• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    стрыжанькоў; вынаходнік — франц. гравёр ААляксееў); ц е н я в о е (заснавана на прынцыпе тэатра ценяў; вынаходніца ням. рэж. Л.Райнігер); бяскамернае (малюнак наносяць адразу на плёнку; першы ў гэтай тэхніцы зрабіў фільм канадскі рэж Н.МакЛарэн); камп’ютэрнае.
    Бел. А.к. першыя спробы зрабіла ў 1920я г., выкарыстаўшы выяўл. традыцыі штакатаў і паліт. карыкатур. Мультыплікацыйныя навук.папулярныя фільмы «Жывыя дамьі», «Бунт зубоў» (1928), «Спажывецкая кааперацыя БССР» (1930) былі першай экраннай рэкламай. У 1970—80я г. ў ценявой тэхніцы зняты фільмы «Прытча пра зямлю», «Прытча пра паветра» і «Прытча пра ваду» (рэж. усіх І.Пікман), у стылі рухомага жывапісу або пластычнай музыкі — «Капрычыо», «Канчэрта Гроса» (І.Воўчак) і «Лафертаўская макоўніца» (А.Марчанка), традыцыі Дыснея прадоўжаны ў фільме «Марафон» (М.Тумеля), для дзяцей і дарослых зроблены маляваныя і лялечныя фільмы «Песня пра зубра» (А.Белавусаў), «Дудкавесялушка», «Несцерка» (Я.Ларчанка), «Ліса, Мужык і Мядзведзь», «Асцярожна, карасі!», «Гліняная Адоска», «Як Васіль гаспадарыў» (усе В.Доўнар), у якіх адлюстраваны бел. фальклор, «Светлячок і Расінка», «Мілавіца» (рэж. Ю.Батурын) на тэмы лірыкі М.Танка і У.Дубоўкі, «Цімка і Дзімка» (М.Лубянікава), «Хлопчык і птушка» (У.Піменаў), «Пра ката Васю і паляўнічую катавасію», «Пустэльнік і ружа», «Лістападнічак», «Пінчэр Боб і сем званочкаў» (усе К.Красніцкі), «Не шамацець!», «Фантазіі Сідарава» (Т.Жыткоўская) і інш. В.Ф.Нячай.
    АНІМЕЛЕ Мікалай, бел. этнограф і археолаг сярэдзіны 19 ст. Вольнаадпушчаны селянін Віцебскай губ. Даследаваў матэрыяльную і духоўную культуру паўн.ўсх. Беларусі. На падставе яго апісанняў Рускае геагр. тва выдала працу «Побыт беларускіх сялян» (Этнографнческнй сборннк. Спб., 1854. Вып. 2). У ёй апісаны жыллё, хатняе начынне, адзенне, ежа,сямейныя і каляндарныя абрады, вытв. заняткі, звычаі, сац. і маёмасная дыферэнцыяцыя сялянства напярэдадні адмены прыгоннага права. У працы змешчаны таксама нар. прыказкі, песні, паданні. Аўгар высока цаніў працавітасць, маральныя і інтэлектуальныя якасці беларусаў.
    АНІМІЗМ [ад лац. anima (animus) дух, душа], вера ў існаванне духаў і душ, у іх уплыў на жыццё людзей і жывёл, на прадметы і з’явы навакольнага свету. Узнік у першабытным грамадстве і лёг у аснову пазнейшых рэліг. вераванняў; састаўны элемент кожнай сучаснай рэлігіі. Тэрмінам «А.» абазначаюць і тэорыю ўзнікнення рэлігіі, распрацаваную англ. антраполагам Э.Тайларам (1832—1917), якая зводзіць рэлігію да івдывід. псіхалогіі чалавека, не ўлічвае сац. перадумоў яе паходжання.
    АНІС (Aunis), гістарычная вобласць на 3 Францыі, каля ўзбярэжжа Атланты
    АНІСІФАР	371
    чнага ак. Тэрыторыю займае ч. дэпартаментаў Прыморская Шаранта і ДзёСеўр. Пл. 2,9 тыс. км . Нас. 315 тыс. чал. (1982). Гал. горад —ЛаРашэль.
    АНІС (Pitnpinella anisuin), бядрын е ц а н і с а в ы , аднагадовая травяністая расліна сям. сельдэрэевых. Радзіма — М. Азія. Культывуецца ў Еўропе, Азіі, Паўн. Афрыцы і Амерыцы. На Беларусі малапашыраная культура, вырошчваецца ў адкрытым грунце і цяпліцах.
    Сцябло прамое, галінастае, выш. 25—50 см. Прыкаранёвае лісце круглаватасэрцападобнае, з зубчастым краем, на доўгіх чаранках, сцябловае — складанаперыстарассечанае. Кветкі дробныя, белыя, у складаных парасоніках. Плод — шэразялёная двухсямянка. Святло, цяпло і вілыацелюбівая расліна, патрабавальная да ўрадлівасці глебы. Размнажаюць насеннгм. Плады маюць да 6% эфірнага і да 28% тлустага алею. Вострапрыпраўная расліна. Выкарыстоўваецца ў хлебапякарнай, кандытарскай, лікёрагарэлачнай, парфумернай прамсці, у медыцьпіе. Добры меданос.
    АНІС ЗОРЧАТЫ, гл. Бадзян.
    АНІС ПАЛАСАТЫ, а н і с ш э р ы , а н і с з я л ё н ы , старадаўні паволжскі сорт яблыні нар. селекцыі. Пашыраны ў Паволжы і сярэдняй паласе ўсх. ч. Еўропы. На Беларусі вырошчваюць пераважна ў Магілёўскай, часткова ў Гомельскай, Мінскай і Віцебскай абл., таксама трапляюцца інш. сарты анісу — пунсовы, ружаватапаласаты (Магілёўская вобл.) і аксамітавы (Віцебская вобл.), якія адрозніваюцца памерамі, афарбоўкай і часам выспявання пладоў.
    Дрэвы выш. 5—8 м, даўгавечныя (жывуць да 100—120 гадоў). Плады масай каля 70 г, сярэдняга памеру, плоскай або плоскаакруглай формы, сакавпгыя, з кісласалодкім смакам і характэрным «анісавым» пахам, суцэльнай яркакармінавай афарбоўкі або паласатай па светлазялёнажоўгым фоне. Мякаць зеленаватабелая, дробназярністая. Непатрабавальны да глебы, мароза і засухаўстойлівы, высокаўраджайны сорт (на Беларусі сярэдні ўраджай 160 кг з дрэва). Пладаносіць ва ўзросце 6—8 гадоў. Плады збіраюць у канцы верасня (захоўваюцца да лютага, сакавіка і пазней). Спажываюць свежыя і мочаныя, таксама сушаць, кансервуюць, робяць з іх віно, вараць варэнне. Пашкоджваюцца пладовай гніллю і паршою.
    АНІСАЎ Сяргей Рыгоравіч (парт. псеўд. Пеця, Казлоўскі Мікалай; 19.10.1906, в. Тур’я Краснапольскага рна Магілёўскай вобл. — 7.3.1987), дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі, публіцыст. У 1927—32 на камсамольскай рабоце ў БССР. 3 1932 на падп. рабоце ў Зах. Беларусі, з 1934 1ы сакратар ЦК КСМЗБ, з 1935 сакратар Брэсцкага акр. кта КПЗБ. У кастр. 1935 зняволены, з 1939 у ням. лагеры ваеннапалонных. Пасля Вял. Айч. вайны працаваў у друку. Аўтар прац «3 гісторыі камсамольскага падполля Заходняй Беларусі» (1958), «За волю і шчасце народа» (1959), «Палымянае юнацтва» (1969), «У змаганні гартаваліся» (1975).
    АНІСЕНКА Валерый Данілавіч (н. 5.6.1944, г. Талачын), бел. акцёр, рэжысёр. Засл. дз. маст. Беларусі (1991). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1965), Вышэйшыя рэжысёрскія тэатр. курсы пры Інце тэатр. мастацгва ў Маскве (1978). У 1965—67 у Бел. тры імя Я.Коласа, у 1969—77 у тры Я.Купалы. У 1960—70я г. займаўся канцэртнай дзейнасцю як чытальнік. 3 1979 гал. рэжысёр Бел. рэсп. тра юнага гледача, Тэатрастудыі кінаакцёра, Бел. радыё. Дзярж. прэмія Беларусі 1990.
    АНІСІМАЎ Аляксандр Міхайлавіч (н. 8.10.1947, Масква), дырыжор. Засл. дз. маст. Расіі (1988). Скончыў Ленінградскую (1975) і Маскоўскую (1980) кансерваторыі. Дырыжор Ленінградскага Малога (1975—80) і Пермскага (1984— 89) траў оперы і балета. У 1980—84 і з 1989 гал. дырыжор Дзярж. тра оперы і балета Беларусі. Пад яго муз. кіраўніцгвам паст. нац. балет «Курган»
    Аніс звычайны.
    Я.Глебава (1982), оперы «Новая зямля» Ю.Семянякі (1982) і «Дзікае паляванне караля Стаха» У.Солтана (1989, Дзярж. прэмія Беларусі 1990). Сярод інш. работ на бел. сцэне: «Рыгалета» Дж.Вердзі (1981), «Шчаўкунок» (1982) і «Іаланта»
    (1993	) П.Чайкоўскага, «Іван Сусанін» М.Глінкі (1984), «Кармэн» Ж.Бізэ (1990), «Карсар» А.Адана (1991), «Лэдзі Макбет Мцэнскага павета» Дз.Шастаковіча (1994). Н.В.Кузняцова.
    АНІСІМАЎ Іван, збройнік 17 ст., майстар шабельнай справы. Рода.м з Глыбокага (Віцебская вобл.). Разам з інш. бел. майстрамі працаваў у Аружэйнай палаце Маскоўскага Крамля. У 1662—65 па загадзе цара вучыўся ў Астрахані «рабіць чаркаскія шаблі». Вярнуўшыся, разам з 7 «таварышчы» зрабіў «5 ножан шабельных на чаркаскае дзела з меднаю аправаю мінулага».
    АНІСІМАЎ Насонка, разьбяр па дрэве 17 ст. Родам з Беларусі. Працаваў у Майстарскай палаце Маскоўскага Крамля. У 1648 разам з інш. бел. май
    Аніс паласаты.
    страмі «рабіў палаці і ставіў іканастасы» ў Данской царкве.
    АНІСІФАР (прозвішча ПятровічДзевачка;? — 1592 ці 1594), мітрапаліт кіеўскі, галіцкі і ўсея Русі. Паходзіў з галіцкай шляхты. Пасля 1568 архімандрыт Лаўрышаўскага манастыра (каля Навагрудка). 3 1579 мітрапаліт. Жыў пераважна ў Навагрудку. Садзейнічаў выданню ў віленскай друкарні Мамонічаў «Службоўніка» (1583). Дамогся ад польскага караля і вял. кн. ВКЛ Стафана Баторыя пацвярджэння незалежнай юрысдыкцыі правасл. царквы (1585) і дазволу спраўляць царк. святы паводле юліянскага календара (1586). У 1589 пазбаўлены сану за парушэнне кананічнага правіла (быў дваяжонцам). Памёр у Лаўрышаўскім манастыры. М.В.Нікалаеў.
    372	АНІСКАВІЧЫ
    АНІСКАВІЧЫ, вёска ў Беларусі, у Кобрынскім рне Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета. За 33 км на ПдУ ад Кобрына, 85 км ад Брэста, 12 км ад чыг. ст. Антопаль. 272 ж., 95 двароў (1994). Сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка.
    АНІСКОВІЧ Уладзімір Ігнатавіч (н. 25.10.1932, в. Гасцілавічы Лагойскага рна Мінскай вобл.), бел. перакладчык, крытык. Скончыў БДУ (1971). Працаваў у Мінскім трамвайнатралейбусным упраўленні, на радыё, у прэсе, выдавецтвах. Пераклаў з балг. мовы раманы І.Давыдкава «Белы конь за акном» (1981), А.Гуляшкі «Вандроўнік блукае па свеце» (1988), аповесці С.Страціева «Кароткае сонца» (1979), Г.Мішава «Зроблена ў правінцыі» (1981), П.Вежынава «Вышэй за ўсё» і «Бар’ер» (1983), творы для дзяцей Б.Апрылава, І.Мілева, І.Радзічкава, АСтаянава, Н.Хайтава і інш. Выступае з артыкуламі па пытаннях бел. лры, праблемах прозы.
    АНІСОВІЧ Генадзь Анатолевіч (н. 25.8.1932, Мінск), бел. вучоны ў галіне матэрыялазнаўства. Акад. АН Беларусі (1984, чл.кар. 1972), др тэхн. н. (1970), праф. (1981). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1978). Скончыў БПІ (1955). 3 1960 у Фізікатэхн. інце АН Беларусі, з 1970 дырэктар Магілёўскага аддз. гэтага інта, з 1992 — Інта тэхналогіі металаў АН Беларусі (Магілёў). Навук. працы па тэхналогіі металаў, цеплафізіцы ліцейных працэсаў, цеплавых асновах тэхналогіі металаў пры фазавых пераўгварэннях. Распрацаваў метады вызначэння тэрмафіз. уласцівасцяў металаў, сплаваў і фармовачных сумесяў, новыя спосабы атрымання адлівак і загатовак з чорных і каляровых сплаваў у спец. відах ліцця (намарожваннем, у какіль і інш.).
    Тв.'. Охлажденне отлмвкн в комбнннрованной форме. М., 1969 (разам з М.П.Жмакіным); Затвердеванне отлнвок. Мн., 1979.
    АНІЧА (Onitsha), горад у Нігерыі, адзін з гал. партоў на р. Нігер. 220 тыс. ж. (1975). Трансп. вузел. Буйны гандл. цэнтр (плады алейнай пальмы, маніёку, ямс). Вытворчасць алею. Прадпрыемствы па вытвсці тэкстылю, паперы, шын, аўтазапчастак, харчасмакавай прамсці.
    АНІЧКАЎ Дзмітрый Сяргеевіч (1733— 1.5.1788), рускі асветнік, філосаф. Праф. філасофіі і матэмагыкі Маскоўскага унта (з 1771). Паслядоўнік філасофіі Х.Вольфа. У дысертацыі «...Пра пачатак і паходжанне натуральнага богашанавання...» (1769), напісанай з пазіцый дэізму, паходжанне рэлігіі тлумачыў страхам людзей перад незразумелымі сіламі прыроды, неадукаванасцю. За свае погляды зазнаў ганенні царквы і часткі прафесуры. У тэорыі пазнання