• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    АНКАРЫДЖ (Anchorage), горад у ЗША, на Пд штата Аляска. Засн. ў 1914. 226 тыс. ж. (1990). Найбольшы гандл.фінансавы цэнтр штата. Порт на беразе заліва Аляска Ціхага ак. Міжнар. аэрапорт; чыг. станцыя на лініі Фэрбанкс — Сьюард. Лясная, дрэваапр., харч. (перапрацоўка рыбы), паліграф. прамсць, вытвсць буд. матэрыялаў. 2 унты. У 1964 быў моцна разбураны землетрасеннем.
    АНКЕР (ням. Anker літар. якар), 1) дэталь гадзіннікавага механізма (вагальная вілка) — прамежкавае звяно паміж маятнікам ці балансірам (у залежнасці ад тыпу гадзінніка) і спускавым колам. Забяспечвае раўнамерны ход гадзіннікавага механізма. 2) Дэталь для змацавання частак эбудаванняў або машын (напр., анкерная пліта, анкерны болт і інш.).
    АНКЕРЫТ (ад прозвішча аўстр. мінералога МАнкера), мінерал класа карбанатаў групы даламітаў Ca(Mg,Fe)[CO3]2Крышталізуецца ў трыганальнай сінганіі. Крышталі ромбаэдрычныя, агрэгаты зярністыя і шчыльныя. Колер белы, жаўтаваты, буры, ружовы, шэры і блакітны. Бляск шкляны. Цв. 3,5—4.
    374 АНКЕТА
    Шчыльн. 3 г/см3. Тыповы мінерал у гідратэрмальных жылах поліметалічных радовішчаў, у жылах, звязаных з жал. рудамі, у асадкавых тоўшчах і інш. На Беларусі ёсць у адкладах валдайскай серыі дакембрыю.
    АНКЕТА (франц. enquSte літар. расследаванне), апытальны ліст для атрымання якіхн. звестак пра таго, хто яго запаўняе, або адказаў на пытанні, складзеныя па пэўнай праграме (напр., у сацыялагічных апытаннях).
    АНКЕТАВАННЕ, метад збору пачатковага матэрыялу для сацыялагічных, эканамічных, псіхалагічных і інш. даследаванняў. Праводзіцца ананімна, у пісьмовай форме з выкарыстаннем апытальных лістоў (анкет), у прысутнасці даследчыка і без яго (па пошце). Пьпанні А. павінны быць аб’яднаны агульнай тэмай даследавання, сфармуляваны дакладна, адназначна, на даступнай рэспандэнтам мове. Адрозніваюць пытанні адкрытыя (свабода ў выбары адказу) і закрытыя (адказ выбіраецца з прапанаваных варыянтаў), аб’ектыўныя (пра ўзрост, адукацыю і інш.) і суб’ектыўныя (высвятляюць сац.псіхал. ўстаноўкі або меркаванні рэспандэнтаў). Гл. таксама Апытанне. СА.Яцкевіч. АНКІЛАЗАЎРЫ, (Ankylosauria), панцырныя дыназаўры, падатрад выкапнёвых паўзуноў атр. птушкатазавых дыназаўраў. Рэшткі вядомы з адкладаў сярэдняй і верхняй юры Зах. Еўропы і мелу Паўн. Амерыкі, Зах. Еўропы і Аўстраліі. 2 сям., каля 25 родаў, 40 відаў.
    Даўж. да 9 м. Мелі шырокае, сплюшчанае цела, зверху ўкрытае касцянымі шыпамі і панцырнымі пласцінкамі, злітымі ў суцэльны папцыр (адсюль другая назва). На канцы хваста, які служыў актыўным сродкам абароны ад драпежных дыназаўраў, былі вострыя шыпы. Карміліся расліннасцю.
    АНКІЛАСТАМОЗ, гельмінтозная хвароба чалавека і жывёл, пры якой пашкоджваецца тонкі кішэчпік. Узбуджальнік — нематоды з роду анкіластом (Ancylostoma). Сустракаецца пераважна ў раёнах з цёплым і вільготным кліматам, на Беларусі адзначаецца ўсюды. Прыкметы: ірвота, паносы з прымешкамі крыві ў фекаліях, схудненне. Яйцы паразіта э калам інвазіраваных чалавека і жывёл трапляюць у вонкавае асяроддзе, з іх развіваюцца рухомыя лічынкі, якія праз рог ці скуру пранікаюць у арганізм гаспадара і ператвараюцца ў кішэчніку ў палаваспелых анкіластом. Лячэнне тэрапеўгычнае.
    АНКІЛОЗ (ад грэч. ankylos крывы, сагнуты), поўная нерухомасць сустава пры паталагічных зменах яго тканак. Адрозніваюць А. касцявыя (касцявое зрастанне сустаўных паверхняў паміж сабой), пазасустаўныя (утварэнне кас
    цявой перамычкі за кошт акасцяненпя мяккіх тканак вакол сустава; сустаўная шчыліна пры гэтым захавана), фіброзныя (утварэнне рубцовых спаек паміж сустаўнымі паверхнямі), Пры касцявы.м і пазасустаўным А. вобласць нерухомага сустава пры функцыян. нагрузцы (хадзе) бязбольная, пры фіброзным — узмоцненая нагрузка выклікае боль у суставе. Развіваецца ад раненняў, закрытых пераломаў касцей у суставе, ад запалення (туберкулёз, ганарэя і інш.), працяглай нерухомасці сустава. Лячэнне хірург. і фізіятэрапеўтычнае.
    АНКІНОВІЧ Лявон Нічыпаравіч (1907, в. Кашына Аршанскага рна Віцебскай вобл. — 27.9.1943), адзін з кіраўнікоў падполля і партыз. руху ў Віцебскай вобл. ў Вял. Айч. вайну. 3 1926 на сав. і адм. рабоце. 3 1941 чл., потым кіраўнік Аршанскага парт. цэнтра, у 1942—43 камісар партыз. атрада, 2і сакратар Аршанскага падп. РК КП(б)Б. Загінуў пры выкананні баявога задання.
    АНКЛАЎ, э н кл а ў (франц. enclave ад лац. inclavare замыкаць на ключ), частка тэр. адной дзяржавы, з усіх бакоў акружаная тэр. іншай дзяржавы (напр., СанМарына на тэр. Італіі). Калі А. мае выхад да мора, яго наз. паўанклав а м (напр., правінцыя Кабінда ў Анголе).
    АНКОЛЬ, від кароткатэрміновага крэдыту, які выдаецца банкам на няпэўны тэрмін з прадастаўленнем пазычальніку права выкарыстоўваць гэты крэдыт паступова. Выдаецца па першым патрабаванні крэдытора. Выкарыстоўваецца банкамі для падтрымання неабходнага ўзроўню іх ліквіднасці. А., як правіла, забяспечваецца залогам тавараў, вэксаляў і каштоўных папер. Ад звычайнай пазыкі адрозніваецца тым, што сума доўгу і сума забеспячэння маюць бягучы харакгар і па патрабаванні кожнага з бакоў у любы момант можа быць спынены. Пазычальнік плаціць банку працэнты толькі за фактычна ўзятыя сумы. У знешнім гандлі А. прадугледжвае пастаўку тавару з фіксацыяй цаны, якая вызначаецца на аснове каціроўкі адпаведпай біржы ў выбраныя Ііакупніком дні. ГІ.Краўцова. АНКбНА (Ancona), горад і порт на У Цэнтр. Італіі, на Адрыятычным моры. Адм. ц. правінцыі Анкона і вобласці
    Марке. 104 тыс. ж. (1990). Машынабудаванне (у тл. суднабудаванне), нафтаперапр., лёгкая, харч. прамсць; зытвсць муз. інструментаў, маёлікі, вырабаў са шкла. Рыбалоўства. Унт. Нац. музей вобласці Марке, карцінная галерэя. Помнікі ант. і сярэдневяковай архітэктуры: трыумфальная арка Траяна (пасля 115), раманскія і гатычная пабудовы 12—15 ст. Бальнеалагічны курорт. Ваеннамарская база.
    АНОД (ад грэч. anodos узыходжанне), 1) дадатны полюс (клема) крыніцы эл. току (гальванічнага элемента, акумулятара, эл. машыны). Ад А. ў знешнім эл. ланцугу накіраваны эл. ток. 2) Дадатны элекгрод электравакуумных і іонных прылад, звычайна выраблены з тугаплаўкіх металаў (тантал, малібдэн, чэрнены нікель), калі ахаладжэнне прымусовае — з медзі; іонных прылад — з матэрыялаў з малой друтаснай эмісіяй (графіт, жалеза). 3) Дадатны полюс электрычнай дугі, электралітычнай ванны (гл. ў арт. ЭлектролЬ).
    АНбН, рака ў Манголіі і Чыцінскай вобл. Расійскай Федэрацыі. Пры зліцці з р. Інгада ўтварае р. Шыдка. Даўж. 1032 км, пл. бас. 96,2 тыс. км". Пачынаецца на нагор’і Хэнтэй, цячэ пераважна па ўзвышаных стэпавых раўнінах. Жыўленне ў асн. снегавое. Частыя летнія паводкі. Ледастаў з ліст., на перакатах перамярзае. Крыгалом у канцы крас. — пач. мая. Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні 191 м3/с. Выкарыстоўваецца дая арашэння і прамысл. водазабеспячэння.
    АНОНС (франц. аппопсе), папярэдняя аб’ява пра будучыя аўкцыёны, выстаўкіпродажы, спектаклі, радыё і тэлеперадачы і інш.
    АНОПАЛЬ, вёска ў Беларусі, у Крупіцкім с/с Мінскага рна. За 25 км на Пд ад Мінска, 17 км ад чыг. ст. Міханавічы. 498 ж., 162 двары (1995). Цэнтр эксперым. базы «Анопаль». Бка, клуб. Помнік сядзібнапаркавай архітэктуры 18—19 ст.
    АНОСАЎ Павел Пятровіч (1799, С.Пецярбург — 25.5.1851), рускі металург. Скончыў Горны кадэцкі корпус (1817). Працаваў па златаустаўскіх і алтайскіх здах. Раскрыў страчаны ў сярэднія вякі сакрэт вырабу булатнай сталі (1837). Распрацаваў новыя спосабы атрымання высакаякаснай сталі праз навугляроджванне жалеза ў тыглі. Даследаваў уплыў легіравальных элементаў на ўласцівасці сталі. Адкрыў метады мікрааналізу струкгуры металаў з дапамогай мікраскопа.
    Тв.. Собл. соч. М., 1954.
    Літ:. Прокошкнн Д.А П.П.Аносов, 1799—1851. М., 1971.
    АНОФЕЛЕС, гл. Малярыйныя камары.
    АНОХІН Пётр Кузьміч (26.1.1898, Валгаград — 6,3.1974), рускі сав. фізіёлаг. Акад. AH СССР (1966), акад. АМН
    АНСАМБЛЬ	375
    СССР (1945). Ганаровы чл. Венгерскай АН (1973). Скончыў Ленінградскі інт мед. ведаў (1926). У 1921—30 працаваў у У.М.Бехцерава і І.П.Паўлава (Ленінград), пазней у біял. і мед. установах АМН СССР, з 1950 у Інце нармальнай і паталаг. фізіялогіі АМН СССР і інш. Адзін з заснавальнікаў нейракібернетыкі. Навук. працы па нейрафізіял. механізмах вышэйшай нерв. дзейнасці. Ленінская прэмія 1972. Залаты медаль імя І.П.Паўлава АН СССР 1968.
    Тв:. Кпбернетлка н пнтегратпвная деятельность мозга // Вопр. псмхологнн. 1966. № 3; Бнологня а нейрофпзмолопія условного рефлекса. М., 1968.
    Літ:. Квасов Д.Г., ФедороваГрот АК. Фмзмологпческая школа Н.П.Павлова. Л., 1967.
    AHOX1HA Таццяна Аляксандраўна (н. 25.4.1947, С.Пецярбург), бел. генетыкселекцыянер. Др с.г. н. (1990). Скончыла Ленінградскі с.г. інт (1970). 3 1973 у Бел. НДІ земляробства і кармоў. Навук. працы па генетыцы, селекцыі, насенняводстве і тэхналогіі вырошчвання грэчкі. Аўгар асн. раянаваных на Беларусі сартоў грэчкі: Чарнаплодная, Аніта, Беларуская, Жалейка, Жняярка, Зарэчная, Ілія і інш.
    АНОШКА Валерый Станіслававіч (н. 9.8.1938, в. Гайдукова Слабада Чэрвеньскага рна Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне фіз. геаграфіі. Др геагр. н. (1990), праф. (1991). Скончыў БДУ (1963). 3 1964 выкладае ў БДУ. Навук. працы па геагр. прагназаванні, меліярацыйнагеагр. раянаванні тэр. Беларусі, маніторынгавых геагр. даследаваннях. Адзін з заснавальнікаў меліярац.інжынернай геаграфіі. Распрацаваў канцэпцыю і склаў карту тэхнагеннай парушанасці прыродных комплексаў Беларусі. Аўтар падручніка па меліярац. геаграфіі. Прэзідэнт Бел. геагр. тва (з 1983).
    Тв.: Географпческпе основы мелпорацнм. Мн., 1974; Мелпоратнвная географня Белорусснп. Мн., 1978; Основы географнческого прогнознровання. Мн., 1985 (разам з В.М.Шырокавым, АМ.Трафімавым); Рацнональное прпродопользованпе Белорусского Поозерья. Мн., 1993 (у сааўг.). Г.П.Анціпаў.
    АНОШКА (Onoszko) Ян (каля 1775, Быхаўскі рн Магілёўскай вобл. — 1820 або 1827), польскі і бел. паэт. Дакладныя факты біяграфіі не захаваліся. Некаторыя аўгары атаясамліваюць яго з ксяндзом Янам Аношкам, рэкгарам Варшаўскай духоўнай семінарыі (1823— 31). Пісаў панегірыкі ішіяхце, сатыр. вершы. Аўтар паэмы «Бібеіда» (распаўсюджвалася ў рукапісах). У сваіх сентыментальных творах услаўляў жыццё ў вясковым зацішшы («Муза з вясковае далі», «Мае думкі», «На дажынкі»), прапаведаваў працавітасць і сумленнасць («Літасць»), высмейваў асобныя заганы («На п’янага ветрагона»), Некаторыя яго вершы маюць рэлігійнамістычнае адценне («Сон», «Да бога»). У 1828 Т.Урублеўская выдала ў Полацку яго «Паэтычныя творы». П.Мядэкша ўключыў вершы А. ў зб. «Вянок з папараці»