• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Андрэя скальная.
    гарадскога 20%. Адм. цэнтр — Хайдарабад, буйныя гарады: Вішакхапатнам, Віджаявада. Займае прыбярэжную нізіну ўздоўж Бенгальскага заліва, частку пласкагор’я Дэкан і гор Усх. Гаты (выш. да 1680 м). Клімат вільготны, трапічны, мусонны на ўзбярэжжы (1500 мм ападкаў за год), ва ўнутр. раёнах з засушлівай зімой (ападкаў 500—850 мм за год). Адзін з асн. с.г. штатаў Індыі. Гал. с.г. культуры: рыс, тьгтунь, клешчавіна, кенаф, цукр. трыснёг, таксама вырошчваюць проса, арахіс, бавоўнік і інш. У жывёлагадоўлі пераважае авечкагадоўля. Традыцыйныя галіны прамсці — тытунёвая, цукровая. Развіты горназдабыўная (каменны вугаль, слюды, хрызалітавы азбест, барыты, вапнякі, буд. матэрыялы, жал. і марганцавая руды, храміты, свінец), металург., хім., маш.буд. прамсць. Транспарт чыг., марскі (гал. порт Вішакхапатнам), аўтамабільны. З.М.Шуканава.
    АНДЫ. Андыйскія Кардыл ь е р ы (Andes, Cordillera de los Andes), горная сістэма на Пн і 3 Паўн. Амерыкі, выцягнутая ў мерыдыянальным напрамку ўздоўж берагоў Ціхага ак. на тэр. Венесуэлы, Калумбіі, Эквадора, Перу, Балівіі, Чылі і Аргенціны. Самая доўгая (9000 км) і адна з самых высокіх (6980 м,г. Аканкагуа) горных сістэм зямнога шара. З’яўляецца кліматападзелам паміж паветранымі масамі Атлантычнага і Ціхага акіянаў, важны гідраграфічны вузел мацерыка. Складаюцца пераважна з субмерыдыянальных паралельных хрыбтоў — Усходнія Кардыльеры Андаў, Цэнтральныя Кардыльеры Андаў, Заходняя Кардыльера Андаў, Берагавыя Кардыльеры Андаў, паміж якімі ўнутр. пласкагор’і і плато (Пуна, Альтыплана) ці ўпадзіны. Па сукупнасці прыродных асаблівасцяў і араграфіі вылучаюць А. Паўн., Цэнтр. і Паўднёвыя. Паўночныя А. падзяляюцца на Карыбскія Анды, Паўн.
    Зах. А., якія прадстаўлены 3 асн. Кардыльерамі (Усходняя, Заходняя і Цэнтральная), і Экватарыяльныя А. (складаюцца з 2 Кардыльераў — Заходняй і Усходняй). Цэнтральныя A. (да 28° паўд. ш.) уключаюць Перуанскія А. і ўласна Цэнтр. А., ці Цэнтральнаандыйскае нагор’е. У П ayfl н ё в ы х A. вылучаюць ЧылійскаАргенцінскія (Субтрапічныя А.) і Патагонскія Анды. Паводле будовы А. — адроджаныя герцынскія структуры, узнесеныя навейшымі падняццямі альпійскай складкавасці на месцы Андыйскага (Кардыльерскага) геасінклінальнага складкавага пояса; зона землетрасенняў і актыўнага сучаснага вулканізму: 70 вулканаў, у тл. 30 дзеючых (Катапахі, Льюльяйльяка, Сангай, СанПедра і інш.). Карысныя выкапні: руды волава («алавяны пояс» Балівіі), медзі («медны пояс» Чылі і Перу), вальфраму, сурмы, вісмуту, селену, серабра, свінцу, цынку, жалеза, золата, плаціны; у перадгор’ях, міжторных прагінах і ўпадзінах (Маракайба, Магдалены) радовішчы нафты. У А. пачынаюцца вытокі і прытокі Амазонкі, Арынока, Парагвая, Параны і рэкі Патагоніі, знаходзяцца вял. азёры: Маракайба, Тытыкака, Паапо і інш. Значныя вышыня і працягласць А. з Пн на Пд, кантрасты ва ўвільгатненні (на зах., наветраных, схілах да 5000—8000 мм ападкаў за год — на 3 Калумбіі і Пд Чылі, на ўсх., падветраных, каля 3000 мм — экватарыяльная паласа, вельмі сухія ўзбярэжжы — да 100 мм за год у Перу і Чылі), наяўнасць зледзяненняў (найб. значнае ў Патагонскіх А., больш за 20 тыс. км2), узровень снегавой лініі ад 4200—4900 м каля экватара да 6300 м у Перу абумовілі рэзка выяўленую пояснасць і вял. разнастайнасць ландшафтаў. Наветраныя вільготныя схілы ад Паўн.Зах. А. да Пд Цэнтр. А. укрыты горнымі вільготнымі экватарыяльнымі і трапічнымі лясамі (горныя гілеі), у якіх вылучаюць 3 вышынныя паясы: т’еракальентэ (гарачая зямля), т'ератэмплада (умераная зямля) і т'ерафрыз (халодная зямля). У Субтрапічных А. вечназялёныя сухія лясы і хмызнякі, на Пд ад 38° паўд. ш. вільготныя вечназялёныя і мяшаныя лясы. Расліннасць высакагорных плато мае шэраг асаблівасцяў: на Пн горныя экватарыяльныя лугі парамас, у Перуанскіх А. і на ПнУ Пуны сухі высакагорны стэп халка, на ПдЗ Пуны і ўсім Ціхаакіянскім узбярэжжы паміж 5—28° паўд. ш. пустынныя тыпы расліннасці. Жывёльны свет: шыраканосыя малпы, непаўназубыя (мурашкаед, браняносец, лянівец), ягуар, пума, лама, гуанака, алені уэмул і пуду, грызуны тукатука і шыншыла; з птушак — кондар, тукан, калібры і інш. А. — радзіма хіннага дрэва, кокі, батату, лімскай фасолі і інш. каштоўных раслін. Даследаваў А. бел. геолаг І.І.Дамейка, у гонар якога названы хрыбет. М.В.Лаўрыновіч.
    АНДЭРСАН	363
    АНДЫЖАН, горад ва Узбекістане, цэнтр Андыжанскай вобл. Размешчаны ў паўд.ўсх. ч. Ферганскай даліны на р. Андыжансай. Вядомы з 9 ст. 297 тыс. ж. (1990). Чыг. вузел. Машынабудаванне і металаапрацоўка (абсталяванне для ірыгацыйных збудаванняў і бавоўнаачышчальных прадпрыемстваў; эл.тэхн. вырабы і інш.), хім., лёгкая (баваўняная, абутковая, трыкатажная і інш.), харчасмакавая (масларобная, кансервавая, гідролізная, мясная і інш.) прамсць; вытвсць буд. матэрыялаў. У раёне А. — здабыча нафты і газу. 4 ВНУ. Музей.
    «АНДЫНА», («Ondyna druskienickich irddet», «Ундзіна друскеніцкіх крыніц»), літаратурнагістарычны і медыцынскі часопіс. Выходзіў у 1844—46 на польск. мове раз на месяц у час курортнага сезона (крас. — снеж.) у Друскеніках (цяпер Друскінінкай, Літва). У літ. аддзеле пераважала белетрызаваная проза. Лейтматывам паэт. твораў («Сеймікі павятовыя» К.Буйніцкага) была ідэалізацыя мінулага, крытыка арыстакратыі. У гіст. аддзеле былі змешчаны артыкулы Т.Нарбута («Аб імёнах жонак вял. князя літоўскага Альгерда», «Заўвагі наконт аўтэнтычнасці падаравання Вітаўга трокскаму манастыру»), В.Мацэёўскага («Бібліятэка шляхецкая і валасная польскага грамадзяніна 16 ст.») і інш.
    Я. С.Умецкая.
    АНДЭЗІТ, кайнатыпная горная парода, эфузіўны аналаг дыярыту. Складаецца пераважна з мікракрышталёў плагіяклазу, аўгіту і інш. мінералаў, апушчаных у вулканічнае шкло. Ва ўкрапаннях тыя ж мінералы, рагавая падманка, біятьгг. Струкгура парфіравая. Уласцівы слупковыя паасобнасці. Колер ад шэрага да чорнага, іншы раз з зялёным адценнем. Шчыльн. 2280—2680 кг/м3. Разам з базальтамі ўтварае гал. масу вылітых парод у абласцях стараж. і сучаснага вулканізму. На Беларусі трапляецца ў адкладах валынскай серыі верхняга пратэразою.
    АНДЭРС (Anders) Уільям Алісан (н. 17.10.1938, Ганконг), касманаўт ЗША. Скончыў Ваеннамарскую акадэмію ЗША (1955). 3 1963 у групе касманаўтаў НАСА 21—26.12.1968 разам з Ф.Борманам і Дж.Ловелам здзейсніў першы палёт да Месяца з выхадам на селенацэнтрычную арбіту на касм. караблі «Апалон8» як пілот месяцавай кабіны. Карабель зрабіў 10 абаротаў вакол Месяца, вярнуўся на Зямлю. Палёт працягваўся 6,125 сут.
    АНДЭРС (Anders) Уладзіслаў (11.8.1892, г. Блоне каля Варшавы — 12.5.1970), польскі ваенны і палгг. дзеяч. Генерал дывізіі (1941). Вучыўся ў Вышэйшым тэхн. вучылішчы ў Рызе (1911—14), скончыў Вытэйшае ваен. вучылішча ў Парыжы (1923). У 1ю сусв. вайну ў рас. арміі. 3 1918 у Войску Польскім. Удзельнік польскасав. вайны 1920. У час дзярж. перавароту Ю.Пілсудскага
    (май 1926) нач. штаба ўрадавых войскаў. Камандаваў Валынскай (1928—37) і Навагрудскай (1934—39) брыгадамі кавалерыі, на пач. 2й сусв. вайны — аператыўнай групай. Іігтэрніраваны 29.9.1939 сав. войскамі ў час паходу ў Зах. Беларусь. У жн. 1941 вызвалены з палону і прызначаны У.Сікорскім камандуючым польскай арміяй у СССР, якую ў 1942 вывеў на Б. Усход (гл. Аядэрса армія). На чале 2га Польскага корпуса ўдзельнічаў у Італьянскай кампаніі 1943—45. У 1946—54 Вярх. галоўнакамандуючы і Ген. інспекгар Польскіх узбр. сіл на Захадзе. Пасля вайны жыў у Лондане, адзін з кіраўнікоў польск. эміграцыі.
    У.Я.Калаткоў.
    АНДЭРСА АРМІЯ, агульнавайсковыя злучэнні польскага Лонданскага эмігранцкага ўрада ў складзе Польскіх узбр. сіл на Захадзе ў 2ю сусв. вайну. Камандуючы ген. У.Андэрс. Створана на тэр. СССР у жн. 1941 — сак. 1942 як
    Паўночныя Анды. Высакагорны рэльеф.
    Анды на граніцы Чылі і Аргенціны.
    Польская армія ў СССР паводле польскасавецкіх пагадненняў 1941 для сумесных дзеянняў на сав.герм. фронце. Фарміравалася ў асн. з польскіх ваеннапалонных, рэпрэсіраваных і дэпартаваных у глыб СССР жыхароў б. Зах. Беларусі і Зах. Украіны, бежанцаў з Польшчы, што апынуліся на тэр. СССР, і інш. Да жп. 1942 аператыўна падпарад
    Уладзіслаў Андэрс.
    коўвалася камавдаванню Чырв. Арміі, складалася з 6 пяхотных дывізій і інш. часцей і службаў (у сак. 1942 налічвала 66 тыс. чал.). У сак.—крас. і жн. 1942 са згоды Сав. ўрада эвакуіравана ў Іран і Ірак. У выніку аб’яднання з Войскам Польскім на Сярэднім Усходзе створана Польская армія на Усходзе, якая дзейнічала на тэр. Ірака. У чэрв. 1943 з яе складу вылучаны Другі польскі корпус, які ўдзельнічаў у аперацыях саюзнікаў у Паўн. Афрыцы, Італьянскай кампаніі 1943—45. Пасля 2й сусв. вайны многія салдатыбеларусы з А.а. склалі частку бел. эміграцыі.
    Літ.: Прнбылов В Н. Почему ушла армня Андерса // Военнояст. журн. 1990. № 3; Клнмковскпй Е. Я был адьютаггом генерала Андерса: Пер. с пол. М., 1991.
    У.Я.Калаткоў.
    АНДЭРСАН (Anderson) Джэймс (1739, Шатландыя — 15.10.1808), англійскі вучоныэканаміст. Буйны фермер. Асн. навук. працы па агр. пытанні. Прыхільнік агр. пратэкцыянізму. Задоўга да Д.Рыкарда ў асноўным правільна апісаў механізм утварэнпя дыферэнцыяльнай рэнты, чым абвяргаў вучэнне фізіякратаў. Рашуча выступаў супраць мальтузіянства, даказваючы, што магчымасці с.г. вытвсці бязмежныя, яны павялічваюцца з ростам насельніцтва.
    АНДЭРСАН (Anderson) Карл Дэвід (3.9.1905, НьюЙорк — 1991), амерыканскі фізік. Чл. Нац. АН (1938). Скончыў Каліфарнійскі тэхнал. інт (1927), дзе і працаваў (у 1939—78 — праф.). Навук. працы па фізіцы рэнтгенаўскіх і касм. прамянёў, элементарных часціц. Адкрыў пазітрон (1932), з’яву нараджэння элекгроннапазітроннай пары з гамакванта (1933), мюон (1936) і вызначыў яго масу. Нобелеўская прэмія 1936.
    364	 АНДЭРСАН
    АНДЭРСАН (Anderson) Марыян (17.2.1902, Філадэльфія—1993), амерыканская спявачка (кантральта). Адна з буйнейшых камерных спявачак 20 ст. Дэбютавала ў канцэртах у 1925, у оперным тры ў 1955. Першая негрыцянка, якая выступала на сцэне тра «Метраполітэнопера» ў НьюЙорку. Валодала голасам велізарнага дыяпазону, выкон
    ШАндэрсан.
    Х.КАндэрсен.
    вала і партыі сапрана. Мела разнастайны рэпертуар. Пакінула выканальніцкую дзейнасць у 1965. Напісала аўтабіяграфію (рус. пер. у зб. «Выканальніцкае мастаіггва замежных краін». Вып. 1. М., 1962).