Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
(Вільня, 1842). lipa А. як «беларускага паэта» пісалі Р.Падбярэскі, рус. бібліёграф Р.Генадзі. На бел. мову творы А. перакладаў У.Дубоўка.
Тв.: У кн.: Беларуская літаратура XIX стагоддзя: Хрэстаматыя. Мн., 1988. С. 451—454.
А.В.Мальдзіс.
АНОШКАЎСКАЕ ВОЗЕРА, у Беларусі, у Лепельскім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Эса. За 21 км на Пд ад г. Лепель. Пл. 0,24 км2. Даўж. 0,7 км, найб. шыр. 0,5 км. Пл. вадазбору 6 км2. Схілы выш. 3—5 м, разараныя, на ПдЗ параслі хваёвым лесам, на ПнУ — хмызняком. Берагі забалочаныя. Востраў пл. 0,3 га. Зарастае. Выцякае ручай у р. Эса.
АНОШКІ, вёска ў Беларусі, у Казлоўскім с/с Нясвіжскага рна Мінскай вобл. Цэнтр акц. тва «Новае жыццё». За 15 км на ПдЗ ад Нясвіжа, 140 км ад Мінска, 11 км ад чыг. ст. Пагарэльцы, 2 км ад шашы Нясвіж—Баранавічы. 968 ж., 330 двароў (1995). Сярэдняя і музычная школы, бка, Дом культуры, камбінат быт. абслугоўвання, адцз. сувязі.
АНОШКІН Іван Архіпавіч (н. 21.1.1928, в. Антонаўка Чавускага рна Магілёўскай вобл.), бел. пісьменнік. Скончыў Магілёўскі пед. інт (1964). Настаўнічаў, працаваў у друку. 3 1981 сакратар Магілёўскага абл. аддзялення СП Беларусі. Аўтар кп. апавяданняў і гумарэсак «Лішні мінус» (1959), «Брантазаўр» (1973), «Херувім з чорнымі крыламі» (1984), «Курам не да смеху» (1985), зб. аповесцяў і апавяданняў «Землякі» (1978). Кн. для дзяцей: «Навічок» (1966), «Алёнчын сакрэт» (1969), «Антонаў ясень» (1981) і інш. Аповесць «Чырвоная каліна стаяла...» (1985) пра барацьбу зах.бел. сялян сунраць сац. і нац. прыгнёту.
АНОЭ, акцёрская дынастыя японскага тра кабукі.
Найб. вядомыя. АКікугора 1ы (1717—83), заснавальнік дынастыі, выканаўца роляў юнакоў, жаночых і мужчьшскіх; АКікугора 5Ы (4.6.1844 — 18.2.1903), выступаў у гіст. і быт. п’есах класічнага рэпертуару кабукі, а таксама ў новых рэалістычных. Зрабіў вял. ўплыў на акцёраў наступпага пакалення; АКікугора 6ы (6.6.1885 — 10.8.1949), выханаўца жаночых і мужчынскіх роляў, заснавальнік і кіраўнік пікольі акцёраў тра кабукі (1931—37). 3 1948 чл. яп. Акадэміі мастацтваў; A. Б а й к о 6ы (15.10.1870 — 8.11.1934), кіраўнік тэатр. трупы з 1911, выконваў жаночыя ролі; А.Б а й к о 7ы (н. ў 1915, Токіо), адзін з лепшых выканаўцаў жаночых роляў і маладых герояў.
АНРЫО (Hanriot) Франсуа (1761— 28.7.1794), дзеяч франц. рэвалюцыі 18 ст., якабінец. Актыўны ўдзельнік паўстання 10.8.1792, якое скіпула манархію. 3 мая 1793 начальнік Парыжскай нац. гвардыі, адзін з кіраўнікоў паўстання 31.5—2.6.1793, пгго прывяло да ўстанаўлення якабінскай дыкгатуры. У час тэрмідарыянскага перавароту (27.7.1794) быў нерашучы ў арганізацыі
супраціўлення. Пакараны смерцю тэрмідарыянцамі разам з М.Рабесп’ерам.
АНСА (ANSA; Agenzia Nazionale Stampa Associata Нац. агенцтва аб’яднанага друку), дтальянскае шфарм. агенцтва. Засн. ў 1945 у Рыме ўладальнікамі італьян. газетных і часопісных выдваў. Mae дагаворы на абмен інфармацыяй з найбуйнейшымі сусв. агенцгвамі, шырокую сетку карэспандэнцкіх пункгаў у краіне і за яе межамі.
АНСАМБЛЬ (франц. ensemble лігар. разам) у архітэктуры і г о р a дабудаўніцтве, гарманічнае
адзінства прасторавай кампазіцыі будынкаў, інж. збудаванняў (масты, набярэжныя і інш.), манум. жывапісу і скульптуры, зялёных насаджэнняў. Ствараецца за невял. адрэзак часу, паводле адзінай задумы і ў адным стылі (Скарыны праспект у Мінску, Гарадніца ў Гродне і інш.) або за працяглы час дапаўненнем першапач. кампазіцыі. Цэласнасць такога А. дасягаецца толькі пры захаванні агульных прынцыпаў яго пабудовы, арган. спалучэнні новага са старым (А. Крамля Маскоўскага, П’яцца СанМарка ў Венецыі, Дварцовая плошча ў С.Пецярбургу, Жыровіцкі Успенскі манастыр). Для больш глыбокаіа раскрыцця ідэйнавобразнай сутнасці А. і эмацыянальнага ўздзеяння на гледача ў яго кампазіцыю часам уключаюць творы розных відаў мастацгва (гл. Сінтэз мастацтваў): пл. Дзекабрыстаў у С.Пецярбургу з помнікам Пятру I, палацавапаркавыя А. 17—18 ст. (Версаль, Петрадварэц, Гомельскі палацавапаркавы ансамбль і інш ), плошчы Перамогі ў Мінску і Віцебску. Прынцыпы ансамблевасці забудовы закладваюцца ў генпланах.
У кампазіцыі А. адрозніваюць: глыбіннапрасторавую будову перспектьшы (уздоўж выцягнутай плошчы, праспекга, вуліцы, бульвара), замкнёную ш напаўзамкнёную прастору, абмежаваную забудовамі ці зялёнымі насаджэннямі (гар. і паркавыя плошчы. унутрыквартальныя прасторы і інш.), жывапісную (гал. чынам у пейзажных парках і зялёных зонах). Як твор мастацтва А падпарадкоўваецца агульным прынцыпам пабудовы маст. формы (гарманічныя суадносіны частак і цэлага, вылучэнне гал. элементаў кампазіцыі і інш.). Пры стварэнні А актыўна выкарыстоўваюць сіметрьпо, асіметрыю, ма штаб, прапорцыі, кантраст, нюанс і інш. сродкі арх. выразнасці.
Літ:. Мконнмков АВ. Эстетнческме проблемы архнтектуры. М., 1970; Формнрованпе архмтекгурных ансамблей в современном городе. М., 1974. Ю.Н.Кішык.
АНСАМБЛЬ, 1) група музыкантаўінструменталістаў або спевакоў, аб’яднаных для сумеснага выканання. A падзяляюцца паводле складу (аднародныя і мяшаныя), колькасці ўдзельнікаў (дуэт, трыо, квартэт, квінтэт і інш.); пашыраны эстрадныя вак.інстр. А., рокгрупы. А. наз. таксама і вял. выка
376 АНСАМБЛЬ
нальніцкія калектывы, якія ўключаюць групы вакалістаў, інструменталістаў, танцораў (ансамбль песні і танца, ансамбль танца). Сярод вядомых бел. А.: Беларускі вакальны квартэт, Дзяржаўны смыковы квартэт БССР, вак. квартэт «Купалінка», вак.інстр. А. «Песняры», «Верасы», «Сябры», А. нар. музыкі «Свята» і «Крупіцкія музыкі», А. салістаў «КласікАвангард», А. старадаўняй музыкі «Кантабіле», рокгрупа «Су
Да арт. Ансамбль у архітэктуры і горадабудаўніцтве. П'яцца СанМарка ў Венецыі.
Да арт. Ансамбль у архітэктуры і горэдабудаўніцтве. Праспект Ф.Скарыны ў Мінску.
зор’е», харэагр. А. «Харошкі». Устойлівыя тыпы А. склаліся і ў вясковым муз. побыце розных народаў, у т.л. беларусаў (гл. Гурт, Народныя інструментальныя ансамблі). 2) Муз. твор для А. выканаўцаў (дуэт, трыо, квартэт і інш.) ці структурна завершаны фрагмент для групы салістаў у оперы, араторыі, кантаце. 3) Стройнасць, зладжанасць выканання.
4) У тэатральным мастацтве — зладжанае, узгодненае выкананне сцэнічнага твора ўсімі ўдзельнікамі спектакля. Садзейнічае найб. поўнаму раскрыццю
маст. сутнасці драм. твора, гарманічнаму спалучэнню ў адзінае цэлае знешніх і ўнутр. кампанентаў тэатр. дзеяння, выяўляе стылявое адзінства спектакля. Выдатнымі ўзорамі А. з’яўляюцца лепшыя спекгаклі бел. траў імя Я.Купалы («Паўлінка» Я.Купалы, «Трыбунал» А.Макаёнка), імя Я.Коласа («Несцерка» В.Вольскага, «Раскіданае гняздо» Я.Купалы), юнага гледача («Папарацькветка» І.Козела) і інш.
ІДз.Назіна (музыка).
АНСАМБЛЬ БЕЛАРЎСКАЙ НАРОДНАЙ ПЕСНІ I ТАНЦА БЕЛАРЎСКАЙ
ФІЛАРМОНІІ. Існаваў у 1937—41 у Мінску. Першы на Беларусі прафес. калектыў падобнага тыпу. Маст. кіраўнік І.Любан, хормайстар Іі.Сакалоўскі, балетмайстар К.Алексютовіч. Рэпертуар уюіючаў апрацоўкі бел. нар. песень, арыгінальныя песні пераважна бел. кампазітараў, бел. і інш. нар. танцы, вак.харэагр. карцінкі. Удзельнік Дэкады бел. мастацтва ў Маскве (1940). Адыграў вял. ролю ў прапагандзе традыц. і сучаснага песеннага і танц. бел. фальклору.
Літ.: Ансамбль Белорусской народной песнн н пляскн Государственной фнлармоннн БССР. Мн., 1939. Л.К.Алексютовіч.
АНСАМБЛЬ НАРОДНАГА ТАНЦА
РАСІІ, адзін з буйнейшых харэагр. калекгываў Расіі. Створаны ў 1937 у Маскве, да 1991 наз. Ансамбль нар. танца СССР, з 1965 акадэмічны. Арганізатар і маст. кіраўнік І.Майсееў.
У рэпертуары танцы народаў свету, у т.л. бел. («Лявоніха», «Бульба», «Юрачка», «Янка»), канцэртныя мініяцюры, харэагр. сюіты. фалькл. цыклы («Партызаны», «Руская сюіта», малд. сюіта «Жок», укр. сюіта «Вяснянкі», «Карцінкі мінулага», «Танцы славянскіх народаў», «Па краінах свету», праграма «Дарога да танца» і інш.), што сталі ўзорамі ў галіне мастацгва нар. танца і з'яўляюцца вынікам зліцця самабыгнай нар. творчасці з акад. асновай танца. Выступае ў суправаджэнні малога сімф. аркестра, у складзе якога група нар. інструментаў. Пры ансамблі працуе школастудыя.
АНСАМБЛЬ ПЁСНІ I ТАНЦА. вялікі выканальніцкі калектыў, які складаецца з вакальнай, харэаграфічнай і аркестравай груп і аб’ядчоўвае ў выступленнях розныя віды і жанры муз. і харэатр. мастацтва. Група нумароў часта ўтварае тэматычную вак.харэагр. кампазіцыю, звычайна з элементамі тэатралізацыі. Вядзе гісторыю ад Ансамбля песні і танца Расійскаіі Арміі імя А.В.Аляксандрава (з 1928), набыў папулярнасць у многіх краінах («Мазоўша» і «Шлёнск» у Полыпчы; «Слук» у Чэхіі; «Кола» ў Югаславіі і інш.). На Беларусі вядомы: Ансамбль беларускай народнай песні і танца Беларускай філармоніі, Бел. ансамбль песні і танца пад кіраўніцтвам Р.Шырмы (гл. Дзяржаўны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь), Ан
АНТАБА 377
самбль песні і танца Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь, ансамбль «Белыя росы», шматлікія самадзейныя калектывы.
АНСАМБЛЬ ПЕСНІ I ТАНЦА РАСІЙСКАЙ АРМІІ імя АВАляксандрава, вялікі армейскі мастацкі калектыў; даў пачатак развіццю новага віду масавага мастацтва — ансамбля песні і танца. Створаны ў 1928 пры Цэнтр. Доме Чырв. Арміі, з 1978 акадэмічны. Арганізатар і першы маст. кіраўнік А.В.Аляксандраў, у 1946—86 маст. кіраўнік і гал. дырыжор БА.Аляксандраў.
У рэпертуары творы рас. кампазітараў пераважна ваен.патрыят. тэматыкі, нар. песні і танцы, творы рус. 1 замежпай класікі. Найб. папулярнасць у выкананні ансамбля набылі песні «Свяшчэнная вайна» АВ.Аляксандрава і «Калінка» ў яго апрацоўцы. У складзе ансамбля мужчынскі хор, аркестр і танц. група.
АНСАМБЛЬ ПЁСНІ I ТАНЦА УЗБРОЕНЫХ СІЛ РЭСПЎБЛІКІ БЕЛАРЎСЬ. Існуе з 1938, да 1992 наз. Ансамбль песні і танца Бел. ваен. акругі. Арганізатар і першы маст. кіраўнік Л..Усачоў. 3 1949 базіруецца ў Мінску. У складзе ансамбля мужчынскі хор, танц. група і эстраднасімф. аркестр. Маст. кіраўнік і гал. дырыжор У.Ермалаеў (з 1994), гал. хормайстар Б.Кір’янаў', сярод салістаў А..Кузняцоў, У.Яскевіч і інш.
У рэпертуары ваен.патрыят. творы, рус. і зарубежная класіка, сучасная эстрадная музыка, бел., рус. і ўкр. нар. песні і танцы, творы бел. кампазітараў, вак.харэагр кампазіцыі. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі 1978. Гастраліраваў у Францыі, Германіі, Польшчы і інш