVIII стагоддзяў / Скл. Н.Ф.Высоцкая. Мн., 1984. А.А.Ярашэвіч. АБКЛАДКА падземнага з б у д а в а н н я , канструкныя для замацавання падземных вырабатак і ўтварэння ўнутранай паверхні падземных збудаванняў. Форма і памеры А. залежаць ад прызначэння збудавання: для метрапалітэна, вадавода, тунэля, падземнай ГЭС і інш. Бывае апорная (разлічана на ўздзеянне нагрузкі) і абліцовачная (для аховы горных парод ад разбурэння); з маналітнага бетону або жалезабетону, зборнага жалезабетону, металу, таксама і камбінаваная, з абліцоўкай дэкар. матэрыяламі.
АБЛАВУХА, бел. мужчынскі галаўны ўбор, зімовая іпапкавушанка з аўчыны або заечага, лісінага, вавёрчынага ці трусінага футра, пацягнутая зверху сукном. Да асновы яе прышывалі 4 крылы (вушы), пярэдняе і задняе падымалі і звязвалі зверху, бакавыя апускалі ці падвязвалі пад падбародкам. Насілі да пач. 20 ст.
АБЛВЫКАМЗАХ 25
АБЛАКЦІРОЎКА [ад лац. ab ад + Іас (lactis) малако], спосаб прышчэплівання, пры якім 2 парасткі злучаюцца без аддзялення іх ад мацярынскіх раслін. Праводзіцца ў перыяд вегетацыі кустоў, леппі з мая да пачатку выспявання парасткаў. Пасля поўнага зрошчвання прышчэпак аддзяляецца ад мацярынскай расліны, застаючыся на прышчэпе. Адзін з асн. спосабаў размнажэннякульт. сартоў у пладоваягадных гадавальніках.
АБЛАМ, з а б а р о л , невысокая (каля 1,5 м) надбудова над абарончымі сценамі і вежамі драўляных замкаў Беларусі ў 16—17 ст. Служыў пагрудным прыкрыццём для абаронцаў. Меў выгляд верт. сценкі з 3—7 вянкоў, якая апіралася на кансольныя выпускі бэлек гарадзен, тарасаў і вежаў і выступала за сцены ніжніх ярусаў. Па бэльках насцілаўся верхні баявы мост з падсябіццямі. Прарэзаны байніцамі А. часам завяршаўся дахам і ствараў крытую баявую галерэю, напр., у Віцебскіх замках.
АБЛАМЕЙКА Сяргей Уладзіміравіч (н. 24.9.1956, г.п. Воранава Гродзенскай вобл.), бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі. Др тэхн. н. (1990), праф. (1992). Скончыў БДУ (1978). 3 1978 у Інце тэхн. кібернетыкі АН Беларусі, адначасова з 1987 у БДУ. Навук. працы па штучным інтэлекце, апрацоўцы відарысаў і распазнаванні вобразаў, сістэмах машыннага зроку.
Тв.: Обработка н отображенме ннформацнн в растровых графнческнх снстемах. Мн., 1989 (у сааўг.).
АБЛАСНЬІ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ САВЕТАЎ РАБОЧЫХ, САЛДАЦКІХ I СЯЛЯНСКІХ ДЭПУТАТАЎ ЗАХОДНЯЙ ВОБЛАСЦІ I ФРОНТУ, Аблвыкамзах, першы вышэйшы заканадаўчы (паміж з’ездамі Саветаў) орган сав. улады ў Заходняй вобласці і на Зах. фронце. Дзейнічаў з 26.11(9.12).1917 да 2.1.1919 у Мінску (з 19.2.1918 — у Смаленску). Створаны ў выніку зліцця выканкомаў абл. Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, Савета сял. дэпутатаў Мінскай і Віленскай губ. і Франтавога кта Зах. фронту; уключаны і 17 прадстаўнікоў прафсаюзаў. Узначальваў ваеннапаліт. і гасп. жыццё Зах. вобласці і фронту. Складаўся з 15 камісарыятаў (аддзелаў). Прэзідыум: старшыня М.У.Рагазінскі, з 30.1.1918 АФ.Мяснікоў; таварышы старшыні М.І.Крывашэін, П.Казлоў; сакратары І.Я.Алібегаў, Гарашчук, П.Осіпаў. Для каардынацыі дзейнасці камісарыятаў і вырашэння найб. важных пытанняў створаны Caeem Народных Камісараў Заходняй вобласці і фронту. Друк. органы — газ. «Советская правда», «Западная коммуна». Ліквідаваны ў сувязі са стварэннем Часовага рабочасялянскага савецкага ўрада Беларусі.
Літ:. Нестеренко Е.Н., Осмо
л о в с к н й В.П. Советы Белорусснн, окт. 1917 — янв. 1919 г. Мн., 1989.
АБЛАСНЬІ СЛОЎНІК, тое, што дыялектны слоўнік.
АБЛАСНЬІ СУД на Беларусі, судовы орган, які дзейнічае на тэр. вобласці ў якасці першай, касацыйнай і нагляднай інстанцый. Складаецца са старшыні, яго намеснікаў і членаў суда, якія назначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Mae суд. калегіі па цывільных і крымін. справах і прэзідыум. Як суд 1й інстанцыі разглядае цывільныя і крымін. справы, аднесеныя законам да яго вядзення, як касацыйная інстанцыя — справы па скаргах і пратэстах на рашэнні, прыгаворы і вызначэнні нар. судоў, якія не набылі законнай сілы. Прэзідыум А.с. разглядае ў парадку нагляду справы па пратэстах
Уніфікаваная зборная жалезабетонная абкладка тунэляў метрапалітэна: a — з блокаў кругавога абрысу; 6 — 3 прамавугольных блокаў.
Аблавуха.
на рашэнні, прыгаворы, вызначэнні нар. судоў, пастановы нар. судцзяў, якія набылі законную сілу, на касацыйныя вызначэнні калегій А.с., а таксама справы па новаадкрытых акалічнасцях. Паўнамоцтвамі А.с. валодае і Мінскі гар. суд. І.І.ІІацяружа.
АБЛАСНЬІЯ ПАДПОЛЬНЫЯ КА
МІТЭТЫ КП(б)Б у Вялікую
Айчынную вайну, кіруючыя парт. органы на тэр. Беларусі, акупіраванай ням.фаш. захопнікамі. Дзейнічала 10 А.п.к.: Гомельскі, Мінскі (з 1941), Віцебскі, Пінскі (з 1942), Баранавіцкі, Беластоцкі, Брэсцкі, Вілейскі, Магілёўскі і Палескі (з 1943). Узначальвалі дзейнасць падп. 11 міжрайкомаў, 6 міжрайпартцэнтраў, 8 гаркомаў, 2 гаркомаўрайкомаў, 166 райкомаў КП(б)Б (у тл. 5 райкомаў г. Мінска), якія аб’ядноўвалі больш за 1200 пярвічных парт. аргцый у партыз. фарміраваннях і 184 тэр. падп. парт. аргцыі, больш за 35 тыс. камуністаў. Дыслацыраваліся ў зонах буйных партыз. фарміраванняў. Мелі друкаваныя органы (гл. ў арт. Друк падпольны).
АБЛАСНЬІЯ ПАДПОЛЬНЫЯ КА
МІТЭТЫ ЛКСМБ у Вялікую Айчынную вайну, кіруючыя камсамольскія органы на тэр. Беларусі, акупіраванай ням.фаш. захопніка.мі. Дзейнічала 10 А.п.к.: Гомельскі, Пінскі (з 1941), Віцебскі, Магілёўскі (з 1942), Баранавіцкі, Беластоцкі, Брэсцкі, Вілейскі, Мінскі, Палескі (з 1943). Накіроўвалі дзейнасць падп. 6 міжрайкомаў, 5 міжрайцэнтраў, 13 гаркомаў, Лідскага гаркомарайкома, 189 райкомаў ЛКСМБ, якія аб’ядноўвалі больш за 2500 пярвічных аргцый у партыз. фарміраваннях, каля 3 тыс. падп. камсамольскіх і 335 маладзёжньгх антыфаш. аргцый, амаль 80 тыс. камсамольцаўпартызан і больш за 20 тыс. камсамольцаўпадпольшчыкаў. Некат. абкомы мелі друкаваныя органы (гл. ў арт. Друк падпольны).
АБЛАСНЬІЯ ПРЫВІЛЕІ, заканадаўчыя акгы ВКЛ, якія юрыдычна замацоўвалі аўтаномныя правы некат. зямель (княстваў, ваяводстваў, паветаў). Даваліся вял. князем ВКЛ. Грунтаваліся на мясц. звычаёвым праве, а таксама выпрацоўваліся адм. і судовай пракіыкай. Найб. вядомыя А.п.: Віцебскія 1503, 1509, 1561; Полацкія 1511, 1547, 1580, 1634, 1699; Смаленскі 1505; Кіеўскія 1507, 1529; Валынскія 1501, 1509, 1547; Бельскія 1501, 1547; Драгічынскія 1511, 1547; Мсціслаўскі 1551.
Найб. тыповыя Ап. — Віцебскі 1503 і Полацкі 1511. У іх замацаваны старадаўняе абавязацельства вял. князя не ўмешвацца ў царк. справы палачан і віцяблян, гарантаваны іх маёмасныя і асабістыя правы. Ваяводы ў Полацк і Віцебск павінны былі прызначацца толькі са згоды мясц. насельніцтва. Судзіць палачаніна можна было толькі ў Полацку паводле полацкага права. За баярамі і мяшчанамі гэтых зямель прызнавалася права свабоднага выезду за мяжу.
Літ:. Ю х о Я.А Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Мн., 1992.
ІА.Юхо.
АБЛВЫКАМЗАХ, скарочаная назва Абласнога выканаўчага камітэта Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту.