• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    сярэдняюрскія базалыы. магутнасць якіх дасягае 1500 м. М.А.Нагорны.
    АНТАРКТЫЧНЫ АНТЫЦЫКЛОН. вобласць высокага атм. ціску над Усх. Антаркгыдай. Праяўляецца на працягу ўсяго года. Асабліва ўстойлівы зімой (чэрв.—жн.), калі ў час палярнай ночы мацярык моцна выхалоджваецца (тра ледавіковага покрыва апускаецца да 55 °C, паветра — да 89,3 °C). На перыферыі А.а. слабыя ўсх. вятры, якія ў зоне ледавіковага схілу ператвараюцца ў сцёкавыя і ўраганныя. Найб. ціск у цэнтры А.а. на плато Савецкае (4000 м над узр. м.). Пераважае бязвоблачнае, вельмі халоднае і сухое надвор'е. Назіраецца асяданне паветра ў працэсе кампенсацыі сцёку яго з мацерыка. На вышыні А.а. замяшчаецца каляпалярнай дэпрэсіяй — зонай нізкага ціску.
    АНТАРКТЫЧНЫ КЛІМАТ, клімат Антаркіыды і прылеглых да яе акіянскіх прастораў (Антарктыкі). Над мацерыком надзвычай суровы. Тра паветра на працягу года адмоўная: летам у студз. да 13,6 °C, зімой у ліп. 60...70 °C, на полюсе холаду (ст. Усход) самая нізкая на Зямлі — каля 90 °C. Ападкаў за год менш за 100 мм. Надвор’е вызначаецца Антарктычным антыцыклонам. Большая частка сонечнай радыяцыі адбіваецца снегавым покрывам (альбеда каля 85%), вял. страты цяпла даўгахвалевым выпрамяненнем зза высокага становішча паверхні над узр. мора. На ўзбярэжжы тра паветра летам павыпіаецца да 0, +5 °C, гадавая сума ападкаў да 700— 1000 мм, моцныя сцёкавыя і ўраганныя (40—60 м/с) вятры. Клімат акіянскіх прастораў Антарктыкі харакгарызуецца рэзкімі ваганнямі ціску, частымі цыклонамі, параўнальна аднароднымі трамі паветра.
    АНТАРКТЫЧНЫ ПАЎВОСТРАЎ (да 1961 Зямля Г р э я м a ), частка тэрьггорыі Антарктыды, выцягнутая на Пн у напрамку Паўд. Амерыкі паміж морамі Уэдэла і Белінсгаўзена. Даўж. каля 1200 км, шыр. да 200 км. Выш. да 4191 м. Цэнтральная ч. — ледавіковае плато выш. 1500—2000 м; на ўзбярэжжах горныя масівы, месцамі свабодныя ад лёду. Клімат антаркгычны (пад уплывам акіяна менш суровы, чым на мацерыку). На паўн.зах. узбярэжжы зрэдку трапляюцца каля 10 відаў дробных травяністых кветкавых раслін. На Ап. антаркгычныя навук. станцыі Вялікабрытаніі, Аргенціны, Чылі.
    АНТАРКТЫЧНЫ ІІОЯС, самы паўднёвы геагр. пояс Зямлі. Уключае Антарктыду з прылеглымі астравамі і воды акіянаў, якія яе абмываюць. Займае 5% плошчы зямнога шара (амаль палавіна прыпадае на антарктычных пустыняў зону). Мяжу Ап. звычайна праводзяць па ізатэрме 5 °C, самага цёплага месяца (студз. ці лютага). Харакгарызуецца адмоўнымі ці нізкімі дадатнымі значэннямі радыяцыйнага балансу, панаваннем антаркгычных паветраных масаў,
    АНТАЦЭРОТАВЫЯ 385
    антарктычным кліматам, доўгай палярнай ноччу, халоднымі паверхневымі водамі, перавагай на сушы ландшафтаў зоны арктычных пустыняў, значнай ледавітасцю акіяна. Гл. Антарктыка.
    АНТАРКТЫЧНЫХ ПУСТЫНЯЎ
    ЗОНА, самая паўднёвая зона сушы ў межах антарктычнага пояса. Ахогоіівае Антарктыду і сумежныя авы. Ландпіафты А.п.з. фарміруюцца ва ўмовах пастаянна нізкіх тр паветра і распаўсюджвання ледавіковага покрыва. Пераважаюць ледзяныя пустыні, у прыбярэжных раёнах у антарктычных аазісах і на астравах — камяністыя пустыні.
    АНТАРКТЫЧНЫЯ ААЗІСЫ, свабодныя ад ледавіковага покрыва ўчасткі краявой зоны Антаркгыды. Плошча ад некалькіх дзесяткаў да соцень квадр^тных кіламетраў (аазіс Бангера 952 км ). Размешчаны ўнутры вобласці ледавіковай акумуляцыі, акаймаваны зонай абляцыі. Для А.а. характэрны спецыфічны прыродны комплекс (мясцовы менш суровы клімат, ландшафты халодных пустыняў, шмат азёраў, арганічнае жыццё прымітыўнае. крыягеннаструктурныя глебы). Раслінны свет: імхі, лішайнікі, прэснаводныя водарасці; жывёльны свет: птушкі — буравеснікі, паморнікі, у асобных А.а. — пінгвіны. У А.а. — большасць палярных навук. станцый.
    АНТАРЫО (Ontario), возера ў ЗША і Канадзе, ніжняе ў сістэме Вялікіх азёраў Паўн. Амерыкі. Пл. 19,5 тыс. км . Даўж. 311 км, шыр. да 90 км. Глыб. да 237 м. Пл. водазбору каля 90 тыс. км . Праз р. Ніягара прымае сцёк азёраў, што ляжаць вышэй; з возера выцякае р. Св. Лаўрэнція. А. — частка суднаходнага шляху, які злучае Атлантычны ак. з унутр. раёнамі ЗША і Канады. Суднаходныя каналы звязваюць А. з воз. Эры (канал Уэленд) і р. Гудзон (каналы Асуіга і Эры). Ледастаў са снеж. да красавіка. Пасля збудавання плаціны на р. Св. Лаўрэнція (1958) А. знаходзіцца ў падпоры. Буйныя парты: Таронта, Гамільтан, Кінгстан (Канада), Рочэстэр (ЗША). ГЯ.Рылюк.
    АНТАРЫО (Ontario), правінцыя на Пд Канады. Пл. 1068,6 тыс. км , нас. 10,085 млн. чал. (1991), каля 35% насельніцтва краіны. Адм. цэнтр — г. Та ронта [635,4 тыс. чал., у агламерацыі Вял. Таронта 3,9 млн. чал. (1991)]; на тэр. А. знаходзіцца сталіца Канады г. Атава. Буйныя гарады: Гамільтан, Уінсар, Кітчэнер з Ватэрлоо, Лондан. Найб. урбанізаваная правінцыя, гар. насельніцтва каля 82%. На б. ч. тэр. Лаўрэнційскае ўзвышпіа (выш. да 646 м), на Пн — нізіны Гудзонава заліва, на Пд — ч. Цэнтральных раўнін. Клімат умераны, тра студз. ад 4 да 14 °C, ліп. 15—23 °C, ападкаў 370—1000 мм за год. Рачная сетка густая, на Пд Вял. азёры, на Пн Гудзонаў заліў. А. дае каля 50% прадукцыі апрацоўчай
    прамсці краіны і каля 25% горназдабыўной. Асн. галіны прамсці: чорная і каляровая металургія, аўтамабілебудаванне, нафтахім. і нафтаперапр., электратэхн., цэлюлознапапяровая, харч. і харчасмакавая; расшыраецца прамсць высокіх тэхналогій. Здабываюць нікель (1е месца ў краіне), уран, жал. руды, цынк, медзь, золата, серабро і інш. A — вядучая правінцыя па вытвсці элекграэнергіі: каля 35% даюць АЭС, 34% — ГЭС, 30% — ЦЭС. Інтэнсіўная сельская гаспадарка з малочнай жывёлагадоўляй, свінагадоўляй і агародніцтвам, вырошчваюць сою, кукурузу, тытунь, садавіну і вінаград. На ГІд А. — самая густая ў краіне трансп. сетка, міжнар. аэрапорты. З.М.Шуканава.
    АНТАРЭС, аС к а р п і ё н a , пераменная зорка 0,8—1,2 візуальнай зорнай велічыні. Самая яркая ў сузор’і Скарпіёна, свяцільнасць у сярэднім у 5 тыс. разоў большая за сонечную. Адлегласць ад Сонца 125 пс.
    АНТАСФЕРА (ад грэч. anthos кветка + сфера), сфера ўплыву пахучых залоз асобнай кветкі на дзейнасць насякомых — апыляльнікаў раслін (спажыўцоў яе некгару і пылку). .Тэрмін увёў сав. вучоны Я.М.Лаўрэнка (1959).
    АНТАФАГАСТА (Antofagasta), горад на Пн Чылі, адм. ц. вобласці Антафагаста. Засн. ў 1870. 219 тыс. ж. (1990). Порт на Ціхім ак. Чыг. вузел. Харч., хім. лрамсць, каляровая металургія; суднабудаванне. Цэнтр медзездабыўнога раёна. Рыбалоўства. Унт.
    АНТАФІЛІТ (ад грэч. anthos колер + phyllon ліст), мінерал з групы рамбічных амфіболаў (Mg, Fe)7[Si4On]2(OH)2. Крышталі слупкаватыя, агрэгаты валакністыя. Колер шэры, зялёны, карьмневы. Бляск шкляны. Цв. 5,5—6. Шчыльн. 2,85—3,2 г/см . Трапляецца ў крышталічных сланцах, серпенцінітах. Багатая жалезам валакністая разнавіднасць выкарыстоўваецца як гатунак азбесту.
    АНТАЦЫДНЫЯ СРОДКІ, лекавыя рэчывы, здольныя звязваць і нейтралізаваць саляную кту, што знаходзіцца ў
    страўнікавым соку. Выкарыстоўваюцца пры гастрытах, язвавай хваробе з высокай кіслотнасцю. А.с. могуць быць солі, вокіслы і гідравокіслы шчолачных і шчолачназямельных металаў, якія ў залежнасці ад усмокгвання ў страўніку падзяляюцца на 2 групы. Рэзарбцыйныя А.с. (натрыю гідракарбанат, калію і кальцыю карбанаты) знімаюць пякотку і боль, але пры ўзаемадзеянні з салянай ктой утвараюць вуглякіслы газ, што прыводзіць да расцягвання страўніка і адрыжкі. Нерэзарбцыйныя А.с. (магнію вокіс і карбанат, алюмінію гідравокіс і фасфат) утвараюць з салянай ктой хларыды, якія нейтралізуюць павышаную кіслотнасць і садзейнічаюць утварэнню геляў у водным асяроддзі страўніка. Выкарыстоўваюцца камбінаваныя А.с., што ўключаюць вяжучыя, спазмалітычныя, жаўцягонныя, слабіцельныя і анестэзоўныя сродкі (вікаір, вікалін, альмагель).
    АНТАЦЫЯНЫ (ад грэч. anthos колер + kyanos блакітны), фарбавальныя рэчывы (пігменты з групы флаваноідаў} клетачнага соку раслін. Паводле хім. саставу — гліказіды, у якіх рэііггкі глюкозы або інш. цукру звязаны з афарбаваным нецукрыстым рэчывам. Колер A залежыць ад хім. прыроды апошняга і рэакцыі асяроддзя (напр., чырвоны — у кіслым, сіні, фіялетавы — у шчолачным). Наяўнасцю А. абумоўлена фіялетавая, сіняя, карычневая, чырв., аранжавая і інш. афарбоўка пялёсткаў кветак, пладоў, лістоў, сцяблоў, чырв. колер вінаў і фруктовых сокаў. Мяркуюць, што А. — ахоўны сродак ад шкоднага дзеяння ультрафіялетавых прамянёў і перагрэву тканак.
    АНТАЦЭРАС (Anthoceros), род антацэротавых імхоў сям. антацэротавых. Каля 150 відаў. Пашыраны пераважна ў тропіках, некаторыя ва ўмераных шыротах. На Беларусі на аблогах, каля дарог, па канавах, берагах рэк трапляецца А кропкавы (A. punctatus).
    Слаявіна цёмназялёная, разеткападобная, дыям. 2—5 см, шчыльна прылягае да субстрату, э рассечанымі лопасцепадобнымі вырастамі, унізе з слізевымі поласцямі, якія пазней запаўняюцца калоніямі водарасцяў з роду насток. Прымацоўваецца да субсграту аднаклетачнымі рызоідамі. Спарагон цыліндрычны, з калонкай і стэрыльнымі ніткамі (элатэрамі), якія служаць для разрыхлення спораў, прамастойны, даўж. 1—10 см, зялёны, потым бурэе і раскрываецца на 2. створкі. Споры тэтраэдрычНыя, цёмныя, з шчытападобнымі вырастамі. Спараносіць летам і ўвосень. Г.Ф.Рыкоўскі. АНТАЦЭРОТАВЫЯ ІМХІ, антацэратопсіды (Athocerotopsida), клас мохападобных. Уключае 2 сям. —; антацэротавыя (4 роды) і натаціласавыя (1 род). Каля 300 відаў. Пашыраны ў трапічных і ва ўмерана цёплых краінах. Першапасяленцы вільтотных аголеных глебаў; у тропіках растуць на галінках,
    386	 АНТАШКЕВІЧ
    лісці і адмерлых раслінах. На Беларусі адзінае сям. антацэротавых з 2 родамі — антацэрас і феацэрас.
    Стараж. група імхоў, якія, магчыма, існуюць з верхняга палеазою. Спалучае асобныя прыкметы пячоначнікаў, імхоў, сасудзістых раслін і водарасцяў. Лічыцца прамежкавым звяном паміж астатнімі мохападобнымі і сасудзістымі раслінамі. Прыкметы: неабмежаваны рост спарафіта, наяўнасць пласціністых
    А.КАнтонаў.
    храматафораў з пірэноідам і тыповых для вышэйшых раслін вусцейкаў у гаметафіта.
    Літ.. Жмзнь растеннй. Т. 4. Мхн. Плауны. Хвошн. Папоротанкм. Голосеменные растення. М., 1978; Водорослн, лншайннкл н мохообразные СССР. М., 1978. Г.Ф.Рыкоўскі.
    АНТАШКЕВІЧ Фёдар Кузьміч (1922, в. Казігорка Талачынскага рна Віцебскай вобл. — 4.3.1945), Герой Сав. Саюза (1945). У Вял. Айч. вайну на фронце з кастр. 1941. Камандзір гарматы ст. сяржант А. вызначыўся ў баях за г. Губен (Германія): разлік гарматы А. адбіў 8 варожых контратак. Загінуў у баі.