Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
ААХЕ (Oahe), вадасхошшча ў ЗША, на р.Місуры. Пл. 1504 Км2, аб’ём 29,1 км , даўж. 400 км. Створана ў 1963 для энергет. мэтаў, суднаходства, барацьбы з паводкамі.
ААХУ (Oahu), востраў у Ціхім ак., у складзе Гавайскіх астравоў. Тэр. ЗША. Пл. 1574 км2. Нас. 836,2 тыс. чал. (1990). Паверхня гарыстая (выш. да 1228 м), складзена з лавы. Клімат пасатны. Найб. населены і эканам. развіты востраў архіпелага. Важны трансп. вузел. Плангацыі ананасаў, цукр. трыснягу. Турызм. Гал. горад і адм. ц. штата Гаваі—Ганалулу. На востраве ваеннамарская база ЗША ПёрлХарбар.
«АБ ДВАНАЦЦАЦІ ПАКУТАХ», бел. апрацоўка 15—16 ст. апокрыфа «Хаджэнне Багародзіцы па пакутах».
АБА (Aba), горад на Пд Нігерыі, на р. Аба, пры перасячэнні шашы з чыг. ПортХаркарт—Энугу. 264 тыс. ж. (1991). Трансп. вузел. Прамысл. і гандл. цэнтр раёна вырошчвання алейнай пальмы і вытвсці алею. Прадпрыемствы тэкст., фармацэўгычнай, мылава
рнай, па вырабе пластмас, цэментнай, абутковай, парфумернай і вінаробчай прамсці.
АБАБАК, тое, што падбярозавік.
АБАБ’Е, возера ў Беларусі, у Браслаўскім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Друйка. Пл. 1,4 км2. Даўж. 3,2 км, найб. шыр. 0,8 км, найб. глыб. 2,9 м. Пл. вадазбору 32,8 км . Схілы выш. да 4 м, парослыя лесам і хмызняком, на 3 разараныя. Берагі нізкія. Дно ўздоўж берагоў пясчанае, глыбей укрьгга сапрапелем, зарастае. Злучана ручаямі з азёрамі Дубра, Вялікая Ельня, Дуброк, з возера выцякае р. Абабіца. У выніку меліярацыі ўзровень возера панізіўся на 1 м.
АБАВЯЗАК, маральнае патрабаванне; неабходнасць выканання чалавекам пэўных дзеянняў, якія вызначаюцца грамадствам і ў аднолькавай ступені адносяцца да ўсіх яго членаў. Па значэнні блізкі да паняцця доўг, у якім
Возера Абаб'е.
агульны, універсальны характар грамадска значных патрабаванняў ператвараецца ў асабістую задачу канкрэтнага індывіда, абумоўленую акалічнасцямі яго жыцця. Да асн. грамадзянскіх А., зафіксаваных у Канстьггуцыі Рэспублікі Беларусь, адносяцца: выкананне законаў рэспублікі, павага да яе нац. традыцый, годнасці, правоў, законных інтарэсаў інш. асоб; зберажэнне прыроды, культ. спадчыны, абарона Радзімы, клопат пра дзяцей, бацькоў і інш.
В.А.Паўлоўская.
АБАВЯЗАК ВОІНСКІ, абавязак грамадзян абараняць сваю Айчыну, навучацца ваен. справе і несці ваен. службу ў складзе ўзбр. сіл і інш. вайск. фарміраванняў. Замацаваны Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, рэгулюецца Законам «Аб усеагульным воінскім абавязку і ваеннай службе» ад 5.11.1992. Mae адносіны да грамадзян, органаў дзярж. улады і кіравання, прадпрыемстваў, устаноў і аргцый незалежна ад форм уласнасці і ўмоў гаспадарання. Ав. не пашыраецца на замежных грамадзян, якія жывуць на тэр. Беларусі, і асоб без ірамадзянства. Гл. таксама Воінская павіннасць.
АБАВЯЗАК ДАКАЗВАЦЬ (лац. onus probandi) у судаводстве, патрабаванне да ўдзельнікаў працэсу даказаць і абгрунтаваць наяўнасць тых ці інш. акалічнасцяў, істотных для вырашэння справы. На Беларусі А.д. у к р ы м і н . п р а ц э с е ляжыць на дзярж. органах і службовых асобах, якія абвінавачваюць асобу ў злачынстве. Суд, пракурор, следчы і асоба, якая праводзіць дазнанне, абавязаны выявіць акалічнасці, што выкрываюць ці апраўдваюць абвінавачанага, а таксама абцяжваюць ці змякчаюць яго віну. Яны не маюць права перакладваць А.д. на абвінавачанага (падсуднага), і ён не павінен даказваць сваю невінаватасць. У цывільным п р а ц э с е кожны бок павінен даказаць акалічнасці, на якія ён спасылаецца як на падставу сваіх патрабаванняў і пярэчанняў. Напр., ісцец абавязаны даказаць і абгрунтаваць факгы, якія складаюць падставу іску. Адказчык абавязаны даказаць факты, якія пацвярджаюць яго пярэчанні супраць іску. Характэрная рыса суд. даказвання ў цывільным працэсе — тое, што не толькі бакі і інш. асобы, якія ўдзельнічаюць у справе, абавязаны прадстаўляць доказы ў пацвярджэнне сваіх патрабаванняў і пярэчанняў, але і суд з мэтай высвятлення аб’ектыўнай ісціны і вынясення правасуднага рашэння ў неабходных выпадках павінен збіраць доказы па сваёй ініцыятыве.
І.І.Пацяружа.
АБАВЯЗАНЫЯ СЯЛЯНЕ, прыватнаўласніцкія сяляне ў Рас. імперыі, якіх паводле ўказа 2.4.1842 памешчык меў права вызваляць ад прыгоннай залежнасці, надзяляць зямлёй у часовае карыстанне, «абавязваючы» павіннасцямі ў форме аброку або паншчыны. Указ не вызначаў памераў зямельных надзелаў, абавязкаў сялян і не абмяжоўваў улады памешчыкаў над імі. Таму становішча А.с. засталося такое, як і ў прыгонных. 3 10 млн. прыгонных сялян мужч. полу да 1855 у катэгорыю абавязаных пераведзена 24 тыс.
АБАВЯЗАЦЕЛЬНАЕ ПРАВА, сукупнасць цывільнаправавых нормаў, якія рэгулююць узнікненне, выкананне і спыненне абавязацельстваў і адказнасць за іх парушэнні. А.п. Рэспублікі Беларусь выкладаецца ў аднайм. раздзеле Цывільнага кодэкса і інш. нарматыўных актах (некаторыя абавязацельствы рэгламентуюцца правіламі і палажэннямі, устаноўленымі мінвамі і ведамствамі). Складаецца з агульнай і асаблівай частак. У агульнай ч. змешчаны нормы, якія вызначаюць паняцце абавязацельстваў, падставы да іх узнікнення, змест
і парадак выканання і інш., а таксама падставы да спынення абавязацельстваў і адказнасць за іх парушэнне. Нормы асаблівай часткі рэгулююць асобныя
10 АБАВЯЗАЦЕЛЬСТВА
віды абавязацельстваў (купляпродаж, мена, дарэнне, падрад, пастаўка і інш.).
Н.А.Карповіч.
АБАВЯЗАЦЕЛЬСТВА, від цывільных праваадносін, у якіх адзін бок (даўжнік) абавязаны зрабіць на карысць друтога боку (крэдытора) пэўныя дзеянні (перадаць маёмасць, выплаціць грошы, выканаць работу і інш.) або ўстрымацца ад іх, а крэдытор мае права патрабаваць ад даўжніка выканання яго абавязку. Крэдыторам і даўжніком могуць быць грамадзяне і юрыд. асобы (прадпрыемствы, установы, акц. твы і інш.) любой формы ўласнасці. А. могуць фіксавацца ў пагадненнях аб здзелках, у дагаворах, вынікаць з дзеючых заканадаўчых і адм. актаў і інш. нарматьгўных дакументаў або абставін.
АБАВЯЗКОВАЕ НАВУЧАННЕ, гл. Усеагульнае абавязковае навучанне.
АБАВЯЗКОВЫЯ ПАСТАНОВЫ, у Расійскай імперыі ў 2й пал. 19—пач. 20 ст. акты службовых асоб (ген.губернатараў, граданачальнікаў), якія ввдаваліся дыскрэцыйна (у залежнасці ад асабістага меркавання) і змяшчалі юрыд. санкцыі. Прымаліся для барацьбы з рэв. рухам. Паводле палажэння ад 13.7.1876 іубернатары атрымалі права выдаваць А.п. аб забароне сходаў, органаў друку і інш. Палажэнне ад 14.8.1881 акрэслівала паўнамоцтвы службовых асоб на прыняцце А.п. у мясцовасцях, аб’яўленых на асобым становішчы, пазней губернатары атрымалі права выдаваць А.п. тэрмінам на 1 год і ў мясцовасцях, дзе выключнага становішча не было. У 1904—07 паўнамоцтвы на А.п. мелі мінскі і магілёўскі, у 1909—13 — віленскі, віцебскі, мінскі, магілёўскі губернатары. А.п. існавалі да Лют. рэвалюцыі 1917.
Літ:. Гессен В.М. йсключлтельное положеіше. Спб., 1908. А.Я.Сукала.
АБАВЯЗКОВЫЯ РЭЗЕРВЫ б а н к а ў, норма захоўвання грашовых сродкаў камерцыйных банкаў і інш. крэдытных устаноў на спец. рэзервовых рахунках у цэнтр. банку. Прызначаюцца для забеспячэння ліквіднасці, дэпазітнай запазычанасці і інш. Норма А.р. устанаўліваецца цэнтр. банкам, і яе парушэнне караецца штрафнымі ранкцыямі.
АБАВЯН Хачатур Авецікавіч (14.4.1805, с. Канакер, каля г. Ерэван — 14.4.1848), армянскі пісьменнік, асветнікдэмакрат, заснавальнік новай арм. літаратуры і літ. мовы, педагог. Класік арм. лры. Выступаў за нац.культурнае і паліт. адраджэнне армян, супраць сярэдневяковых схаластычных метадаў, дагматызму і фармалізму ў школьным навучанні. Першы нац. гіст. раман «Раны Арменй» (1841, выд. 1858)— пра вызв. барацьбу арм. народа
ў перыяд рускаіранскай вайны 1826— 28. Пед. погляды выказаў у кн. «Перадсцежжа» (1838), рамане «Гісторыя Тыграна, ці Маральнае настаўленне для армянскіх дзяцей» (выд. 1941). Аўтар навук.маст. твораў «Адкрыццё Амерыкі» (выд. 1940), «Курды» (1948) і інш.
АБАГАЧЭННЕ КАРЬІСНЫХ ВЬІКАПНЯЎ, сукупнасць працэсаў і метадаў канцэнтрацыі мінералаў пры пач. перапрацоўцы цвёрдых карысных выкапняў. Праводзіцца пры малой колькасці каштоўных кампанентаў у сыравіне або наяўнасці ў ёй шкодных прымесяў. Пры абагачэнні адбываецца мех. раздзяленне мінералаў, атрыманне канчатковых прадукгаў (напр., сільвініту, азбесту, графіту і інш.), канцэнтратаў, прыдатных на металургічную, хім. і інш. перапрацоўку і адходы. Пры А.к.в. з руд вылучаюць ад 60 да 95% карысных кампанентаў (з малібдэнавых руд з 0,1% Мо атрымліваюць 50%ны канцэнтрат). Асн. метады абагачэння — флатацыя, гравітацыйнае абагачэнне, магнітная і эл. сепарацыя. Практыкуецца таксама абагачэнне па вонкавых прыкметах (сартаванне мінералаў па колеры і бляску), радыеметрычнае (па прыроднай ці наведзенай радыеактыўнасці), на ліпкіх паверхнях (наліпанне алмазаў з пульпы на паверхню са слоем тлушчу) і інш. Метады А.к.в. выкарыстоўваюцца паасобку або ў розных спалучэннях. Флатацыяй вылучаюць хлорысты калій з сільвінітавай руды на калійных камбінатах Беларусі. Пры гравітацыйным абагачэнні выкарыстоўваюць розную шчыльнасць мінералаў. Магнітнай сепарацыяй раздзяляюць матэрыялы рознай магнітнай успрымальнасці (напр., жал. руду). Эл. метады заснаваны на неаднолькавай электраправоднасці часцінак і рознай іх здольнасці набываць эл. зарады. А.к.в. павялічвае прадукцыйнасць і эфекгыўнасць металург. і хім. працэсаў. М.Я.Зусь.
АБАГАЧЭННЕ ЯДЗЕРНАГА ПАЛІВА, ппучнае павелічэнне колькасці ізатопа урану 235U, якому ўласціва дзяленне, у сумесі інш. яго ізатопаў. Бывае слабае (да 2%, дае ядзернае паліва для энергет. рэактараў) і высокае (да 92%, для даследчых і трансп. рэактараў гэтага тыпу). Робіцца фіз. метадамі раздзялення ізатопаў у многаступеньчатых апаратах з выкарыстаннем газавай ці тэрмічнай дыфузіі, цэнтрыфугавання і інш. метадаў, якія ірунтуюцца на розніцы мас атамаў ізатопаў. Ая.п. наз. таксама павышэнне (простым дабаўленнем) у ядз. паліве колькасці падзельнага ватопа.
АБАГУЛЬНЕННЕ, пераход на больш высокую ступень абстракцыі праз выяўленне агульных прыкмет (уласцівасцей, адносін, тэндэнцый развіцця і г.д.). Робіцца на ўзроўнях: эмпірычнага матэрыялу (выпрацоўка паняццяў, якія выяўляюць тоеснасць ці падабенства двух і больш прадметаў); ужо выпрацаваных паняццяў і суджэнняў (пераход