• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    да больш шырокіх паняццяў); «сістэм паняццяў» — тэорый (напр., пераход ад геаметрыі Эўкліда да геаметрыі Лабачэўскага). А. звязана таксама з працэсам аналізу, сінтэзу, параўнання з рознымі індукцыйнымі працэдурамі. Агрыманне абагульненых ведаў азначае болыіі глыбокае пранікненне ў сутнасць рэчаіснасці. Процілегласць А. — абмежаванне.
    АБАДА (Abbado) Клаўдзіо (н. 26.6.1933, Мілан), італьянскі дырыжор і піяніст. Скончыў Міланскую кансерваторыю па класах фп. (1953) і кампазіцыі (1955). Выступаў як піяніст. 3 1969 дырыжор, муз. і маст. кіраўнік (да 1986) тра «Ла Скала», з 1971 адначасова гал. дырыжор Венскага філарманічнага, з 1979 Лонданскага сімфанічнага, з 1989 Берлінскага філарманічнага аркестраў. Кіраўнік створанага ў 1982 філарманічнага аркестра «Ла Скала». 3 1986 маст. кіраўнік Венскай дзярж. оперы. Лаўрэат міжнар. конкурсу маладых дырыжораў імя Дз.Мітропуласа (НьюЙорк, 1963).
    АБАДАН, горад на ПдЗ Ірана, у Хузістане. 387 тыс. ж. (1993). Марскі порт на р. ШатэльАраб, за 50 км ад яе ўпадзення ў Персідскі заліў. Трансп. вузел. Чыгункай злучаны з Тэгеранам. Буйны цэнтр нафтаперапрацоўкі: нафтаперапр. зд, нафтахім. комплекс па выпуску аміяку, звадкаванага газу і інш. Нафтаправоды ў Тэгеран, Ісфахан, БендэрШахпур, на ваў Харк у Персідскім заліве.
    АБАДОЎЦЫ, вёска ў Беларусі, у Ільянскім с/с Вілейскага рна Мінскай вобл. Цэнтр калгаса «Абадоўцы». За 30 км на У ад Вілейкі, 92 км ад Мінска, 35 км ад чыг. ст. Уша. 429 ж., 143 двары (1995). Базавая школа, клуб, бібліятэка.
    АБАДРЬІТЫ, племя палабскіх славян, гл. ў арт. Бодрычы.
    АБАЗІНСКАЯ МОВА, адна з іберыйскакаўказскіх моў (абхазаадыгейская група). Пашырана пераважна ў КарачаеваЧэркесіі, а таксама ў Адыгеі. Mae 2 дыялекіы: тапанцкі (аснова літ. мовы) і ашхарскі, блізкі да абхазскай мовы. Ад абхазскай мовы адрозніваецца фанетыкай, наяўнасцю ўказальных займеннікаў, парадкавых і кратных лічэбнікаў, выкарыстаннем паслялогаў, формамі часу і ладу ў дзеясловах і інш. Для А.м. харакгэрны шматлікія запазычанні з кабардзіначэркескай мовы. Пісьменства створана ў 1932—33 на лац. аснове, з 1938 пераведзена на рус. графіку.
    Літ.: Сердюченко Г.П. Язык абазнн. М„ 1955.
    АБАЗІНЫ (саманазва а б а з a ), народ у КарачаеваЧэркесіі і Адыгеі. 34 тыс. чал. (1989). Частка — у Турцыі. Гавораць на абазінскай мове. Вернікі пераважна мусульманесуніты.
    АБАЛКІН 11
    АБАЗОЎСКІ Канстанцін Антонавіч (1.10.1919, в. Абухава Бешанковіцкага рна Віцебскай вобл. — 26.10.1944), Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Віцебскі пед. інт (1938), авіяц. вучылішча (1943). У Вял. Айч. вайну лётчык, удзельнік вызвалення Паўн. Каўказа, Крыма, Прыбалтыкі. Зрабіў 106 баявых вылетаў, знішчыў 16 самалётаў, 11 танкаў, 139 аўтамабіляў, 26 зенітных установак, 2 склады з боепрыпасамі. Загінуў у Прыбалтыцы. У г.п. Бешанковічы яму пастаўлены помнік.
    АБАЙ КУНАНБАЕЎ (10.8.1845, в. Караул Абайскага рна, Казахстан — 6.7.1904), казахскі паэтасветнік, заснавальнік новай пісьмовай казахскай літаратуры. Вывучаў араб., перс. і інш. мовы. Светапогляд А.К. фарміраваўся пад уплывам гуманіст. ідэй паэтаў і вучоных Усходу, рус. класічнай лры і стараж.грэч. філосафаў. У лірычных і сатыр. вершах выступаў супраць сац. зла, невуцтва, старых звычаяў. У паэмах «Масгуд» (1887), «Іскандэр». «Сказанне пра Азіма» выкарыстаў усх. сюжэты. У кн. прозы «Павучанні» выклаў этычныя і філас. погляды. Увёў новыя формы верша (6 і 8радкоўе). Жыццю А.К. прысвечаны раманэпапея М.Аўэзава «Шлях Абая».
    Літл Ауэзов М.О. Абай Кунанбаев: Статьн н нсследовання. АлмаАга, 1967.
    АБАК, аба к а [ад грэч. abax (abakos) дошка], 1) дошка для арыфм. вылічэнняў, якой карысталіся ў Стараж. Грэцыі і Рыме, пазней у Зах. Еўропе (да 18 ст.). Першапачаткова гладкая дошка, пасыпаная пяском і падзеленая на палосы, у якіх размяшчаліся лічыльныя маркі (каменьчыкі, косці, манеты). У краінах Д. Усходу карысталіся кіт. А. — с у а н панам , у Расіі — лічыльнікамі.2)Унамаграфіі А. — спец. лічыльныя намаграмы. 3) У а р х і т э к т у р ы — плоская, квадратная ў плане пліта, на якую апіраецца антаблемент; верхняя частка капітэлі. Як элемент класічнага арх. ордэра з’явіўся ў Стараж. Грэцыі. У розных тыпах ордэра набываў своеасаблівую маст. апрацоўку: прафіляванне і арнаментыку ў выглядзе іонікаў у іанічным, ляпныя разеткі ў карынфскім і кампазітным ордэрах. Пашыраны пераважна ў манум. мураваных і драўляных палацавых і грамадскіх збудаваннях класіцызму.
    АБАКАН, горад у Расіі, сталіца Хакасіі, у цэнтр. ч. Мінусінскай катлавіны. Засн. ў 1675. 158,2 тыс. ж. (1994). Прыстань на р Абакан. Вузел чыг. ліній і аўтадарог. Машынабудаванне (вьггвсць вагонаў, кантэйнераў); дрэваапр., лёгкая, харч. прамсць.
    АБАКАНСКАЕ РАДОВІШЧА жалезаруднае, на Пд Краснаярскага краю Рас. Федэрацыі. Распрацоўваецца з 1867. Кантакгнае радовішча (скарны) магнетытавых руд. Разведаныя запасы 160 млн. т з 42,2% жалеза. Цэнтр здабычы — г. АЗаза.
    АБАЛА (Abola) Мірдза Эдуардаўна (н. 23.2.1923, воласць Світэнэ, Латвія), латышскі літаратуразнавец. Др філал. н. (1956). Скончыла Латвійскі унт (1949). Даследчыца творчасці Я.Судрабкална, бел.лат. гіст. і літ. сувязей (кн. «Дружба, умацаваная ў вяках», з Д.Вікснай, 1977). Прымала ўдзел у складанні навук. збору твораў Я.Райніса (т. 1—3, 5—7, 17; варыянтаў 1—3; Дзярж. прэмія Латвіі 1986). Аўтар прац «Райніс і беларусы» (1975), «Ян Судрабкалн і беларусы» (1977). Складальнік лат.бел. і бел.лат. слоўніка. На лат. мову пераклала зб. прозы У.Караткевіча «Чазенія» (1976), шэраг апавяданняў Я.Коласа і інш. Прэзідэнт Латышскай асацыяцыі беларусістаў (з 1991).
    АБАЛАКАВЫ, расійскія альпіністы. браты. Віталь Міхайлавіч (13.1.1906, Масква — 26.5.1986), інжынерканструктар, засл. майстар альпінізму (1934), засл. майстар спорту
    СССР (1943), засл. трэнер СССР (1961). Зрабіў першаўзыходжанне на пік Леніна (7134 м, Памір, 1934). Яўген Міхайлавіч (17.2.1907, Масква — 24.3.1948), скулыттар, засл. майстар альпінізму (1934). Зрабіў першаўзыходжанне на вышэйшую вяршыню б. СССР — пік Камунізму (7495 м, Памір, 1933). Яго імем названа адна з вяршынь на Паміры.
    АБАЛЁНСКІ Леанід Ягоравіч (літ. псеўд. М.І.Красов; 9.3.1845— 23.9.1906), рус. філосаф, сацыёлаг. У 1860я г. вывучаў юрыспрудэнцыю ў Маскоўскім і Пецярбургскім унтах. Супрацоўнічаў у час. «Мысль», «Русское богатство» і інш. Распрацоўваў праблемы эстэтыкі, сацыялогіі, маралі асобы і грамадскага развіцця. Лічыў, што ўяўленне пра з’явы аб’ектыўнага свету не тоесныя з аб’ектыўнай рэальнасцю; свядомая воля заўсёды матывавана. На яго думку, філасофія павінна ахопліваць і вобласць пачуццяў, і сутнасць свету; матэрыялізм і пазітывізм не задавальняюць гэтых патрабаванняў, таму uno даюць толькі адзін з элементаў свету, яго матэрыяльны падмурак замест цэлага.
    7k.: Развнтне чувствованнй н опыт нх новой класснфлкацнн. Спб., 1884; Научные оеновы красоты л мскусства. Спб., 1902; Нсторня мыслн: Опыт кріггнч. фнлософнн Спб., 1907.
    АБАЛЁНСКІ Яўген Пятровіч (6.10.1796, г. Наваміргарад, Украіна — 26.2.1865), дзекабрыст. Князь, сын тульскага губернатара. Паручнік лейбгвардыі Фінляндскага палка. Чл. «Саюза працвітання». Адзін з заснавальнікаў Паўночнага таварыства дзекабрыстаў, з 1823 чл. яго думы. Рэспубліканец. Нач. штаба паўстання на Сенацкай плошчы
    Абай Кунанбаеў.
    14.12.1825. Прыгавораны да пажыццёвай катаргі. Пасля амністыі 1856 жыў у Калузе. Удзельнічаў у падрыхтоўцы сял. рэформы 1861. Аўтар «Успамінаў».
    АБАЛІЦЫЯНІЗМ [ад лац. abolitio (abolitionis) адмена, скасаванне], 1) грамадскі рух за скасаванне пэўнага закону. 2) Pyx у ЗША у 18—19 ст. за ліквідацыю рабства неграў. Садзейнічаў набліжэнню грамадз. вайны 1861—65, перамозе ў ёй рэсп. Поўначы над рабаўладальніцкім Поўднем і прыняццю ў 1865 папраўкі да канстытуцыі ЗША аб скасаванні рабства. 3) Барацьба за скасаванне рабства ў калоніях Англіі, Францыі і інш. еўрап. краінах ў 18—19 ст.
    АБАЛІЦЫЯНІСЦКАЯ ЛІТАРАТЎРА, літаратура 1830—60х г. у ЗША, звязаная з грамадскапаліт. рухам за адмену рабства (гл. Абаліцыянізм). Пачынальнік і буйнейшы дзеяч руху — журналіст і паэт У.Л.Гарысан, выдавец газ. «Liberator» («Вызваліцель», выходзіла ў Бостане ў 1831—65). Найб. вядомыя творы Ал. — раманы Р.Хілдрэта «Раб, або Успаміны Арчы Мура» (1836); Г.БічэрСтоу «Хаціна дзядзькі Тома» (1852). Тэмы і ідэі абаліцыянізму знайшлі адлюстраванне ў творчасці амер. пісьменнікаў Г.У.Лангфела, Р.У.Эмерсана, У.Уітмена і інш.
    АБАЛКІН Леанід Іванавіч (н. 5.5.1930, Масква), вучоныэканаміст, сав. дзярж. дзеяч. Акад. AH СССР (1987, чл.кар. 1984), акад. Pac. АН (1991). Скончыў Маскоўскі інт нар. гаспадаркі імя Пляханава (1952). 3 1956 на навуковапед. рабоце. 3 1986 дырэктар Інта эканомікі Pac. АН, адначасова ў 1989—91 нам. старшыні CM СССР, старшыня дзярж. камісіі CM СССР па эканам. рэформе. Навук. працы па праблемах палітэканоміі сацыялізму, удасканалення гасп. механізму, фарміравання канцэпцыі пераходу да рынку.
    12	АБАЛОНКА
    Тв.: Полнппеская экономня м экономяческая полнтнка. М., 1970; Новый тнп экономнческого мышленпя. М., 1987; Перестройка: пугн н проблемы. М., 1988.
    АБАЛОНКА клеткі, клетачная с ц е н к a , струкгурнае ўгварэнне на перыферыі клеткі, якое забяспечвае ёй трываласць, форму, засцерагае пратапласт ад вонкавых уздзеянняў і ўдзельнічае ў абмене рэчываў. А. к л е так раслін знаходзіцца за межамі клетачнай мембраны. Яе аснову (каркас) складаюць упарадкаваныя, паслойна перакрыжаваныя мікрафібрылы з малекул цэлюлозы, апушчаныя ў аморфную масу (матрыкс) з геміцэлюлозы і пекцінавых рэчываў.
    Звычайна адрозніваюць А першасныя і другасныя. Першасныя (тонкія, з неўпарадкаваным размяшчэннем фібрылаў) больш уласцівы маладым клеткам (у іх найболып
    Тыпы паверхняў абалонак у будаўніцтве: 1 — дадатнай, 2 — адмоўнай, 3 — нулявой крывізны.
    пекцінаў і геміцэлюлозы, яны могуць расці). Знутры на першасную А адкладваецца цвёрдая і пругкая (за кошт павышанай колькасці цэлюлозы) другасная А Яна мае паслойную будову і вызначае таўшчыню клетачнай сценкі, у большасці выпадкаў мае поры, праз якія праходзяць плазмадэсмы. У большасці раслін у А адбываюцца хім. працэсы, якія вядуць да іх адраўнення, акаркавення, кугынізацыі, аслізнення, мінералізацыі, утварэння камедзяў. А к л е т а к жывёл — спецыялізаваны слой на іх паверхні, які складаецца з плазматычнай мембраны (плазмалемы) і ўласна А Плазмалема ёсць ва ўсіх клетках, пабудавана з бялкоў і ліпідаў, актыўна ўдзельнічае ў абмене рэчываў, можа ўтвараць нарасці (мікраварсінкі) і ўцягванні. Уласна A ёсць не ва ўсіх жывёльных клетках. Яна можа ўтварацца самой клеткай і за кошт сакрэтаў клетак, складаецца лераважна з вугляводаў і іх злучэнняў з бялкамі, здольная выконваць ролю вонкавага шкілета клеткі (пелікула прасцейшых, хіцінавая кутыкула членістаногіх), аховы ад вонкавых уздзеянняў (шматслойная А яйцаклетак, А цыстаў) і інш. функцыі.