Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
АНТАЛКІДАЎ МІР. царскі мір, заключаны ў 387 (ці 386) да н.э. паміж Спартай і кааліцыяй грэч. полісаў на
АНТАНЕВІЧ
379
чале з Афінамі і Фівамі пасля Карынфскай вайны 395—387. Падпісаны спартанскім дыпламатам Анталкідам (адсюль і назва міру). Паводае А.м. ўсе грэч. гарады на малаазіяцкім узбярэжжы і Кіпры пераходзілі пад удаду персаў, забараняліся саюзы дзяржаў, акрамя Пелапанескага. Каіггроль за выкананнем умоў А.м. ўскладаўся на Спарту, што забяспечвала яе гегемонію над Грэцыяй.
АНТАЛОПЯ [ад грэч. on (ontos) існае + ...логія)], раздзел філасофіі, вучэнне аб быцці. Даследуе сутнасць быцця, яго універсальныя, усеагульныя асновы, заканамернасці і структуры. Тэрмін уведзены ням. філосафам Р.Гакленіусам (1613) у значэнні «космас», «прырода», «прадметны свет» (у аднозненне ад гнасеалогіі — вучэння аб пазнанні). Пазней сталі выкарыстоў'ваць і ў дачыненні да чалавека і яго свядомасці, вызначэнні анталагічнага зместу паняццяў, што набылі формы пазнання. На розных этапах развіцця філасофіі бытавала думка, што свет, які ўспрымаецца пачуццём, несапраўдпы і трэба шукаць пастаянны свет існага быцця, які можпа спасцігнуць толькі розумам. Быццё як саматоесную існасць Парменід уяўляў нязменным, адэіным і супрацьпастаўляў яго пачуццёваму, множнаму, рухомаму. Арыстоцель уключаў у А. стакаўленне, рух, якія ён звязваў з пераходам магчымасці ў рэальнасць. Філосафы сярэднявечча вырашалі праблемы ўзроўняў быцця (актуальны, патэнцыяльны, субстанцыяльны і інш.). Матэрыялістычная А. новай філасофіі разглядае асвоеную чалавекам з дапамогай навукі і тэхнікі прыроду, матэрыяльнапрадметную рэальнасць паза чалавекам. Паварот ад прыроднанатуралістычнай да суб’екгыўнагнасеалагічнай тракгоўкі быцця з улікам вопыту суб’екга зроблены ў філасофіі Р.Дэкарта, І.Канта, І.Фіхтэ, Г.Гегеля і інш. Паводле К.Маркса, адзінсгва прыроднага і чалавечага быцця дасягаецца ў працэсе сац. дзеяння, якое ахоплівае і матэрыяльную, і духоўную вытвсць. М.Хайдэгер, спалучаючы сэнс быцця з быццём чалавека, асаблівае значэнне ў А, надаваў часу, мове (як «дому быцця»), культуры. Сучасны стан А. абумоўлены гіст. этапам развіцця грамадства з уласцівай яму на гэтым узроўні спецыфікай узаемасувязі быцця і свядомасці супярэчнасцямі паміж імі. Адна з гэтых супярэчнасцяў у тым, што прыроданавук. і сацыялагічным мадэлям не заўсёды можна знайсці адпаведнасці ў прыродзе і грамадстве. Другая супярэчнасць звязана з працэсамі інтэірацыі грамадскага быцця ў агульначалавечае з узвышэннем да яго ўзроўню нац., рэгіянальных інтарэсаў, ідэй і культуры. Гэта абвастрае праблематыку А., але павышае яе актуальнасць, асабліва ролю ўсеагульнасці, навук. спасціжэнне якой дазваляе чалавеку (яго свядомасці) правільна арыентавацца ў розных абставінах.
Літ.: Л о с е в А.Ф. Фнлософня. Мпфоло
пія. Культура. М., 1991; Хайдеггер М. Время я бытне: Статьн п выступленпя. Пер. с пем. М., 1993; Шмроканов Д.Н. Осповные этапы становлення едннства м развнтня как логнческмх прннцнпов // Прннцнпы едннства н развнтня в научном познаннн. Мн., 1988; Петрушнк АЙ. Перспектпвы еданства мышленмя н бытня в современном ммре // Научнотехнмческнй прогресс: взанмодействне факторов м тенденшш развнтня. Мн., 1989; Алексеева Е.А Разум я онтологмя сознання // Стсреотнпы н дннамнка мышлення. Мн., 1993.
А.І.Пятрушчык, Д.І.Шыраканаў.
АНТАЛОГІЯ (грэч. anthologia літар. букет кветак), зборнік літаратурных твораў (пераважна аднаго жанру) розных аўтараў пэўнай літаратуры, перыяду, лггаратурнага кірунку і г.д. Вядомая са стараж, часоў на Усходзе і ў Грэцыі (складальнікам першай А. лічаць грэч. паэта Мелеагра, 60 да н.э.). Бел. А. бяруць пачатак ад стараж.рускіх («Ізборнікі Святаслава» 1073, 1076). Адна з першых А. новага часу — «Дыя
МАнтакольскі.
Іван Грозны. 1871. Нацыянальны мастацкі музей Беларусі.
менты беларускага прыгожага пісьменства» (1919). У Беларусі выйшлі «Анталогія беларускай паэзіі» (т. 1—3, 1961; т 1—3, 1993), «Анталогія беларускага апавядання» (т. 1—2, 1967), А. бел. дзіцячай лры «Арлянятам» (т. 1—2, 1967), «Анталогія беларускай народнай песні» (1968; 2е выд. 1975), А. «Беларуская балада» (1978).
Верхняя частка г. Антананарыву.
АНТАЛЬЯ (Antalya), А д а л і я , горад на Пд Турцыі. Адм. ц. іля Анталья. 378 тыс. ж. (1990). Порт на Міжземным м. Металургічная, тэкст., харч., дрэваапр. прамсць, суднабудаванне. Музеі. Турызм.
АНТАНАНАРЫВУ (Antananarivo), Т a нанарыве, горад, сталіца, гал. эканам. і культ. цэнтр Мадагаскара. Адм. ц. правінцыі Антананарыву. 802 тыс. ж. (1990). Размешчаны на плато ў цэнтр. ч. вва Мадагаскар, на выш. 1200—1400 м над узр. мора. Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт Івату. Харчасмакавая, гарбарная, абутковая, хім., дрэваапр., тэкст., палііраф. прамсць; вытвсць буд. матэрыялаў, аўтазборачны зд і інш. Унт.
Засн. ў 1й пал. 17 ст. каралём дзяржавы Імерына Андрыянзакам. У 17—19 ст. рэзідэнцыя каралёў Мадагаскара. У 1895 захоплены французамі, з 1896 адм. цэнтр франц. калоніі, з 1960 сталіца Мадагаскара. Муэеі (у т.л. малагасійскага мастацгва).
АНТАНЕВІЧ Анатоль Барысавіч (н. 9.1.1942, в. Мелаватка Валгаградскай вобл., Расія), бел. матэматык. Др фіз.матэм. н. (1989), праф. (1991). Скончыў БДУ (1963), дзе працуе з 1967. Навук. працы па функцыян. аналізе і дыферэнцыяльных ураўненнях. Распрацаваў новы падыход у даследаванні функцыянальнадыферэнцыяльных ураўненняў і нелакальных краявых задач, заснаваных на вывучэнні адпаведных аператарных алгебраў. Адзін з аўтараў «Рускабеларускага матэматычнага слоўніка» (1993).
78.: Функцнональный аналнз н мнтегральные уравнення. Мн., 1984 (разам з Я.В.Радынам); Лкнейные функцнональные уравнення: Оператор. подаод. Мн.4 1988; ‘Functional differential equations: l.C. theory. New York, 1994 (разам з АУ.Лебедэевым).
АНТАНЁВІЧ (Antoniewicz) Ежы (3.5.1919, ПётркаўТрыбунальскі, Пётркаўскага ваяв., Польшча — 29.6.1970), польскі гісторык і археолаг. Др гіст. н. (1961). Скончыў Варшаўскі унт (1946). Працаваў у Дзярж. археал. музеі ў Варшаве. Арганізатар і кіраўнік Ятвяжскай і ЯтвяжскаСувалкаўскай археал. экспедыцый. Рэдактар штогодніка «Acta BalticoSlavica» па агульпых праблемах гісторыі польскага. літ. і бел. народаў.
Літ:. С і е s 1 a k Т. Jerzy Antoniewicz (1919—1970) // Rocznik Biaiostocki. Warszawa 1971. T. 10.
АНТАНЕВІЧ (Antoniewicz) Уладзімеж (15.7.1893, г. Самбар Львоўскай вобл., Украіна — 1968), польскі археолаг. Праф. (1920), правадз. чл. Польскай АН (з 1952). У 1925—33 выкладаў у Віленскім унце, у 1936—39 рэктар Варшаўскага унта і кіраўнік кафедры археалогіі. Вывучаў помнікі мезаліту на тэр. Зах. Беларусі. У 1934 удзельнічаў у навук. канферэнцыі ў Мінску. Аўтар прац па археалогіі, нар. мастацтве, музейнай справе, у т.л. даследавання пра залатыя
380 АНТАНЕЛА
рымскія соліды 3—4 ст. Браслаўскага скарбу.
АНТАНЁЛА ДА МЕСІНА (Antonello da Messina; каля 1430, г. Месіна, Сіцылія — паміж 14 і 25.2.1479), італьянскі жывапісец ранняга Адраджэння. Прадстаўнік Венецыянскай школы жывапісу. Працаваў пераважна ў Месіне. Запазычыўшы ў нідэрл. мастакоў тэхніку
алейнага жывапісу, дасягнуў надзвычайнай глыбіні колеру, выкарыстаў асвятленне як маст.выразны сродак. Створаныя ім вобразы адметныя велічным спакоем, класічнай раўнавагай. Значны ўклад яго ў станаўленне рэнесансавага рэаліст. партрэта. Асн. творы: т. зв. аўтапартрэт (каля 1473), «Распяцце» (1477), фрагменты алтара з царквы СанКасіяна ў Венецыі (1475— 76), «Святы Себасцьян» (1475) і інш.
Я.Ф.Шунейка.
АНТАНЕНКАДАВІДОВІЧ Барыс Дзмітрыевіч (5.8.1899, г. Рамны Сумскай вобл., Украіна — 9.5.1984), украінскі пісьменнік. Скончыў Кіеўскі інт нар. асветы (1923). Падзеі рэвалюцыі 1917, грамадз. вайны, аднаўленчы перыяд адлюстраваў у збках апавяданняў, нарысаў і аповесцяў «Зацярушаныя сілуэты» (1925), «Сіняя валошка» (1927), «Смерць» (1928), «Сапраўдны муж» (1929), «Людзі і вугаль» (1932). Маральнаэтычная тэматыка ў рамане «За шырмай» (1957), зб. апавяданняў і аповесцяў «Слова маці» (1960). Аўгар публіцыст., літ. і мовазнаўчых артыкулаў (збкі «Аб чым і як», 1962; «У літаратуры і каля літаратуры», 1964; «Як мы гаворым», 1970). Рэпрэсіраваны ў 1935, рэабілітаваны ў 1956. Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1992 (за збкі прозы розных гадоў «Смерць», «Сібірскія навелы», «Завышаныя ацэнкі», публ. 1991).
Тв:. Творн. Т. 1—2. Кпів, 1991.
ВА. Чабаненка.
АНТАНЕСКУ (Antonescu) Іон (14.6.1882, г. Пггэіігты, Румынія — 1.6.1946), дзяржаўны і ваенны дзеяч Румыніі, маршал (1941). У 1933—34 нач. Ген. штаба, у 1937—38 міністр абароны. 3 вер. 1940 дыктатар Румыніі. У ліст. 1940 падпісаў пагадненне пра далучэнне Румыніі да восі Берлін— Рым—Токіо, у саюзе з фаш. Германіяй
пачаў вайну супраць СССР. У час нар. паўстання 1944 арынпаваны. Як ваенны алачынец пакараны смерцю паводле прыгавору нар. трыбунала Бухарэста.
АНТАНІЁНІ (Antonioni) Мікеланджэла (н. 29.9.1912, г. Ферара, Італія), італьянскі кінарэжысёр. Скончыў Вышэйшую школу эканомікі і камерцыі ў Балонні. Асн. тэма творчасці — даследаванне ўнугр. свету чалавека, які адчувае сваю ізаляванасць, пакінутасць, адзіноту і боязь жыцця. У пасляваен. эпоху паказаў раз’яднанасць людзей, іх трагічную «некамунікабельнасць». Героі яго стужак пакутліва перажываюць сваю ўнутраную самоту: «Хроніка аднаго кахання» (1950), «Пераможаныя» (1952), «Дама без камелій» (1953), «Сяброўкі» (1955). Своеасаблівы цыкл складаюць фільмы 1960х г., у якіх паказаны разрыў кантакгу герояў з рэальнасцю, унутраны крызіс: «Крык» (у сав. пракаце «Адчай»), «Ноч», «Зацьменне», «Чырвоная пустыня». Майстэрскае вы
Антанела да Месіна. Святы Себасцьян. 1475.
карыстанне патуральных шумаў, паўз, сімвалічных дэгаляў робіць фільмы А. гукапластычным відовішчам. У ініп. краінах зняў фільмы: «Фотапавелічэнне» (Англія, 1967), «Забрыскі Пойнт» (ЗША, 1970), «Прафесія: рэпарцёр» (Алжыр, 1975).
Літ.. Антоннонн об Амтоннонм: Сгатьн,
эссе; Ннтервью; Тот кегельбан над Тпбром.
Te:. Рус. пер — М., 1986. В.Ф.Нячай.
АНТАНІМІЯ, тып семантычных адносін лексічных адзінак, якія маюць процілеглае значэнне (антонімаў). Антанімічныя пары належаць да адной часціны мовы: назоўнікаў («дабро — зло»), прыметнікаў («шырокі — вузкі»), дзеясловаў («браць — аддаваць»), прыслоўяў («далёка — блізка»). Паводле структуры падзяляюцца на аднакарэнныя («замкнуць — адамкнуць») і рознакарэнныя («сумны — вясёлы»). Вылучаюць поўную, няпоўную (частковую) і кантэкстуальную А. Поўныя антонімы адрозніваюцца ўсімі сваімі значэннямі («будаваць — разбураць»); частковыя супрацьпастаўляюць па адным або некалькіх значэннях («радасць — смутак»); кантэкстуальныя ўспрымаюцца толькі ў пэўным кантэксце: «Лаека і гнеў, ціша і бура! Я вітаю вас, калі вы прыходзіце ў сваім часе, калі выконваеце вы адвечную волю жыцця» (Я.Колас). Мнагазначнае слова можа мець антонімы да кожнага ці некалькіх сваіх значэнняў («глыбокая рака — мелкая рака», «глыбокія веды — павярхоўныя веды»). А. не ўласцівая словам з канкрэтным значэннем («шафа», «бяроза», «стадыён»), вузкаспец. тэрмінам, уласным імёнам, лічэбнікам, займеннікам і службовым словам. Г.К.Усціновіч.