• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    АНДЭРСАН Мікалай Іванавіч (24.9.1845, Эстляндская губ. — 1907), вучонымовазнавец, гісторык навукі. Чл.супрацоўнік Рас. геагр. тва (з 1889). Скончыў Тартускі унт (1870). У 1872—94 выкладаў стараж. мовы ў Мінскай гімназіі, у 1894—97 праф. Казанскага унта. Навук. працы па гісторыі фін. мовы. Аўгар кн. «Аб найстаражьгтнейшых школах чалавечага роду» (Мн., 1886). В.А.Гапоненка.
    АНДЭРСАН (Anderson) Філіп Варэн (н. 13.12.1923, г. Індыянапаліс, штат Індыяна, ЗША), амерыканскі фізік. Чл. Нац. АН (1967). Скончыў Гарвардскі унт (1943). 3 1967 — праф. Кембрыджскага, з 1975 Прынстанскага унтаў. Навук. працы па фізіцы цвёрдага цела, магнетызме, звышправоднасці, квантавай хіміі, ядз. фізіцы. Стварыў тэорыі ферамагнетызму (1950), звышправоднасці (1958), выявіў стацыянарны эфект Джозефсана (1963). Нобелеўская прэмія 1977.
    АНДЭРСАН (Anderson) Шэрвуд (13.9.1879, г. Камдэн, штат Агайо, ЗША — 8.3.1941), амерыканскі пісьменнік. Першы раман «Сын Уіндзі Макферсана» (1916). Вядомасць прынеслі збкі апавяданняў «Уайнсбург, Агайо» (1919), «Трыумф яйка» (1921), «Коні і людзі» (1923) і інш. Даследаваў уплыў індустрыялізацыі і сац. адчужэння на чалавечую псіхіку (раманы «Людзі, якія маршыруюць», 1917; «Па той бок жадання», 1932, і інш.). Пад уплывам фрэйдызму напісаны раманы
    «Мноства шлюбаў» (1923), «Цёмны смех» (1925). Як бескампрамісны рэаліст і праніклівы псіхолаг зрабіў уплыў на некаторых амер. пісьменнікаў 20 ст.
    Те:. Бел. пер. — Папяровыя шарыкі; Ніхто не ведае; Прыстойнасць; Хлусня: [Навелы] // Далягляды. Мн., 1989; Рус. пер. — Нзбранное. М., 1983.
    АНДЭРСЕН (Andersen) Ханс Крысціян (2.4.1805, г. Одэнсе, Данія — 4.8.1875), дацкі пісьменнік. Аўтар кніг «Казкі для дзяцей» (т. 1—3, 1835—37), «Новыя казкі» (1843—48), «Гісторыі» (1852— 53); раманаў «Імправізатар» (1835), «Толькі скрыпач» (1837), «Дзве баранесы» (т. 1—3, 1849); зб. навел «Кніга карцін без карцін» (1840); п’ес «Мулат», «Маўрытанка» (абедзве 1840), аўтабіяграфіі «Казка майго жыцця» (1846), падарожных нарысаў. Сусв. вядомасць А. прынеслі казкі «Дзюймовачка», «Крэсіва», «Снежная каралева», «Прынцэса на гарошыне», «Новае ўбранне караля», «Брыдкае качаня», «Стойкі алавяны
    Ансжскае возера.
    салдацік». Творчасці А. ўласцівыя рамантызм і народнасць, іронія і гумар, гуманізм і філас. мудрасць. На бел. мову казкі А. перакладалі Я.Маўр, А.Якімовіч і інш. Казка «Салавей» паст. Дзярж. трам лялек Беларусі (1980). 1975 быў аб’яўлены годам А.
    Те.: Бел. пер. — Брыдкае качаня. Мп., 1938; Выбраныя казкі. Мн., 1946; Сгойкі алавяны салдацік. Мн., 1947; Казкі. Мн., 1955; Дзікія лебедзі. Мн., 1971; Рус. пер. — Сказкм н нсторкн. М., 1980.
    Літ.: Грёнбек Бо. Ханс Крнстнан Андерсен: Жнзнь. Творчество. Лмчность: Пер. с дат. М., 1979; Переслегмна Э.В. Ханс Крнстнан Андерсен: Бнобмблногр. указ. М., 1979. УЛ.Сакалоўскі.
    АНДЭРСЕННЕКСЁ (Andersen Nexo; сапр. Андэрсен, псеўд. Н е к с ё ) Марцін (26.6.1869, Капенгаген — 1.6.1954), дацкі пісьменнік, прадстаўнік пралет. лры. Тагачаснае жыццё адлюстраваў у раманах «ПелеЗаваёўнік» (т. 1—4, 1906—10), «Дзітэ —дзіця чалавечае» (т. 1—5, 1917—21), «У жалезны
    век» (1929), гіст. трылогіі «Мортэн Чырвоны» (1945—48), «Страчанае пакаленне» (1948), «Жанета» (1957, незавершаны). У кн. «Вершы» (1926), збках нарысаў і апавяданняў «Сонечныя дні» (1903), «Кратавінне» (т. 1—3, 1922— 26), «Чорныя птушкі» (1930), «Да святла» (1938), цыкле аповесцяў «Успаміны» (1932—39), драме «Людзі з Дангорда» (1915), публіцыст. творах 1920—30х г. абараняў ідэалы сацыялізму. У часы ням. акупацьгі быў зняволены, пазней — у эміграцыі ў Швецыі і СССР. Пасля вайны вярнуўся ў Данію. Апошнія гады жыў у ГДР.
    Те:. Рус. пер. — Собр. соч. Т. 1—10. М., 1951—54.	УЛ.Сакалоўскі.
    АНЕГА, гл. Анежскае возера.
    АНЕГЕР (Honegger) Арцюр (10.3.1892, г. Гаўр — 27.11.1955), французскг кампазітар. Чл. Інта Францыі (1938). Буйнейшы майстар франц. музыкі 20 ст. У сваёй яркай, у многім наватарскай творчасці апіраўся на нац. традыцыі. На аснове сінтэзу элементаў розных мастацтваў стварыў новыя разнавіднасці сцэн. жанраў. 3 1920х г. працаваў пераважна ў опернааратарыяльным жанры (драм. араторыі «Цар Давід», 1921; «Жанна д’Арк на вогніпгчы», 1935, паст. 1938, у Мінску 1971). 3 1940х г. пісаў пераважна сімф. музыку. Аўіар опер «Юдзіф» (паст. 1926), «Антыгона» (паст. 1927), «Арляня» (1937); сцэн. араторый «Крыкі свету» (1932), «Скокі мёртвых» (1938), драм. легенды «Нікала з Флю» (1941); «Каляднай кантаты» (1953); балетаў, аперэт; 5 сімфоній (1930—50); арк. твораў, у тл. «Пасіфік 231» (1923) і «Рэгбі» (1928); канцэртаў; музыкі для тра, радыё і кіно. Адзін з арганізатараў і віцэпрэзідэнт Міжнар. муз. савета, прэзідэнт Міжнар. федэрацыі і асацыяцыі аўтараў тэатр. музыкі.
    Літ. me.: Рус. пер. — Я — компознтор. Л„ 1963.
    Літ.: Фнленко Г. Онеггер // Музыка XX века: Очеркн. М., 1984. Ч. 2, кн. 4.
    АНЁГІН (Onegin; сапр. X о ф м а н ; Hoffman) Сігрыд (1.6.1891, Стакгольм — 16.6.1943), нямецкая спявачка (кантральта, меццасапрана). Жонка рус. піяніста і кампазітара Я.БЛьвова (псеўд. Анегін). У 1912—31 салістка оперных траў Штутгарта, Мюнхена, НьюЙорка («Метраполітэнопера»), Берліна. Удзельніца Байройцкіх фестываляў. Найб. поспеху дасягнула выкананнем іал. партый у операх Р.Вагнера. Сярод інш. партый: Арфей («Арфей і Эўрыдыка» К.В.Глюка), Азучэна,. Амнерыс («Трубадур», «Аіда», Дж.Вердзі).
    АНЕПН Яўген Яўгенавіч (н. 17.7.1932, г. Кастрама), бел. вучоны ў галіне элекгроннага машынабудавання. Чл.кар. АН Беларусі (1986), др тэхн. н. (1982), праф. (1989). Скончыў БШ (1950). 3 1957 на Мінскім здзе аўгам. ліній, з 1963 у навуковавытв. аб’яднанні «ПЛАНАР», з 1973 яго ген. дырэктар. Навук. працы па дакладным машьгнабудаванні для мікраэлектронікі, асновах
    АНЕМОГРАФ 365
    праектавання прэцызійнага тэхнал. абсталявання для вытвсці інтэгральных схем. Дзярж. прэмія СССР 1973.
    Тв.: Точвое машнностроенне дая мнкроэлектронмкн. М., 1986; Автоматнческая сборка ЙС: Технол. процесс. Оборудованне. Управленне. Техн. зренме. Прмвод: Справ. пособне. Мн., 1990 (разам з В.АЗяньковічам, Л.Р.БІтно).
    АНЁГІНСКАЯ СТРАФА, страфа з 14 радкоў 4стопнага ямба з рыфмоўкай АбАбВВггДееДжж. Створана А.Пушкіным для рамана ў вершах «Яўген Анегін». У першым 4радкоўі перакрыжаваная рыфма, у другім — сумежная, далей апаясаная. Звычайна кожная страфа мае закончаную думку і з’яўляецца «вершам у вершы», таму выкарыстоўваецца выключна ў паэт. жанрах з мнагапланавым развіццём сюжэта. А.с. выкарыстаў МЛермантаў у паэме «Тамбоўская казначэйша» і інш.
    АНЁЖСКАЕ ВОЗЕРА, А н е г a , возера на ПнЗ Еўрапейскай часткі Расійскай Федэрацыі, у Карэліі, Ленінградскай і Валагодскай абласцях. Пл. 9,7 тыс. км (без авоў). Даўж. 256 км, шыр. каля 91,6 км, глыб. да 127 м. Пасля пабудовы Верхнясвірскай ГЭС стала вадасховішчам (9950 км2). Катлавіна ледавіковатэктанічнага паходжання. Паўн. берагі высокія, скалістыя, расчлянёныя вузкімі залівамігубамі — Петразаводскай, Кондапажскай, Ліжэмскай і інш. і Павянецкім зал., паўднёвыя — пераважна нізкія, часта забалочаныя. 1369 авоў агульнай пл. 250 км2; найбольшыя — Вял. Клімецкі і Вял. Лелікаўскі. Тра паверхневых слаёў вады ў жн. ў адкрытай частцы да 20— 24 °C, у залівах да 24—27 °C. Замярзае ў ліст., крыгалом у маі. Цэнтр. ч. ў асобныя гады не замярзае. На возеры назіраюцца сейшы. Празрыстаць вады да 8—9 м, каля берагоў 1—4 м. Вада прэсная, з мінералізацыяй 35 мг/л. Упадаюць 58 рэк, найб. Выцегра, Водаа, Суна, Шуя; выцякае р. Свір. Каля 50 відаў рыб, 17 маюць прамысл. значэнне (сіг, рапушка, корушка, мянтуз, лешч, акунь, шчупак, ласось і інш.). Рыбалоўства. Суднаходства. Возера злучана БеламорскаБалтыйскім каналам з Белым м., ВолгаБалтыйскім водным шляхам — з бас. Волгі. Уздоўж паўд. берага Анежскі суднаходны канал. На А.в. музей Кіжы (на аднайм. вве). На берагах гарады Петразаводск, Кондапага, Мядзведжагорск, Павянец.
    АНЁЖСКАЯ ГУБА, Анежскі з a л і ў , каля паўднёвага берага Белага м. Даўж. 185 км, шыр. 50—100 км, глыб. да 36 м. Шмат авоў (самы вялікі Салавецкі) і камяністых меляў. Упадаюць рэкі Анега, Выг, Кем. Цячэнні моцныя, пераважна прыліўныя. Выш. прыліваў да 2,72 м. Зімой замярзае. Ледастаў у сярэднім 185 дзён. На зах. беразе каля г. Беламорск пачатак БеламорскаБалтыйскага канала. Парты: Анега, Беламорск.
    АНЕКДОТ (франц. anecdote ад грэч. anekdotos нявыдадзены), кароткае апавяданне жартоўнага ці сатыр. зместу пра незвычайную падзею, сітуацыю, рысу характару ці ўчынак чалавека; жанр фальклору. Спецыфічныя рысы А.: аднаэпізадычнасць, лаканічнасць, дакладная расстаноўка герояў, нечаканая камічная развязка. Блізкі да нар. жарту, гумарэскі.
    У зах.еўрап. народаў жанры, блізкія да A — фабліо, фацэцыя, шванк. Тэрмін «А» упершыню ўжыты ў Візантыі ў дачыненні да «Таемнай гісторыі» («Anekdota», 6 ст.) Пракопія Кесарыйскага. Да сярэдзіны 19 ст. да A адносілі кароткія апавяданні пра здарэнні з вядомымі гіст. асобамі.
    Бел. А. публікаваліся ў зб. П.В.Шэйна, Е.Р.Раманава, М.Федароўскага і інш., у календарах, прэсе. Народныя А. выкарыстоўвалі ў сваёй творчасці Ядвігін Ш., Я.Колас, К.Чорны, Б.Сачанка і інш. бел. пісьменнікі.
    Публ.: Народныя ўсмешкі. Мн., 1961; Бе
    Анемометр чашачны.
    ларускія народаыя жарты. Мн., 1970; Жарты, анекдоты, гумарэскі. Мн., 1984. А.С.Фядосік.
    АНЁКСІЯ (ад лац. аппехіо далучэнне), захоп адной дзяржавай часткі або ўсёй тэрыторыі інш. дзяржавы, а таксама гвалтоўнае ўтрыманне народнасці ў межах чужой дзяржавы. А. — грубае парушэнне міжнар. права. Статуг ААН дэкларуе права нацый на самавызначэнне і абавязвае членаў ААН устрымлівацца ад А.
    АНЕЛІДЫ, гл. Кольчатыя чэрві.
    АНЕМА... (ад грэч. anemos вецер), першая састаўная частка складаных слоў, якая па значэнні адпавядае слову «вецер», напр., анемометр, анемахарыя.
    АНЕМАФІЛІЯ (ад анема... + ...філія), анемагамія, ветраапыленн е, прыстасаванасць раслін да перакрыжаванага апылення з дапамогай ветру. Адзіны спосаб апылення ў хвойных. Характэрна таксама для многіх
    кветкавых раслін — злакаў, асаковых, многіх дрэвавых двухдольных раслін (бяроза, асіна, дуб, граб, ляшчына і інпі.). У ветраапыляльных раслін звычайна адсутнічае або значна рэдукаваны калякветнік, шматлікія непрыкметныя кветкі сабраны ў суквецці, пазбаўлены афарбоўкі і паху, утвараюць шмат лёгкага сыпкага пылку і інш. Цвіценне часта адбываецца да разгортвання лісця.