• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    АБАСАЎ Азад Зінатавіч (н. 19.1.1925, г. Елабуга), татарскі спявак (тэнар). Нар. арт. СССР (1977). Скончыў Маскоўскуіо кансерваторыю (1950). 3 1950 саліст Тат. тра оперы і балета. Сярод партый: Фауст («Фауст» Ш.Гуно), Герцаг («Рыгалета» Дж.Вердзі), Самазванец («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Уладзімір Ігаравіч («Князь Ігар» А.Барадзіна), Джык, Джаліль, Цюляк («Алтынчэч», «Джаліль», «Цюляк» Н.Жыганава).
    АБАСАЎ Шухрат Саліхавіч (н. 16.1.1931, г. Каканд), узбекскі кінарэжысёр, сцэнарыст. Нар. арт. Узбекістана (1975), нар. арт. СССР (1981). Скончыў Ташкенцкі тэатр.маст. інт (1954), Вышэйшыя рэж. курсы пры «Масфільме» (1958). Творчасці А. ўласціва ўменне раскрываць час і эпоху праз асобу героя. Найб. поўна гэта выявілася ў фільмах «Ты не сірата», «Абу Райхан Беруні» (за абодва Дзярж. прэмія Узбекістана імя Хамзы 1974), «Ташкент — горад хлебны», «Вогненныя дарогі» (16 серый, тэлевізійны). Сааўтар большасці сцэнарыяў сваіх фільмаў.
    АБАСІДАЎ ХАЛІФАТ, Багдадскі халіфат, дзяржава арабаў у 750— 1258. Назва ад дынастыі Абасідаў, якія прыйшлі да ўлады ў выніку справакаванага імі ў 747 у Харасане паўстання супраць Амеядаў. Сталіца з 762 Багдад. У склад А.х. ўваходзілі Ірак, Іран (да пач. 9 ст.), ч. Закаўказзя, паўд. ч. Сярэдняй Азіі, Зах. Аравія, Сірыя з Палесцінай, Егіпет і Паўн. Афрыка (да пач. 9 ст.). У А.х. іншаплямённыя мусульмане былі ўраўнаваны ў правах з арабамі, роды перс. паходжання вылучыліся на адно з
    першых месцаў. Абасіды аднавілі перс. адм. сістэму на чале з візірам, замянілі араб. апалчэнне прафес. наёмнай арміяй (з харасанцаў, бербераў, пазней цюркаў). Гал. месца ў войску заняла гаардыя халіфа (з нявольнікаў), якая, памацнеўшы, стала ўмепівацца ва ўладу. У А.х. найб. ўздыму дасягнула арабамусульм. духоўная (іслам, ісламскае права, лра, філасофія, навука) і матэрыяльная (рамёствы, гандаль, мараплаванне і інш.) культура. Частыя нар. паўстанні (гал. чынам у форме сектанцкіх рухаў), з 9 ст. і сепаратызм намеснікаўэміраў, якія сілай захоплівалі тэрыторыі і ператваралі іх у самаст. дзяржавы (напр., Ідрысідаў у Марока, Аглабідаў у Іфрыкіі і інш.), вялі да распаду Ах. На пач. 10 ст. ў ім засталіся зах. ч. Ірана і тэрьпорыя, сумежная з Багдадам. Канчаткова А.х. знішчыла манг. нашэсце.
    Літ.: Б е л я е в Е.А Арабы, нслам м арабскнй халяфат в раннем средневековье. 2 нзд. М., 1966; Васмльев Л.С. Ясторня Востока. М., 1993. Т. 1, ч. 2. С. 272—281.
    АБАСІДЫ, дынастыя арабскіх халіфаў, якая правіла ў Багдадзе ў 750—1258 (гл. Абасідаў халіфат). Паходзіць ад Абаса, дзядзькі Мухамеда. Заснавальнік дынастыі АбульАбас асСафах [750—754], які скінуў Амеядаў. Найб. буйныя прадстаўнікі — Мансур [754—775], Харун арРашыд [786—809], Мамун [813— 833). Пасля захопу Буідамі ў 945 Багдада А. пазбаўлены свецкай улады. Апошні з А. альМустасім [1242—58] у час нашэсця манголаў пакараны смерцю.
    АБАСКІ МІРНЫ ТРАКТАТ 1743. Падпісаны паміж Расіяй і Швецыяй у г. Аба (сучасны Турку, Фінляндьы). Завяршыў рус.швед. вайну 1741—43, якая скончылася паражэннем Швецыі. Пацвердзіў умовы Ніштацкага мірнага дагавора 1721. Устанавіў рус.швед. мяжу па р. Кюмене (цяпер КюміІокі, Фінляндыя).
    АБАСТУМАНІ, горнакліматычны курорт у Грузіі. За 28 км ад чыг. ст. Ахалцыхе, на схілах Месхецкага хр. Малога Каўказа і глыбокай цясніны р. Ацхе. Засн. ў 19 ст. Круглагадовае кліматалячэнне, значныя запасы тэрмальных мінер. водаў (асобныя крыніцы вядомы з 11 ст.).
    Паблізу А першая на тэр. б. СССР горная астрафіз. абсерваторыя, крэпасць царыцы Тамары (12 ст.), Зарзмскі манастыр (14 ст.), у суседстве з ім рэшткі грандыёзнага пячорнага манастыра 12—13 ст.
    АБАСЫ, абаас ы , у якуцкай міфалогіі злыя духі; маюць аблічча чалавека ростам з лістоўніцу або аднаногай, аднарукай, аднавокай пачвары. Усё шкоднае і агіднае створана А. Яны спакушаюць і падбухторваюць людзей на злачынствы, насылаюць на іх бедствы і хваробы.
    АБАТ [лац. abbas (abbatis) ад грэч. abba бацька], настаяцель каталіцкага манастыра — абацтва (настаяцельніца —
    абатыса). Першапачаткова паводле статута выбіраўся манахамі і зацвярджаўся епіскапам, факгычна назначаўся свецкімі магнатамі. У больш агульным значэнні — свяшчэннаслужыцель у каталіцкай царкве.
    АБАЦТВА, вялікі каталіцкі манастыр з маёмасцю і зямельнымі ўладаннямі, якім кіруе абат ці абатыса. Падпарадкоўваецца епіскапу, часам непасрэдна рымскаму папу. Паявіліся А. ў 5—6 ст., уплывалі на рэліг., эканам. і паліт. жыццё Зах. Еўропы. У перыяд Рэфармацыі і асабліва ў ходзе бурж. рэвалюцый 18 ст. страцілі сваё значэнне. Часткова захаваліся ў Іспаніі, Францыі, Італіі і інш.
    АБАШАЎСКАЯ КУЛЬТУРА, археалагічная культура плямён бронзавага веку, якія ў 2—3й чвэрці 2га тыс. да н.э. насялялі лясныя і лесастэпавыя вобласці Сярэдняга Паволжа, Падоння і Паўд. Урал. Назва ад могільніка каля в. Абашава (Чувашыя). Насельніцтва займалася пераважна жывёлагадоўляй, жыло на адкрытых і ўмацаваных паселішчах у вялікіх (даўж. да 30—40 м) дамах. Пахавальны абрад — падкурганнае трупапалажэнне ў скурчаным ці выцягнугым (на спіне) становішчы. Харакгэрны керамічны посуд звона і слоікападобнай формы з геам. арнаментам і дамешкамі ў гліне ракавінак. Плямёны А.к. першыя пачалі распрацоўку ўральскіх радовішчаў медзі, з імі звязваюць з’яўленне ў стэпах Еўразіі калясніц. Шмат даследчыкаў лічаць Ак. культ.гіст. агульнасцю і вылучаюць у ёй шэраг археал. культур.
    АБАШЫДЗЕ Васіль (Васо) Аляксеевіч (4.12.1854, г. Душэты — 9.10.1926), грузінскі акцёр, рэжысёр. Нар. арт. Рэспублікі (1922). 3 1879 у Тыфліскай драм. трупе. Адзін з заснавальнікаў рэаліст. груз. акцёрскай школы. Стварыў яркія харакгарныя і камед. вобразы ў нац. і класічным рэпертуары: Карапет («Скупы» Г.Эрыставі), Акоп («Ханума» АЦагарэлі), Хлестакоў, Гараднічы («Рэвізор» М.Гогаля), Шмага («Без віны вінаватыя» ААстроўскага) і інш. Заснавальнік і рэдактар першага ў Грузіі тэатр. час. «Тэатры» (з 1885).
    АБАШЫДЗЕ Грыгол Рыгоравіч (1.8.1914, г. Чыятура, Грузія — 29.7.1994), грузінскі пісьменнік. Акад. АН Грузіі (1979). Герой Сац. Працы (1974). Скончыў Тбіліскі унт (1936). Распрацоўваў гіст. і актуальныя тэмы сучаснасці: паэмы «Георгій Шосты» (1942), «Непераможны Каўказ» (1943), «Легенда пра першых тбілісцаў» (1959), цыкл вершаў «Продкі і сучаснікі. Літаратурныя пісьмы» (1979), зб. вершаў «Залаты вінаграднік» (1966) і інш. Раманы (трылогія) «Лашарэла» (1957), «Доўгая ноч» (1963), «Цотнэ, або Падзенне і ўзвышэнне Грузіі» (1975) прысвечаны Грузіі 11—13 ст. Дзярж. прэмія СССР 1951.
    АБВЯШЧЭННЕ	17
    АБАШЬІДЗЕ Іраклій Вісарыёнавіч (23.11.1909, г. Хоні, Грузія — 13.1. 1992), грузінскі паэт. Акад. АН Грузіі (1960). Герой Сац. Працы (1979). Скончыў Тбіліскі унт (1931). У 1966— 92 гал. рэдакгар Груз. Энцыклапедыі. Асн. тэмы творчасці — Грузія ў мінулым і сучасным, лёс мастацтва, грамадзянскі абавязак паэта. Аўтар збкаў паэзіі «Набліжэнне» (1966), «I гэтыя песні — маёй Грузіі» (1971), «Радзіма» (1973), «Вятры ў даліне Рыёні» (1979), цыклаў вершаў «Па слядах Руставелі» (1959), «Палесціна, Палесціна» (прэмія імя Ш.Руставелі 1966), літ.крыт. артыкулаў (зб. «За высокае майстэрства», 1959). За цыкл «У палымянай Індыі» і кн. «Па дарогах Індыі» Міжнар. прэмія імя Дж.Нэру 1972.
    АБВАДНЕННЕ, сукупнасць гідратэхнічных мерапрыемстваў па забеспячэнні вадой бязводных і малаводных раёнаў. Ажыццяўляецца праз асваенне мясц. рэсурсаў вады, перакідкай яе па каналах і трубаправодах, будвам рэзервовых вадаёмаў і інш. А. развіта ў Сярэдняй Азіі, ЗША, Аўстраліі, Новай Зеландыі і інпі. На тэр. Беларусі А. выкарыстоўваюць на дажджаванне сельгасугоддзяў, патрэбы прамысл. і камунальнай гаспадаркі, супрацьпажарныя мэты. Комплексна выкарыстоўваюць вадасховііпчы Заслаўскае, Любанскае, Салігорскае і інш.
    АБВАЛ, раптоўны адрыў і падзенне вял. масаў горных парод са стромкіх схілаў гор, рачных далін, абразійных марскіх берагоў. Здараюцца ад страты счаплення ці часовай апоры горных парод у выніку іх выветрывання, падмывання ці размыву, сейсмічных штуршкоў. Абрынутыя масы акумулююцца як завал. У выніку буйнейшага Усойскага А. на р. Мургаб (аб’ём пароды 2,2 млрд. м3) утварылася Сарэзскае возера на Паміры (1911).
    АБВАЛАВАННЕ, сістэма загараджальных земляных валоў і дамбаў уздоўж берагоў рэк, вадасховішчаў, марскіх узбярэжжаў і інш. Ахоўвае тэр. ад затаплення ў час разводдзя, паводкі, ветравых нагонаў вады, прыліваў. Робяць і для забеспячэння ўстойлівага земляробства на поймавых землях, пры будве польдэраў. На Бел. Палессі маштабныя работы па А. праведзены ў пойме Прыпяці.
    АБВЕР (ням. Abwehr), орган ваен. разведкі і контрразведкі Германіі ў 1919— 44. У 1935—44 А. узначальваў адм. Ф.В.Канарыс. У 1944 у складзе Гал. ўпраўлення імперскай бяспекі, падпарадкаванага Г.Гімлеру. У Вял. Айч. вайну на акупіраванай тэр. Беларусі дзейнічалі 4 развед., 3 дыверсійнатэрарыст. і 9 контрразвед. груп А, спец. аператыўная група «Мінск», а таксама асобныя падраздзяленні развед. і контрразвед. органаў А. «ЗондзрштабР», «Інгвар», «Цэпелін».
    АБВІНАВАЎЧАЕ ЗАКЛЮЧЭННЕ, працэсуальны дакумент, у якім выкладзена
    і абгрунтавана рашэнне следчага (або асобы, якая праводзіла дазнанне) аб фармулёўцы абвінавачання асобы, прыцягнутай да крымін. адказнасці. У ім падсумоўваюцца вынікі папярэдняга следства па справе, робіцца вывад пра ўчыненне злачынства пэўнай асобай, пра дастатковасць падстаў для суд. разгляду справы. Складаецца з апісальнай і рэзалютыўнай частак. У апісальнай частцы выкладаецца сутнасць справы, у рэзалютыўнай змяшчаюцца звесткі пра абвінавачанага (абвінавачаных) і фармулёўка прад’яўленага абвінавачання са спасылкай на адпаведныя артыкулы Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Следчы падпісвае А.з. і разам са справай перадае пракурору, які зацвярджае А.з. і накіроўвае справу ў суд ці вяртае яе для дадатковага следства або спыняе справу. А.з. ўручаецца абвінавачанаму не пазней як за 3 сут да суд. разгляду, што дае яму магчымасць азнаёміцца з доказамі і падрыхтавацца да абароны. І.І.Пацяружа.
    Да арт. Абвадненне. Вадавод з р. Амудар'я ў стэп.
    Абвалаванне зямель для аховы ад паводак; 1 — дамба, што затапляецца; 2 — дамба, што не затапляецца; УВП — узровень веснавой паводкі; УЛАП — узровень летнеасенняй паводкі; УМВ — узровень межанных водаў.